Здавалка
Главная | Обратная связь

Рэформа беларускага правапісу 1933 году



1.

На пачатку 1930-ых гадоў па тэрыторыі Беларусі пракацілася хваля рэпрэсіяў, якія былі скіраваныя супраць нацыянальна-культурных кадраў Беларусі. Многія настаўнікі беларускае мовы апынуліся ў вязьніцах альбо ў ссылцы. У 1930 годзе была арыштаваная група асоб з папярэдняй мовазнаўчай камісіі, якая працавала з 1926 году па 1930 год. Гэтакія дзеячы на ніве беларускай мовы й культуры, як Сьцяпан Некрашэвіч, Язэп Лёсік і Вацлаў Ластоўскі былі арыштаваныя й сасланыя. У гэты час былі спыненыя ўсе мовазнаўчыя дасьледаваньні. У сытуацыі, калі ня стала найважнейшых мовазнааўцаў Беларусі, была праведзеная рэформа беларускага правапісу ў 1933 годзе, наступствы якое адчуваем па сёньняшні дзень. У прэамбуле да пастановы 1933 году было напісана: “...уносіць поўнае падпарадкаванне беларускага правапісу задачам выхавання працоўных мас у духу пралетарскага інтэрнацыяналізму”. Зразумела, што гэтакія заданьні не маглі ставіцца навукоўцамі.

Пастанова Савету народных камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 году Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісадатычыла напісаньня галосных і зычных гукаў, словаў іншамоўнага паходжаньня, уласных імёнаў, прозьвішчаў і геаграфічных назоваў, а таксама ўстанаўлівала канчаткі ўскосных склонаў у розных часьцінах мовы.

Якія ж зьмены адбыліся ў параўнаньні з пастановамі Акадэмічнай канфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу й азбукі з 1926 году і з выдадзенымі ў 1920-ых гадох граматыкамі? У галіне правапісу галосных рэкамэндавалася:

1. Пісаць я замест е толькі ў першым складзе перад націскам. Ва ўсіх іншых выпадках як перад націскам, так і паcля націску пісаць е. Гэтую змену не пашыраць на этымалягічнае я, якое застаецца нязьменным і ў ненаціскных складах, а таксама на яў канчатках словаў.

2. Часьціцу не й прыназоўнік без, калі яны стаяць асобна, заўсёды пісаць празь е.

3. Перад пачатковымі націскнымі галоснымі о, у заўсёды пісаць в, за выключэньнем геаграфічных назоваў, напрыклад: восень, вусень, але Орша, Ула. Перад націскным у пісаць в тады, калі гэтае у не зьяўляецца прыставачным і не разьвілося з в, напрыклад: вучыцца, але урад, улада.

У правапісе зычных найбольшую шкоду прынесла пастанова, згодна зь якою трэба было выкінуць ьз напісаньня паміж мяккімі зычнымі, напрыклад: свет замест сьвет. Мяккі знак захоўваўся толькі ў тых словах, у якіх ён пішацца й перад цьвёрдымі зычнымі, напрыклад: пісьмоу пісьме. Мяккі знак таксама ліквідаваўся паміж падоўжанымі зычнымі, напрыклад, насенне замест насеньне, галлё замест гальлё і г.д. Гэтая пастанова прычынілася да зьмены беларускага вымаўленьня, якое, згодна правілу “чытай як пішацца”, стала больш цьвёрдым, не беларускім.

Дзеля вызначэньня разьдзельнага вымаўленьня зычнага з наступным галосным рэкамэндавалася пісаць апостраф. Выключэньнем ад гэтага правіла зьяўляецца л, пасьля якога трэба пісаць ь.

Зразумела, гэта ня ўсе зьмены, якія тычыліся напісаньня зычных гукаў, а толькі некаторыя, выбраныя, здаецца, найбольш істотныя.

Вельмі многа зьменаў уводзіла рэформа 1933 году ў напісаньне словаў іншамоўнага паходжаньня, але пра гэта гутарка пойдзе праз тыдзень.

2.

