Здавалка
Главная | Обратная связь

Фармiраванне i развiццё беларускай медыцынскай тэрмiналогii



У 20-х г.г. ХХ стагоддзя, пад час ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi беларусiзацыi, шырока разгарнулася распрацоўка навуковай тэрмiналогii на беларускай мове.

У лютым 1921 г. ў Беларускай ССР была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая пачала праводзіць работу па ўпарадкаванні беларускай навуковай тэрміналогіі. Пачаткам распрацоўкi медыцынскай тэрмiналогii можна лiчыць канец 1923 г., калi супрацоўнiк прыродазнаўчай секцыi Iнбелкульта ўрач I. Цвiкевiч заняўся ўкладаннем тэрмiналогiі па анатомii, фiзiялогii i гiгiене. З 1924 г. гэта справа была перададзена толькi што заснаванай медыцынскай секцыi. Тэрміналагічная камiсiя, створаная медыцынскай секцыяй, пастанавiла пачаць распрацоўку беларускай медыцынскай тэрмiналогii з тэрмiналогii анатамiчнай. За аснову тэрмiнатворчасцi была ўзята жывая народная мова. Часта на аснове народных назваў утваралiся неалагiзмы. Не выключалася выкарыстанне запазычанняў, калi ўтвораныя неалагiзмы мелi ненатуральны для беларускай мовы характар.

Тры выпускi распрацаванай i выдадзенай у сцiслыя тэрмiны першай нацыянальнай анатамiчнай тэрмiналогii ўключаюць 6710 тэрмiнаў, пададзеных на трох мовах – лацiнскай, беларускай i рускай. Выданне беларускай анатамічнай тэрміналогіі садзейнічала фарміраванню адзінай, уніфікаванай сістэмы анатамічных, клінічных тэрмінаў.

Пасля завяршэння работы з анатамiчнай тэрмiналогiяй камісія мела намер пачаць распрацоўку тэрмiналогii iншых галiн медыцыны. Аднак большасць выкладчыкаў медыцынскага факультэта БДУ, якому была даручана гэта справа, складалi асобы, запрошаныя з Расii, якiя не валодалi беларускай мовай. У гэтым – асноўная прычына малой вынiковасцi тэрмiнатворчай працы медыцынскага факультэта.

Разам з тым, выданне медыцынскай лiтаратуры на беларускай мове павялiчылася: колькасць выдадзеных кнiг i брашур узрасла з адной у 1921 г. да трыццацi двух у 1934 г., выходзiлi медыцынскiя перыядычныя выданнi. У 1930 – 1937 г.г. друкуюцца падручнiкi i дапаможнiкi па асноўных дысцыплiнах: хiрургii, артапедыi, фiзiялогii, скурных, венерычных хваробах i iнш. Але ўжо ў 1938 г. публiкацыя медыцынскай лiтаратуры на беларускай мове амаль поўнасцю спыняецца.

На развiццi беларускай тэрмiналогii адмоўна адбiлася яе русiфiкацыя як наступства моўнай рэформы 1933 г. У гэты час уласнабеларускія тэрміны замяняюцца калькамі з рускай мовы: ныркi замянiлi на почкi, храсток – на храшч, скiвiца – на чэлюсць, запаленне – на ўспаленне).

У далейшым унармаванне медыцынскай тэрмiналогii вялося Iнстытутам мовазнаўства АН БССР. У гэты час калькi з рускай мовы зноў замяняюцца беларускiмi назвамi. Аднак спецыяльных слоўнікаў у галіне медыцыны не выдавалася, а ў нарматыўных слоўнiках большасць медыцынскiх тэрмiнаў не адлюстравана.

Пасля надання беларускай мове статуса дзяржаўнай (1990 г.) тэрмiнатворчасць у галiне медыцынскiх ведаў некалькі актывiзавалася: выдадзены праекты гiсталагiчнай i эмбрыялагiчнай наменклатур, кароткi тлумачальны слоўнiк для медыцынскіх сясцёр, кароткi фiзiялагiчны слоўнiк. Апошняе выданне такога тыпу – «Руска-беларускi медыцынскi слоўнiк» на 5000 слоў, складзены супрацоўнiкамi Рэспублiканскай медыцынскай бiблiятэкi (1993 г.).

Сучасны стан беларускай медыцынскай тэрміналогіі, як і тэхнічнай, геалагічнай і некаторых іншых, характарызуецца найменшай ступенню распрацаванасці, упарадкаванасці, таму актуальна паўстаюць пытанні ўкладання тлумачальных, перакладных слоўнікаў медыцынскіх тэрмінаў.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.