Здавалка
Главная | Обратная связь

Тэма: Сінтаксічны разбор складанага сказа

КСР

Нумар студэнта ў журнале — нумар сказа для аналізу

1. Расставіць знакі прыпынку і пабудаваць схему сказа, даць характарыстыку сказа.

2. Даць характарыстыку словазлучэння пад лічбай 1.

3. Вызначыць марфемны склад і спосаб утварэння вытворных слоў, адзначаных ў тэксце пад лічбай2.

4. Зрабіць фанетычны разбор слова пад лічбай3.

5. Зрабіць марфалагічны разбор слова пад лічбай4.

6. Зрабіць арфаграфічны разбора пад лічбай 5.

 

 

1. Праводзіш вачыма пажоўклы ліст які нехаця нібы санліва пагойдваючыся ападае на дол1 і раптам уваскрэсне ў памяці блакітны летні дзень што таксама апаў-адляцеў з вечнага дрэва жыцця пакінуўшы2 ў сэрцы чарговы ўспамін4 нечаканага адкрыцця (А. Варановіч).

 

2. Добра пайсці тады1 ў лес аднаму убіцца ў глухі хмызняк над Дняпром і моўчкі4 слухаць як у сівым кудлатым тумане над соннай вадой б’юцца прыгожыя гукі як растаюць яны водгуллем2 недзе там дзе спяць сенажаці дзе адгукаецца на песню адзін аднастайна-рыпучы крык дзергача (М. Зарэцкі).

 

 

3. Вясна даўно прыйшла ў горад1 але ў горадзе самая лепшая вясна калі яна яшчэ нясмелая і маладая калі нанач замярзаюць тратуары і лужыны калі доўга ружавее (ў)вечары5 неба і калі стаіць3 над вуліцамі сіні туман (М. Стральцоў).

 

4. Было так светла што можна было нават4 лёгка чытаць1 але ў гэтым святле гублялася а(...)чуванне5 адлегласці асобныя прадметы аддаляліся а другія наадварот набліжаліся і ўсе расплываліся ў тумане і набывалі дзіўныя фантастычныя формы (І. Шамякін).

 

5. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве1 і відзён здалёку4 і без яго здаецца не пахнуў бы так чабор не такі прывабны здаваўся б верас і не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы сіратлівы куст шыпшыны і вершаліну высокай хвоі на якой ціха ляжыць праменне3 блізкага да захаду сонца (К. Чорны).

 

 

6. Сонца было ўжо далёка ад таго4 месца дзе вынырала ўранні яно вісела ўсё прамяністае без кропелькі чырвані над бярозавым гаем што ажно сінеў па той бок калгаснага поля якое горбілася ля самай вёскі1 і паступова распасціралася за бальшаком адкрываючы дал(…)гляд5 (І. Чыгрынаў).

 

7. Гляджу на водсвет маскоўскіх агнёў што сталі ўжо далёкія і бачу вялізны яркі водсвет што ўвесь час1 не знікае на даляглядзе і ў гэтым водсвеце мрояцца мне ўсмешкі сяброў таполі ў нашым інстытуцкім парку лесвіцы і а(…)дыторыі5 дзе4 мы сядзелі мрояцца твары настаўнікаў што выводзілі нас на шырокую дарогу навукі і ведаў (А. Савіцкі).

 

 

8. На ранку лугі заўсёды засцілаў густы туман па якім3 здавалася можна было бегчы як па палатне і які сведчыў ужо што4 ў прыродзе пачыналася дужанне цеплыні і холаду цеплыня не хацела яшчэ здавацца але і холад з кожным днём1 усё мацнеў.

9. У вясновай паэзіі значнае месца займае тэма шлюбу бо вясна не толькі абуджэнне2 прыроды але і абуджэнне чалавечых пачуццяў1 надзей на асабістае4 шчасце3 вясна пара кахання таму гучанне вясны перш за ўсё свята моладзі.

 

 

10. Чарга за4 новымі ботамі а мне здаецца што толькі ў старых калі яшчэ3 падкаваць абцасы1 падбіць падноскі падлатаць халявы і наглянцаваць дзёгцем я змагу калі-небудзь вярнуцца ў юнацтва бо толькі яны помняць усе мае пройдз..ныя5 дарогі (М. Танк).

 

11. Творы Янкі Купалы абуджаюць светлае жаданне ўбачыць1 увачавідкі4 тыя мясціны што ўзгадавалі яго тыя сцежкі3 і дарогі па якіх хадзіў вялікі пясняр выкрасаючы з сэрца асветленыя магутным розумам радкі што ўвабралі ў сябе гэтак шмат народных дум людской журбы радасных спадзяванняў (Дз.Л. Дзямбоўскі).

 

 

12. Кожны новы дзень вясны дорыць новыя галасы дзесьці4 раздаюцца посвісты2 попаўзняў зацёхкае ў гаі ці ў даліне ракі салавей зайграе быццам на флейце1 івалга прагучыць сакаўная мелодыя слаўкі-чорнагалоўкі (Л. Кацкевіч).

 

13. Напэўна са светам расстаўся2 б лягчэй каб тых не запомніў кастроў1 і начэй каб дзічкі вясной на мяжы не цвілі каб песень купальскіх не4 чуў а ніколі каб жытам не пахла даспелае поле каб так не любіў беларускай зямлі.

 

 

14. Аляксей пагадзіўся з новай больш акрэсленай ісцінай якую4 пачэрпнуў з кніжак1 якая надоўга запала ў душу жыццё чалавека толькі тады поўнае3 калі ён адчувае што імкнецца да нечага высокага калі можна запоўніць кожнае сваё імгненне глыбокім сэнсам (М. Гроднеў).

15. Адцвілі і пасівелі завязаўшы дробныя яблычкі1 ружавата-белыя разложыстыя яблыні4 абсыпалі з сваіх парудзелых чачотак жаўтаватыя як проса бубачкі высокія рабіны згасла і змеркла каля шарых частаколавых платоў ліловая яснасць3 бэзу што а(…)свечваў5 сярод поцемку ночы (В. Адамчык).

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.