Здавалка
Главная | Обратная связь

Дапасаванне прыдатка да азначаемага слова



Прыдатак ― асобы від азначэння. Прыдатак выражаецца назоўнікам, які звычайна мае аднолькавую з азначаемым словам форму склону (а часам ліку і роду): Вясна-красуня ў бубны б'е.

Прыдаткі, якія абазначаюць назвы твораў мастацтва, газет, часопісаў, устаноў, машын і г.д., бяруцца ў двукоссе і заўсёды ўжываюцца ў форме назоўнага склону (Мы ганарымся трактарам «Беларусь»).

Прыдаткі, якія абазначаюць геаграфічныя назвы, дапасуюцца да азначаемага слова ў склоне, як правіла, толькі тады, калі выступаюць у той жа форме роду, што і азначаемае слова, і не з'яўляюцца запазычанымі (на рацэ Днепр, на рацэ Дзвіне, у горадзе Гомелі, але ў горадзе Абакан).

Знакi прыпынку ў сказах з простай мовай

 

А: «П». А: «П!» А: «П?»

«П»,- а. «П?» – а. «П!» – а.

«П, - а, - п». «П? – а. – П». А: «П», - а.

 

 

< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.

Прыдумайце з імі невялікія сказы

Анахранізм (гр. anachronismos) ― 1) парушэнне храналагічнай дакладнасці, якое прыводзіць да неапраўданага ўнясення ў апісанне якой-небудзь эпохі рыс, характэрных для іншага часу; 2) устарэлы погляд, падыход, звычай; перажытак мінулага
Бутафорыя (італьянск. buttafuori ‘памочнік рэжысёра’) ― 1) абсталяванне для спектакля, а таксама штучныя прадметы, якія выстаўляюцца на вітрынах магазінаў замест сапраўдных; 2) перан. нешта паказное, фальшывае
Рарытэт (ням. Rarität, ад лац. raritas, –atis ‘рэдкасць’) ― рэдкасць, вельмі рэдкая рэч, якая ўяўляе сабой музейную каштоўнасць
Рэгалія (лац. regalia, ад regalis ‘царскі’) ― 1) знак царскай улады (карона, скіпетр і інш.); 2) знак узнагароды (ордэн, медаль і інш.)
Рэквізіт (лац. requisitus ‘неабходны’) ― 1) розныя рэчы, якія выкарыстоўваюцца ў тэатры пры пастаноўцы спектакля; 2) неабходны элемент у афармленні дакумента (месца, дата выдачы, подпісы); 3) выхадныя дадзеныя кнігі
Рэтуш (франц. retouchе) ― выпраўленне малюнка, фотаздымка або негатыва шляхам падмалёўкі
Слоган (англ. slogan ‘лозунг, дэвіз’) ― 1) кароткі лозунг, які выражае пэўны погляд або рэкламуе тавар; 2) сціслая, лёгка ўспрымальная фармуліроўка рэкламнай ідэі
Фавор (лац. favor ‘прыхільнасць’) ― прыхільныя адносіны, заступніцтва ўплывовай асобы
Фетыш (франц. fetiche, ад партугальск. feitiço ‘чары’) ― 1) прадмет, які, паводле ўяўленняў вернікаў, надзелены звышнатуральнай сілай і служыць аб’ектам рэлігійнага культу; 2) перан. аб’ект сляпога пакланення

 


53. h Перакладзіце на беларускую мову прафесійныя медыцынскія лацінскія выразы і вызначце, да якога тыпу сувязі слоў у словазлучэнні (дапасаванне, кіраванне, прымыканне) адносяцца гэтыя выразы ў беларускай мове

Аd usum externum. Anamnēsis morbi. Praesente aegrōto. Exĭtus letālis. Habĭtus aegrōti. In vivo. In vitro. Prognōsis dubia. Quantum satis. Casus extraordinarius. Status commūnis.

 

54. Перакладзiце на беларускую мову

Благодарить родителей, смеяться над товарищами, говорить по телефону, пойти за водой, извини его, большое спасибо, беспокоиться о сыне, лучше всего, метрах в сорока, рассуждать о будущем, некого попросить, не с чем сравнить, старше своего друга, простить родственника, женю на ней, прийти к вам, рассказать об институте, гулять по лесу, нестерпимая боль, аккуратная запись, подойти к дубу, плыть за рыбой, заболеть ангиной, похожий на отца, написав о Юрии Хадыко и Марии Недосеко.

