Здавалка
Главная | Обратная связь

Старажытная беларуская літаратура: агульная панарама развіцця. Перыядызацыя. Эпохі. Стылі. Майстры.



Нашай літаратуры каля 1000 гадоў. Адзіным відам славеснага мастацтва ў старажытныя часы быў фальклор.Варта асабліва пад-крэсліць, што ў часы прыняцця хрысціянства вусная паэзія ва ўсходніх славян была адзінай формай выяўлення народнай самасвядомасці, але разам з тым цесна звязвалася з паганствам, і таму царква заўсёды выступала супраць фальклору як народжанага «бесовскімі» звычаямі язычнікаў. Падрыхтаваўшы глебу для зараджэння літаратуры, фальклор, такім чынам, не мог стаць яе набыткам, асабліва на першым этапе літаратурнага працэсу, хоць часам пісьменнікі-летапісцы і ўносілі ў свае творы элементы дру-жынных сказаў і гістарычных паданняў.

Уплецены ў пагадовае выкладанне вусны матэрыял спрыяў пераўтварэнню летапісу з гістарыяграфічнага, юрыдычна-дзелавога ў літаратурна-мастацкі твор. стварэннем у 862 г. балгарскімі братамі-асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем азбукі, аснову якой быў пакладзены салунскі дыялект.

У Х ст. у Паддзвінні ўжо была высокаразвітая традыцыя апавяданняў і склалася сістэма слоўнага этыкету.Летапіс з цягам часу ператвараўся ў літаратурна-мастацкі твор. З’яўленне дзяржаўнасці супала з узнікненнем пісьменства(862). Перапісваліся кнігі. Царкоўныя кнігі (малітвы, словы, гімны). Шматмоўнасць.

Жанры:

Арыгінальная літаратура:

Рэлігійная (словы, казанні, малітвы, жыціі, хаджэнні)

Летапісы – зборы пагадовых запісаў (Полацкі – не захаваўся, Іпацьёўскі, Лаўрэнцьеўскі, Цвярскі, Галіцка-Валынскі)

Перакладная: (Біблія, Набажэнскія кнігі, Патрыстыка, Агіяграфіі, Патэрыкі, гістарычная проза, Апокрыфы, Варажбітныя, Зборнікі)

Бел. літ. развівалася ў адпаведнасці з агульнаеврапейскай парадыгмай. Эпохі:

· Сярэднявечча

· Барока

· Асветніцтва

· Класіцызм

· Рэалізм

· Мадэрнізм

· Сац. рэалізм

· Постмадэрнізм

Старабелар. літ-ра адна с мастацкіх з’яваў прыгожага пісьменства еўрапейскага сярэднявечча.

Старажытная літаратура:

Сярэневечча (Полацк. кн. ) (15-16 – Залаты век)

Ранняе (11-13)

Позняе (13-15)

Рэнесанс (ВКЛ)(16)

Барока (к.16-пп.18)

Асветніцтва (2ая п. 18)

Класічнае сярэднявечча – багатае (век усталявання феадалізму ў Еуропе, краса рускага слова во ўмовах Кіеўскай Русі, станаўленне ВКЛ, Рускага і Жамойцк.)

Стылі: З прыняццем Руссю ў 988г. хрысціянства ўзнікае на Русі прыгожае пісьменства, выяўляецца яго візантыйска-хрысціянскі пачатак. Усекіеускія мастацкія традыцыі – рускай, украінскай, беларускай (усходнеславянскія літуратуры). Уплыў Візантыі і Рыма, рамска-каталіцкі, праваслаўны, заходняя Рэфармацыя і г.д. Культавая мова стараславянская пазней трансфармавалася ў царкоўнаславянскую.

Майстры: Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Серапіён Уладзімірскі.

 

2. Асноўныя асаблівасці старажытнай беларускай літаратуры.

дзелавы характар\ блізкасць да публіцыстыкі\ перавага прагматычнага аспекта над эстэтычным\ гістарызм (летапісы)\ рэлігійнасць\ патрыятызм\ строгі адбор фактаў\ абстрагаванасць\ тыпізацыя шляхам ідэалізацыі\ традыцыяналізм\ умоўнасць\

нарматыўнасць\ статычнасць вобразаў, дынамізм дзеяння\ сувязь з фальклорам\ жанравы сінкрэтызм (шматфункцыянальнасць)\ кананічнасць\ сімвалізм\ этыкетнасць\ трафарэтнасць\ манументальнасць стылю\ ананімнасць\ рухомасць тэстаў\ полілінгвізм.

Больш за ўсё у старажытнай беларускай літаратуры захапляе і трымае ў палоне гуманістычны пафас, пачуццё патрыятызму, чуццё Радзімы. I няхай палотны грэкаў значна даўжэйшыя, шырэйшыя па ахопу падзей, а таму і народнае і дзяржаўнае жыццё грунтоўней паказана ў іх, але мастацкае палатно ўсходніх славян выявіла найперш характар будучых нязломных духам народаў, якія нібы прадчувалі сваю трагедыйную наканаванасць. Прадчувалі і супроцьстаялі ёй. Дзякуй богу, што выжылі, выстаялі.Старажытная беларуская літаратура мае агульнаўсходнеславянскую і нацыянальную аснову. У першым выпадку — гэта перыяд 11—13 стагоддзяў, хоць ёсць і іншыя думкі на гэты конт. Пазнейшыя стагоддзі прайшлі пад знакам фарміравання беларускай народнасці, Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ), яго ўзлёту і заняпаду. Беларускі народ зведаў і аб'яднанне з Рэччу Паспалітай, і панаванне ўсякіх самадзержцаў. Забаранялі нашу мову пры паляках і вялікадзяржаўных шавіністах. Але жыў народ. Жыла самабытная нацыянальная культура. Жыло арыгінальнае і перакладное мастацтва слова. I тым больш развіваўся наш нацыянальны фальклор — аснова літаратурнай творчасці. Аўтар першай гісторыі беларускай літаратуры Максім Гарэцкі трапна выказаўся пра фальклор як пра моцнае жаданне людзей «выліць у песнях і казках багацце свайго сэрца і свайго розуму». Затым гэтае багацце пералівалася ў запісы, літаратурныя шэдэўры. Літаратура розных народаў пачыналася з гераічнага эпасу — такіх мастацкіх палотнаў, у якіх адлюстроўваецца лёс краіны ў цэлым, гераічная гісторыя, эпахальныя падзеі. Такімі былі «Іліяда» і «Адысея», «Калевала» (старажытны літаратурны помнік скандынаўскіх народаў). Старажытныя ўсходнія славяне выказалі сябе ў славутым помніку слоўнага мастацтва «Слова аб паходзе Ігаравым». Напісана яно было невядомым аўтарам (ёсць версія — Кірылам Тураўскім) у 1185—1187 гг., па меркаванню літаратуразнаўцаў. Твор гэты ўхваляе гераізм славянаў, што выступілі супроць полаўцаў, шукаючы сабе і Радзіме славы. I хай не перамаглі ў чарговы раз, хай князь Ігар апынуўся паланёным, ды затое вораг адчуў магутнасць клінка сыноў народа. I княжна Яраслаўна, і князь Святаслаў, і ўся прырода аплакваюць няўдачу ваяроў. А кіеўскі князь Святаслаў да таго ж асуджае Ігара і яго таварышаў па паходзе за няўзгодненасць дзеянняў, як зараз скажуць, сепаратызм, у сваім «залатым слове». Але духоўнасць твора надзвычай высокая. Калі чытаем яго, пераконваемся, што аўтар любіць сваю Радзіму, свята шануе яе сыноў, ганарыцца тым, што ён — сын рускай зямлі. Па паэме напісана опера «Князь Ігар». У сувязі з 800-годдзем з'яўлення твора была выдадзена энцыклапедыя «Слово о полку Игореве» пад рэдакцыяй М.Г.Булахава.

 

3. Беларуская літаратура ранняга сярэдневечча. Перакладная літаратура і яе бытаванне ў Полацкім княстве.

Беларуская літаратура развівалася пад уплывам Візантыйскай літаратуры.

Першыя пісьмовыя помнікі датуюцца 10 ст. Першыя літаратурныя помнікі датуюцца 11 ст. (Тураўскае Евангелле, Слова Іаана Пол.)

У ХІ-ХІІ стст узнікла патрэба духоўнага развіцця грамадства, а пашырэнне і паглыбленне культурных сувязей з Візантыяй і Балгарыяй рабілі вельмі спрыяльныя ўмовы для шырокага існавання перакладной літаратуры на Беларусі.

Падзелы літаратуры (жанры):

1. Рэлігійныя (пераважаюць містычныя сюжэты, разважанні на дагматычныя сюжэты)/свецкія(дамінуюць рэалістычныя сюжэты і матывы)

2. Перакладныя/арыгінальныя

У старажытныя часы перкладная літаратура была цесна звязана з арыгінальнай, скаладала з ёй арганічнае цэлае, адзіную эстэтычную сістэму. У сярэдневековую эпоху паняцця аўтарскага і нацыянальнага права ўласнасці на мастацкі твор не існавала, таму шмат якія творы мелі інтэрнацыянальны характар, бытавалі ананімна, без выразна пазначаных месца і часму ўзнікнення. Тэкст такіх твораў свабодна перарабляўся ў розных краінах у адпаведнасці з мясцовымі патрабаваннямі.

Грэка-візантыйская перакладная літаратура вызначалася жанравай разнастайнасцю, але дамінуючае месца ў ёй займалі творы і кнігі, неабходныя для багаслужэня.

Біблія – збор твораў літаратурнага і фальклорнага паходжання.