Вельмі многа зьменаў уводзіла рэформа 1933 году ў напісаньне лексыкі іншамоўнага паходжаньня. Найважнейшыя зь іх – гэта:

1. Інтэрнацыянальныя рэвалюцыйныя словы не падпарадкоўваць агульнаму правілу аб аканьні. Пісаць рэволюцыя, совет. У астатніх іншамоўных словах опісаць праз а, але захаваць э, напр. маналог, тэлеграф.

2. Іншамоўнае эпасьля зычных перадаваць празь е, за выключэньнем выпадкаў пасьля д і т, калі іншамоўнае э трэба перадаваць праз э, напр. методыка замест мэтодыка, але дэлегат, тэатр. У даўно запазычаных словах э перадаваць праз а, напр. гандаль, літаратура.

3. Была адменена перадача гука л эўрапейскага ў іншамоўных словах выключна праз л мяккае, у выніку чаго зьнешняя форма цэлага шэрагу запазычаных словаў наблізілася да адпаведных словаў расейскай літаратурнай мовы:блок, дыпламат, клуб, а не блёк, дыплямат, клюб. Далей у пастанове гаварылася, што ў выпадках, калі ў жывой мове іншамоўнае л вымаўляецца мякка, пісаць л мяккае, напр. бінокль, аўтамабіль, мараль. Пасьлядоўна мяккае л пісаць у злучэньнях: -ляваць, -люцыя, -ляр, -лятар, -льны, напр. фармуляваць, эвалюцыя, палярны, рэгулятар, актуальны. Вось такі разнабой устанаўліваўся ў напісаньні л у запазычаных словах.

4. Згодна з новым правапісам іншамоўных словаў толькі пасьля д, т і зацьвярдзелых зычных трэба пісаць ы, а пасьля ўсіх апошніх і, значыць уводзілася напісанне тыпу: сістэма, фізіка, універсітэт замест сыстэма, фізыка, унівэрсытэт.

5. Іншамоўнае т і грэцкае фітапачало перадавацца праз ф, а не праз т, напр. арыфметыка, міф, кафедра, але метад, тэзіс.

6. Іншамоўнае ф і грэцкае фі стала пісацца праз ф, а ня згодна зь беларускімі гаворкамі, у якіх запазычынае фперадавалася праз х ці хв, напр. форма, фунт.

7. Увяліся расейскія канчаткі -ій, -ый у словах тыпу алюміній, пролетарый, якія раней пісаліся з канчаткамі -і, -ы.

8. Уводзілася напісаньне такіх словаў як комуніст, марксіст без канчатка -ы ды скланеньне іх як назоўнікаў. Раней скланяліся яны як прыметнікі: комуністы, комуністага і г. д.

Значныя зьмены адбыліся таксама ў напісаньні ўласных імёнаў, прозьвішчаў і геаграфічных назоваў. У Асноўных палажэннях пастаноў урада БССР аб упарадкаванні правапісна-граматычных норм сучаснай беларускай мовы, а была гэта Пастанова Савета Народных камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 г. Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісаў пункце Правапіс уласных імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў чытаем: “Імёны іншых моў і геаграфічныя назвы пісаць з захаваннем асаблівасцей той мовы, з якой яны ўзяты, але падпарадкаваць наступным правілам беларускага правапіса:

а) аб аканні (з захаваннем э, е): Шэўчэнка, Егор’еўск...;

б) аб напісанні галосных пасля зацвярдзелых зычных: Жытомір, Чэрэпавец;

в) аб дзеканні і цеканні, калі зычныя д і т з’яўляюцца мяккімі ў іншай мове: Владзівасток, Дзюрынг...;

г) правілам аб пераходзе ву ў на канцы складоў: Варашылаў, Кіеў...;

д) імёны іншых моў і геаграфічныя назвы не перакладаць як у поўным напісанні, так і ў скарочаным: Орджанікідзе, Терэхаў...;

е) уласныя беларускія імёны пісаць паводле жадання іх носьбітаў: Васіль або Базыль, Міхаіл, Міхал або Міхась...”

Апрача гэтага прапанавалася, каб у геаграфічных назовах перад пачатковымі націскнымі галоснымі о і у не пісаць прыстаўнога в, што тычылася ня толькі іншамоўных назоваў, але й беларускіх. І так, прапанавалася напр. пісаць Оршазамест Ворша. Аб тым, што раней горад называўся Ворша сьведчаць пячаткі й паштовыя штэмпэлі.

