Здавалка
Главная | Обратная связь

Фанетычныя асаблiвасцi беларускай мовы



 

1. Аканне [о] [э]

не пад нацiскам пасля цвёрдых зычных

 

а

(воды – вада, сэрца – сардэчны)

Ненаціскны [о] захоўваецца ў канцы іншамоўных слоў пасля галоснай (Трыо, Токiо, Ватэрлоо). Ненаціскны [э] захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання (экіпаж, дэмакратыя, рэвізія).

 

 

Яканне [о] [э] [а]

 

у першым складзе перад нацiскам пасля мяккiх зычных

 
 


 

я

(лёд – ляднiк, сельскi – сяло, свята – святочны)

Яканне не праяўляецца ў словах дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць і ў запазычаных словах (герой, метровы, семестр, Еўропа).

 

2. Дзеканне i цеканне - змяненне зычных [д] i [т] адпаведна на [дз’] i [ц’] пры iх памякчэннi перад галоснымi е, ё, ю, я, i, перад ь, перад мяккiмi [в’], [м’] (дзень, дзверы, Дзмiтрый, цвёрды, цьмяны).

У словах іншамоўнага паходжання [д] і [т] звычайна не памякчаюцца (дэмакратыя, дыспут, тэлефон, тыгр). Аднак перад суфіксамі –ін-, -ір-, -ёр-, -еец-, -ейск-, -ік- у іншамоўных словах пішацца дз, ц (арыенцір, гвардзеец, білецік).

 

3. ў (нескладовае) ― пішацца пасля галосных; пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова канчаецца на галосную (паўночна-ўсходні, часопіс «Полымя» ўтварыўся…);

у (складовае) пішацца пасля зычных; пасля знакаў прыпынку; у пачатку ўласных назваў; у пачатку іншамоўных слоў (універсітэт, ультыматум); у сярэдзіне іншамоўных слоў пасля галосных, калі [у] ўтварае самастойны склад (акварыум, раунд)

4. Зацвярдзелыя зычныя.Гукі[ж], [ч], [ш], [р], [дж], [ц]у беларускай мове не маюць адпаведных мяккіх.

Шыпячыя [ж], [ч], [ш] у агульнаўсходнеславянскай мове (ІХ ― ХІІІ стcт.) былi толькi мяккiя, не мелi адпаведных парных цвёрдых. З XIV стагоддзя ўсе шыпячыя ў беларускай мове зацвярдзелi. У рускай мове зацвярдзенне шыпячых адбылося непаслядоўна: тут [ж] i [ш] ― таксама зацвярдзелыя, а [ч] ― заўсёды мяккi (параўнайце напісанне і вымаўленне слоў жизнь, жёлтый, шило, час, чудо).

 

5. Падаўжэнне зычных [з], [л], [н], [с], [дз], [ц], [ж], [ч], [ш], калі яны знаходзяцца паміж галоснымі (падарожжа, жыццё).

Падаўжэнне зычных не праяўляецца ў словах лью, Ілья, Ульяна, Касьян, у іншамоўных словах (акуратны, Ала, перон). Выключэнні: ванна, манна, Ганна, Жанна, мадонна і інш.

 

6. Прыстаўныя зычныя в, г, галосныя i, а (вузел, восень, гэты, iльгота, аржаны).

 

7. Шчылінны [γ],які ўтвараецца пры трэнні выдыхаемага паветра аб краі шчылін моўных органаў, у адрозненне ад змычнага [г], характэрнага для рускай мовы, які ўтвараецца пры змыканні і імгненным размыканні моўных органаў. Змычныя гукі [г], [г'] у беларускай мове ўжываюцца пераважна ў словах, запазычаных з польскай мовы (гузік, швагер, ганак).

 

8. Зацвярдзенне губных зычных у канцы слоў (сем, голуб, верф).