Упершыню Біблія з’явілася на Блізкім Усходзе ў 1 тысячагоддзі да н.э. Яе змест апраўдаваў сацыяльную няроўнасць і рэлігійную нецярпімасць, прапаведваў грамадскую пасіўнасць і спрыяў захаванню адсталых уяўленняў. Але ж, акрамя таго, Біблія пашырала кругагляд, духоўна ўзбагачала і далучала да культуры іншых хрысціянскіх народаў. Біблія з’яўлялася крыніцай задавальнення рэлігійных пачуццяў і глыбока чалавечых перажыванняў.

Першымі, хто пераклаў Біблію на белмову, былі Кірыла і Мяфодзій (з балгарскай мовы). Найбольш распаўсюджаны на Русі былі Евангелле, Псалтыр, Апостал.

У склад Бібліі уваходзяць гістарычны хронікі (кнігі Царстваў), героіка-патрыятычныя аповесці (Эсфір, Юдзіф), творы, у якіх услаўляюцца глыбокія зямныя пачуцці і перажыванні чалавека (Песня песняў) і выяўляюцца яго тагачасныя рэлігійна-містычныя ўяўленні (Апакаліпсіс). Складанасць і супярэчлівасць Бібліі абумовілі яго ідэйна-мастацкую і стылявую неанароднасць.

Апокрыф – легендарныя аповесці і апавяданні, у якіх больш ярка і падрабязна распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы. Такая літаратура не прызнавалася афіцыйна царквой.

Паводле зместу апокрыфы бываюць старазапаветныя, новазапаветныя, жційныя і эсхаталагічныя (пра будучыню). Апокрыфы задавальнялі цікавасць да незвычайнага, легендарнага, жаданне чалавека ведаць боль пра падзеі і герояў Бібліі; яны закраналі вострыя сацыяльныя праблемы, выказвалі вольнадумныя, ерэтычныя ідэі і сцвярджалі дэмакратычны погляд на грамадства.

(“Жыццё прарока Ераміі”, “Жыццё прарока Іллі”, “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”)

Агіяграфія – жыццяпіс святых. Найчасцей бытавалі у форме зборнікаў: мінеі (“Чэццкі мінеі”), прологі – скарочаныя тэксты жыцій, пацерыкі (Егіпетскі, Сенайскі), рукапісы (Супральскі, Успенскі), зборнікі анекдотаў, афарызмаў і інш. З жыцця святых.

Такія творы паказвалі прыклад жыцця для веруючых, мелі звесткі по гісторыі культуры, выражалі грамадска-палітычныя і эстэтычныя думкі свайго часу. Яны мелі выразныя маральна-дыдактычныя мэты і вызначылі асноўныя спосабы і прынцыпы адлюстравання рэчаіснасці.

Патрыстыка – творы айцоў (настаўнікаў) царквы, вядомых пісьменнікаў-багасловаў, прадстаўнікоў павцучальнай і аратарскай прозы. (Васіль Вялікі, Рыгор Ніскі) Існава 2 жанры патрыстікі: павучанне і пропаведзь (слова, казань), - і 2 яе віды: дыдактычнае і урачыстае красамоўства. Асноўным беларускім пісьменнікам гэтага накірунку быў Іаан Златавуст (“Златавуст”, “Златаструй”, “Маргарыт”)

Патэрыкі (зборнік гісторый жыцця святых)

Гістарычная проза – перакладныя-грэка-візантыйскія хронікі. Выкладаецца гісторыя далёкага мінулага народаў Блізкага і Далёкага Усходу, пачынаючы ад “стварэння свету”. Вядомы хронікі Іаана Малалы, Георгія Амартала, якія распавядаюць гісторыю старажытнага Егіпта, Грэцыі, Рыма і Візантыі і змяшчаюць звесткі з антычная міфалогіі гэтых краін. Таксама вядомы прыклад гістарычнай прозы – “Гісторыя Іўдзейскай вайны” Іосіфа Флавія.Таксама да старажытнай перакладной літаратуры адносяцца зборнікі-энцыклапедыі (“Пчала” – зб.анекдотаў, прымавак і інш, “Фізіёлаг”, “Шасціднёвік”) і варажбітныя кнігі (астралогіі, громнікі, соннікі, траўнікі, зельнікі)

Набажэнскія кнігі (Евангелле, Апостал, Псалтыр, Службоўнік, Трэбнік)

 

 

4. Летапісанне у перыяд ранняга Сярэднявечча. Адлюстраванне гісторыі Русі у “Аповесці мінулых гадоу”

свецкая літаратура больш непасрэдна і канкрэтна, чым і царкоўна-рэлігійнае пісьменства, адлюстроўвала зменлівую рэчаіснасць. Найболып значным жанрам беларускай літаратуры XV — пачатку XVI ст. быў летапіс.

падавалася ў пагадовай форме і спалучала лаканічную, дакументальна-дзелавую фікса-цыю адзінкавых гістарычных фактаў і падзей з жывым, эмацыянальна-вобразным асэнсаваннем мінулага. Летапісы складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі ў розным асяроддзі з рознымі задачамі, таму вельмі разнастайныя

Летапісанне на Беларусі ўзнікла яшчэ ў эпоху феадальнай раздробленасці. Яго вытокі ў мясцовых гістарыч-ных паданнях і дзелавым пісьменстве, а таксама ў літа-ратурных традыцыях летапісання і гістарычнай прозы Старажытнай Русі. Першым летапісным творам, складзеным на бела-рускіх землях, быў, відаць, Полацкі летапіс, урыўкі якога захаваліся ў Кіеўскім летапісе XII ст., што разам з «Аповесцю мінулых гадоў» і Галіцка-Валынскім летапі-сам складае вядомы агульнарускі летапісны звод пачатку 16 ст. — Іпацьеўскі летапіс.. Ва ўрыўках у складзе розных летапісных зводаў і кампіляцый збярогся Смаленскі летапіс XIV — пачатку 16 ст. Летапісы XII—XIV ст. мелі мясцовы характарПаводле жанравай формы яны мелі фрагментарны характар.

Рысы летапісання ў Беларусі:

1. Строгі атбор фактаў

2. Лаканічнасць

3. Строгі атбор персанажаў

4. Цыклічнасць кампазіцый

5. Летапісы збіраліся зводы (арыгінальныя і кампелятыўныя часткі) – Аповесць мінулых гадоў, Лаўрэнціеўскі летапіс, Галіцка-Валынскі летапіс, Полацкі летапіс.

Аповесць мінулых гадоў –выдатны помнік старажытнарускай літаратуры, каштоўная крыніца нашых ведаў пра жыцце продкаў рускага, беларускага, украінскага народаў, іх гістарыную мінуўшчыну. У гэтым творы шырока адлюстравана напруджаная, гераічная барацьба ўсходніх славян супраць качэўнікаў і Візантыйскай імперыі за сваю незалежнасць, гісторыя станаўлення хрысціянства на Русі, сацыяльная і рэлігійная барацьба ў Кіеўскай дзяржаве і інш. У гэтым зводзе захаваліся таксама ўнікальныя звесткі па гісторыі розных усходнеславянскіх гарадоў і зямель.У тым ліку Полацка, Полацкай зямлі, пра першых полацкіх князеў Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава і яго сына Усяслава чарадзея, апетага у “Слове пра паход Ігаравы”

Аповесць мінулых гадоў – твор глыбока патрыятычны, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян 11 – 12 ст. Летапісец зыходзіў з уяўлення аб агульнасці паходжання ўсіх славян і праводзіў ідэю гістарычнага адзінства і палітычнай незалежнасці усходнеславянскіх зямель.

Найбольш яркія ў літаратурна-мастацкіх адносінах яго апавяданні – найлепшыя старонкі старажытнарускай гістарычна-дакументальнай прозы.

Працягам Аповесці мінулых гадоў быў Кіеўскі летапіс, які складаўся на працягу 12 ст. Як помнік пачатку феадальнай раздробленнасці ен засведчыў звужэнне гістарычнага кругагляду летапісцаў таго часу, якія сталі выразнікамі мясцовых інтэрэсаў і поглядаў, іх увага сканцэнстравана амаль выключна на падзеях, што датычацца Кіева і Кіеўскай зямлі, а сам летапіс месцамі пераходзіць у сямейны дзеннік кіеўскага князя. Для беларускага чытача і даследчыка беларускай гісторыі Кіеўскі летапіс цікавы яшчэ тым, што ў ім захаваўся шэраг арыгінальных і вельмі каштоўных звестак па гісторыі Полацкага княства. Некаторыя з іх асобныя вучоныя лічаць полацкімі і сваім паходжаннем, бачаць у іх фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Так, пад 1159 г. у Кіеўскім зводзе змешчана напісанае відавочцам падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртання ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Барысавіча.

Ад патопа, Ноя

- даты вяліся ад сатварэння свету (5508 – нарадзіўся Іісус Хрыстос)

Полацуі летапіс – самы старадаўні

Летапіс + летапіс = звод

 

5. Эпізоды гісторыі Полацкага княства ў люстэрку летапісання.

+ наплесці чаго-небудзь пра існаванне (форму, асаблівасці) летапісання на Беларусі з пытання 4

У “Аповесці мінулых гадоў” – звесткі пра першых полацкіх князёў: Рагвалода і Рагнеду, брачыслава і Усяслава. Канцэпція агульнасці паходжання гэтага твора садзейнічала зараджэнню летапісання на землях старажытнай нашай краіны.

У Кіеўскім летапісе змяшчаюцца звесткі ад 50-60 гг ХІІ ст – быццам фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Ад 1159 г там размяшчаецца падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртанне ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Брачыслававіча.