Тут хочацца яшчэ зрабіць кароткую дыгрэсію пра назоў сталіцы Беларусі – Менск, які, заменены небеларускай формайМінск, працягвае сваё існаваньне па сёньняшні дзень. Першы ўспамін пра Менск адносіцца да 1067 году. Паходжаньне назову зьвязанае з ракой Менкай, а ў іншым тлумачэньні – зь лексэмай мена, таму што нібыта ў старажытныя часы на месцы цяперашняга горада знаходзіўся менавы пункт – гандлёвы рынак, ад чаго горад, які тут узьнік, атрымаў назоў Менск.

3.

Пастанова Савету народных камісараў БССР ад 26 жніўня 1933 году Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісуўносіла зьмены таксама ў граматыку, а гаворачы больш дакладна, у марфалёгію. Да найбольш істотных трэба аднесьці тыя пункты, у якіх прапанавалася:

а) назоўнікі мужчынскага роду ў родным склоне адзіночнага ліку пісаць пераважна з канчаткамі -а, -я: завода, трактара, інстытута, соцыялізма, правапіса, але: жалю, гаю, цэменту. Тут трэба адзначыць, што для беларускай мовы больш характэрнае напісаньне з канчаткам -у, які выступае ў назоўніках, азначаючых абстрактныя паняцьці, рэчыўныя, зборныя прадметы, прасторавыя й часавыя паняцьці, а канчатак -а характэрны толькі назоўнікам, якія азначаюць канкрэтныя прадметы;

б) выключыць паралельныя формы -ом, -ох у назоўніках мужчынскага ды ніякага роду ў давальным і месным склонах множнага ліку; пісаць кіраўнікам – аб кіраўніках, братам – аб братах замест кіраўніком – аб кіраўнікох, братом – аб братох. Раней Браніслаў Тарашкевіч у Беларускай граматыцы для школ прапанаваў пісаць пад націскам канчаткі -ом, -ох, якія, згодна з мапамі Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы, характэрныя ня толькі цэламу паўднёва-заходнему дыялекту, але й бальшыні сярэднебеларускіх гаворак;

в) уніфікаваць залежныя склоны лічэбнікаў два – дзьве, абодва – абедзьве; для ўсіх трох родаў пісаць: двух – абодвух, двум – абодвум... Тут ізноў варта адклікацца да беларускіх гаворак. Як пішуць Э. Блінава й Е. Мяцельская ў Беларускай дыялекталогіі: “лічэбнік два ... спалучаецца ў большасці гаворак з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду: два стагі, два вядры, дзве – з назоўнікамі жаночага роду: дзве падушкі. У гаворках Брэсцкай, Гомельскай, паўднёвых раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей лічэбнік дзве можа спалучацца не толькі з назоўнікамі жаночага роду: дзве зіме, дзве калодзе..., а і з назоўнікамі ніякага роду: дзве пісьме, дзве вядрэ. Гэта захаваныя ў гаворках рэшткі формаў парнага ліку. Толькі “ў асобных сярэднебеларускіх і паўднёва-заходніх гаворках у родным, давальным і месным склонах не адбылося змякчэння асновы, у выніку формы жаночага, мужчынскага і ніякага роду лічэбнікі супадаюць: на сваіх двох нагах...” Дык чаму ж у якасьці беларускае літаратурнае нормы была ўведзена гэтак мала характэрная беларускім гаворкам зьява? Адказ на гэтае пытаньне трэба шукаць у палітыцы, а ня ў мовазнаўстве;

г) увесьці ў беларускі правапіс дзеяпрыметнікі незалежнага стану, асабліва, калі яны “азначаюць соцыяльны сэнс”, напр. пануючы клас, а не кляса, якая пануе. Бачым, што тут ня толькі ўводзіліся дзеяпрыметнікі, але адначасова зьмяняўся й род назоўнікаў.

