Замацаванне новага матэрыялу.
Тэма: Суфікс – значымая частка слова Мэты: · узнаўляць і замацоўваць паняцце аб суфіксе; · удасканальваць уменне выдзяляць суфікс у словах, утвараць словы з пэўнымі суфіксамі, тлумачыць значэнне ўтвораных слоў, складаць з імі словазлучэнні і сказы; · выхоўваць любоў і павагу да роднай мовы.
Абсталяванне:Урокі па беларускай мове ў 5-м класе: Словаўтварэнне і арфаграфія. – Мазыр; Беларуская мова і літаратура, №4/2011, карткі.
Тып урока: камбінаваны.
ХОД УРОКА 1. Арганізацыйны момант. Прывітанне. Праверка наяўнасці вучняў. Праверка падрыхтаванасці да ўрока.
Праверка дамашняга задання. На дом вам было практыкаванне 198. У практыкаванні патрэбна ўтварыць прыметнікі з дапамогай прыставак без-, бяз-, бес-, бяс-, падабраць адпаведныя назоўнікі і запісаць словазлучэнні, абазначыць галоўныя і залежныя словы.
Тлумачэнне новага матэрыялу. - Слоўнікавая работа. Лес, лясны, ляснік; сад, садовы, садавіна; гара, горны, гарняк. ?Ці з’яўляюцца дадзеныя рады слоў аднакаранёвымі? Чаму? Як яны ўтвораны? Абазначце суфіксы. Для чаго служаць суфіксы? - Самастойная работа над правілам (старонка 107 – 108). Ці ўсё вам зразумела ў правіле. Замацаванне новага матэрыялу. 1. Ад наступных слоў пры дапамозе суфіксаў –к-, -ык (-ік), - ок (-ёк) утварыце словы і запішыце іх. Колас - каласок, сноп - снапок, мост - масток, гара - горка, хмара - хмарка, голуб - галубок, зоры - зорка, куст - кусцік, мёд - мядок, кош - кошык, двор - дворык, стол - столік, нос - носік, лес - лясок, дом - домік, лёд - лядок, бяроза - бярозка, дзень - дзянёк, ліпа - ліпка, хата - хатка, голас - галасок. 2. Ад дадзеных слоў утварыце іншыя словы пры дапамозе суфіксаў. Запішыце іх, абазначце корань і суфікс. - ык - шар – шарык камар – камарык дождж – дожджык ключ – ключык нож – ножык - ік – брат – брацік кот – коцік рот – роцік год – годзік агарод – агародзік - н – жыта – жытні лета – летні мір – мірны ноч – начны - чык – прамень – праменьчык агонь – агеньчык корань – карэньчык камень – каменьчык - ов – зіма – зімовы сосна – сасновы шоўк – шаўковы - ав – бор – баравы рабіна – рабінавы план - планавы Якое значэнне надаюць словам суфіксы? Хвілінка кемлівасці. Верш разбураны. Яго патрэбна скласці. На бярозе, так высока, (1) Тата з мамай на рабоце – (3) У гняздзе клякоча клёка. (2) Зранку ходзяць па балоце. (4) - Аднакаранёвымі з’яўляюцца словы (клёка і клякоча). - Знайдзіце ў вершы словы, у якіх назіраецца характэрная асаблівасць беларускай фанетыкі – дзеканне (гняздзе, ходзяць), цеканне (рабоце, балоце). - Падбярыце антонім да слова клякоча. ( Маўчыць.)
3. Прачытайце. Спішыце. Знайдзіце словы з суфіксамі –ачк-, -ечк-, -еньк-. Якое значэнне надаюць словам гэтыя суфіксы? Абазначце суфіксы. Эх, добра ўе аўсяначка. Ды лепей – берасцяначка! Гняздзечка на бярозцы З бялюткае бяросткі Саткана з валаконца, Нібыта з промняў сонца, І з цёплаю, пушысценькай, Такой утульнай высцілкай. Фізкультхвілінка. Прыскакала жабка – Цап за шапку. Прыляцела мушка – Цап за вушка. Празвінеў камарык – Скок на тварык. Назавіце словы, утвораныя пры дапамозе суфіксаў (жабка, мушка, вушка, камарык, тварык). Якое значэнне надаюць суфіксы словам? 5. Абагульненне атрыманых ведаў. Малюецца сонейка. У цэнтры слова мір. Да яго патрэбна падабраць аднакаранёвыя словы, якія будуць промнямі. Мір – мірскі, мірны, міравая, перамір’е, памірымся.
Рэфлексія. Дзеці пераўвасабляюцца ў рыцараў.
Дамашняе заданне. Параграф 29, практыкаванне 201. У практыкаванні патрэбна ў адзін слупок выпісаць назвы асоб, а ў другі – назвы прадметаў, абазначыць суфіксы.
8. Выстаўленне і каменціраванне адзнак. ©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.
|