У Галіцка-Валынскім летапісе змяшчаюцца звесткі пра станаўленне ВКЛ, пра жыццё і дзейнасць Міндоўга, Войшалка, інш князёў. Гэты летапіс быў шырока вядомы на Беларусі ў складзе Іпацьеўскага. Ён паслужыў узорам і крыніцай для “Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” і “Хронікі Быхаўца”

Аповесць мінулых гадоў –выдатны помнік старажытнарускай літаратуры, каштоўная крыніца нашых ведаў пра жыцце продкаў рускага, беларускага, украінскага народаў, іх гістарыную мінуўшчыну. У гэтым творы шырока адлюстравана напруджаная, гераічная барацьба ўсходніх славян супраць качэўнікаў і Візантыйскай імперыі за сваю незалежнасць, гісторыя станаўлення хрысціянства на Русі, сацыяльная і рэлігійная барацьба ў Кіеўскай дзяржаве і інш. У гэтым зводзе захаваліся таксама ўнікальныя звесткі па гісторыі розных усходнеславянскіх гарадоў і зямель.У тым ліку Полацка, Полацкай зямлі, пра першых полацкіх князеў Рагвалода і яго дачку Рагнеду, Брачыслава і яго сына Усяслава чарадзея, апетага у “Слове пра паход Ігаравы”

Аповесць мінулых гадоў – твор глыбока патрыятычны, яркі сведка высокаразвітай гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян 11 – 12 ст. Летапісец зыходзіў з уяўлення аб агульнасці паходжання ўсіх славян і праводзіў ідэю гістарычнага адзінства і палітычнай незалежнасці усходнеславянскіх зямель.

Найбольш яркія ў літаратурна-мастацкіх адносінах яго апавяданні – найлепшыя старонкі старажытнарускай гістарычна-дакументальнай прозы.

Працягам Аповесці мінулых гадоў быў Кіеўскі летапіс, які складаўся на працягу 12 ст. Як помнік пачатку феадальнай раздробленнасці ен засведчыў звужэнне гістарычнага кругагляду летапісцаў таго часу, якія сталі выразнікамі мясцовых інтэрэсаў і поглядаў, іх увага сканцэнстравана амаль выключна на падзеях, што датычацца Кіева і Кіеўскай зямлі, а сам летапіс месцамі пераходзіць у сямейны дзеннік кіеўскага князя. Для беларускага чытача і даследчыка беларускай гісторыі Кіеўскі летапіс цікавы яшчэ тым, што ў ім захаваўся шэраг арыгінальных і вельмі каштоўных звестак па гісторыі Полацкага княства. Некаторыя з іх асобныя вучоныя лічаць полацкімі і сваім паходжаннем, бачаць у іх фрагменты згубленага Полацкага летапісу. Так, пад 1159 г. у Кіеўскім зводзе змешчана напісанае відавочцам падрабязнае апавяданне пра паўстанне палачан супраць князя Расціслава Глебавіча і вяртання ў Полацк пасля пяцігадовага выгнання князя Рагвалода Барысавіча.

+ сказаць пра тое, што тут упершыню згадваецца пра Полацк (862 год), Рагнеду (Гарыславу), Уладзіміра і сына іх Ізяслава, як захішчаў Ізяслаў маці ад бацькі, пра Яраслава Мудрага, пра Жыціе Еўфрасінні Полацкай і інш.

Полацкі летапіс– ствараўся на працягу 12 – п.п. 13 ст. Арыгінал не захаваўся. Твор чытаецца паводле Іпаціеўскага летапісу. Пачынаецца з апісання падзеі 1103 года. Галоўныя персанажы – сыны Усяслава Чарадзея – Давыд, Барыс, Глеб, Раман, Святаслаў, Расціслаў. Асабліва калатытна намаляваны вобраз Глеба, які валодаў Менскім княствам. Адлюстраваны падзеі, якія адбываюцца ў Смаленску, Полацку, мінску, Кіеве, Друцку. Структурна ен скаладаецца з 25 занатовак.

 

 

6.Кірыла Тураўскі.

Кiрыла Тураўскi (каля 1130 – 1182)

Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, Багацця і тленнай славы гэтага свету; але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях”. Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы. Творчая спадчына налічвае звыш 70 твораў. Першая група твораў – “Дыдактычныя парады і павучанні”. Важнейшыя з парадаў аб тым, каб не забывалі настаўнікаў сваіх. У гэтым творы пісьменнік шануе настаўнікаў. Другая група – урачыстыя казанні на царкоўныя свяы.

Стаўшы тураўскім епіскапам, асабліва праславіўся як прапаведнік, выдатны майстар так званага ўрачыстага царкоўнага красамоўства.

Пiсьменнiк-прапаведнiк, выдатны майстар аратарскай прозы, царкоўны дзеяч XII ст. Кiрыла Тураўскi быў адным з самых адукаваных людзей свайго часу. Ён выдатна ведаў Святое Пiсанне, класiчную вiзантыйскую рыторыку i паэтыку, валодаў многiмi мовамi. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабiлi iмя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосцi. У творчай спадчыне асветнiка - аповесцi, малiтвы, "словы", павучаннi, пасланнi, каноны, якiя вызначаюцца ўзнёсласцю, лiрызмам, эмацыянальна вытанчанай мовай . Да нашых дзён захавалася 8 "слоў"- пропаведзей ("Слова на свята Вялiкдзень", "Слова на вербнiцу", "Слова на ўшэсце" i iнш.), некалькi аповесцей-прытчаў i казанняў ("Прытча пра чалавечую душу i цела", "Аповесць пра беларызца i манаства", "Казанне пра чарнарызскi чын"), два каноны, каля трох дзесяткаў вершаў i малiтваў. Важнейшыя з іх “Слова ў першую нядзелю пасля Пасхі”. У творы пісьменнік паказвае перавагі хрысціянства на язычнікам. Пашырэнне хрысціянства Кірыла Тураўскі параўноўвае з наступленнем вясны. Важны твор К.Т. на гістарычна-царкоўную тэму “Слова на сабор 318-і святых Айцоў”. У ім пісьменнік раскрыў падзеі славутага анікейскага сабора 325 года. Ен стварыў драматычную сцэну дыскусій пад час сабора, асуджэнне Арыі.

У творах К. Тураўскага адлюстроўваюцца багаслоўска-фiласофскiя i грамадска-этычныя погляды пiсьменнiка, тлумачыцца сiмволiка многiх бiблейскiх кнiг, уздымаюцца праблемы духоўнай дасканаласцi суайчыннiкаў. Праз бiблейскi змест прасочваюцца думкi не толькi аб радасцях чалавечага жыцця, харастве навакольнай прыроды, аўтар таксама задумваецца аб недахопах дзяржаўнага ладу. К. Тураўскi праяўляў асаблiвы клопат пра духоўную дасканаласць суайчыннiкаў. У "Прытчы пра чалавечую душу i цела" (цi "Слове пра сляпога i кульгавага") пiсьменнiк выкарыстоўвае ў якасцi сюжэта евангельскае апавяданне пра руплiвага гаспадара. Пасадзiўшы вiнаград, ён паставiў ля варот двух вартаўнiкоў: сляпога i кульгавага. "Калi хто з маiх ворагаў захоча абакрасцi вiнаграднiк, то кульгавы ўбачыць, а сляпы пачуе. Калi ж хто-небудзь з iх захоча ўвайсцi ў вiнаграднiк, то кульгавы, не маючы ног, не зможа прайсцi ўсярэдзiну; сляпы ж, калi i ўвойдзе, то, заблудзiўшыся, у прорве разаб'ецца", - так разважае гаспадар. На самой справе ўсё адбылося iнакш. Сляпы i кульгавы, аб'яднаўшы свае сiлы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапiлi ў сад i прысвоiлi чужое дабро. Гаспадар, даведаўшыся пра здзейсненае, загадаў прагнаць "злачынцаў". К. Тураўскi ў вобразе сляпога паказаў чалавечую душу, у вобразе кульгавага - цела. Гаспадар - Бог, стваральнiк свету - карае сляпога i кульгавага, выганяючы iх з саду. Гэтым самым аўтар сцвярджае думку аб адказнасцi чалавека перад Богам i пакараннi за грахi. Высокамастацкiя аратарскiя творы К. Тураўскага склалi залаты фонд старажытнай лiтаратуры. Яны на працягу многiх стагоддзяў карысталiся вялiкай папулярнасцю, памнажалiся i разыходзiлiся ў сотнях рукапiсных спiсаў. Менавiта пагэтаму нашы продкi называлi асветнiка Златавустам, параўноўваючы яго са славутым аратарам i майстрам красамоўства IV ст. н. э.

Каб зрабіць больш зразумелымі абстрактныя біблейскія ісціны і высокія ідэі, пісьменнік выкарыстоўваў алегорыі-сімвалы, асацыятыўныя вобразы. Сярод моўна-выяўленчых сродкаў аўтара слоў і прытчаў шырока прадстаўлены эпітэты і метафары, воклічы і звароты, разгорнутыя параўнанні. У аснове твора – недасканаласць чалавека.

К.Т. – выдатны паэт. Ен напісаў каля 30-і малітваў Малітвы К.Т. – сапраўдныя шэдэўры cтарабеларускай духоўнай паэзіі. Лірычны герой малітваў адрозніваецца інтэлектуальнасцю і духоўнасцю. Ен усім сэрцам прагне дасканаласці і свабоды, гармоніі з прыродай, добрай славы, сэнсоўнага зямнога жыцця. Герой звяртаецца да Бога, Багародзіцы і святых. Ен просіць дараваць яму ўсе грахі, прагне вярнуцца да праведнага жыцця. У малітвах Тураўскага аб’емна і дакладна адлюстраваны духоўны свет чалавека 12 ст.

Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. З пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення.

Растоўскі епіскап Федарец- душа(сляпы)\скінулі\Багалюбскі- цела( кульгавы)\забілі

Тэалогія КТ:

- новы запавет важней за стары

Мінская духоўная акадэмія імя КТ

7. Еўфрасіня Полацкая.

Ефрасіння Полацкая нарадзілася ў Полацку каля 1101 года (не пазней 1104 года). Паходзіла з роду полацкіх князёў з дынастыі Рурыкавічаў па мужчынскай лініі і з дынастыі Рагвалода па жаночай лініі: была нашчадкам вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаславіча, хрысціцеля Русі, і полацкай князёўны Рагнеды ад іх старэйшага сына Ізяслава, якому прыходзілася прапраўнучкай. Дзедам Прадславы быў славуты полацкі (а некалі і кіеўскі) князь Усяслаў Чарадзей, а бацькам — яго малодшы сын Святаслаў (хрысціянскае імя Георгій). Маці, Сафія, была дачкой кіеўскага князя Уладзіміра Манамаха. Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж. Князёўна, аднак, адмовілася ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця, і патаемна прыняла пострыг у Полацкім манастыры. Прычыны такой пастановы невядомыя, але не выключана, што свой уплыў зрабіла даволі бяспраўнае становішча жонак тагачасных арыстакратаў.

Верагодна, у канцы 1110-х гг. Еўфрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны час перасялілася у келлю пры полацкім Сафійскім саборы, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў. Звесткі пра пісанне Еўфрасінняй Полацкага летапісу, якія прыводзяцца, напр., у Борха і Ластоўскага — легендарныя, нічым не пацверджаныя.

Звестак пра жыццё Ефрасінні Полацкай мала. Адзінай гістарычнай крыніцай, у якой распавядаецца пра жыццё полацкай князёўны, з’яўляецца "Жыціе святой і найпадобнейшай Еўфрасінні", створанае ў канцы XII ст. Да гэтай дакументальнай крыніцы далучаюцца звесткі з летапісаў гэтага перыяду.

«Жыціе...» было напісана ў канцы XII — пачатку XIII ст. на царкоўнаславянскай мове. Аўтарам верагодна з’яўляўся манах давыд, які суправаджаў Еўфрасінню ў Іерусалім. Сюдэт твора ўключае Жыціі і прыгодніцкія элементы. Невядомы аўтар звярнуўся ў творы да мясцовага матэрыялу. Твор аб'ядноўвае ў жанравых адносінах біяграфічную аповесць («Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзіная вядомая сёння крыніца звестак пра асветніцу XII ст.), хаджэнне і пахвалу.

У адпаведнасці з канонамі агіяграфічнага жанру вобраз Ефрасінні (Прадславы) паўстае ідэалізаваным, пазбаўленым індывідуальных чалавечых рыс. Падкрэсліваецца апантанасць гераіні ў служэнні высокаму, духоўнаму. Аднак у творы параўнаўча няшмат цудадзейнага, незвычайнага, што было характэрным для гэтага жанру. Аўтар абапіраўся на рэальныя факты жыцця знакамітай святой.

Гераіня мае выключныя схільнасці да навукі, аб чым красамоўна сведчыць адзін з яе маналогаў, дзе яна прамаўляе: “Кнігамі суцяшаецца душа мая і сэрца весяліцца” Думкі яе светлыя, пачуцці – стрыманыя, розум – разважлівы. Апрача Еўфрасінні там прысутнічае яшчэ 16 персанажаў.

Пры адмалеўцы герояў пісьменнік характарызуе ўчынкі, справы, іх унутраны свет. Паказвае духоўныя пакуты і трывогі.

У тэксце твора шмат дыялогаў і маналогаў. Есць звароты да Бога (12) і 2 лямантавых плача. Важны кампанент паэтыкі твора – містычныя мікрасюжэты. Аўтар шырока ўжываў сімвалы і параўнанні. Еўфрасіння параўноўваецца з пчалой і сонцам.

Асветніцкая дзейнасць найпадобнейшай Ефрасінні была шматграннай. Адным з накірункаў яе дзейнасці было садзейніцтва пабудове храмаў. Па замове Ефрасінні вядомы полацкі дойлід Іаан, які быў манахам аднаго з полацкіх манастыроў, пабудаваў на месцы драўлянай царквы мураваны храм Святога Спаса. Пабудова храма адбылася за 30 тыдняў. Расійскі гісторык Леанід Аляксееў назваў будаўніцтва Спасаўскага сабора "найбуйнейшаю падзеяй у полацкай і ва ўсёй старажытнарускай архітэктуры". У Спаскай царкве размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры Еўдакіі. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і мастацкую каштоўнасць. Размешчаны на беразе Палаты, гэты храм пакідае і цяпер уражанне завершанасці і адпаведнасці ландшафту. Заканчэнне будаўніцтва і асвячэнне храма полацкім епіскапам было адзначана святкаваннем княжацкай сям’і, баяраў, гараджан і сялян навакольных сёлаў.

Ёсць меркаванне, што дойлід Іаан пры заснаваным Ефрасінняй мужчынскім манастыры пабудаваў таксама царкву святой Багародзіцы, для якой ігумення вырашыла набыць у Канстанцінопалі абраз Багародзіцы Эфескай. Ефрасіння паслала ў Канстанцінопаль да візантыйскага імператара Мануіла Комніна слугу свайго Міхаіла з каштоўнымі дарамі. Імператар выканаў просьбы сваячкі. 3 Іерусаліма быў дастаўлены абраз. Канстанцінопальскі патрыярх Лука ў прысутнасці епіскапаў блаславіў абраз святой Багародзіцы Эфескай у Сафійскім саборы Канстанцінопаля і перадаў яго Міхаілу, які даставіў абраз Адзігітрыі (Пуцяводнай) Полацкай, як яе сталі называць, у Полацк. Цяпер гэты абраз знаходзіцца ў Санкт-Пецярбургу ў фондах Рускага музея.

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе быў зроблены настольны шасціканцовы крыж (даўжыня 51 сантыметр) для царквы Святога Спаса. Ён быў выраблены з кіпарысу. Да яго пярэдняй і адваротнай паверхняў прымацаваны залатыя, да бакавых сярэбраныя пласціны. Крыж быў аздоблены каштоўнымі каменнямі, упрыгожаны выявамі: на верхніх канцах крыжа размешчаны пагрудныя выявы Ісуса Хрыста, Іаана Прадцечы, маці Божай; у цэнтры ніжняга сяродкрыжжа — чатыры евангелісты; на канцах — архангелы Гаўрыіл і Міхаіл, унізе крыжа — выявы святых Ефрасінні, Софіі, Георгія (патронаў самой заказчыцы і яе бацькоў). У гістарычнай літаратуры ўсталявалася назва — крыж Ефрасінні Полацкай.

Заснаваныя Ефрасінняй Полацкай манастыры сталі асяродкам асветы ў Полацкім княстве. У іх знаходзіліся школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму, "цыфры", царкоўным спевам і нотнай грамаце. У больш старэйшым узросце дзеці, акрамя царкоўнаславянскай мовы, вывучалі грэцкую мову, атрымлівалі звесткі з прыродазнаўства, медыцыны, рыторыкі і гісторыі, перш за ўсё гісторыі Полацкага княства. Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносілася і адкрыццё бібліятэк са скрыпторыямі (дзе перапісваліся кнігі), іканапіснай і ювелірнай майстэрань. Ефрасіння Полацкая складала і запісвала малітвы і пропаведзі.

У канцы жыцця выправілася ў паломніцтва ў Іерусалім (1167). Магчыма, што пры гэтым выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, якія праяжджала — міратворчую місію. Сустракалася з імператарам Мануілам, верагодна, была ў Канстанцінопалі, у канцы красавіка дасягнула Іерусаліму, дзе захварэла і памерла. Еўфрасіння была пахаваная ў Феадосіевым Іерусалімскім манастыры. Існуе думка, што апошняй воляй Еўфрасінні магло быць пахаванне ў манастыры святога Феадосія, што і стала прычынай таго, што рака з астанкамі была пакінута ў Кіеве, а не вернута ў Полацк.

Сваёй культурна-асветніцкай дзейнасцю Ефрасіння Полацкая яшчэ ў пачатку нашай гісторыі, у яе полацкі перыяд, вызначыла важную ролю культуры ў жыцці народа і падала прыклад служэння ў галіне культуры. Яе постаць паказала таксама плённую творчую працу ў служэнні інтарэсам грамадства. Ефрасіння Полацкая стала сімвалам духоўнага служэння сваёй Радзіме, невычарпальнай крыніцай маральнай сілы і духоўнага адраджэння народа.

Ефрасіння Полацкая лічылася справядлівай суддзёй у грамадскіх і маральных справах, была прыхільніцай міру ў сваім і суседніх княствах. Асабліва важкім было яе слова ў спрэчках паміж полацкімі князямі.

Менавіта ў адносна спакойныя для Полацкага княства гады ігумення Ефрасіння Полацкая вырашыла здзейсніць духоўны чын — паломніцтва ў Святую Зямлю.

 

Духоўны свет раскрываецца праз пералічэнне подзвігаў. Антыпод- цётка раманава. Больш мудрая. Гарачая пропаведзь адукацыі, пісьменства, агульначалавечай маралі і самаахвярнасці ў служэнні хрэсціантскай ідэі спалучаюцца ў творы з не менш выразным матывам- ўслаўленнем Еўфрасінні як патронкі роднага краю, які не абмінула Божая ласка.

