Здавалка
Главная | Обратная связь

Тэма 4. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле паходжання



Паняцце лексікі. Спрадвечна беларуская і запазычаная лексіка. Храналагічныя (агульнаславянскі, усходнеславянскі і ўласнабеларускі) пласты спрадвечнай лексікі. Прычыны, крыніцы і паказчыкі запазычання.

Спецыфіка адлюстравання лексічнага складу беларускай мовы ў лексікаграфічных даведніках. Віды энцыклапедычных і тыпы лінгвістычных слоўнікаў.

Тэма 5. Лексіка сучаснай беларускай мовы паводле сферы ўжывання і характары маўленчых зносін. Лексікаграфія

Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжытку. Спецыяльная лексіка як частка лексікі абмежаванага выкарыстання. Паняцце тэрміна і тэрміналогіі. Супастаўляльная характарыстыка тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі. Віды і спосабы тэрмінаўтварэння: марфемны (суфіксальны: канкурэнтаздольнасць, кіраўніцтва, лідарства, карыстальнік, перыёдыка, чытальнасць, дэкаратар, фалькларызацыя, прэфіксальны: суперэкслібрыс, падсерыя, падрубрыка, прэфіксальна-суфіксальны: падгалосак), складанне: бемоль-мажорны, танцзала, архівасховішча, кнігаабмен, навукова-метадычны, цацка-кніжка, летапіс, складана-суфіксальны: шматгаліновы, кнігазнаўства, штотыднёвік, кнігагандлёвы, абрэвіяцыя: БДУКМ, ПК, ЦБС, ТТД, УДК, РТБД, лексіка-семантычны: ключ (скрыпічны), назва (адзінка аб'ёму, загаловак), лісток (перыядычнае выданне на чатырох старонках), сінтаксічны: аўдыявізуальны дакумент, трайны крок, гульнявая дзейнасць, апорны гук, фонд рэдкіх кніг, прэм'ера кнігі, скульптурная кампазіцыя, вакальная партыя; споспосаб запазычвання гатовых тэрмінаадзінак: брашура, менеджмент, дайджэст, маркетынг, архіварыус, франтыспіс, балерына, прэм'ера, мальберт, ракако, сальфеджыа і інш.

 

Раздзел IV. Сістэма арфаграфічных нормаў у сферы прафесійнага маўлення

Тэма 6. Графіка. Арфаграфія. Прынцыпы беларускага правапісу

 

Прадмет, задачы і змест графікі. Прадмет, задачы і змест арфаграфіі.

Прынцыпы і раздзелы беларускай арфаграфіі. Фанетычны і марфалагічны прынцыпы правапісу, традыцыйнае і дыферэнцыяванае напісанні.

 

Тэма 7. Напісанне спецыяльнай лексікі паводле фанетычнага і марфалагічнага прынцыпаў

Напісанні спецыяльнай лексікі славянскага і іншамоўнага паходжання паводле фанетычнага прынцыпу: правілы акання, якання; правапіс ы, і, й пасля прыставак; правапіс спалучэнняў галосных у іншамоўных словах; правапіс галосных у складаных словах; правапіс прыстаўных галосных, правапіс прыстаўных зычных; правапіс у-унескладовага (ў); правапіс спалу­чэнняў зычных у корані і на стыку кораня і суфікса; правапіс прыставак на з-(раз-, уз-, без-, цераз-); правапіс д-дз', т-ц'; пра­вапіс падоўжаных зычных.

Напісанне спецыяльнай лексікі славянскага і іншамоўнага паходжання паводле марфалагічнага прынцыпу: правапіс звонкіх-глухіх, у тым ліку прыставак на д-/б- (аб-, ад-, над-, пад- і інш.); правапіс цвёрдых-мяккіх зычных (правапіс мяккага знака і апострафа), правапіс выбухных-афрыкат; напісанне прыназоўніка без і часціцы не.

 

Тэма 8. Злітнае і паўзлітнае напісанне. Ужыванне вялікай літары

Агульныя правілы напісання спецыяльнай лексікі разам, асобна, праз злучок. Злітнае і паўзлітнае напісанне назоўнікаў, прыметнікаў, прыслоўяў.

Ужыванне вялікай літары пры размежаванні ўлас­ных і агульных назваў, пры афармленні простай мовы і цытат.

Раздзел V. Граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы ва ўмовах білінгвізму

Тэма 9. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў назоўнікаў

Лексіка-граматычная характарыстыка назоўніка. Граматычныя катэгорыі назоўнікаў: лік, род, склон, скланенне. Адзіноч­налікавыя і множналікавыя назоўнікі; несупадзенне ліку аднакарэнных назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Варыянтныя родавыя формы; несупадзенне роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах; вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў іншамоўнага паходжання (у тым ліку нескланяльных геаграфіч­ных назваў). Вызначэнне роду абрэвіятур. Нарматыўнае ўжыванне склонавых кан­чаткаў у назоўніках-тэрмінах, словах агульнанавуковага выкарыстання і ў некаторых разрадах агульнаўжывальных назоўнікаў.

