Здавалка
Главная | Обратная связь

Устанавіце адпаведнасць



А. Тэрміны.

Б. Наменклатура.

В. Прафесіяналізмы.

 

1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў іх кампанентаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў).

2. Словы або словазлучэнні, якія ўваходзяць у тэрміналагічную сістэму пэўнай галіны навукі, культуры, вытворчасці, абазначаюць спецыяльныя паняцці і маюць дакладнае лагічнае азначэнне.

3. Сукупнасць уласных назваў канкрэтных аб’ектаў навакольнай рэчаіснасці, якія вывучаюцца рознымі навукамі, ужываюцца ў тэхніцы, вытворчасці.

4. Словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі або сферы дзейнасці.

 

22. Тэрміны:

а) ужываюць і разумеюць усе, хто гаворыць па-беларуску;

б) словы, характэрныя для навуковых прац па розных галінах ведаў, выкарыстоўваюцца ўсімі падстылямі навуковага стылю (аналіз, эксперымент, графік, пошук, абазначаць, характарызаваць і інш.);

в) словы або словазлучэнні, якія з’яўляюцца дакладнымі абазначэннямі спецыяльных паняццяў навукі, тэхнікі, вытворчасці, мастацтва і інш. Яны характарызуюцца дакладнасцю, афіцыйнасцю (нарматыўна ўзаконены), адназначнасцю (электрамагнітнае поле, выпраменьванне, баланс, цвёрдае цела і інш.).

 

23. Знайдзіце слова, якое ў прапанаванай тэрмінасістэме будзе лішняе. Падкрэсліце яго.

а) сэнсар, файл, дыскета, утыліт, чып, суфікс, кэш, рэдактар, праграма, база даных, цвёрды дыск, модуль;

б) знешні доўг, валавы даход, дзяржзаказ, перпендыкуляр, банкаўская сістэма, акцыз, арэнда, валюта, унутраны рынак, датацыя, крэдыт;

в) акалічнасць, сінтаксіс, назоўнік, прэфікс, банер, складаны сказ, выклічнік, эпітэт, спражэнне, флексія.

 

24. Выберыце з прапанаваных слоў тэрміны:


а) адзін;

б) бюджэт;

в) мора;

г) ордэн;

д) рэверс;

е) каробка;

ж) дыгітайзер;

з) кароткі;

і) рэгрэсія;

к) тоеснасць;

л) хуткасць;

м) святло;

н) алгарытм;

о) флюенс;

п) звышправоднасць;

р) істотны;

с) дэсорбцыя;

т) тры;

у) імпульс;

ў) рэагент;

ф) неабходнасць.


 

25. Навуковы стыль – гэта:

а) сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захоўвання навуковых ведаў;

б) стыль мовы дакладаў, лекцый, навуковых артыкулаў, манаграфій, тэзісаў дакладаў, падручнікаў і інш.;

в) выкарыстоўваецца ў афіцыйнай, канцылярскай, юрыдычнай, дыпламатычнай сферах.

 

26. Навуковы выклад вызначаецца:

а) аб’ектыўнасцю;

б) суб’ектыўнасцю;

в) лагічнай паслядоўнасцю разважанняў;

г) доказным выкладам інфармацыі;

д) інфармацыйнай насычанасцю.

 

27. Для навуковага стылю характэрна ўжыванне:

а) аднасастаўных сказаў, выказнікаў-інфінітываў;

б) абстрактных назоўнiкаў, назоўнiкаў роднага склону, зваротных дзеясловаў, безасабова-прэдыкатыўных слоў, аддзеяслоўных назоўнiкаў;

в) назоўнікаў з абстрактным значэннем;

г) прыметнікаў з інфармацыйнай ці класіфікацыйнай функцыяй;

д) дзеясловаў цяперашняга часу з якасным значэннем для паказу ўласцівасцей і прыкмет прадметаў і з’яў;

е) займеннікаў я, ты;

ж) пабочных канструкцый са значэннем няўпэўненасці, сумнення.

 

28. Жанрамі навуковай літаратуры з’яўляюцца:

а) указ, акт, мемарандум, нота;

б) манаграфія, рэферат, тэзісы, навуковы артыкул;

в) табель, сертыфікат, ліст-напамін, даведка.

 

29. Афіцыйна-справавы стыль пачаў фарміравацца:

а) у перыяд ВКЛ;

б) у XVIII–XIX ст.;

в) у 20-я гады XIX ст.;

г) у другой палове XX ст.;

д) у 90-я гады XX ст.

 

30. Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы функцыі:

а) эмацыйная;

б) інфармацыйная;

в) стэтычная;

г) пабуджальная;

д) тлумачальная.

 

31. Укажыце якасці, якія не адносяцца да характарыстык афіцыйна-справавога стылю:

а) строгая дакладнасць;

б) паслядоўнасць выкладання фактаў;

в) аб’ектыўнасць;

г) абстрактна-абагульненае выкладанне матэрыялу;

д) наяўнасць маўленчых стандартаў (клішэ);

е) адсутнасць эмацыянальна афарбаваных слоў, фразеалагізмаў, выклічнікаў;

ж) адназначнасць фармулёвак;

з) сцісласць;

і) ужыванне словазлучэнняў-тэрмінаў;

к) доказнасць.

 

32. Для афіцыйна-справавога стылю характэрна ўжыванне:

а) фразеалагізмаў;

б) выклічнікаў;

в) аднасастаўных сказаў;

г) пытальных і клічных сказаў.

 

33. Дакладнасць маўлення звязана з:

а) размежаваннем паронімаў і сінонімаў;

б) размежаваннем простых і складаных сказаў;

в) размежаваннем значэнняў мнагазначных слоў;

г) размежаваннем тэрмінаў і прафесіяналізмаў;

д) размежаваннем амонімаў.

 

34. Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае:

а) дакладнасць маўлення;

б) чыстату маўлення;

в) дарэчнасць маўлення;

г) сцісласць маўлення;

д) лагічнасць маўлення.

 

35. Устанавіце адпаведнасць:

А. Арфаграфічныя нормы.

Б. Лексічныя нормы.

В. Стылістычныя нормы.

Г. Марфалагічныя нормы.

 

1. Правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення.

2. Правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў.

3. Правільнае выкарыстанне моўных сродкаў паводле іх прыналежнасці да пэўных зменных часцін мовы.

4. Правільны выбар пэўных слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці са стылем.

5. Правільнае ўжыванне формы слова.

 

Выкладчык Лахніцкая А.А.


Крытэрыі ацэнкі тэставых заданняў

 

Бал Ступень выканання заданняў
Менш, як на 2 балы
Выканана не менш за 20 % прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 30 % прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 40 % прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 50 % прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 60 % прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 70 % прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 80 % прапанаваных заданняў
Выканана не менш за 90 % прапанаваных заданняў
Выкананы ўсе прапанаваныя заданні

 

 








©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.