8.Аўрамій Смаленскі. (каля1146-пасля1219)

Аўрамій Смаленскі (Працалюбівы), асветнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. ў Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. З дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці і прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю іх маёмасць манастырам, цэрквам і бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Яна Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых: Антонія Вялікага, Яўхімія, Савы, Феадосія Палесцінскіх, Антонія і Феадосія Пячэрскіх і інш., займаўся зборам і перапісваннем кніг. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч (памёр у 1170) заснаваў у горадзе вучэльню, у якой навучаліся па славянскіх, грэчаскіх і лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтай вучэльні, дапамагаў фармаваць яе бібліятэчны фонд. Пасля 30 гадоў манаскага служэння ў 1198 ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго 2 абразы.

Няспынныя казанні і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224, пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Дзень памяці святога - 3 верасня. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага». Ён пісаў твор, прызначаючы яго да набажэнства, для чытання ў манастыры. Таму ён будаваў красамоўныя рытарычныя фігуры, абапіраючыся на традыцыі агіяграфіі ранейшага часу, і шырока выкарыстоўваў жыціі Феадосія Пячорскага, Савы асвяшчэннага, Іаана Златавуста м Антонія Вялікага, а таксама зборнік “Залаты ланцуг”. Як вынік- згубленне сапраўдных дат, змена фактычных звестак на прыцяглыя цытаты –аналогіі. Канфлікт з духавенствам-“падкопы д’явала”. Першы ва усхожнеславянскай літаратуры партрэт.

 

9. Клімент Смаляціч і яго месца ў кантэксце літаратуры ранняга Сярэднявечча.

Клімент Cмаляціч (? – пасля 1164г.) паходзіў са Смаленскай зямлі, адкуль і мянушка Смаляціч; быў манахам (можа нават схімнікам) Зарубскага манастыра пад Кіевам, а пасля - мітрапалітам Кіеўскім. На мітрапалітаў пасад быў узведзены намаганнямі князя Ізяслава Мсціслававіча, нягледзячы на моцнае супраціўленне шэрага епіскапаў, якія былі супраць пастаўлення мітрапаліта без блаславення Канстанцінопальскага патрыярха. Клімент абапіраўся ў асноўным на дапамогу князя, таму пасля смерці Ізяслава прымушаны быў пакінуць кафедру. У перыяд з 1154 па 1156г. Клімент, шукаючы падтрымкі ў розных князеў, імкнуўся вярнуцца ў Кіеў, але ў 1156 новы мітрапаліт, грэк Канстанцін, “іспроверг Клімову службу” як незаконную. Разам з Кліментам быў анафемстваваны (выкляты царквою) і Ізяслаў. Гэтае анафемстваванне было неўзабаве скасавана.

Па словах летапісца (Іпацьеўскі летапіс), Клімент вызначаўся як такі кніжнік і філосаф, “якога на Рускай зямлі яшчэ не было, быў вельмі начытаны, меў дар вучыцельства і выдатныя веды, і склаўшы шмат твораў, запісаў іх.” Высокую на той час адукацыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Як прыхільнік развіцця ўсходнеславянскай культуры, змагар супраць засілля ў рускай царкве грэчаскага духавенства К.С. актыўна агітаваў за царкоўную аўтакефалію. Ён нястомна даказваў, што назначэнне мітрапалітаў для Кіеўскай Русі - унутраная справа рускага праваслаўя, і дыктат Візантыі ў гэтым пытанні пярэчыць інтарэсам народа, царквы, дзяржавы. Жыў ён у манастыры, але больш быў вучоным, чым манахам. У яго келлі побач з кнігамі Святога Пісання можна было знайсці і кнігі айцоў царквьі (так звалі багасловаў, якія сфармулявалі дагматыку, правілы богаслужэння, законы ўнутранага жыцця). 3 іх ён даведваўся пра антычньіх аўтараў: Гамера, Платона, Арыстоцеля. Паводле звестак, якія дайшлі да нас, Клімент быў вельмі працавітым аўтарам: ён напісаў шмат кніг, казанняў (пропаведзяў), пасланняў, тлумачэнняў. Заснавальнік плыні “протарэнесансавых інтэлектуалаў. Бліжэйшым з вядомых паслядоўнікаў яе на Русі стане Феодар Растоўскі, які таксама быў анафемстваваны царквою.

З усіх твораў захаваўся толькі ліст да смаленскага свяшчэнніка Фамы, які абвінавачваў Клімента ў ганарлівасці і схільнасці да філасофствавання як метаду вытлумачэння Святога Пісьма, што на думку Фамы, было недапушчальна для праваслаўнага пісьменніка. Іранічна пярэчачы Фаме, Клімент – амаль што ў духу рэнесансавай плыні – дэманструе, нават трохі надакучліва і зусім непакорліва, як тое належала б схімніку, сваю выдатную адукаванасць і шырокую багаслоўскую эрудыцыю.

Пасланне да прасвітара Фамы” уключае уступ, 2 асноўныя часткі і заключэнне-падагульненне. Ва ўступе пісьменнік вызначыў міссію духоўных асобаў і інтэлектуалаў. Паводле яго слушнага меркавання, іх вызначэнне палягае ў пошуку ісціны. К.С. абгрунтоўваў неабходнасць двухузроўневага прачытання Бібліі – літаральнага і алігарычнага. У 2-ой частцы твора пісьменнік заклікаў да засваення досвіду і адкрыццяў зробленых людзьмі на працягу тысячагоддзяў. Вельмі каштоўнымі, на яго думку, з’яўляліся веды антычных мысліцеляў – Гамера, Арыстоцеля і Платона. У заключэнні К.С. даводзіў, што пазнанне прыроды, спалучанае з хрысціянскай верай – аснова дабрабыту і дасягнення вечнага жыцця.

Ніводны са спісаў уласна Кліментавага Паслання да нас не дайшоў. Захаваліся только спісы з яго пераробак. Так, дакладна вядома, што гэты твор быў у XIII ст перароблены і “пратлумачаны” нейкім манахам Афанасіем, звестак пра якога не захавалася. У якой ступені Афанасій перапрацаваў твор Клімента, невядома, але, як высветлена даследчыкамі, большасць з прывезеных у адрэгаваным ім тэксце тлумачэнняў Святога Пісьма запазычаны з твораў Грыгорыя Багаслова і тлумачэнняў да іх візантыйскага багаслова Нікіты Іераклійскага; лічыцца верагодным, што гэтыя устаўкі якраз і былі зроблены рукой “мниха Афонасия».

Гэта пасланне мае вялікую каштоўнасць, таму што яно сведчыдь пра накірунак думак Клімента і яго сучаснікаў. Мы бачым, што грамадства таго часу цікавілася навукова-рэлігійнымі пытаннямі Святога Пісання. Адны казалі, што разумець Біблію трэба так, як яна напісана, г. зн. літаральна, другія не задавальняліся такім тлумачэннем і даводзілі, што зразумець свяшчэнныя кнігі магчыма толькі з дапамогай свецкай навукі. Сам Клімент, як гэта бачна па накірунку яго думкі, прытрымліваўся апопшяга пункту гледжання.

 

10. “Слова пра паход Ігаравы” як помнік агульнаславянскай літаратуры. Беларускія матывы “Слова…”

“Слова пра паход Ігара” – выдатны помнік усходнеславянскай літаратуры 12ст. Створана найбольш верагодна ў Кіеве ў канцы 1185-1186г. аўтар невядомы. У аснове паэмы - лірычна-эпічны аповед пра няўдалы паход вясною 1185г. ноўгарад-северскага князя Ігара Святаслававіча са сваім братам Усеваладам на полаўцаў. Паэт услаўляе гераізм і рыцарскую доблесць старажытнарускіх воінаў. Апавядаючы галоўнага героя як храбрага і мужнага воіна, для якога вышэй за ўсе рыцарскі гонар і слава, аўтар “Слова” адначасова дакарае яго за паспешлівасць і самаўпэўненасць, за тое, што ен выступіў у паход, не параіўшыся з іншымі, больш моцнымі князямі, і без іх вайсковай падтрымкі. Усхваляваная размова пра гэты паход перарасла ў патрыятычнае слова пра сучаснае і мінулае русі, глыбокі роздум паэта пра яе няпросты лес. Змест твора сведчыць пра шырокі кругагляд аўтара, яго добрую дасведчанасць у гісторыі ўсходнеславянскіх зямель і княстваў, яго праўдзівасць і аб’ектыўнасць. Значная ўвага ў “Слове” аддадзена гісторыі Полацкай зямлі, Усяславу Чарадзею, які паўстае яркай асобай дзейным і мудрым валадаром і намаляваны ў духу народна-паэтычных традыцый. Мудрым і дзейным паказаны Усяслаў Чарадзей на вялікакняжацкім троне ў сталіцы Кіеўскай дзяржавы, на які ен быў узведзены воляю народа. Аўтар асуджае сучасных яму полацкіх князеў, але з вялікай сімпатыяй і са спачуваннем ставіцца да Усяслава Полацкага і падае яго вобраз у духу вусна-паэтычных традыцый, як легендарнага, авеянага ўсенароднай славай героя.

Твор вызначаецца мастацкай дасканаласцю, свецкім характарам, высокай ідэйнасцю і народнасцю. Паэтычныя вобразы “Слова” шырока адлюстроўваюць свет прыроды, працоўную дзейнасць чалавека, воінскі побыт. Мастацка-вобразная сістэма паэмы сваімі каранямі глыбока звязана з народнай вусна-паэтычнай творчасцю, насычана язычніцкай сімволікай, вобразамі славянскай міфалогіі.