Защита мира, шум мотора, насыпать песка, капли дождя, порывы ветра, сугроб снега, уборка урожая, копия документа, посев ячменя, яма для силоса, в конце мая, килограмм крахмала, сила удара, цистерна бензина, колесо комбайна.

 

55. Дапасуйце выказнік да дзейніка

1. Большасць выкладчыкаў жадал... рашучых дзеянняў і гатов.. был.. на рызыку. 2. Тры чалавекі стаял... ў вільготным пасля дажджу бярозавым гаі. 3. Частка вясны, усё лета і рэшта восені заставал..ся вольн.. 4. БДУ аб’яві.. набор студэнтаў. 5. Чацвёрка быкоў цягнул... арбу. 6. За Сёмкам ехал.. некалькі хлопцаў, узброеных шаблямі. 7. Карпаўна з афіцэрам пайшл.., а гусар усё яшчэ стаяў на ганку камендатуры. 8. Праз хвіліну на дарогу выйшл.. два чалавекі. 9. У першай палове ХІ стагоддзя шэраг княстваў аддзяля..цца. 10. У песні чу..ся матчын голас і звонкія падгалоскі суседак, хоць іх ужо даўно няма на свеце.

 

56. Назвы, што знаходзяцца ў дужках, пастаўце ў патрэбнай форме

Жыць у горадзе (Кіраўск), адпачываць на рацэ (Волга), купацца ў возеры (Нарач), на заднім сядзенні (жыгулі, «Масквіч», машына «Волга»), спыніцца ў гасцініцы («Мінск»), губернатар штата (Мічыган), аўтавакзал горада (Тула, Рэчыца), знаходзіцца на вуліцы (Савецкая), у Летнім садзе («Эрмітаж»), спыніцца на станцыі (Варонеж), адпачываць на возеры (Ладажскае), кухня рэстарана («Славянскі»).

57. Запішыце, пастаўце знакі прыпынку і растлумачце іх

У будцы сядзеў здаравенны рыжы сабака Тыгрус.

Няхай дзед Талаш будзе атаман наш сказаў хтосьцi нават у рыфму.

Ты ж брат глядзi ў мяне звярнуўся да Карагi Булякiн i не памыкайся ўцякаць.

Усюды на чыгунцы у дэпо на электрастанцыі працуюць нашы людзі.

У белай сукенцы з белым капялюшыкам на галаве яна мне адразу кінулася ў вочы.

Наабапал іх дарогі стаіць лес пасівелы ад інею як і дзед Талаш ад старасці.

Доктар мякка шлёпаючы падэшвамі пайшоў у кабінет.

Прымі паклон і пажаданне цудоўны Пінск дзіця вякоў каб за цяжкія ўсе насланні ты шчасце вечнае знайшоў.

З дзяцінства мае бацькі працавалі не пакладаючы рук.

Маленькая хмарка не плыве а здаецца кружыцца на месцы быццам заблудзіўшыся ў блакітнай бездані неба.

Цяпер ужо ўсе сабралiся. Прашу ў сталовую сказала усміхаючыся гаспадыня.

Акрамя рыбы у рэчцы было багата ракаў.

Рыбак крыкнуў За мной i нырнуў пад жардзiну ў плоце.

Сёння на жаль большая частка насельніцтва Беларусі размаўляе на рускай мове.

58. Аформіце правільна спіс літаратуры

1. Кніга, напісаная І.Я. Лепешавым, пад назвай «Практыкум па беларускай мове», выдадзеная ў Мінску ў 2001 г.

2. Кніга, напісаная Лявонцьевым В.П., пад назвай «Новейшая энциклопедия персонального компьютера», выдадзеная ў Маскве ў 2003 г.

3. Кніга, напісаная В.І. Рагаўцовым і А.Л. Юрэвічам, пад назвай «Уводзіны ў мовазнаўства», выдадзеная ў Мінску ў 1987 г.

4. Кніга, складзеная Н.М. Жылінскім, пад назвай «Правда истории: Память и боль», выдадзеная ў Мінску ў 1991 г.

5. Кніга пад рэдакцыяй П. Брыгадзіна пад назвай «Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік», выдадзеная ў Мінску ў 1997 г.

6. Артыкул Баханькова А.Я. ад назвай «Энантыясемія, або ўнутрыслоўная антанімія», змешчаны ў часопісе «Беларуская мова і літаратура ў школе» за 1990 год у № 9 на старонках 48-51.