На заканчэньне яшчэ некалькі прыкладаў зьменаў у галіне лексыкі, якія пачалі ўводзіцца пасьля рэформы 1933 году. Дзеля параўнаньня прапаную супаставіць некалькі спробаў перакладу з расейсакй мовы на беларускую, узятыя з двух слоўнікаў: Расійска-беларускага слоўніка Нэкрашэвіча й Байкова з 1928 году ды Руска-беларускага слоўніка пад рэдакцыяй Александровіча з 1937 году. Вось яны, пададзеныя ў наступнай чарговасьці: на пачатак расейскае слова, а затым пераклад на беларускую мову з 1928 году й на канец – пераклад з 1937 году:

апоплексия паралюш апаплексія
безударный ненаціскны безударны
меридиан палудзеннік мерыдыян
     

У Руска-беларускім слоўніку з 1937 году высытупае вялікая колькасьць лексэм з суфіксам -ір-, якія цалкам адсутнічалі ў папярэдніх слоўніках, альбо мелі іншае гукавое афармленьне. Параўнайма вышэйзгаданыя слоўнікі з 1928 і 1937 гадоў:

   
дэфіляваць дэфіліраваць
муштраваць дрэсіраваць
мігаваць жэстыкуліраваць

Аналягічная зьява адзначалася і ў перадачы дзеепрыметнікаў:

здабывальны здабываючы
адпаведны падыходзячы
уразьлівы здзіўляючы

У такім менавіта напрамку пачала разьвівацца беларуская мова пасьля рэформы правапісу 1933 году.

4.

Рэформа 1933 г. прычыніла беларускай мове вельмі вялікую шкоду. Яна ня толькі зьмяніла правапіс, але таксама вымаўленьне, граматыку ды вызначыла зусім новыя шляхі разьвіцьця беларускае лексычнае сыстэмы. А ўсё гэта праводзілася дзеля таго, каб прыблізіць беларускую мову да расейскай, што вельмі яскрава відаць на прыкладзе Руска-беларускага слоўніка пад рэдакцыяй А. Александровіча з 1937 году. Зь лексычнага складу гэтага слоўніка былі выкінуты ўсе тыя словы, якія зьяўляюцца рознымі ў беларускай і расейскай мовах, а на іх месца ўведзеныя расейскія. У Руска-беларускім слоўніку беларускія словы былі толькі транскрыпцыяй адпаведных расейскіх словаў.

Прапановы русыфікацыі беларускае мовы ня скончыліся на рэформе 1933 году. Як напісаў Янка Войніч у артыкуле пад назовам Закону пра мову жыць і дзейнічаць: “Па краіне пакаціўся вал русіфікацыі. Яе ўзмоцніла пастанова ЦК ВКП(б) і СНК СССР ад 13.ІІІ.1938 году “Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей”, якая заважыла не толькі на лёсе нашага школьніцтва. Да прыкладу, у рэзалюцыі XVІІ з’езду КП(б)Б (1938) чытаем: «Практычна паставіць і вырашыць пытанні далейшага развіцця беларускакй мовы, зліквідаваць вынікі шкодніцтва ў галіне літаратурнай мовы». Яшчэ выразней выказвалася І сесія Вярхоўнага Савета БССР” «Руская мова па праву з’яўляецца дзяржаўнай мовай нашай рэспублікі»”.

Прыблізна месяц пасьля гэтай пастановы ў “Звяздзе” ад 9.ІV.1938 году зьявіўся праграмны артыкул Канстанціна Гурскага, які працаваў навуковым сакратаром у Інстытуце мовы і літаратуры АН БССР. Загаловак артыкулу Аб беларускім правапісе. У ім паведамлялася, што ў складзе Інстытуту і Наркамасьветы створана камісія, мэта якой – “канчаткова ачысціць беларускую мову ад варожага шкодніцтва”.

Што прапанавалася яшчэ зьмяніць у беларускай мове? Перадусім фанэтычны прынцып напісаньня замяніць марфалягічным і згодна зь ім пісаць: вода, голова, не адлюстроўваючы аканьня, бо яно ж “псуе пісьменнасць вучняў на рускай мове, перашкаджае яе вывучаць”. Гэткім жа спосабам была абгрунтаваная й “шкоднасць канчаткаў: навошта ж пісаць арцеляў, калі па-расейску пішуць артелей”?