Невядомы аўтар 12 ст. стварыў таксама надзвычай прывабны, вельмі паэтычны вобраз рускай жанчыны. У славутым плачы Яраслаўны з вялікай мастацкай сілаю, са здзіўляючай цеплынею і праўдзівасцю перададзены яе глыбокія перажыванні і пачуцці.

Час стварэння твора быў вельмі складаны і супярэчлівы, ішоў працэс палітычнага драблення і дэцэнтралізацыі Русі. Раздробленая на шматлікія землі-княствы Кіеўская дзяржава страціла сваю былую магутнасць. Як вынік - напады полаўцаў і іншых варварскіх плямен стэпавых качэўнікаў. Аднак аўтар адлюстроўваў свой час і мінулае не як летапісец, а як сапраўдны паэт. Яго твор – не храналагічна паслядоўны дакумент, а цэласная серыя яркіх малюнкаў. Яго апавяданне афарбавана эмацыянальна; дапоўнена разважаннямі пра мінулае і трывогамі за будучыню.

Увогуле “Слова” належыць усім усходнеславянскім літаратурам. Яго можна параўнаць з эпасам “Беавульф”, “Песня пра Раланда” (франц.), “Песня пра Нібелунга”(нем.) і г.д.

“Слова” было адкрыта ў канцы 1780-х гг. Рускім гісторыкам А. Мусіным-Пушкіным у рукапісе 16ст., які зберагаўся ў Яраслаўлі і загінуў у Маскве ў 1812г. Упершыню твор апублікаваны ў 1800г.

Беларускія матывы: Паэт згадвае полацкага князя Ізяслава Васількавіча, які “позвоні своімі острымі мечі о шеломы літовскія, прітрепа славу деду своему Всеславу, а сам под грьленымі ўіты на кроваве траве прітрепан літовскымі мечі.” \\Асаблівае месца займае вобраз нястомнага і непакорлівага Усяслава Чарадзея, які свае жыцце аддаў барацьбе за ўмацаванне палітычнай магутнасці і незалежнасці Полацкага княства. \\Узгадваецца фауна: тур, гепард, зязюля, воран, ваверка, гарнастай і г.д. \\Сярод міфалагічных багоў Дажбог, Сварог, Траян, Хорс, Дзіў.\\Узгадваюцца Мінскія землі, Няміга, Полацк, Гародня, Дудуткі. Узгадваюцца полаўцы, славяне, касыгі.

Паэма перакладзена на шматлікія мовы народаў свету. Першым у беларускай літаратуры да “Слова” звярнуўся Багдановіч,які ў 1910 г. пераклаў урывак пра полацкага князя Ізяслава. Поўныя пераклады паэмы на сучасную беларускую мову ўпершыню зрабілі Купала і Гарэцкі. Таленавіты ідакладны пераклад гэтага твора на беларускую мову зрабіў у 1984 г. Барадулін.

 

11. Літаратура эпохі станаўлення ВКЛ. Агляд. Гісторыка-культурны кантэкст, жанры, сюжэты.

Полацкае княства аслабла. Литва Миндоўга.

Развіцце культуры:

Пленна развіваецца архітэктура. У 14-15стст. На землях княства з’яўляецца раманскі стыль- будуюцца магутныя мураваныя замкі; мяняецца асяроддзе літаратуры-яна набывае дзяржаўны характар.

У 13-15стст. былі выпрацаваны асноўныя віды і жанры беларускага фальклору(казкі, каляндарная абрадавая паэзія, прыказкі, прымаўкі і т.п.).

Старажытнарускія літаратурныя традыцыі былі вызначальнымі і ў 14-15стст., на першым этапе станаўлення ўласна беларускай літаратуры. Асабліва актыўна чыталіся і перапісваліся папулярныя і неабходныя для богаслужэння кнігі Бібліі: Псалтыр, Апостал, Евангелле. Шырока распаўсюджваліся жыціі святых і творы царкоўнай аратарскай прозы, апокоыфы. З твораў свецкага характару на бел.землях працягвалі свае жыцце гістарычныя аповесці і дыдактычныя навелы, хронікі, летапісы.

А вось летапісанне усе больш адносіцца да дзяржаўнай справы, так сказаць выконвае ролю тагачасных СМІ, стварае грамадскую думку і ўздзейнічае ідэалагічна.

Летапісы мяняюцца: узмацняецца фабульнасць (сюжэтнасць)\\ замест пагадовых запісаў з’яўляюцца развітыя гістарычныя сюжэты\\ з’яўляецца псіхалагізм, характары

Летапісы складаюцца ў зводы; летапісы і хронікі нагадваюць раманы.

Напрыклад, “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”(дынастыйная барацьба; пачынаецца з Гедыміна), “Беларуска-Літоўскі летапіс”(цэнтральная падзея – гісторыя каранацыя Вітаўта).

16ст. – вызваленне Масквы ад татарскага прыгнету.→ Маскоўскае княства мацнее; узнікае дактрына, што Масква – трэці Рым, а чацвертаму не бываць! Пачынаюцца войны з Маскоўскім княствам. \\У 16ст. летапісы і хронікі мелі ідэалагізаваны характар.

Сюжэты: гістарычныя(рэальныя)\\міфалагізаваныя\\сямейна-бытавыя(дынастыйныя адносіны)

Зводы: гістарычныя: Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага Хроніка Быхаўца\\ міфалагічныя : заснаванне Літвы Палямонам, сон пра жалезнага ваўка і т.п.

Майстры: Рыгор Цамблак, Скарына, Гусоўскі.

Арыгінальная літаратура Беларусі XIV—XV стст. адносна небагатая. Калі не прымаць пад увагу шматлікія помнікі дзелавога пісьменства, якія не належаць да ўласна мастацкай літаратуры, хоць яны і не былі ў эпоху Сярэднявечча так выразна ад яе адмежаваны, як сёння, ранні перыяд беларускай старажытнай літаратуры прадстаўлены лічанымі арыгінальнымі творамі традыцыйных жанраў. Лёс апошніх на беларускіх землях быў своеасаблівы.

Так, на працягу XIV—XV ст. тут па сутнасці зусім не развіваўся адзін з найбольш папулярных жанраў царкоўна-рэлігійнай літаратуры — жыціе. Тады на Беларусі бытавала нямала традыцыйных жыцій — твораў пра агульнавядомых хрысціянскіх святых, але не было напісана ні аднаго больш-менш значнага арыгінальнага жыція, што сведчыць аб слабой творчай актыўнасці мясцовага духавенства, а таксама аб не зусім спрыяльных у Вялікім княстве Літоўскім грамадска-палітычных умовах для стварэння праваслаўнаю царквою культу мясцовых святых. Адзіны твор агіяграфічнага жанру гэтага перыяду, тэматычна і геаграфічна звязаны з літоўска-беларускімі землямі, — «Жыццё літоўскіх (віленскіх) пакутнікаў» — узнік у канцы XIV ст. у Візантыі і быў мала вядомы на Русі.

У XIV—XV ст. слаба развіваецца на Беларусі і ўрачыстае царкоўнае красамоўства. Беларускае духавенства не дало тады ні аднаго прамоўцы, якога можна было б хоць прыблізна параўнаць з Кірылам Тураўскім. Адзіная прыкметная асоба таго часу — Рыгор Цамблак (1364 — каля 1420) родам з Балгарыі. У 1415 г. па ініцыятыве вялікага князя Вітаўта на саборы праваслаўных епіскапаў Вялікага княства Літоўскага ў Навагрудку ён быў абраны кіеўскім мітрапалітам, і такім чынам значная частка жыццёвага і творчага шляху гэтага таленавітага пісьменніка была непасрэдна звязана з Беларуссю і Украінай. Рыгор Цамблак — аўтар шматлікіх пропаведзей на розныя рэлігійныя святы, пахвальных «слоў» асобным хрысціянскім святым, а таксама шэрага жыцій, складзеных на царкоўнаславянскай мове. Яго паэтычныя, прасякнутыя ўзнёслым лірызмам «словы» багатыя на вобразна-выяўленчыя сродкі і шмат у чым блізкія па сваіх ідэйна-мастацкіх асаблівасцях да твораў класіка раннехрысціянскай літаратуры Іаана Златавуста, хоць месцамі больш напышлівыя і дыдактычныя. Напісанае ў Беларусі жыціе яго настаўніка, балгарскага патрыярха Яўхіма Тырнаўскага — адзін з найлепшых твораў гэтага жанру ў славянскіх літаратурах XV ст. Творы Рыгора Цамблака шырока распаўсюджваліся на землях усходніх славян у розных зборніках побач з выдатнымі ўзорамі царкоўнай аратарскай прозы, карысталіся ў нашых продкаў значнай папулярнасцю. Яго творчая дзейнасць на Русі — яркі прыклад плённасці міжславянскіх культурных узаемасувязей.

