Здавалка
Главная | Обратная связь

Тэрмiналагічная лексіка



 

Тэрмiны ствараюцца як найменнi паняццяў, звязаных з вузкай галiной навукі або тэхнікі i прызначаных служыць сродкам зносiн прафесiяналаў. Тэрмiны характарызуюцца ўнармаванасцю, сістэматызаванасцю і павінны дакладна і лаканічна адлюстроўваць спецыяльныя паняцці, прадметы.

Ад тэрмінаў неабходна адрозніваць прафесіяналізмы, якія таксама ўваходзяць у склад спецыяльнай лексікі. Прафесіяналізмы з’яўляюцца паўафіцыйнымі словамі, выкарыстоўваюцца пераважна ў гутарковым стылі вузкім колам спецыялістаў і характарызуюцца наяўнасцю экспрэсіўна-эмацыянальных элементаў. Напрыклад, у асяроддзі медыкаў бытуюць наступныя прафесіяналізмы: кубік ‘адзінка вымярэння вадкіх лекавых формаў’, палачкі ‘палачкаядзерныя лейкацыты ў крыві’, кукушка ‘прамыванне поласці рота метадам перамяшчэння’ (хворы пад час працэдуры тэарэтычна павінны гаварыць “ку-ку”, каб не захлынуцца), дзяцінства ‘дзіцячае аддяленне бальніцы’, у рэаніматолагаў зазямліць абазначае ‘не выратаваць пацыента’, у нейрахірургаў чэрапнікі – гэта ‘хворыя з чэрапна-мазгавой траўмай’, праветрыць мазгі – ‘зрабіць трэпанацыю чэрапа’.

Тэрмiны ўтвараюцца заўсёды свядома, па меры ўсведамлення iх неабходнасцi. Гэта пацвярджаецца тым, што многія тэрміны маюць аўтарства, вядомы імёны іх стваральнікаў. Словы ж, якія належаць да нетэрміналагічнай лексікі, узнікаюць, як правіла, стыхійна, у працэсе зносін.

Спецыфiка тэрмiнаў:

Ø дакладнасць тэрміна патрабуе, каб аднаму знаку ў тэрмінасістэме адпавядала адно азначаемае, таму навука i тэхнiка пазбягаюць мнагазначнасцi ў тэрмiналогii. Тэрмiн можа мець некалькi значэнняў, але яны, часцей за ўсё, належаць да розных тэрмiнасiстэм: лакуна – медыцынскае ’пустка памiж органамi’, лiнгвістычнае ’прапушчанае месца ў тэксце’; iнтэрферэнцыя – медыцынскае ’з’ява пры заражэннi арганiзма рознымi вiрусамi, калi пад уздзеяннем адных з iх клеткi арганiзма выпрацоўваюць iнтэрферон, што падаўляе развiццё iншых вiрусаў’; лінгвістычнае ‘ўзаемапранiкненне моўных элементаў у вынiку кантактавання моў’.

Часам некалькі значэнняў развіваецца ў тэрміна і ўнутры адной тэрміналагічнай сістэмы. Тут значнае месца займае метанімічны тып сувязі, калі значэнні аб’ядноўваюцца на аснове асацыяцый па сумежнасці ў прасторы і часе: гіпертанія ‘павышэнне крывянога ціску; хвароба, якая выражаецца ў павышэнні крывянога ціску ў артэрыяльных сасудах’; акушэрства ‘раздзел медыцыны, які вывучае пытанні цяжарнасці, родаў і г.д.; аказанне практычнай медыцынскай дапамогі пры родах’.

Тэрміны часта ўтвараюцца ў выніку метафарычнага пераасэнсавання агульнаўжывальных слоў: атака ‘імклівы напад войск на пазіцыі праціўнаіка; рэзкае абвастрэнне хваробы’; шыйка сцягна, шыйка жоўцевага пузыра, корань зуба.

Ø адсутнасць экспрэсiўнасці, эмацыянальнасці.

У асобных выпадках стварэнне тэрмінаў звязана з вобразнымі асацыяцыямі. Напрыклад, наіўнымі кілерамі і натуральнымі кілерамі называюць клеткі, якія ўдзельнічаюць ў абаронных рэакцыях арганізма, а смяротным пацалункам – разбурэнне натуральнымі кілерамі чужародных клетак. Пад час функцыянавання падобных слоў у якасці тэрмінаў іх вобразнасць страчваецца.