 

59. Складзіце сказы, структура якіх адпавядала б наступным схемам

1. _______ - . - . - . - . ______ _ _ _ _ _.

2. _____ ______ _ _ _ _ _, _______ _ _ _ _ _ - . - . - . - .

3. [ ], (што...), (што...).

4. (Калі...), [ ], (якая...).

 

 

Паўтарэнне

< Запомніце выдзеленыя значэнні запазычаных слоў.

Прыдумайце з імі невялікія сказы

Анафема (грэч. anathema) ― адлучэнне ад царквы, праклён як самая высокая кара ў хрысціянстве
Намінальны (лац. nominalis ‘імянны’) ― які толькі называецца, але не выконвае сваіх функцый (напр., намінальны кіраўнік)
Педантычны (ад педант, ад італ. pedante ‘настаўнік, педагог’) ― строгі ў выкананні ўсіх запатрабаванняў, надзвычай дакладны і акуратны
Перманентны (лац. permanens, -ntis) ― бесперапынны, пастаянны(напр., перманентнае развіццё)
Скепсіс (грэч. skepsis ‘разбор, сумненне’) ― сумненне, недавер да чаго-небудзь
Талерантнасць (ад лац. tolerantia ‘цярпенне’) ― цярпімасць да чужых думак і вераванняў
Філатэлія (франц. philatelie, ад грэч. phileo ‘люблю’ + ateleia ‘вызваленне ад аплаты’) ― калекцыяніраванне і вывучэнне паштовых і гербавых марак, паштовых знакаў, а таксама папяровых грашовых знакаў розных краін
Фрывольны (франц. frivole, ад лац. frivolus ‘дурны, пусты’) ― легкадумны, блізкі да непрыстойнага (напр., фрывольныя размовы)
Экзальтацыя (лац. exaltatio) ― крайне ўзбуджаны стан, хваравітая ўзбуджанасць
Эксклюзіўны (англ. exclusive ‘выключны’) ― выключны, прадастаўлены толькі для пэўнай арганізацыі або асобы, напр., права на вытворчасць чаго-небудзь або на распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў
Эфемерны (грэч. ephemerios ‘аднадзённы’) ― 1) мімалётны, недаўгавечны (напр., эфемернае існаванне); 2) уяўны, невыканальны (напр., эфемерная мера)

 

60. Укажыце, якiя з прыведзеных прозвiшчаў скланяюцца.

Патапенка Таня, Мiшчанчук Iван, Далiнчук Каця, Зязюля Аксана, Шандыба Павел, Траско Алег, Акцябронак Iра, Шуба Алена, Сапега Саша, Выхухаль Насця, Блатун Кiрыл, Тарасенка Вова.

 

 

61. Пастаўце словазлучэннi ў творным склоне.

213 брыгад, 70 тысяч, 2000-ы год, 55 вiдаў, 19 дзён, 2000 аленяў, 4 вясковыя днi, паўтара месяца, 2 жанчыны, 40000 кiлаграмаў, 2004-ы год, 1,3 тоны, 8 лодак, 393 дошкі.

62. Прыдумайце 5-6 заданняў “Чацвёрты лiшнi” па пройдзеных тэмах.

63. h Перакладзіце на беларускую мову, запісваючы лічэбнікі словамі

Медицинский юмор

 

Разpаботка теоpии стpесса пpиводит к pазвитию язвенной болезни желудка.

Каждый pаз, целуясь с девушкой, вы наpушаете ее кислотно–щелочной баланс.

Врач после осмотра пациентки говорит ей:

— У Вас головные боли, желудок не в порядке, высокое кровяное давление. Простите, сколько Вам лет?

— Двадцать пять

— И значительная потеря памяти, — добавляет врач.

— Как прожить до 100 лет?

— Очень просто: выпивайте каждое утро по чашке горячего чая в течение 62400 недель.

 

Вот Вам лекарство, принимайте по 3 чайных ложки 2 раза в день.

— Но у меня дома только 2 чайных ложки.

 

У вас есть ацетилсалициловая кислота?

— Вам нужен аспирин?

— Да, никак не могу запомнить это слово.

64. Вызначце памылкі, дапушчаныя ў наступных сказах.