 

З арыгінапьных твораў іншых жанраў царкоўна-рэлігійнага пісьменства XIV—XV ст. значнае месца ў гісторыі беларускай літаратуры займае «Хаджэнне ў Царград і Ерусалім» Ігната Смаляніна. Непасрэдна не звязаны з кананічнай богаслужэбнай літаратурай, гэты жанр узнік у эпоху ранняга Сярэднявечча ў выніку паломніцтва веруючых у Палесціву. Літаратурныя апісанні гэтых падарожжаў мелі вялікае пазнавальнае значэнне. Яны пашыралі даволі мізэрныя, нярэдка фантастычныя ўяўленні сярэдневяковага чалавека пра далёкія землі, задавальнялі яго ўзросшую цікавасць да жыцця іншых народаў, садзейнічалі пашырэнню і паглыбленню культурных узаемасувязей паміж рознымі краінамі. Смаленскі дзяк Ігнат у 1389 г. суправаджаў рускага мітрапаліта Пімена ў час яго паездкі ў Царград (цяпер Стамбул). Застаўшыся за мяжой, ён спачатку жыў у сталіцы Візантыйскай імперыі, пасля ў Ерусаліме, адкуль у 1396 г. пераехаў на Афон, дзе і памёр каля 1406 г. Апісанню гэтага шматгадовага падарожжа і прысвечана яго «Хаджэнне». Твор напісаны таленавітым чалавекам. Ігнат — не абмежаваны манах-пілігрым, для якога варты ўвагі толькі святая зямля і хрысціянскія рэліквіі, а цікаўны і назіральны падарожнік. Ён дакладна апісаў увесь шлях на Блізкі Усход, усе мясціны, дзе яму давялося пабываць. Пісьменнік падрабязна апавядае пра поўнае небяспекі і розных прыгод падарожжа з Масквы ў Царград спачатку па сушы, а пасля па Доне, Азоўскім і Чорным морах. Апісваючы сталіцу Візантыйскай імперыі, ён не толькі звяртае ўвагу на яе шматлікія храмы і манастыры, але і з добрым веданнем справы расказвае пра найбольш значныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця краіны, пра барацьбу за ўладу розных прэтэндэнтаў на царскі трон. Асабліва ярка і маляўніча пададзена ў «Хаджэнні» поўная знешняга бляску і параднасці каранацыя візантыйскага імператара Мануіла II у велічным Сафійскім храме. Старонкі, прысвечаныя апісанню Ерусаліма і Палесціны, шмат у чым дапаўняюць старажытнарускае «Хаджэнне» ігумена Данііла. «Хаджэнне ў Царград і Ерусалім» Ігната Смаляніна — вельмі змястоўны, арыгінальны помнік паломніцкай літаратуры на старажытнарускай мове ў форме летапісу, які месцамі пераходзіць у дзённік. Ён вылучаецца вялікай фактычнай дакладнасцю і мае важнае навукова-пазнавальнае значэнне як каштоўная крыніца па грамадзянскай гісторыі, геаграфіі, мастацтве, гісторыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Русі, Візантыі і Блізкага Усходу. Гэты твор быў важкім крокам наперад у развіцці жанру хаджэнняў у сярэдневяковай літаратуры ўсходніх славян і ўяўляе сабою своеасаблівы пераходны этап ад уласна хаджэнняў у святую зямлю да апісання падарожжаў за мяжу наогул.

 

12. Беларуска-літоўскія хронікі. Эвалюцыя жанру. Апісанне дынастыйнай барацьбы ў ВКЛ у “Летапісе вялікіх князеў літоўскіх”

- прыпадабненне падзей гісторыі з біблейскімі эпізодамі

- новая этыкетнасць

- больш псіхалагізму, вобразаў

У межах Беларуска-лiтоўскага летапiсу 1446 г. выдзяляюцца самастойныя "Пахвала вялiкаму князю Вiтаўту" i "Аповесць пра Падолле". У апошнiм творы абгрунтоўваецца iдэя аб'яднання ўсходнiх славян у адну дзяржаву - Вялiкае княства Лiтоўскае. Летапiс пачынаецца са звестак аб паходжаннi вялiкiх князёў. Згодна яму, на беларуска-лiтоўскiх землях князi з'явiлiся пасля таго, як рымскi iмператар Нерон выразаў у Рыме шмат патрыцыянскiх сем'яў. Такое тлумачэнне неабходна было для абгрунтавання высокага сацыяльнага паходжання князёў, а таксама для пацверджання таго тэзiсу, што, у адрозненне ад маскоўскiх, лiтоўскiя князi мелi рымскiя каранi. Сярод беларускiх летапiсаў у першую чаргу патрэбна вылучыць Беларуска-лiтоўскi летапiс 1446 г., "Летапiсец Вялiкiх князёў Лiтоўскiх" i Хронiку Быхаўца. Беларуска-лiтоўскi летапiс 1446 г., якi першапачаткова ўзнiк у Смаленску, храналагiчна ахоплiвае час ад сярэдзiны IX да сярэдзiны XV стагоддзя. Шмат увагi ў iм надаецца апiсанню гераiчнага змагання ўсходнеславянскiх плямёнаў з iншаземнымi заваёўнiкамi, а таксама вобразу князя Вiтаўта. "Летапiсец Вялiкiх князёў Лiтоўскiх" апавядае аб жыццi, подзвiгах i дзяржаўных справах вялiкiх князёў ад Мiндоўга да Вiтаўта. Найбольш пранiкнёнымi з'яўляюцца радкi, прысвечаныя князю Вiтаўту, апiсанню росквiту беларуска-лiтоўскай дзяржавы ў часы ягонага княжання. "Летапiсец" лiчыць Вiтаўта найвыдатнейшым i найслаўнейшым дзяржаўным дзеячам за ўсю гiсторыю Вялiкага княства Лiтоўскага.

У гэты ж летапiс уваходзiць i апавяданне аб падзеях, якiя адбывалiся ў Вялiкiм княстве напярэдаднi i пасля заключэння Крэўскай унii 1385 г.: прыгоднiцкая гiсторыя аб уцёках Вiтаўта ў землi Тэўтонскага ордэна пасля гвалтоўнай смерцi Кейстута, шлюб Ягайлы з польскай каралеўнай Ядвiгай, аб змаганнi Вiтаўта супраць Ягайлы пасля таго, як той прызначыў сваiм намеснiкам не яго, а Свiдрыгайлу. Тут жа змешчана i апавяданне пра знакамiтую Грунвальдскую бiтву 1410 года. У адрозненне ад вышэйзгаданых летапiсаў у Хронiцы Быхаўца гiсторыя дзяржавы выкладзена найбольш поўна. Пачынаецца Хронiка апiсаннем уцёкаў 500 знатных рымскiх сем'яў у Лiтву ад гневу Нерона, а заканчваецца апавяданнем аб разгроме татарскiх войскаў пад Клецкам у 1506 годзе. Акрамя пiсьмовых крынiц аўтар карыстаўся i вуснымi паведамленнямi сваiх сучаснiкаў. Аўтар iмкнецца ўзвялiчыць гiсторыю Бацькаўшчыны, паказаць найбольш светлыя моманты яе слаўнай мiнуўшчыны. Летапiсы, як вядома, нельга аднесцi да лiтаратуры ў сучасным яе разуменнi. Але яны спрыялi ўзнiкненню i развiццю ў беларускай лiтаратуры такiх жанраў, як апавяданне, аповесць i раман. Акрамя таго, у iх у сцiслай i займальнай форме адлюстравана гiсторыя беларускага i лiтоўскага народаў перыяду iх сумеснага жыцця. Таму летапiсы - гэта не толькi каштоўныя лiтаратурныя помнiкi, але i неацэнныя крынiцы пазнання шматвяковай гiсторыi нашай Айчыны, асэнсавання яе ролi i значэння ў гiсторыi еўрапейскiх народаў.

У новых культурна-гістарычных ўмовах, што склаліся на беларускіх землях пасля іх аб’яднання у адной дзяржаве, ВКЛ, узнікла агульнадзяржаўнае, беларуска-літоўскае летапісанне. Адзін з самых ранніх помнікаў гэтага жанру – “Летапіс вялікіх князеў літоўскіх”. Напісаны каля 1430г. у Смаленску на старабеларускай мове у форме гістарычнай аповесці-хронікі, ен стаў першай спробай стварэння кароткай гісторыі гэтай дзяржавы. Летапіс ахоплівае перыяд 40-90х.гг. 14ст., аднак у цэнтры ўвагі аповед пра падзеі пасля смерці вялікага князя Альгерда, апісанне паводзін і ўзаемаадносін галоўных герояў аповесці князеў Кейстута, Вітаўта, Ягайлы. \\“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакумента і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і дынамічнасцю апісання падзей. \\У 15ст. беларускае летапісанне набыло новыя якасці і рысы. Узніклі агульнадзяржаўныя, беларуска-літоўскія паводле зместу і характару летапісы. У іх выявіліся погляды перадавых грамадскіх сіл Беларусі і Літвы першай паловы 15ст., якія стаялі на баку вялікакняжацкай улады, што змагалася супраць феадальнай раздробленнсаці.

“Летапіс” спалучае рысы дзелавога дакументы і твора свецкай апавядальнай прозы, вылучаецца лаканічнасцю і данмічнасцю апісання падзей. Ён стаў важным этапам у развіціі беларускай гістарычнай белетрыстыкі даўняй пары і беларуска-літоўскага летапісання. Карыстаўся вялікай папулярнасцю ў Беларусі, увайшоў ва ўсе беларуска-літоўскія летапісы і хронікі. Паслужыў адной з гістарычных крыніц для польскіх храністаў Длугаша і Стрыйкоўскага, быў таксама вядомы ў Расіі. Упершыню адкрыты і апублікаваны ў 1823 г. Даніловічам.

«Летапіс вялікіх князёў літоўскіх». Ён прысвечаны апісанню палітычнай гісторыі Літвы, Беларусі і Украіны XIV — пачатку XV ст., гісторыі напружанай барацьбы за ўладу паміж нашчадкамі князя Гедыміна, барацьбы за палітычнае аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, чаго вымагалі гістарычныя абставіны. Твор напісаны не ў традыцыйнай пагадовай форме, а як звязная гістарычная аповесць. Асаблівай цэльнасцю і лагічнасцю выкладу, майстэрствам займальнага вострасюжэтнага апавядання вылучаецца першая частка «Летапісу».