Ø сiстэмнасць. Тэрмiны iснуюць як узаемазалежныя элементы пэўнай тэрмiналагiчнай сiстэмы. Яны могуць уступаць памiж сабой у сiнанiмiчныя, антанiмiчныя адносiны (вашывасць – педыкулёз, мiкрацэфал – макрацэфал, блізарукасць – дальназоркасць), прычым значная колькасць сінанімічных пар утвараецца з уласнабеларускага і запазычанага адпаведнікаў (крываўка – дызентэрыя, заражэнне - інфекцыя, прастрэл – люмбага).

Паводле будовы тэрмiны ўяўляюць сабой словы або словазлучэннi. У якасцi слоў-тэрмiнаў выкарыстоўваюцца толькi назоўнiкi, прыметнiкi (абартыўны, дыяфрагмальны, міжмышачны), дзеясловы (анатамiраваць, інерваваць, перкутаваць) i прыслоўi (унутрывенна, унутрымышачна).

Тэрміны ўтвараюцца шляхам запазычання з іншых моў (у медыцынскай тэрміналогіі гэта, у асноўным, грэка-лацінскія запазычанні), пераасэнсавання значэння слоў (гл. шыйка сцягна, наіўныя кілеры), пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў (адчувальнасць, цяжарнасць, запаленне). Значная частка беларускіх тэрмінаў ўтвараецца шляхам калькавання рускіх тэрмінаў: міжсценне, пераддзвер’е, перадплечча, прываротнік.

Колькасць тэрмінаў-словазлучэнняў у галіновых тэрмінасістэмах нязменна ўзрастае[1]. Часцей выкарыстоўваюцца наступныя тыпы тэрмiнаў-словазлучэнняў:

Ø прыметнiк + назоўнiк (вокавая звязка, грудзінна-ключычна-соскападобная мышца, фалікулярная абалонка);

Ø назоўнiк + назоўнiк (пераддзвер’е рота, паверхня дыяфрагмы, мышца ганарліўцаў).

Нярэдка выкарыстоўваюцца трох- i шматслоўныя тэрмiны (ніжняя прадольная мышца; вялікі круг крывазвароту; мышца, якая падымае лапатку; баразна сухажылля доўгага згібальніка вялікага пальца ступні).

Асноўныя накірункі развіцця і ўдасканалення тэрміналогіі ўключаюць, па-першае, імкненне да сэнсавай дыферэнцыяцыі, размежавання сінанімічных тэрмінаў, і па-другое, фарміраванне інтэрнацыянальнага слоя навуковых тэрмінаў. Апошняе звязана з агульнымі працэсамі інтэрнацыяналізацыі, уніфікацыі навуковых даследаванняў. З мэтай распрацоўкі тэрмінаў, зразумелых для спецыялістаў адной галіны навукі ў розных краінах, створана Міжнародная арганізацыя па уніфікацыі тэрміналагічных неалагізмаў (МАУТН), каардынацыйны цэнтр якой працуе ў Варшаве пры падтрымцы ЮНЕСКА.

 
 

 


34. h Успомнiце значэнне грэка-лацiнскiх тэрмiнаэлементаў. Напiшыце 1-2 прыклады (медыцынскiя тэрмiны) выкарыстання кожнага тэрмiнаэлемента.

Экта-, пост-, мета-, рэ-, сi-, дыс- (дыз-).

Ала-, гетэра-, гома-, іза-, тэле-, орта-, ксера-, мегала-, оліга-, пан-, брахі-, тахі-, цыяна-, гліка-, лейка-, полія-, некра-.

-iт, -ома, -тамiя, -танiя, -фагiя, -плазiя, -алгiя, -трафiя, -склероз, -стаз.

 

35. †h Растлумачце значэнне слоў. Выдзелiце грэчаскiя i лацiнскiя прыстаўкi, вызначце iх семантыку.

Эндаскапiя, дыягназ, iнтранатальны, гiпатанiя, эксгумацыя, дыялiз, трансплантацыя, дыярэя, iнфраструктура, сiмбiёз, дэпiляцыя, дывергенцыя, дезiнфекцыя.

 

36. †h Перакладзіце на беларускую і лацінскую мовы наступныя фармацэўтычныя тэрміны

Цианид, йодид, кортизон, эуфиллин, кристаллический, метилэстрадиол, эвкалиптовое масло, рифампицин, суппозиторий, теофиллин, валериана, дибазол, ихтиол, раствор аммиака, оксациллин, дистиллированная вода, неомицин.

