Здавалка
Главная | Обратная связь

Марфемная структура слова



І Словаўтварэнне

Большасць слоў падзяляецца на структурныя часткi, або марфемы. Да марфем адносяцца: корань, прыстаўка, суфiкс, канчатак, постфiкс, злучальныя галосныя ў складаных словах.

Аснова ― гэта частка слова без канчатка. Паводле структуры асновы бываюць вытворныя i невытворныя. Невытворная аснова супадае з коранем (лес, зямля), у вытворную аснову ўваходзяць, апрача кораня, iншыя марфемы.

Канчатак ― зменная частка слова, якая ўтварае форму слова (лiк, род, склон, асобу) i звязвае яго з iншымi словамi ў сказе цi словазлучэннi. Нязменныя словы канчаткаў не маюць (холадна, па-летняму). Зменныя словы ў некаторых формах могуць мець нулявы канчатак (радасць, сон).

Часам пасля канчатка ў слове знаходзiцца суфiкс (купаюся, якi-небудзь, прынясiце). Такiя суфіксы атрымалi назву постфiксы. Постфiксамi з’яўляюцца -це, -ся (-ца), -сьцi, -небудзь.

 

 

Спосабы словаўтварэння:

Ø марфалагічны

― суфiксальны (гарадскi горад)

― прыставачны (напiсаць пiсаць);

― прыставачна-суфiксальны (узгорак гара);

― бязафіксны (палёт паляцець, падзяка падзякаваць);

― складанне:

- складанне асноў (хлебазавод хлеб + завод, лесастэп лес + стэп). Разнавіднасцю складання асноў з’яўляецца складанасуфіксальны спосаб (пяцігодка пяць + год);

- абрэвiяцыя (лiтарная ― РБ, гукавая ― ЛіМ, складовая ― калгас)

Øпераход слоў з адной часцiны мовы ў другую (рабочы рабочы чалавек, сталовая сталовая комната);

Øпераасэнсаванне значэння слоў (бабка ‘дзесяць снапоў, састаўленых у кучу для прасушкі’ ← бабка ‘старая жанчына’, сляпая (кішка) ← сляпы (чалавек));

Øзрашчэнне слоў (глыбокапаважаныглыбока паважаны, супрацьпастаўляць супраць пастаўляць).

< Запомніце расшыфроўку абрэвіятур

АВІР АДДЗЕЛ ВІЗ І РЭГІСТРАЦЫІ ЗАМЕЖНЫХ ГРАМАДЗЯН
БелТА БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕГРАФНАЕ АГЕНЦТВА
БТІ БЮРО ТЭХНІЧНАЙ ІНВЕНТАРЫЗАЦЫІ
ГАЗ ГОРКАЎСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД
ДТСААФ ДОБРААХВОТНАЕ ТАВАРЫСТВА САДЗЕЙНІЧАННЯ АРМІІ, АВІЯЦЫІ І ФЛОТУ
ЖЭУ ЖЫЛЛЁВА–ЭКСПЛУАТАЦЫЙНЫ ЎЧАСТАК
ЗАГС ЗАПІС АКТАЎ ГРАМАДЗЯНСКАГА СТАНУ
ЗіЛ МАСКОЎСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД ІМЯ І. А. ЛІХАЧОВА
КамАЗ КАМСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД
НАТА АРГАНІЗАЦЫЯ ПАЎНОЧНА–АТЛАНТЫЧНАГА ДАГАВОРУ (NORTH ATLANTIC TREATY ORGANIZATION)
Райана РАЁННЫ АДДЗЕЛ НАРОДНАЙ АДУКАЦЫІ
РАУС РАЁННЫ АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ
ЦСКА ЦЭНТРАЛЬНЫ СПАРТЫЎНЫ КЛУБ АРМІІ
ЮНЕСКА АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЙ ПА ПЫТАННЯХ АДУКАЦЫІ, НАВУКІ І КУЛЬТУРЫ (UNITED NATION EDUCATIONAL, SCIENTIFIC AND CULTURAL ORGANIZATION)

23.Выпiшце ў пачатковай форме ў адзiн слупок словы самастойных часцiн мовы з невытворнай асновай, а ў другi – з вытворнай.

Снегам пакрытыя ягады ўзімку... На знямелых балотных абсягах вачыма няўцешнай журбы ― чырвоныя кроплі цяпла і пяшчоты, маленькія сонцы ў бязлітаснай сцюжы.

 

24. Зрабiце марфемны разбор слоў

Весела, прыляцець, надвор’е, прыўзняць, брыгадзiр, часцей, каго-небудзь, па-чалавечы, вяртаюся, чатырохсот, няньчылi.

 

25. Устаўце прапушчаныя словы ў словаўтваральны рад

Вадзянiсты – …– вада, гарошынка – … – гарох, пабелка – …– белы, нераспрацаванасць – ... – праца, узгоркавы – …– гара, мучнiстасць – …– мука, жыццёвасць –…– жыць.

 

26. Вызначце, якiм спосабам утвораны словы

Узор: Узгорак ← гара (прыст.-суф.)

Пяцiгодка, бясконцы, пагорак, цiшыня, сасоннiк, касавiца, дакладчык, марожанае, пераплётчык, праверка, паўнаводны, паляўнiчы, антырэлiгiйны, сталовая, па-другое, прасёлак, прагаласаваць, ЭВМ, саўгас, мясцком, прывезцi, дабратворны, ад’езд, пятнiца.

27. Паводле схем прыдумайце словы

1) прыстаўка, корань

2) прыстаўка, корань, суфiкс

3) прыстаўка, корань, канчатак

4) корань, суфiкс, суфiкс

5) прыстаўка, корань, суфiкс, суфiкс, канчатак

 

28.Расшыфруйце абрэвiятуры

Юннат, БелСЭ, ЛiМ, ДАI, МАЗ, БАМ, ААН, ПТВ, БДУ, ГЭС, МВФ, СНIД, ВIЧ, ВРВI, ДНК, АТС, ГУЛАГ, Iнтэрпол, АЭС, ЗАЗ, ЦНС.

 

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.