У цэнтры ўвагі невядомага аўтара — жорсткая, бескампрамісная, поўная драматызму барацьба паміж князямі Ягайлам Альгердавічам, які пасля смерці ў 1377 г. свайго бацькі стаў вялікім князем літоўска-беларускім, і яго дзядзькам Кейстутам Гедымінавічам. Баючыся магутнага Кейстута, які меў вялікі ўплыў у дзяржаве і ў марах бачыў на вялікакняжацкім пасадзе ў Вільні свайго любімага сына Вітаўта, Ягайла вырашыў пазбавіцца ад небяспечнага дзядзькі. Шукаючы падтрымкі звонку, ён учыніў змову з нямецкімі крыжакамі. Мудры і рашучы Кейстут апярэдзіў пляменніка і захапіў сталіцу княства Вільню. Неўзабаве непакорлівы Ягайла вярнуў сабе вялікакняжацкі пасад. I вось праціўнікі сыходзяцца на рашучую бітву. Аднак у апошні момант, апавядае летапісец, Ягай-ла прысылае ганцоў з прапановай мірна ўладзіць дынастычную спрэчку і запрашае да сябе Кейстута з Вітаўтам для перагавораў. Пасля некаторых ваганняў князі пры-маюць прапанову і накіроўваюцца ў стан праціўніка, дзе былі здрадліва палонены і адвезены ў Крэўскі замак. Стары князь па загадзе Ягайлы быў задушаны, а яго сын паспеў выратавацца, пераапрануўшыся ў жаночае адзенне. Вітаўт уцёк у Прусію да крыжакоў.

Гісторыя барацьбы Кейстута з Ягайлам выкладзена ў «Летапісе» як бы на адным дыханні, ёмка, дакладна, дынамічна і выразна. Твор дадаткова ажыўляюць каларытныя дыялогі, простая мова герояў. Нягледзячы на знешні аб'ектывізм апавядання, сімпатыі аўтара цалкам на баку Кейстута і Вітаўта, якія намаляваны з яўным спачуваннем як сумленныя і высакародныя рыцары ў супрацьвагу здрадліваму, няўдзячнаму і бязлітаснаму Ягайлу.

Як паказваюць асобныя дэталі зместу, агульная накіраванасць, мова і стыль твора, першапачатковая частка «Летапісу» напісана ў свецкім асяроддзі, блізкім да князя Вітаўта, дзесьці ў канцы XIV ст. з мэтай гістарычна абгрунтаваць права гэтага князя на вялікакняжацкі па- сад у Вільні, апраўдаць яго паводзіны ў той міжусобнай спрэчцы і асудзіць перад гісторыяй Ягайлу, забойцу Кейстута. Працяг «Летапісу» не мае той арганічнай цэль-насці і завершанасці, як пачатак, а ўяўляе шэраг асобных гістарычных апавяданняў пра самыя розныя падзеі: пра жаніцьбу і каранацыю ў Кракаве князя Ягайлы, пра бітву літоўскіх князёў са смаленскімі пад Мсціславам, пра выдачу замуж дачкі князя Вітаўта Софіі за маскоўскага князя Васіля Дзімітравіча, пра загадкавую смерць у Кіеве князя Скіргайлы і інш. Галоўным героем твора становіцца Вітаўт. Апісанне яго настойлівых спроб дасягнуць запаветнай мэты — вялікакняжацкага трона ў Вільні, чаго ён, нарэшце, дамогся ў 1392 г., калі Ягайла, на той час ужо кароль Полыпчы, вымушаны быў аддаць яму вярхоўную ўладу ў Вялікім княстве Літоўскім, і бурнай дзейнасці ў першыя гады яго самастойнага панавання ў гэтай дзяржаве складае асноўны змест другой часткі «Летапісу». Вітаўт робіць паходы на Віцебск, Смаленск, Украіну, пазбаўляе ўлады непакорлівых мясцовых кня-зёў, далучае да Вялікага княства Літоўскага ўскраінныя беларускія і ўкраінскія землі, умацоўвае іх палітычнае адзінства. Як прадстаўнік перадавых грамадскіх сіл Літ-вы і Русі канца XIV — пачатку XV ст. беларускі летапісец апісвае і ацэньвае падзеі з агульнадзяржаўных пазіцый. Ён цалкам ухваляе збіральніцкую, цэнтралізатарскую палітыку гэтага князя, узвышэнню якога, сцвярджае аўтар, была рада «ўся зямля Літоўская і Руская». Другая частка «Летапісу» напісана кніжным стылем старабела-рускай літаратурнай мовы таго часу, верагодней за ўсё каля 1430 г. у Смаленску ў асяродцзі мясцовага права-слаўнага духавенства, якое падтрымлівала аб'яднальную палітыку літоўска-беларускіх князёў на Русі.

Заключная частка «Летапісу вялікіх князёў літоўскіх» — невялікая аповесць пра Падолле, у якой выкладзена палітычная гісторыя Падольскай зямлі за другую палову XIV — першую трэць XV ст. Асабліва падрабязна апавядаецца пра лёс чатырох сыноў Карыята Гедымінавіча, князя навагрудскага, пасланых на Падолле пасля вызвалення яго ад ардынскага іга вялікім князем Альгердам. Карыятавічы, сцвярджае аўтар, абаранялі гэтую ўкраінскую зямлю ад татар. У канцы XIV ст. яна была канчаткова далучана да Вялікага княства Літоўскага князем Вітаўтам. Пасля яго смерці ў 1430 г. Заходняе Падолле анексіравалі польскія феадалы.

 

У 20-я гг. XVI ст. у асяроддзі патрыятычна настроеных літоўскіх арыстакратаў была створана на беларускай мове «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», легендарная гісторыя Літвы ад міфічнага князя Палемона да Гедыміна. У гэтым творы, напісаным у форме гістарычнай аповесці, без датавання падзей, сцвярджаецца паходжанне літоўскіх князёў і шляхты ад рымскіх патрыцыяў. Яны, уцякаючы ад праследаванняў імператара-тырана Нерона, быццам бы апынуліся ў Прынёманскім краі і заснавалі тут першыя гарады і княствы. Ваяўнічыя літоўскія князі, гаворыцца ў хроніцы, аднавілі палітычнае і культурнае жыццё на разбуранай ардой Русі, абаранілі яе ад нападаў татара-манголаў і стварылі магутную дзяржаву. Гісторыя Вялікага княства Літоўскага даведзена ў гэтым творы да часоў Гедыміна ўключна.

Створаная літоўскім храністам велічная, ідэалізаваная гісторыя Літвы, поўная фактычных памылак, розных недакладнасцей і нават недарэчнасцей, нічога не мае агульнага з сапраўднасцю, хоць асобныя яе гістарычныя паданні (пра бітвы з татарамі, паходы Гедыміна на Украіну і інш.) маюць пад сабою рэальную аснову і ўяўляюць значную навукова-пазнавальную каштоўнасць. Падкрэсліваючы высакароднасць і старажытнасць свайго паходжання, паказваючы выключную ролю сваіх продкаў у гісторыі Вялікага княства Літоўскага, літоўскія феадалы імкнуліся сцвердзіць сваю перавагу над беларуска-ўкраінскімі і польскімі, абгрунтаваць сваё права на пануючае становішча ў гэтай дзяржаве. Нягледзячы на арыстакратычнае паходжанне і гістарычную несапраўднасць шмат якіх падзей і герояў, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» аказала станоўчы ўплыў на развіццё літоўскай гістарыяграфіі і грамадска-палітычнай думкі, садзейнічала росту нацыянальнай самасвядомасці ў літоўцаў. Яна ўвайшла ў склад розных хранаграфічных кампіляцый і шырока бытавала таксама на тэрыторыі Беларусі.

Сярод гістарычных паданняў паэтычнасцю вылучаецца ў хроніцы апавяданне пра заснаванне Вільні. Аднойчы князь Гедымін, апавядае храніст, паехаў на паляванне і забіў на гары ля ракі Віленкі вялікага тура. Час быў позні, і князю прыйшлося заначаваць. I ўбачыў ён прарочы сон, быццам на суседняй гары «стоить волк железный велики, а в нем ревет, как бы сто волков выло». Прачнуўшыся, паклікаў Гедымін свайго галоўнага варажбіта разгадаць сон. «Княже великий, — сказаў той, — волк железный знаменует, [што] город столечный тут будет, а што в нем унутри ревет, то слава его будет слынути на весь свет». Загадаў Гедымін пабудаваць на тым месцы горад, які назваў Вільняю і зрабіў сталіцай усёй дзяржавы. Вільня ўпершыню згадваецца ў старажытных дакументах пад 1323 г., якраз у часы княжання Гедыміна, таму прыпісванне яму заснавання гэтага горада мае рэальна-гістарычную аснову. Новая сталіца Літоўска-Беларускай дзяржавы (раней сталіцамі ў розны час былі Навагрудак, Кернава і Трокі) была пабудавана ў вельмі зручным месцы, ля сутоку рэк Віліі і Віленкі, у маляўнічай гарыстай мясцовасці. З часам народная фантазія надала гэтай падзеі незвычайны характар і стварыла паэтычнае паданне пра заснаванне князем Гедымінам Вільні, якое ў XVI ст. было літаратурна апрацавана і ўключана ў летапісы.

 

13.Гістарычныя, легендарныя і сямейна-побытавыя эпізоды ў беларуска-літоўскіх хроніках.

У першай палове 16 ст. быў укладзены другі беларуска-літоўскі летапісны звод – “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага” Гэтая Хроніка паслужыла найважнейшай крыніцай трэцяга і апошняга агульнадзяржаўнаг







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.