Тыпы магчымых памылак:

1) няправільнае ўжыванне назоўнікаў (формы роду, склону);

2) няправільнае напісанне назоўнікаў;

3) няправільнае ўжыванне формаў прыметнікаў;

4) няправільнае ўжыванне займеннікаў;

5) памылкі пры выкарыстанні лічэбнікаў (дапасаванне,

Правапіс і інш.)

6) няправільнае ўжыванне формаў дзеясловаў;

7) няправільнае ўжыванне дзеепрыметнікаў;

8) няправільнае ўжыванне дзеепрыслоўных зваротаў;

9) памылкі ў кіраванні;

10) памылкі ў дапасаванні дзейніка і выказніка

І. 1.На наступны дзень прыходзіць да нас Ганна Аляксееўна і расказала ўсё маім бацькам.

2. Ты можаш не паверыць, можаш смяяцца нада мной, але я скажу праўду.

3. Атрымаўшы новае заданне, перад студэнтамі з’явіліся новыя цяжкасці.

4. Мы спадзяемся, што вы больш падрабязней раскажаце пра тое, што здарылася ўчора на стадыёне.

5. Прыгожая фламiнга сядзела ў клетцы.

6. Я маўклiва назiраў гэту сцэну, пакуль канфлiкт не згаснуў сам па сабе.

7. Для рэцэпта патрабавалася паў-лімона, які знайсці ў гэты час не ўяўлялася магчымым.

 

ІІ. 1. Людзі, ідучыя па вуліцы, нічога не заўважалі, акрамя старога, прыціснутага да зямлі гадамі і непагодай дома.

2. У гэтым месцы рака была самая глыбейшая.

3. У сучасны час вялікая колькасць маладых людзей імкнуцца атрымаць вышэйшую адукацыю.

4. Разам злучылася ўсё: і фізічная боль, і крыўда, і жаль.

5. Вiктар падзякаваў сваiх настаўнiкаў i бацькоў, якiя дапамаглi яму вывучыцца i стаць на ногi.

6. У карысць гэтай гіпотэзы няма ніводнага доказа.

7. Я маю знаёмых, размаўляючых толькі на беларускай мове.

 

ІІІ. 1. Дзве трэціх свайго месячнага заробку Галіна Рыгораўна вымушана была аддаваць дачцэ.

2. Алена захварэла ангiнай i таму не змагла выканаць дамашняе заданне.

3. Я спазніўся на заняткі ў сувязі атрымання падручнікаў.

4. Большасць пнёў ужо счарнелі.

5. Мясцовая селевая станцыя вядзе назіранне і даследаванне па зараджэнні, руху, складзе і дынаміцы селей.

6. Спазніўшыйся вучань зайшоў, асцярожна пастукаўшы ў дзверы.

7. Дзяўчынка выйшла на ганак з чорненькай кудлатай сабачкай.

 

 

IV. 1. Яна не хацела псаваць настрой бацькам і атрымліваць дрэнныя адзнакі, але гэта здаралась усё часцей і часцей.

2. Я проста не ведаю, як аддзячыць вас.

3. Прыходзячы дадому, у Пятра зліпаліся вочы ад стомленасці, і ён адчуваў страшэнную ламоту ва ўсім целе.

4. Кожная лiнгвістычная школа дае сваю інтэртрэпацыю аб прадмеце гэтай навукі.

5. Цяпер ночы сталі больш карацейшыя.

6. Таццяна была вельмі адказнай старастай, яна заўсёды выконвала тое, што ад яе патрабавалася.

7. Мацi Танi, калi яна захварэла, кiнула працу.

 

V. 1. Каля ракі трава была больш гусцейшая.

2. Ёсць такія войны, якія сапраўды вядуць к міру.

3. Падыходзячы да горада, у Ганны з’явілася думка вярнуцца назад.

4. Хлопчык застаўся круглай сіратой: нядаўна памерла яго маці, а бацька памёр, калі яму было пяць гадоў.

5. Мы падымалісь вельмі рана, каб паспець на першы тралейбус.

6. Шэраг дзеячаў навукі і культуры выступілі з пратэстам.

7. Па вечарам моладзь збіралася ў клубе.

 

VI. 1. Тры шчаслівых дні яны правялі разам.

2. Прычына незадавальняючага ведання замежных моў у тым, што мы іх вучым пераважна па падручнікам і амаль што не ўжываем у непасрэдных зносінах.

3. Пад акном раслі самыя найпрыгажэйшыя кветкі.

4. Большасць людзей стаяла каля клеткі з прыгожай какаду.

5. Дырэктар сказаў свайму намеснiку пакiнуць дакументы ў сябе.

