Здавалка
Главная | Обратная связь

Правапіс вялікай літары



Ø З вялікай літары пішуцца імёны, імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, назвы кніг, часопісаў, устаноў, калгасаў, геаграфічныя і астранамічныя назвы і інш. (завод “Ударнік”, Гомельшчына, Луна)

Ø З вялікай літары пішуцца ўсе словы ў складаных найменнях:

1. афіцыйных і неафіцыйных назвах дзяржаў і іх частак (Рэспубліка Беларусь, Злучаныя Штаты Амерыкі, Далёкі Усход)

2. назвах найвышэйшых дзяржаўных устаноў і пасад (Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь, Старшыня Савета Міністраў)

3. назвах некаторых міжнародных арганізацый (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый)

Ø З вялікай літары пішацца першае слова ў складаных найменнях:

1. назвах міністэрстваў, устаноў, прадпрыемстваў, навучальных устаноў (Міністэрства замежных спраў, Камскі аўтамабільны завод, Акадэмія навук, Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту)

2. назвах свят, знамянальных дат, гістарычных падзей (Дзень настаўніка, 9 Мая, Дзевятага мая, Сталінградская бітва).

Выключэнні: Дзень Перамогі, Вялікая Айчынная вайна.

3. выдзеленых двукоссем назвах узнагарод, назвах газет, часопісаў, літаратурных твораў (ордэн “Мацярынская слава”, газета “Літаратура і мастацтва”)

Ø З вялікай літары пішуцца прыметнікі:

― калі яны абазначаюць прыналежнасць і ўтвораны ад уласных назваў, прозвішчаў пры дапамозе суфіксаў –аў- (-ав-), -оў- (-ов-), -еў- (-ев-), -ёў- (-ёв-), –ін- (-ын-) (Купалава слова, Машын платок).

Выключэнні – фразеалагізмы (ахілесава пята, гордзіеў вузел, арыядніна ніць).

 

Ø З малой літары пішуцца прыметнікі:

― калі яны ўтвораны ад уласных назваў пры дапамозе суфіксаў –ск-, -аўск-, -оўск-, -еўск- (гомельскія камбайны, купалаўскі стыль).

Выключэнні:

1. геаграфічныя назвы (Гомельская вобласць), гістарычныя назвы (Парыжская камуна);

2. калі прыметнікі ўваходзяць у склад назваў, якія можна замяніць словазлучэннямі са словамі імя, памяці (Коласаўская стыпендыя – стыпендыя імя Я. Коласа, Скарынаўскі універсітэт – універсітэт імя Ф. Скарыны).

Ø З малой літары пішуцца назвы пасад, тытулаў (міністр, заслужаны дзеяч навукі, народны артыст)

 

< Запомніце значэнні фразеалагізмаў книжнага характару

Арыядніна ніць сродак выйсці з цяжкага становішча Ада, Арыяда, Арыядна! Мне б цябе і любіць, і сніць, толькі дзе, скажы, Арыядна, арыядніна твая ніць? (А. Вярцінскі)
Дамоклаў меч пастаянная небяспека, неадступная пагроза Над большасцю сялянскіх хат вечна вісіць дамоклаў меч нядоімак (П. Галавач)
Карычневая чума фашызм Міралюбівыя народы не забылі жахаў вайны і не хочуць адраджэння карычневай чумы (“Звязда”)
Курыць фіміям надзвычай узвялічваць, лісліва, падлізліва праслаўляць каго-небудзь Не курыце, не курыце фіміяму, не свяціце юбілейнае вады, лепш скажыце, што яшчэ, маўляў, ён самы, самы-самы недавучка малады (К. Кірэенка)
Мафусаілаў век вельмі доўгае жыццё, даўгалецце Няхай чалавек сам сабе ўстановіць мафусаілаў век. Няхай людзі прыдумаюць клей, каб прыклеіць адарваную галаву ці руку (А. Мальдзіс)
Танталавы мукі нясцерпнае мучэнне ад усведамлення блізкасці жаданай мэты і немагчымасці дасягнуць яе Васіль і ўявіць сабе не мог, якія танталавы пакуты трэба вынесці, перш чым трапіць на тэлеэкран (В. Блакіт)
Траянскі конь ашуканства, хітры падман Нарыс вылучаецца тым, што гэта траянскі конь, у якім М. Клімковіч паспяхова працягнуў у кнігу ... невялікі зборнічак з рук вон дрэнных вершаў (В. Таўлай)

 

       
 
 
   

 

 


8.Выпішце з прыведзеных тэкстаў словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае

Панурая, вялізная жывёла

Па шыры неба ўдаль марудна праплывае.

Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае

Агністы меч і зіхаціць вясёла.