Прадуктыўнасць назоўнікаў-тэрмінаў у прафесійным маўленні: экспрэс-інфармацыя, мікрарэфрэн, дэнамінацыя, форс-мажор, рэзюмэ, майстар-клас, скептыцызм, маркетынг, супервокладка, рэкламадаўца, бібліятэказнаўства, пэндзаль, індыферэнтнасць, харэаграфія, інвестыцыі, супервокладка, іканаграфія, прэзентацыя, падгалосак, УДК, монаспектакль, відэатэка, рэфлексія, бібліяграфія, біг-бэнд, партрэтыст,перавыхаванне, уверцюра. Назоўнікі ў структуры іменных тэрміналагічных мадэляў: назоўнік+назоўнік у родным склоне без прыназоўніка (фігура кадрылі, бланк падпіскі, пераменнасць функцый, тэорыя музыкі, інтэнсіўнасць гуку, м'ютэнт дыска, аддзел апрацоўкі, арэал распаўсюджвання, аддзел камплектавання, мастацтва прадстаўлення, ядро фонду); назоўнік+назоўнік ва ўскосным склоне з прыназоўнікам (разьба па дрэве, выданне для дзяцей, танец з прыпеўкамі, каляска для кніг, паказальнік да выдання, уверцюра для аркестра, індэксы па структуры).

 

Тэма 10. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў прыметнікаў, займеннікаў і прыслоўяў

Лексіка-граматычная характарыстыка прымет­ніка. Утварэнне і стылёвая дыферэнцыяцыя поўных і кароткіх прымет­нікаў. Асаблівасці склонавых канчаткаў прымет­нікаў і займеннікаў. Нарматыў­нае ўжыванне кароткай формы прыналежных прыметнікаў.

Асаблівасці ўтварэння і ўжывання ступеняў параў­нання якасных прыметнікаў і прыслоўяў у беларускай мове (параўнальна з рускай). Асаблівасці ўтварэння, функцыянавання і перакладу элятыўных формаў прыметніка і прыслоўя.

Асаблівасці скланення і выкарыстання займеннікаў як слоў з “замяняльнай”, “указальнай” функцыяй.

Прыметнік у структуры іменных тэрміналагічных мадэляў: прыметнік + назоўнік (аматарскі тэатр, дублетны экзэмпляр, вольны час; гукавы рад, музычна-харэаграфічнае мастацтва, графічная музыка, генеральная рэпетыцыя, выканаўчае мастацтва, каталожная картка, шасціструнная гітара, квартавы дыяпазон, тытульны ліст, духоўная музыка, праблемная сітуацыя, высокі друк, дапаможны паказальнік, секвентнае паўтарэнне, сцэнічнае відовішча, бібліятэчны фонд, рэабілітацыйны цэнтр, архітэктурны помнік, жартоўныя песні, папулярная музыка, аб'ёмны вобраз, мемарыяльны комплекс).

 

 

Тэма 11. Нарматыўнае ўжыванне лексіка-граматычных разрадаў лічэбнікаў

Лексіка-граматычная характарыстыка лічэбніка. Скланенне розных разрадаў лічэбнікаў. Асаблівасці спалучэння розных разрадаў лічэбнікаў з іншымі часцінамі мовы (сінтаксічная сувязь зборных лічэбнікаў з назоўнікамі; формы прыметнікаў, дзеепрымет­нікаў, займеннікаў-прыметнікаў у колькасна-іменных словазлучэннях; спалучальнасць дробавых лічэбнікаў з назоўнікамі і інш.).

Лічэбнік у вучэбнай, навуковай і сацыякультурнай сферах маўлення. Роля лічэбніка ў стварэнні тэрміналагічнай лексікі і прафесійнага маўлення (трое саксафаністаў, павялічанае трохгучча, праз паўтара інтэрвала, дзесяцічная індэксацыя, трохгучча, двухактавы, першакрыніца, чатырохгалоссе, дыпціх, другое творчае аб'яднанне, трыа-саната, шасціструнны музычны інструмент, чатыры чарговыя спектаклі, сем мастацкіх галерэй, шэсцьдзясят чацвёртая нота, эцюд для падвойных тэрцый).

Тэма 12. Нарматыўнае ўжыванне граматычных катэгорый і формаў дзеяслова

Семантыка-граматычная адметнасць дзеяслова. Граматычныя формы дзеяслова: інфінітыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе і спрагальныя формы. Асновы дзеяслова. Граматычныя катэгорыі дзеясловаў: пераходнасць, зваротнасць, стан, трыванне, час, лад, асоба. Спецыфіка спражэння: асаблівасці канчаткаў дзеясловаў І і ІІ спражэння, адметнасць формаў рознаспрагальных дзеясловаў. Асаблівасці суфіксальнага афармлення спрагальных дзеяслоўных формаў (ужыванне фармантаў –ірава-/-ва-, -ава-(-ява-)/-ва-, -іва-(-ыва-)/-ва-, -е-/-і-).