37. h Перакладзiце на беларускую мову. Чым адрознiваюцца рускi i беларускi эквiваленты слоў?

Витаминизировать, возбудитель, воспалительный, врождённый, гематологический, дрожательный, запломбированный, инфекционный, компенсированный, лекарственный, настроение, недостаточность, непереносимость, парасимпатический, раздражение, сердцебиение, чувствительный, предплечье, туловище, ткань, преддверие.

 

38. h Запомніце пераклад некаторых слоў, звязаных з медыцынай, на беларускую мову


Бред – трызненне

бедро – сцягно

беременность - цяжарнасць

веко – павека

висок – скронь

внутренности – вантробы

кожа – скура

волдырь – пухір

воспаление – запаленне

восстановление – узнаўленне

госпиталь – шпiталь

давление – цiск

жажда – смага

жалоба – скарга

железа – залоза

желудок – страўнiк

желудочек – жалудачак

желчь – жоўць

жир – тлушч

затылок – патылiца

зоб – валляк

зрачок – зрэнка

изжога – пякотка

икра – лытка

копчик – хвасцец

корь – адзёр

кастыль – мылiца

ладонь – далонь

лицо – твар

насильственный - гвалтоўны

 

нетрудоспособность –

непрацаздольнасць

ожог – апёк

осмотр – агляд

осложнение - ускладненне

отравление – атручэнне

очки – акуляры

питание – харчаванне

пищевод – стрававод

почка – нырка

прививка – прышчэпка

ресницы - вейкі

свёртывание – згусанне

скарлатина – шкарлятына

слюна – слiна

сознание – прытомнасць

состояние – стан

средостение – мiжсценне

столбняк – слупняк

страдать – пакутваць

урод – вырадак

уход – догляд

хрящ – храсток

чувствительность –

адчувальнасць

чашечка – рэпка

челюсть - сківіца


39. h У якiх выпадках значэннi наступных слоў маюць метафарычную суаднесенасць, у якiх – метанiмiчную

Альвеола (ад лац. alveolus ‘паглыбленне, пузырок’) - 1. Паглыбленне ў скiвiцы, у якiм змяшчаецца корань зуба. 2. Маленькi лёгачны пузырок (на канцы кожнай бронхi), куды пранiкае паветра пры дыханнi.

Ампула (лац. ampulla) - 1. Герметычна запаяная шкляная пасудзiна невялiкiх памераў, у якой у стэрыльным выглядзе захоўваецца пэўная доза лякарства, раствору, крывi i iнш. 2. Расшыраная частка полага органа, якi мае трубчастую будову (напр., ампула слёзнага канала).

Анатомiя (ад грэч. anatome ‘рассячэнне’) - 1. Навука аб будове жывых арганiзмаў. 2. Будова арганiзма, органа.

Гiпс (грэч. gypsos ‘мел, глiна’) - 1. Мiнерал класа сульфатаў, вапнiстае рэчыва белага колеру. 2. Хiрургiчная павязка з гэтага рэчыва.

Iрадыяцыя (ад лац. irradiare ‘ззяць’) - 1. Распаўсюджанне працэсу ўзбуджэння або тармажэння ў цэнтральнай нервовай сiстэме. 2. Распаўсюджанне болю за межы пашкоджанага месца.

Аптэка (грэч. apotheke ‘склад’) - 1. Установа, дзе па рэцэптах урачоў робяцца i адпускаюцца лякарствы. 2. Набор лякарстваў, неабходны для першай дапамогi або хатняга лячэння.

Ганглiй (грэч. ganglion ‘пухлiна’) - 1. Вузел нервовых клетак i валокнаў, акружаны злучальнатканкавай абалонкай. 2. Невялiкая пухлiна са студзянiстым змесцiвам (кiста), якая развiлася з сустаўнай сумкi.

40. † h Падбярыце да наступных мнагазначных слоў значэнні з розных тэрмінасістэм:

лiгатура (лац. ligatura ’сувязь’),

антаганiст (грэч. antagonistes, antagonisma ‘спрэчка, барацьба’),

апендыкс (лац. appendix ’прыдатак’),

дэмаркацыя(фр. demarcation),

апекс (лац. apex ’вяршыня’),

iнтэрферэнцыя (iнтэр + лац. ferens, –ntis ’якi нясе, пераносiць’),

аэрон (ад грэч. aer ’паветра’),

донар (англ. donar, ад лац. donare ’дарыць, ахвяраваць’),

iнвалюцыя (лац. invalutio ’згортванне’),

дарсальны (лац. dorsum ’спiна’).