 

Ударыў ён ― і грукат пракаціўся;

Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,

І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,

А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.

***

Мінулася грозная бура, а мора дасюль яшчэ б’ецца. У бязмежным свінцовым абшары ўздымаюцца дзе-нідзе хвалі, ідуць без надзеі, без волі, панура да берагу люнуць, аб скалы ўдараць бяссільна і згінуць з глухою нудою.

(М. Багдановіч)

 

9. Зрабіце гукавую анаграму ― шляхам адваротнай перастаноўкi гукаў утварыце ад слоў араб, код, муж, яр, лог, лёд, люк, ёд, тля новыя словы.

10. Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс галосных

Зеленоватый, Андреевна, осенний, Геракл, землянка, пекарня, семёрка, восемьсот, девятый, алебастр, восемнадцатый, шерстяной, герой, Несмеянов, сезон, ленивый, делегат, вычеркнуть, конгресс, эпитет, зелёный, Берлин, резать, пенал, сольфеджио.

 

11. Растлумачце напісанне у і ў

Аўтаномія, ва унісон, ручка-ўказка, аўдыенцыя, тэрарыум, джоўль, індывідуум, каўчук, кентаўр, па-ўчарашняму, лакаут, лінолеум, маўзалей, сауна, радыус, вёска Урочышча, страус.

 

12. Растлумачце напісанне д, дз, т, ц

Матэрыял, індзеец, эпізодзік, дзверы, тэорыя, дэкан, Дзмітрый, мундзір, бацвінне, гвардыя, камандзіроўка, студэнт, білецёр, дыверсія, дыплом, сацыялістычны, брыгадзір.

13. Перакладзіце на беларускую мову (вусна) i растлумачце вымаўленне спалучэнняў галосных

Аукцион, зодиак, биография, виолончель, диапазон, приоритет, идеолог, гигиена, аккордеонист, районный, аксиома, конвейер, адажио, реализм, абитуриент, миллиардер, Фейербах, триллион, диапазон, неон, лауреат, ажиотаж, ионосфера, иерархия.

14. h Перакладзіце на беларускую мову (пісьмова), растлумачце вымаўленне спалучэнняў галосных і значэнні слоў

Альвеола, антибиотики, йод, бронхиальная астма, бактериологический, микробиология, диабет, диагноз, кардиология, кариес, паранойя, пациент, полиомиелит, химиотерапия, аммиак, психиатрия, аденоиды, стационар, сколиоз, флюорография, реакция, рацион, радиационный, диафрагма, полиартрит, физиологический раствор, функциональный.

15. Пакажыце, як вымаўляюцца падкрэсленыя спалучэннi лiтар

Узор: абзавешся [с’а], гарадскi [цк’]

Бясшумны, магчымасць, прывезцi, вакзал, спадчына, злiчыць, касьба, экзамен, футбол, сядзь, дождж, лётчык, грамадства, бязверхi, гераiн, дыспетчар, з’езд, ландшафт, рэдказубы, бясшвовы, медперсанал, мазжачок, павер’е, падцёк.

16. h Перакладзіце на беларускую мову і падзяліце словы для пераносу

Аллерген, аппетит, бюллетень, воспаление, галлюцинации, грипп, заболевание, иммунитет, капилляр, компресс, азот, наследственность, очаг поражения, папиллома, рентгеновское излучение, сальмонеллёз, стресс, тонзиллит, электрокардиограмма, двенадцатиперстный.

17. Перакладзіце на беларускую мову. У рускiх i беларускiх словах пастаўце нацiск.

Вчера, дрова, легко, молоденький, молодость, момент, по-людски, тяжёлый, пятеро, решето, рубль, валенки, восьмая, имя, вскочить, звонят, крапива, спина, одиннадцать, шестьдесят, некоторый, старенький, верба, случай.

Кривичи, электропровод, украинец, каталог, стенография, феерия, газопровод, асимметрия, генезис, эксперт, некролог, бюрократия, апокалипсис, камбала, кета, жалюзи, нефтепровод, феномен, диспансер, договор, квартал, километр, джентльмен, спидометр.

18. Ад спалучэнняў слоў утварыце новыя складаныя словы. Растлумачце правапiс о, а, е, ё, я, абазначыўшы асноўны i пабочны нацiскi

Вострыя крылы, Новы год, просты народ, добрая якасць, адводзiць гром, шырокi твар, доўгая барада, тушыць агонь, залатыя валасы, гадаваць коней, доўгi век, утварыць слова, сярэднiя вякi, востры верх, для ўборкі торфу, горныя лыжы, шырокія плечы.

