Здавалка
Главная | Обратная связь

РОДНАЙ МОВЫ ПЕРАЛІВЫ

Пад такой назвай у Чавускай дзіцячай бібліятэцы адбылаяся літаратурная вечарына –сустрэча з паэтам, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколам Іванавічам Салаўцовым вучняў сярэдняй школы №1 чацьвёртага класа, дзе класным кіраўніком Святлана Уладзіміраўна Іванова. Вечарына прысвячалася Міжнароднаму дню роднай мовы, што адзначаецца ў свеце 21 лютага. Сустрэчу распачала загадчыца дзіцячай бібліятэкі Філіпенка Таццяна. Яна паведала, што дзень святкавання 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў , якія змагаліся за наданне мове бангла (Бангладэш) статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай - Бангладэш. Свята было заснавана ў лістападзе 1999 года і адзначаецца з 2000 года ва ўсім свеце. Паводле ацэнак ЮНЭСКА палова з шасці тысяч моў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Генеральная Асамблея ААН падтрымала рашэнне пра абвяшчэнне Міжнароднага дня роднай мовы і заклікала садзейнічаць абароне і захаванню усіх моў свету.

Як кожны народ, вялікі, ці маленькі, мы таксама маем сваю мову родную. Большасць тых, хто жыве на Беларусі, лічыць беларускую мову роднай. Беларускае слова, беларуская песня гучыць на радыё і тэлебачанні. Мы можам чытаць і чытаем

на роднай мове кнігі, газеты і часопісы. І гэта пацвердзілі вучні і ўсе прысутныя на свяце.

А ці заўсёды гэта было так? Загадчыца дзіцячай бібліятэкі Таццяна Філіпенка павяла ў далёкае мінулае нашай краіны, расказала аб Кірылу і Мяфодзію, якія першымі склалі славянскую азбуку, першымі пераклалі на славянскую мову кнігі святога пісання, паведала аб нашым земляку , сыну Полацкай зямлі аб Францыску Скарыне, які ў 1525 годзе надрукаваў першую кнігу на беларускай мове. Гэта кніга называлася Біблія.

Затым адбыўся конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў аб роднай мове, прагучалі загадкі з чароўнага куфэрка (каманды і літары), напрыклад:

1.якая вадзіца для адукаванага гадзіцца? (чарніла).

2.У школьнай сумцы я ляжу, як ты вучышся, скажу. (дзённік).

3.Не куст, а з лісточкамі, не кашуля, а сшыта. (кніга).

 

Слова было дадзена паэту, сябру Саюза пісьменнікаў Беларусі Міколу Салаўцову –аўтару шматлікіх зборнікаў вершаў: “Азбука зорнага неба”, на якім пакінуў свой аўтограф лётчык – касманаўт СССР Віктар Афанас”еў, калі наведваў Чавусы ў 2004 годзе, а таксама зборнікі вершаў: “Жыцця акорды”, “Вясёлка лёсу”, “Сінія валошкі”. Апроч таго творы Мікалая Іванавіча надрукаваны ў дваццаці калектыўных зборніках побач з творамі Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка і іншых майстроў беларусскага слова(гл. кнігу “Матчына мова”). Як сказала вядучая вечарыны Таццяна Філіпенка, Мікалай Іванавіч з дзяцінства піша вершы аб мінулым і сёнешнім дне для дарослых і дзяцей. Яго дзьве першыя кнігі “Вавёрнын веласіпед” (1976 год) і “Чаму плуг не ржавее”(1978 год) менавіта былі напісаны для дзяцей і выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Аб гэтых кнігах і аб самім паэту у свой час на семінары ў Каралішчавічах вельмі добра адклікнуўся народны паэт Беларусі Максім Танк., а таксама вельмі станоўчую рэцэнзію на першую кнігу Міколы Салаўцова надрукаваў у газеце “Магілёўская праўда” вядомы паэт Аляксей Пысін, а для паступлення ў сябры Саюза пісьменнікаў даваў рэкамендацыю Міколу знакаміты паэт Пятро Прыходзька. На вечарыне вучні чыталі вершы і Міколы Салаўцова аб роднай мове, аб Беларусі. Затым выступіў і сам паэт Мікола Салаўцоў, які прачытаў шэраг

сваіх вершаў аб роднай мове, аб сваёй радзіме, падзяліўся ўражаннямі аб новых творах, што знаходзяцца ў выдавецтвах “Мастацкая літаратура”- “Нябесныя арэхі” і ў выдавецтве ” Народная асвета”- Рыбацкі барометр”, аб сустрэчах у свой час з Васілём быкавым, Уладзімірам Караткевічам,Уладзімірам Паўлавым, Авер”янам Дзеружынскім, старшынёй пімменніцкай арганізацыі Беларусі Мікалаем Чаргінцом, які падарыў свой аўтограф на яго кнізе. Мікалай Іванавіч пажадаў прысутным, каб у нашых сэрцах ніколі не згасла любоў да роднай зямлі і матчынай мовы. У адказ прысутныя падтрымалі прапанову “Шануй родную мову” , атрымалі памятныя падарункі ад паэта і ад дзіцячай бібліятэкі. Гл. далей фотаздымкі.

Загадчыца Чавускай дзіцячай бібліятэкі Таццяна Аляксееўна Філіпенка уступным словам распачала вечарыну з удзелам паэта Мікалая Іванавіча Салаўцова.

Выступае паэт Мікалай Салаўцоў. Галоўны рэдактар раённага радыё Алена Новікава запісвала

на дыктафон высупленні і абяцала перадаць рэпартаж у аўторак 24 лютага па першаму нацыянальнаму каналу. Пачатак перадачы у 21 гадзіну 5 мінут. А ў раённай газеце абяцалі надрукаваць артыкул у сераду 25 лютага 2015 года.

 

Вечарына ператварылася ў сапраўднае свята – шанаванне роднай мовы, удзельнікі якой пацвердзілі лозунгамі:

 

Удзельнікі вечарыны сфатаграфаваліся на памяць з паэтам.

 

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.