1. Чалавек, у якога бяруць кроў для пералiвання

2. анат. Спiнны, размешчаны на спiнной паверхнi цела чалавека або жывёлы

3. астр. Пункт нябеснай сферы, у напрамку да якога рухаецца Сонечная сiстэма

4. Непрымiрымы працiўнiк

5. тэхн. Кароткi шланг у нiжняй частцы дырыжабля для рэгулiроўкi колькасцi газу

6. Лекавы процiрвотны сродак, якi ўжываецца пры марской i паветранай хваробах

7. фiзiчн. Дэфект крышталiчнай рашоткi паўправаднiка (напрыклад, дамешкавы атам), здольны аддаваць электроны ў зону праводнасцi

8. Устанаўленне i абазначэнне на мясцовасцi гранiцы памiж сумежнымi дзяржвамi

9. бiял. Мiкраарганiзм, якi тармозiць жыццядзейнасць iншых мiкраарганiзмаў

10. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкi ад здаровых

11. Адваротнае развiццё органаў, тканак, клетак; атрафiя органаў пры паталогii i старэннi

12. Лёгкi сплаў алюмiнiя з меддзю, крэмнiем, а часам з прымессю лiтыю; выкарыстоўваецца ў самалётабудаваннi.

13. Мышца, якая дзейнiчае ў процiлеглым напрамку адносна другой мышцы

14. мат. Такое адлюстраванне некаторай сукупнасцi ў сабе, што пры паўторным яго прымяненнi кожны элемент вяртаецца на сваё месца

15. фiзiчн. Узаемнае ўзмацненне або аслабленне хваляў (светлавых, гукавых, электрычных) пры iх накладваннi адна на другую

16. Нiтка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыi

17. анат. Кончык языка

18. З’ява пры заражэннi арганiзма рознымi вiрусамi, калi пад уздзеяннем адных з iх клеткi арганiзма выпрацоўваюць iнтэрферон, што падаўляе развiццё iншых вiрусаў

19. лiнгв. Зычны гук, пры ўтварэннi якога спiнка языка датыкаецца да паднябення i альвеолаў

20. лiнгв. Узаемапранiкненне моўных элементаў у вынiку кантактавання моў

21. анат. Адростак сляпой кiшкi

22. Лiтара, утвораная са спалучэння элементаў дзвюх лiтар

 

41. h Якiя пераносныя значэннi, не звязаныя з медыцынай, маюць наступныя медыцынскiя тэрмiны?

Агонiя, артэрыя, дэпрэсiя, атавiзм, атрафiя, iмунiтэт, iн’екцыя, калапс, зандзiраваць.

Якiя пераносныя значэннi, звязаныя з медыцынай, маюць наступныя словы?

Карбункул, Атлант, iнкубацыя, лабiрынт, кампенсацыя, дыскрымiнацыя.

 

42. h І. Узнавіце па наступных тэрмінах кароткае навуковае апісанне размяшчэння, функцый і формы страўніка. Растлумачце тэрміны

Страўнік (gaster, ventriculus), стрававальны тракт, стрававод, дванаццаціперсная кішка, стрававальны сок, пепсін, ліпаза, саляная кіслата, слізь, антыанемічны фактар (фактар Касла), вітамін В12, адсорбцыя, кішэчная сценка, брахіморфны тып целаскладу, даліхаморфны тып целаскладу, мезаморфны тып целаскладу

 

ІІ. Узнавіце па наступных тэрмінах кароткае навуковае апісанне размяшчэння, функцый і формы падстраўнікавай залозы. Растлумачце тэрміны

Падстраўнікавая залоза (pancreas), забрушынна, экзакрынная частка, сакраторны аддзел, пратокавы апарат, эндакрынная частка, панкрэатычны сок, дванаццаціперсная кішка, пратэалітычныя ферменты, трыпсін, хіматрыпсін, амілалітычныя ферменты, панкрэатычныя астраўкі, гармоны інсулін, глюкагон, вугляводны і тлушчавы абмен, злучальнатканкавая капсула, І-ІІ паяснічныя пазванкі, пазваночнік, аорта, ніжняя полая і левая ныркавая вены, страўнік.