 

19.Ад назоўнiкаў ― уласных назваў утварыце прыметнiкi. Складзiце з iмi сказы, каб у адным выпадку прыметнiк пiсаўся з вялiкай лiтары, а ў другiм ― з малой.

Скарына, Колас, Мiнск, Беларусь, Еўропа, Урал, Гродна, Брыль.

20.Спiшыце, раскрываючы дужкi. Растлумачце ўжыванне вялiкай або малой лiтары

(Т,т)раянскi (К,к)онь, (Д,д)зень (М,м)едыка, (Н,н)овы (Г,г)од, (В,в)аршаўскi (У,у)нiверсiтэт, (Р,р)эч (П,п)аспалiтая, (П,п)алярная зорка, (П,п)анчанкава паэтычная спадчына, (П,п)олацкае княства, (В,в)ялiкае (К,к)няства (Л,л)iтоўскае, (З,з)лучаныя (Ш,ш)таты (А,а)мерыкі, (П,п)аўночны (Л,л)едавiты (А,а)кiян, (В,в)ерсальскi мiр, (Г,г)родзенская (А,а)бласная бiблiятэка iмя Я.Карскага, (М,м)езазойская эра, (В,в)ялiкая (А,а)йчынная (В,в)айна, (С,с)авет (М,м)iнiстраў, (Г,г)i (Д,д)э (М,м)апасан, (Б,б)еларуская (С,с)авецкая (Э,э)нцыклапедыя, (М,м)iнiстэрства (А,а)ховы (З,з)дароўя, (С,с)таршыня (П,п)рэзiдыума (В,в)ярхоўнага (С,с)авета, 8 (С,с)акавiка, (Г,г)ордзiеў вузел, (О,о)рдэн «(З,з)нак (П,п)ашаны», (В,в)ялікія (Л,л)укі, (Б,б)рэсцкi (Д,д)зяржаўны (П,п)едагагiчны (У,у)нiверсiтэт iмя А.С. Пушкiна, (Д,д)зед (М,м)ароз, (М,м)іністр (З,з)амежных (С,с)праў, Вогненная (З,з)ямля, (Р,р)энесанс, Растоў-(Н,н)а-(Д,д)оне, Мамін-(С,с)ібірак, (Н,н)ародны паэт, (А,а)кадэмiя (Н,н)авук Рэспублiкi Беларусь, (Л,л)ютаўская рэвалюцыя, (Т,т)аніна шапка, (М,м)iжнародны (Ж,ж)аночы (Д,д)зень, (З,з)аслужаны (Н,н)астаўнік, (П,п)рэм’ер-(М,м)іністр, (П,п)ершага (М,м)ая, (Р,р)ыгораў брат, (Н,н)обелеўская прэмiя, (А,а)хiлесава пята, (К,к)оласаўская трылогiя, (Д,д)зень (П,п)ерамогi, (В,в)аска (Д,д)а (Г,г)ама, (М,м)агеланаў (П,п)ралiў, (М,м)iнiстэрства (А,а)дукацыi Рэспублiкi Беларусь, (Д,д)зень (А,а)ртылерыi, (Э,э)поха (А,а)драджэння, (В,в)ялiкая (М,м)ядзведзiца, (Б,б)еларускi (Д,д)зяржаўны (У,у)нiверсiтэт, (Д,д)зень (Н,н)араджэння.

21. h Замяніце кожнае азначэнне адным словам і запішыце атрыманыя словы ў алфавітным парадку

― Знешняе праяўленне якога-небудзь захворвання;

― галіна медыцыны, якая ажыццяўляе лячэнне хвароб аперацыйным шляхам;

― хвароба, якая суправаджаецца прыступамі галаўнога болю, звычайна з адной палавіны галавы;

― медыцынскі інструмент для ўвядзення ў арганізм вадкіх лекавых рэчываў;

― раздзел медыцыны, які вывучае псіхічныя захворванні;

― хранічнае захворванне скуры, выкліканае парушэннем дзей­насці нервовай сістэмы, лускаваты лішай;

― бакавое скрыўленне пазваночніка;

― раздзел медыцыны, які вывучае фізіялогію і паталогію мочапалавых шляхоў;

― гнойнае запаленне валасянога мяшочка і сальнай залозы;

― невялікі хірургічны нож;

― хвароба, выкліканая доўгай нястачай вітаміну С у арганізме;

― запаленне лёгкіх;

― метад абследавання шляхам абмацвання пальцамі або далонямі рук;

― запаленне брушыны.

22. Расшыфруйце скарачэнні

гг., ст., р-н, г.зн., га, т, ц, параўн., заг., зб., с/с, в.а., вобл., напр., н.э., н.ст., i пад., пр-т, т.зв., с., кг, гл., гр., б., дац., i г.д.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.