Сярод далейшых прапановаў рэформы беларускае мовы можна знайсьці наступныя:
- выкінуць прыстаўныя галосныя, канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку ў родным склоне ды іншае,
- пісаць соцыалізм, перыод, два чалавека, дзеясловы з абавязковым суфіксам –ір-, напр. аналізіраваць,
- марфалягічны прынцып напісаньня перанесьці таксама на правапіс зычных гукаў і пісаць: братскі, карыстны.

Потым на старонках прэсы, а менавіта, у “Советской Белорусии” з 16 лістапада 1939 году голас узяў дырэктар Інстытуту Васіль Барысенка, зьмяшчаючы артыкул пад назовам Аб праекце рэформы беларускага правапісу, у якім прапанаваў:
-выкінуць ў,
-апостраф замяніць цьвёрдым знакам,
-прыметнікі пісаць з канчаткам –ій: белый, сіній,
- замест зваротнай часьціцы –ся пісаць –сь і г.д.

Толькі “Літаратура і Мастатва” забіла ў трывожны звон. Менскі настаўнік Н. Варанецкі ў сваім крытычным артыкуле паставіў усё з галавы на ногі: “ворагі тыя, хто збудаваў сцяну паміж беларускай народнай мовай і яе літартаурнымі нормамі, а не тыя, хто аддзяляў яе ад рускай. Стаўшы на абарону акання, іншых моўных асаблівасцяў, ён зрабіў закід К. Гурскаму і В. Барысенку ў беспадстаўнасці і адсутнасці навуковага абгрунтавання іхняй пазіцыі”.

Выступілі на старонках прэсы таксама іншыя навукоўцы ды літаратары, між іншым, М. Лынькоў, словы якога прагучалі вельмі моцна. “Ад самай калыскі, можна сказаць, акая наша нацыя і хоць бы што. Кажуць нават, што гэта – адна з галоўнейшых асаблівасцей беларускай мовы. Але Угрум-Бурчаеву гэта не да спадобы: - Зачым? Наакаліся, даволі, хопіць...”

Затым Саветам народных камісараў была створаная правапісная камісія, у склад якой уваходзілі: прэзыдэнт АН БССР Канстанцін Гораў, Янка Купала, Якуб Колас, Міхась Лынькоў, Пятро Глебка, Міхась Клімковіч, Васіль Барысенка, Канстанцін Гурскі, выкладчык І. Шахоцька ды Е. Калубовіч ад Наркамасьветы. 10 верасьня 1940 году “Звязда” паведаміла, што праект у асноўным падрыхтаваны й будзе апублікаваны ў друку дзеля абмеркаваньня яго грамадзтвам. Да 15 лістапада павінны былі яго перадаць на разгляд у СНК БССР. Але абяцанкі засталіся цацанкамі. Праект у друку не зьявіўся, і сьлед па ім на гэтым губляецца.

5.

Чарговай рэформай беларускага правапісу пасьля 1933 году й шматгадовай дыскусіі на старонках беларускага друку была Пастанова Савету Міністраў БССР ад 11 траўня 1957 году “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Але ўжо раней пэўныя нормы прапанаваў Руска-беларускі слоўнік 1953 году, выдадзены пад рэдакцыяй Якуба Коласа, Кандрата Крапівы й Пятра Глебкі. Зазначылася ў ім паступовае вяртаньне да народнае лексыкі.

Варта адзначыць, што ў параўаньні з Руска-беларускім слоўнікам 1937 году пад рэдакцыяй А. Александровіча, які арыентаваўся на расейскую мову, пераклады ў Руска-беларускім слоўніку 1953 году рабіліся на аснове жывой народнай беларускай мовы. Часта назіралася вяртаньне да Расійска-беларускага слоўніка С.М. Некрашэвіча й М.Я. Байкова з 1928 году. Вось некалькі прыкладаў перакладаў расейскіх словаў на беларускую мову.

