Здавалка
Главная | Обратная связь

Тлумачальная запiска



Я, Несцяровiч Iван Пятровiч, студэнт I курса гр. Э-12, 29 снежня 1999 года спазнiўся на першую пару заняткаў у сувязi з затрымкай руху цягнiка па маршруце Кiеў – Мiнск на 1 гадзiну.

 

29.12.1999 г. Несцяровiч

 

 

29. Вызначце, да якога стылю – афiцыйна-справавога цi публiцыстычнага - належаць наступныя словы i якiя з прыведзеных слоў маюць станоўчую цi адмоўную эмацыянальную афарбоўку:

Адказчык, перабудова, апазіцыя, невыкананне, заканадаўства, альтэрнатыва, мiласэрнасць, мяшчанскi, ваяж, пазiтыўны, расiзм, вышэйпаказаны, спагнаць, здзяйсненнi, падацель, прэтэнзii, абскардзiць, выканаўчы, самаахвярнасць, iмпульс, сабатаж, радыкальны.

 

30.Перакладзіце на беларускую мову ўрывак з падручніка па анатоміі або па гісталогіі.

Вусна перакажыце гэты ўрывак.

Паводле перакладзенага тэкста адкажыце на пытанні:

Якiя часцiны мовы выкарыстоўваюцца ў навуковым стылi часцей, якiя – не выкарыстоўваюцца?

Якiя формы дзеясловаў (час) i назоўнiкаў (склон) пераважаюць?

Якія асаблівасці пабудовы сказаў у навуковым стылі (простыя – складаныя (складаназлучаныя, складаназалежныя, бяззлучнiкавыя), двухсастаўныя – аднасастаўныя, развiтыя – неразвiтыя, ускладненыя - неўскладненыя)?

Што агульнага мае навуковы стыль з афiцыйна-справавым?

Вызначце паходжанне (спосаб утварэння) навуковых тэрмінаў у перакладзеным тэксце.

31. Прачытайце прыклады пабочных слоў i выразаў i ўстанавiце iх значэнне:

1) ацэнка (выражэнне ўпэўненасцi, няўпэўненасцi, сумнення, верагоднасцi);

2) эмацыянальная ацэнка (задавальненне, незадавальненне, здзiўленне);

3) крынiца паведамлення;

4) сувязь i парадак думак цi спосаб афармлення думак;

5) выражэнне ветлiвасцi, прыцягванне ўвагi субяседнiка да паведамлення

Калi ласка, нарэшце, на жаль, вiдаць, па-першае, такiм чынам, згадзiцеся, несумненна, верагодна, на шчасце, як паведамлялi, паслухайце, як вiдаць, па-другое, здаецца, cапраўды, адным словам, мусiць, праўда, кажуць, вядома, зразумела, натуральна, па-мойму, безумоўна, наадварот, на маю думку, з аднаго боку.

32. h Перакладзiце на беларускую мову

Мышцы, расширяющие и суживающие зрачок, образованы мионейральной тканью.

Сетчатка и зрительный нерв формируются из нервного и нейроглиального материала в виде глазных пузырей, позднее преобразующихся в глазные яблоки.

Радужная оболочка – пластинка кольцевидной формы с отверстием изменяющегося диаметра; регулирует количество света, падающего на сетчатку.

Орган зрения состоит из глазного яблока, соединенного посредством зрительного нерва с мозгом, и вспомогательного аппарата.

Хрусталик поддерживается в определённом положении посредством ресничного пояска, образованного нитями цинновой связки.

Стекловидное тело – гелеобразное прозрачное вещество, содержащее до 99 % воды.

 

33.Запоўнiце таблiцу, выбраўшы адпаведныя кожнаму стылю функцыi i моўныя сродкi

 

Стыль Функцыя Моўныя сродкi
лексiчныя марфалагiчныя сiнтаксiчныя
Размоўны        
Публiцыстычны        
Афiц.-справавы        
Навуковы        
Мастацкай лiтаратуры        

 

Функцыi:

пазнавальная, камунiкатыўная, намiнатыўная, эстэтычная, экспрэсiўная.

Моўныя сродкi:

грамадска-палiтычная лексiка;

складаныя сказы;

частыя паўторы слоў;

тэрмiналагiчная лексiка;

назоўнікі, утвораныя ад дзеясловаў;

вобразна-выяўленчыя сродкi;

загадны лад дзеяслова;

няпоўныя сказы (калi прапушчаны асобныя члены сказа);

абстрактная лексiка;

назоўнікі ў родным склоне;

ацэначная лексiка;

канцылярскiя штампы;

словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі;

бытавая лексiка;

выклiчнiкi, часцiцы;

рытарычныя звароты, пытаннi;

пабочныя словы i словазлучэннi;

інфінітыў;

пытальныя, пабуджальныя, клiчныя сказы;

фразеалагiзмы, экспрэсiўна-эмацыянальная лексiка;

не ўжываецца 1 ас. адз. лiку;

дзеепрыслоўныя і дзеепрыметныя звароты.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.