43. h Падбярыце сiнонiмы да наступных слоў. Растумачце значэнні слоў

Абеззаражываць, анкагенны, самаатручванне, кровазварот, галаўная вадзянка, авiтамiноз, гiпатэнзiя, гоматрансплантацыя, iхтыёз, скрыты, лунацiзм, лускаваты лiшай, насмарк, сухоты, сiнюшнасць.

44. h Падбярыце антонiмы да наступных слоў. Растлумачце значэнні слоў

Брадыкардыя, алапатыя, карлiкавасць, брахiцэфал, рэцыпiент, андрафобiя, крыз, лейкапенiя, прагенiя, трамбапенiя, гiпасмiя, гамапластыка.

 

КРЫЖАВАНКА

«КЛIНIЧНАЯ ТЭРМIНАЛОГIЯ»

 

 

 

 

1. Рэнтгенаўскi здымак малочнай залозы.

2. Расстройства стрававання.

3. Агульная назва дэрматозаў з гнойным запаленнем скуры.

4. Запаленне нёбных мiндалiн.

5. Запаленне падстраўнiкавай залозы.

6. Боязь адзiноты.

7. Склероз лёгачнай тканкi.

8. Запаленне скуры нервова-алергiчнага характару, якое суправаджаецца высыпаннямi, зудам, з’яўленнем пузыркоў i гнайнiчкоў.

9. Сукупнасць ведаў аб хваробе, атрыманых ад хворага; перадгiсторыя хваробы.

10. Ускрыццё поласцi мачавога пузыра; няпоўнае выдаленне кiсты.

11. Метад лячэння ныркавай недастатковасцi пры дапамозе апарата «штучная нырка».

12. Функцыянальнае захворванне нервовай сiстэмы.

13. Злаякасная пухлiна з клетак, якiя прадуцыруюць меланiн.

14. Памяншэнне колькасцi эрытрацытаў i ўтрымання гемаглабiна ў аб’ёмнай адзiнцы крывi.

15. Запаленне касцявога мозга.

16. Раздзел медыцыны, якi вывучае хваробы i дэфармацыi апорна-рухальнага апарата.

17. Няпоўная колькасць пальцаў кiсцей або стоп.

18. Прыжыццёвае ўзяцце i даследаванне кавалачка тканкi ў дыягнастычных мэтах.

19. Запаволенасць рухаў.

20. Штучны вонкавы свiшч страўнiка.

21. Павышанае ўтрыманне трамбацытаў у крывi.

22. Выдаленне часткi органа або анатамiчнага ўтварэння, звычайна са злучэннем яго захаваных частак.

23. Адсутнасць гучнасцi голасу.

24. Запаленне слiзiстай абалонкi поласцi рота.

25. Схiльнасць да крывацёчнасцi.

26. Гнайнiк, нарыў.

(Разгадаўшы крыжаванку, вы зможаце даведацца пра адзін з асноўных прынцыпаў работы ўрача – з лац.)

 

 

КРЫЖАВАНКА

 
 


       
   


1. Вадкая лекавая форма, што ўяўляе сабой дысперсную сістэму, у якой цвёрдае рэчыва ўзважана ў вадкасці

2. Раздзел медыцыны, які займаецца лячэннем і прафілактыкай туберкулёза

3. Агульная назва групы хвароб, якія характарызуюцца залішнім выдзяленнем мачы з арганізма

4. Паталагічнае выпадзенне валасоў

5. Рэтгеналагічнае даследаванне вен пры дапамозе кантрастных рэчываў

6. “Крывяная шышка”, утварэнне поласці, якая ўтрымлівае кроў

7. Запаленне слізістай абалонкі канала шыйкі маткі

8. Запаленне ныркі

9. Рассячэнне рагавіцы.

10. Спіннамазгавая або чэрапна-мазгавая грыжа, якая складаецца з мазгавых абалонак

11. Вадкая мазь

12. Запаленне вены з утварэннем тромба

13. Касцёвамазгавая клетка з характэрнай зярністасцю ў пратаплазме.