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

  Пад націскам Не пад націскам Выключэнні
ИО   у сярэдзіне слова Іё, ыё біёлаг, патрыёт   Ія, ыя біялогія, патрыятычны мільён, трыльён, шампіньён
у пачатку слова Іо іон, Іосіф ІА іанізацыя  
ЕО ЕО, ЭО фразеолаг, акардэон   ЕА фразеалогія  
ЙО Ё ёд, раён Я маянез, раяніраванне Нью-Йорк, Йашкар-Ала
ИА ИЯ, ЫЯ авіяцыя, авіяцыйны, дыяметр  
ЕА ЕА, ЭА Неапаль, тэатр  
ИЕ ІЕ, ЫЕ кліент, дыета  
ЙЕ Е фае, канвеер Йемен

 

< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў. Прыдумайце з імі невялікія сказы
Дысананс (франц. dissonance, ад лац. dissonans ‘які па-рознаму гучыць’) - 1) муз. адначасовае спалучэнне тонаў рэзкага, няўзгодненага гучання; 2) перан. адсутнасць у чым-небудзь гармоніі, разлад, няўзгодненасць
Калізія (лац. collisio) – вострае сутыкненне супрацьлеглых поглядаў, імкненняў, інтарэсаў (напр., жыццёвая калізія)
Белетрыстыка (ад. франц. belles-lettres ‘прыгожая славеснасць’) – 1) мастацкая проза; 2) апавядальная літаратура займальнага характару
Плагіят (лац. plagiatus ‘выкрадзены’) – прысваенне аўтарства на чужы твор літаратуры, навукі, мастацтва або выкарыстанне ў сваёй працы чужога твора без спасылкі на аўтара
Прыярытэт (ням. Priorität, ад лац. prior ‘першы’) – пераважнае права на што-небудзь, пераважаючае значэнне чаго-небудзь

 

Правапіс складаных слоў у залежнасці ад націску

Ø Калi нацiск падае на першы склад другой часткi слова, тады ў першай частцы гэтага слова не ўзнiкае пабочны нацiск i пiшацца а (разнастайны, Навабелiца)

Ø Калi нацiск падае не на першы склад другой часткi слова, то ў першай частцы гэтага слова паяўляецца пабочны нацiск i пад націскам пiшацца о, э (чорнавалосы, домакiраўнiцтва)

Ø Заўсёды ўзнiкае пабочны нацiск, калi другая частка складанага слова пачынаецца з ў (словаўтварэнне)

Ø Калi складаныя словы маюць больш за 2 асновы, то кожная з гэтых асноў мае свой нацiск (паравозавагонабудаўнiчы).

< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў. Прыдумайце з імі невялікія сказы
Карт-бланш (франц. carte blanche ‘белы аркуш’) – 1) чысты бланк, падпісаны асобай, якая дае іншай асобе права запоўніць яго; 2) перан. неабмежаванае паўнамоцтва
Касмапаліт (грэч. kosmopolites ‘грамадзянін свету’) – асоба, якая адмаўляе сваю прыналежнасць да якой-небудзь нацыянальнасці  
Пастфактум (лац. post factum ‘пасля зробленага’) – пасля таго, як што-небудзь ужо зроблена (напр., паведаміць пра што-небудзь пастфактум)
Рэтраград (лац. retrogradus ‘які ідзе назад’) – праціўнік прагрэсу, рэакцыянер
Форс-мажор (франц. force majeure ‘неадольная перашкода’) – надзвычайныя абставіны, якія вымушаюць дзейнічаць інакш, чым меркавалася

 

Правілы пераносу слоў

Ø Нельга пакідаць ці пераносіць адну літару, нават калі яна абазначае склад (яб-лык, ідэя)

Ø Падвойныя зычныя пры пераносе раздзяляюцца (пачуц-це)

Ø Спалучэнні літар дж, дз не раздзяляюцца, калі абазначаюць адзін гук (су-дзіць, прыяз-джаць). Спалучэнні прыставачнай д з каранёвымі ж, з пры пераносе раздзяляюцца (пад-земны, ад-жаць)

Ø Літары й, ў, ь, а таксама апостраф не аддзяляюцца ад папярэдняй літары (лай-ка, праў-да, міль-ён, ад'-езд), аднак калі ў складаным слове другая частка пачынаецца з ў, то ўдалучаецца да другой часткі (збожжа-ўборачны)

Ø Пры пераносе пажадана, каб складападзел адпавядаў падзелу слова на марфемы (пера-нос, вела-спорт); аднак літара ы, што ідзе за прыстаўкай, не ад-дзяляецца ад прыстаўкі (ады-ход, безы-менны)

Ø Пры збегу зычных у адной марфеме падзел для пераносу свабодны (ся-стра, сяс-тра, сяст-ра); аднак суфіксы разбіваць не рэкамендуецца (дзяжур-ства)

Ø Нельга адрываць ініцыялы імёнаў і імёнаў па бацьку ад прозвішча і скарочаныя назвы ад тых лічбаў, да якіх яны адносяцца (Я. Купала, 5 т, 35 см, ХХ ст.)







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.