6. Толькі паля абвастрэння захворвання Таццяна звярнулася к урачу.

7. Прыехаўшы на турбазу, было яшчэ цёмна, толькі пагуляўшы па лесе гадзiны паўтары, стала свiтаць.

 

VII. 1. Паўнаводная Антарыо здзіўляе сваёй прыгажосцю.

2. Чалавечае жыццё вельмі складанае і няпростае, чалавек заўсёды імкнецца што-небудзь дасягнуць.

3. У нашу арганізацыю нядаўна прыходзіў фота-карэспандэнт, і яго артыкул хутка будзе змешчаны ў газеце.

4. На з’ездзе прысутнічаў упанаважаны прадстаўнік урада. Гэта была прыгожая жанчына ў шыкоўным адзенні.

5. Перад хатай на дарозе стаялі з дзесятак саней.

6. Імкнучыся к асабістаму дабрабыту, такія людзі не заўважаюць тых, хто побач з імі.

7. Пасля наведвання гасцей мы не далічыліся пяці сот шасцідзесяці тысяч рублёў.

 

VIII. 1. Чалавек адказны не толькі за свае ўчынкі, але і за ўсё зло, здзяйсняемае

ў свеце.

2. Для таго, каб здзейсніць гэтую справу, яшчэ не было зручнага выпадка.

3. Офіс кампаніі размяшчаўся ў трыццаці васьмі павярховым будынку.

4. Iх не абцяжарвае старое, усё ў жыцці яны хочуць дабіцца сваімі рукамі.

5. Аб тым, якія вынікі дае выкарыстанне ўнутраных рэсурсаў прадпрыемства, бачна з ітогаў спаборніцтваў.

6. Алена моцна прастудзілася і захварэла запаленнем лёгкіх.

7. Нядаўна нашай колі перабілі недзе пярэднюю лапу.

 

 

Адказы

 

21. Сімптом, хірургія, мігрэнь, шпрыц, псіхіятрыя, псарыяз, скаліёз, уралогія, фурункул, скальпель, цынга, пнеўманія, пальпацыя, перытаніт.

 

35. Адгадкі: рэха, цень, лісце асіны, зямля, камар, рост.

 

36. Прыказкі з займеннікамі

Што пасееш, тое і пажнеш.

У каго што баліць, той аб тым і гаворыць.

Чаго сабе не жадаеш, не рабі іншым.

Сам сябе не пахваліш — ніхто цябе не пахваліць.

Чыя б карова мычала, а твая б маўчала.

З кiм павядзешся, а таго і набярэшся.

Той нiчога не страціць, хто нічога не мае.

Не шукай гора — яно само цябе знойдзе.

Кожнаму свая рана баліць.

Не за сваю справу не бярыся.

Той сам сябе губіць, хто працы не любіць.

Нiкому свайго розуму не ўставіш.

Усякi сабака брэша, ды не кожны кусаецца.

Чыя праўда, таго і сіла.

Кожны жук хоча паказаць свае рогі.

 

53. Пераклад прафесійных медыцынскіх выразаў

Для вонкавага ўжывання. Звесткі аб хваробе. У прысутнасці хворага. Смяротны зыход. Выгляд хворага. На жывым арганізме. У лабараторных умовах. Няпэўны прагноз. Колькі трэба. Незвычайны выпадак. Агульны стан.

 

 

Тэмы рэфератаў

1. Ментальнасць беларусаў

Ø Абдзіраловіч І.К. Адвечным шляхам: Дасьледзіны беларускага

сьветагляду. – Мн., 1993.

Ø Беларусазнаўства: Навучальны дапаможнік / Пад рэд. П. Брыгадзіна. –

Мн., 1997.

Ø Беларусы. Т. 4: Вытокі і этнічнае развіццё. — Мн., 2001.

Ø З гісторыяй на “вы”. Публіцыстычныя артыкулы. — Мн., 1994.

Ø Пилипенко М.Ф. Возникновение Белоруссии. — Мн., 1991.

Ø Смятаннікаў В.С. Беларусазнаўства: Вуч.-метад. дапаможнік для

выкладчыкаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў — Мн., 2000.

 

2. Этнагенез i этнiчная тэрыторыя беларусаў

Ø Беларусь на мяжы тысячагоддзяў. — Мн., 2000.

Ø Цітоў В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь: Краіна і людзі. —

Мн., 1996.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.