14. Маларухавасць, скаванасць рухаў

15. Расстройства голасаўтварэння

16. Перасадка органа або тканак ад чалавека да другога чалавека

17. Адсутнасць менструацыі на пряцягу 6-ці месяцаў

18. Аддзяленне лёгкага ад тканак, якія мяжуюць з ім

19. Запаленне сценак крывяносных сасудаў

20. Запаволенае глытанне

21. Вынік графічнай рэгістрацыі біяпатэнцыялаў сэрца

22. Канал, які ў норме адсутнічае і злучае органы або поласці цела паміж сабой ці са знешнім асяроддзем

23. Застой жоўці

h Назавіце медыцынскія тэрміны, у якія ўваходзяць наступныя словы (спалучэнні літар)

Узор: лаз - гіперплазія

Маг, лама, плантацыя, атам, дыск, рубін, таксі, таз, ліга, радон, рок, бар, ромб, люк, том, сера, мул, астра, стул, трап.

11)няправільнае ўжыванне фразеалагізмаў, устойлівых словазлучэнняў;

12)няўдалае выкарыстанне асобных слоў паводле сэнсу (паронімаў і інш.);

13)моўная празмернасць (выкарыстанне “лішніх” слоў);

14) моўная недастатковасць (неапраўданы пропуск слоў);

15) стылістычна неапраўданае ўжыванне слоў;

16) лагічныя памылкі (выкарыстанне неаднародных паняццяў, прадметаў у якасці аднародных членаў і інш.)

 

6. I бачу я па вачах мядзведзя, што ён не бачыць мяне і з перапугу каціць благім матам куды папала.

 

8. Музыка аказала моцнае ўражанне на ўсіх.

10. Статыстычныя дадзеныя паказваюць карціну, якая склалася на нашым факультэце, які займае апошняе месца па паспяховасці.

11. Пасля ўроку Пеця звярнуўся да настаўнiцы з хадайнiцтвам, каб яго адпусцiлi дадому.

 

 

2. Узаемаразуменне і давер іграюць вялікае значэнне ў сямейным жыцці.

7. Алесь спатыкнуўся і паляцеў уверх кармашкамі.

9. Лекцыі былi прачытаны не толькi на нашым курсе, але і факультэце.

10. Мiтрафанушка пастаянна лаяўся са сваiмi настаўнiкамi.

11. Шмат гадоў прайшло пасля першага выдавецтва рамана I. Шамякiна «Сэрца на далонi».

3. Адзiнагалосна ўсе ўскрыкнулi: «Так яму i трэба!»

4. Еўфрасіння Полацкая – нябесная заступніца Рэспублікі Беларусь.

9. Васiльеўна была проста аграном па прафесii.

11. Ёсць i шмат iншых фактараў, якiя трэба вырашыць.

5. Шчасце ўсіх людзей, усяго народа – вось што павінна быць і нашым асабовым шчасцем.

 

8. Мая чашка цярплiвасці лопнула.

9. Сын яго працаваў падпольшчыкам.

10. Жыццё падрыхтавала для ўступлення ў новае жыццё шмат новых людзей.

6. Вясна ў гэтым годзе не прымусiла чакаць.

9. Мова герояў I. Мележа адрознiваецца ад герояў iншых твораў.

10. Уся ўвага Мірона была прыкута да Пясчанага Груда, адзінага месца, дзе пераправа магла даць эфектныя вынікі.

. Iмя Ганны Iванаўны карыстаецца вялiкiм аўтарытэтам у студэнтаў. 7. У горадзе не хапала не толькi палiва, але i iншых прадуктаў.

10. Ён прытрымлiваўся, што вайна не павiнна быць сродкам вырашэння спрэчных пытанняў памiж дзяржавамi.

11. Пасля гэтага дакладна можна сказаць, што ён нарадзіўся ў шчаслівай кашулі.

4. Я, Гаўрыленка Алена Ігараўна, 02.03.2004 г. спазнілася на заняткі па фізіцы ў сувязі з тым, што мне лень было падымацца ў 7 гадзін раніцы.

9. З гэтых слоў можна падкрэсліць, што каханне – гэта незвычайнае пачуццё, дзеля якога варта жыць.

10. Кожны чалавек мае свой асобны характар.

3. Вы ўсё жыццё спусціўшы рукавы пражылі.

5. Бескарыснае служэнне людзям павінна кіраваць чалавекам у яго ўчынках.

7. Гэты спартсмен быў першым прэцэдэнтам на першае месца ў спаборніцтвах.

9. У кросе прымалi ўдзел школьнiкi, хiмiкi, энергетыкi, студэнты.

 

 


[1] Гл.: Плотнікаў Б.А., Антанюк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. – Мн., 2003. – С. 379.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.