 
безударный ненаціскны безударны ненаціскны
бесцветный бескаляровы бясцветны бясколерны
воплощать ажыцьцяўляць уваплашчаць увасабляць, ажыццяўляць
заблуждаться памыляцца заблуджацца памыляцца

З гэтага вынікае, што ў 1953 годзе зазначыўся выразны паварот да роднае лексыкі. Але, з другога боку, слоўнік 1953 году узаконіў ужываньне ў беларускай літаратурнай мове дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу, такіх як: дрымучы, падрастаючы, падыходзячы і г.д. У якасьці літаратурнай мовы быў таксама прыняты суфікс –ір- у дзеясловах іншамоўнага паходжаньня, але побач з напісаньнем аналягічных формаў бяз гэтага суфікса, напр.:дэфіліраваць, але дэфармаваць, жэстыкуліраваць, але ігнараваць і г.д.

Вызначаную гэтым слоўнікам лінію працягваў і выдадзены ў 1962 годзе Беларуска-рускі слоўнік. У галіне лексыкі прапанаваў ён вяртаньне да народных гаворак, уводзячы, апрача агульнавядомай лексыкі, шматлікія арыгінальныя словы, якія захаваліся ў беларускіх дыялектах, дзеля прыкладу: каберац, кавярзні, лазавікі, мошаст і г.д. Аднак, побач з гэтым, у навуковай і тэхнічнай тэрміналёгіі адлюстроўваўся вялізарны ўплыў расейскае мовы.

Але варта вярнуцца яшчэ некалькі гадоў назад, да рэформы 1957 г. У Пастанове Савету Міністраў ад 11 траўня 1957 году “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”прапанавалася зацьвердзіць “Праект удакладнення і частковых змен беларускага правапісу”, падрыхтаваны Інстытутам Мовазнаўства імя Якуба Коласа акадэміі Навук БССС. Гэты праект датычыў правапісу ненаціскных галосных о, э, правапісу зычных гукаў д, т і дз, ц, напісаньня разьдзяляльнага апострафа й мяккага знаку, падаўжэньня зычных, правапісу складаных словаў ды розных зьменаў у марфалёгіі.

Прапанавалася:

- Ненаціскныя галосныя о і э перадаваць праз а незалежна ад паходжаньня слова. Аканьне адлюстроўвалася таксама ў канцы запазычаных словаў, напр.: брута, нета, інкогніта, з выключэннем такіх, у якіх гэтыя галосныя стаялі пасьля галоснага гука, напр.: адажыо, трыо. Аканьне ўводзілася таксама да ўласных назоваў.

- У словах іншамоўнага паходжаньня рэкамэндавалася д і т вымаўляць мякка і ў сувязі з гэым на пісьме перадаваць іх праз дз, ц: акцёр, гвардзеец, камандзір, індзейскі. У імёнах, прозьвішчах і геаграфічных назовах прапанавалася ўзалежніць гэты правапіс ад беларускага літаратурнага вымаўленьня.

- Апостраф прапанавалася пісаць пасьля прэфіксаў, закончаных зычным гукам у становішчы перад ётавымі ды ў сярэдзіне слова пасьля губных зычных, заднеязычных і зацьвярдзелых зычных перад такімі-ж галоснымі. Ва ўсіх іншых выпадках – разьдзяляльны мяккі знак.

- Пры падоўжаным вымаўленьні зычны гук, які стаіць паміж галоснымі, на пісьме перадаваўся праз падваеньне яго, напр. збожжа, але з выключэньнем вытворных ад слова ліць, напр. налью, а таксама з пэўнымі выключэньнямі ва ўласных назовах.

- Правапіс складаных словаў быў узалежнены ад месца націску. Складаныя словы з націскам на першым складзе другой часткі прапанавалася пісаць так як простыя словы. Калі ў другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, тады ў першай частцы паяўляецца пабочны націск і пад ім аднаўляецца этымалягічнае о.

Сярод марфалягічных зьяваў варта адзначыць:

- пашырэньня канчатка –у ў родным склоне на ўсе назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць рэчывы,

- увядзеньне для 1 асобы множнага ліку дзеясловаў абвеснага ладу канчатка –ом на месца ранейшага –эм, напр.:бяром, нясём, а не бярэм, нясем, як было раней, хаця-б у 1920-х гадох.

Рэформа 1957 году ў пэўнай, вельмі нязначнай ступені накіроўвала беларускую мову ў бок беларускасьці. Большыя зьмены ў карысным напрамку назіраліся ў галіне лексыкі.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.