Асаблівасці ўтварэння і перакладу дзеепрыметнікаў і дзеепрыметных зваротаў з рускай на беларускую мову (цэнтралізаваная сістэма, распрацаваны сцэнарый, анатаваны каталог, адыграны спектакль, пратэрмінаваная кніга, устарэлая літаратура, узведзены палац культуры, закансерваваныя рэшткі помніка, аздобленая фрэскамі карцінная галерэя, асвятляльны люк, аб'яднаны бібліяграфічны запіс.)

Асаблівасці ўтварэння і функцыянавання дзеепрыслоўяў і дзеепры­слоўных зваротаў.

Спецыфіка выкарыстання розных дзеяслоўных формаў у прафесійным маўленні (стымуляваць супрацоўніцтва, размеркаваць рэсурсы, упрыгожыць разьбой, улічваць запыт, ствараць канкурэнцыю, захоўваць каларыт, перагледжваць эцюды, тыражыраваць выданне, апладзіраваць флейтысту, адыграць спектакль, распаўсюджваць новыя тэхнікі, развіваць гравюру на метале, перадаваць святло-ценявую мадэліроўку прадметаў).

 

Тэма 13. Спецыфіка структуры і зместу беларускіх словазлучэнняў

 

Асаблівасці будовы беларускіх словазлучэнняў (параўнальна з рускай): спалучэнні з дзеясловамі жартаваць, смяяцца, рагатаць, здзекавацца, цешыцца, насміхацца, кпіць; з дзеясловамі руху ісці, ехаць, бегчы, ляцець, несціся, а таксама з дзеясловамі волевыяўлення паслаць, выправіць, адправіць; з дзеясловамі думкі, пачуцця, маўлення гаварыць, думаць, непакоіцца, клапаціцца, хвалявацца, маўчаць; з дзеясловамі ветлівасці дзякаваць, дараваць, прабачыць, выбачаць і інш.

Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе. Абумоўленасць формы адзіночнага/множнага ліку выказніка ў залежнасці ад яго семантыкі і ад дзейніка, выражанага рознымі мадэлямі колькасна-іменных словазлучэнняў (група студэнтаў сядзела, шасцёра спевакоў стаялі, музыкантаў з дваццаць увайшлі ў залу, пяць экспазіцый прывезена, выкладчык са студзентамі маўчалі, большасць інструментаў ляжала і інш.).

 

Раздзел VІ. Функцыянальныя стылі і іх маўленчыя якасці

Тэма 14. Паняцце стылю. Характарыстыка функцыянальных стыляў і іх жанраў

 

Паняцце функцыянальнага стылю. Дыферэнцыяцыя моўных стыляў. Агульная характарыстыка кніжных (афіцыйна-справавога, навуковага, публіцыстычнага, мастацкага) і гутарковага стыляў. Узаемадзеянне стыляў і жанраў, адметнасць мастацкага стылю.

 

Тэма 15. Маўленчыя адметнасці навуковага стылю

Паняцце навуковага стылю. Асноўныя функцыі і прыметы навуковага стылю.

Уласна навуковы (акадэмічны), навучальны (вучэбна-навуко­вы), навукова-папулярны падстылі, іх жанры і кампазіцыйныя асаблівасці.

Лексіка-граматычныя асаблівасці навуковага стылю. Спецы­фіка перакладу на беларускую мову навуковых тэкстаў.

 

Тэма 16. Маўленчая спецыфіка афіцыйна-справавога стылю

Паняцце афіцыйна-справавога стылю. Асноўныя функцыі і прыметы афіцыйна-справавога стылю.

Заканадаўчы (уласна заканадаўчы, або юрыдычны), дыпламатычны, адміністратыўна-канцылярскі (канцылярскі) падстылі, іх жанры і кампазіцыйныя асаблівасці.

Лексіка-граматычныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Спецыфіка напісання справавых папер.

Тэма 17.Камунікатыўныя якасці маўлення і іх праяўленне ў функцыянальных стылях

Мова і маўленне. Праблемы культуры маўлення ва ўмовах білінгвізму. Агульная культура чалавека і прафе­сійна арыентаванае маўленне. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лаканічнасць, лагічнасць, чысціня, багацце, дарэчнасць, выразнасць і вобразнасць) і іх рэалізацыя ў функцыянальных стылях.

Маўленчы этыкет і культура зносін у розных сферах маўлення.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Агульныя патрабаванні да публічнага выступлення. Кампазіцыя маўлення. Узаемадзеянне аратара з аўдыторыяй.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.