Здавалка
Главная | Обратная связь

БЕЛАРУСЬ У VI – СЯРЭДЗІНЕ XIII ст.



Балты і славяне ў VI–VIII стст.“Вялікае перасяленне” народаў у Еўропе і насельніцтва Беларусі. Банцараўская, калочынская, пражская і іншыя археалагічныя культуры. Змешанае пражыванне славян з балтамі. Канчатковы распад патрыярхальнага роду. Заняткі насельніцтва, рэлігійныя вераванні, пахавальныя абрады. Ваенная дэмакратыя і зародкі дзяржаўнасці ў славян.

Узнікненне класавага шматукладнага грамадства ў IX – першай палове XIII ст.Аб’яднанні крывічаў-палачан, дрыгавічоў, радзімічаў. Плямёны яцвягаў, літоўцаў у Верхнім Панямонні. Славянізацыя мясцовага балцкага насельніцтва. Асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў, вялікаросаў, украінцаў. Трансфармацыя радавой абшчыны ў суседскую. Шматукладнае грамадства. Зараджэнне феадалізму. Сінтэзны і бяссінтэзны шляхі развіцця феадалізму. Сельская гаспадарка. Рамяство. Гандаль. Узнінкненне гарадоў. Сацыяльная дыферэнцыяцыя насельніцтва. Сяляне-земляробы. Знаць і дружына. Княжацкая ўлада.

Полацкае княства ў X – першай палове XIII ст.Першыя пісьмовыя звесткі аб Полацку. Кіеўская Русь. Узаемаадносіны Полацка з Кіевам і Ноўгарадам. Полацкая дынастыя князёў. Рагвалод. Рагнеда. Захоп Уладзімірам Святаслававічам Полацкай зямлі. Аднаўленне незалежнасці. Полацкі князь Ізяслаў. Узмацненне Полацкага княства ў XI ст.

Брачыслаў, Усяслаў Чарадзей. Бітва на Нямізе. Паўстанне ў Кіеве 1068 г. і абранне Усяслава Полацкага вялікім князем кіеўскім. Вяртанне Усяслава ў Полацк. Апошнія спробы кіеўскіх князёў падпарадкаваць Полацк і Менск. Барацьба паміж Полацкам і Менскам у другой палове XII ст. Грамадска-палітычны лад у Полацкай зямлі-княстве. Феадальная раздробленасць. Распад Полацкай зямлі на ўдзельныя княствы (гарады-дзяржавы): Полацкае, Віцебскае, Менскае, Друцкае, Ізяслаўскае, Лагожскае.

Княствы і гарады на тэрыторыі паўднёвай Беларусі, Пасожжа і Верхняга Панямоння.Тураўскае княства. Бярэсце – гістарычны цэнтр Сярэдняга Пабужжа. Узнікненне і развіццё Слаўгарада і Крычава. Мсціслаў і Мсціслаўскае ўдзельнае княства. Узнікненне Гомеля як племяннога цэнтра радзімічаў. Развіццё горада ў X–ХШ стст. Беларускія княствы і гарады ў Верхнім Панямонні. Гарады Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак і Наваградская зямля. Пачатак барацьбы з рыцарамі-крыжакамі. Кукенойскае і Герцыкскае княствы – фарпосты Полацкай зямлі ў ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны. Князь Вячка, Уладзімір Полацкі, Якаў Палачанін, Давыд Гарадзенскі. Перадумовы ўтварэння беларуска-літоўскай дзяржавы. Міндоўг і яго барацьба з галіцка-валынскім княствам за валоданне Верхнім Панямоннем. Узаемаадносіны Міндоўга з Ордэнам і Полацкам. Каранацыя Міндоўга ў Наваградку. Узвышэнне Наваградскага княства.

Рэлігія і культура беларускіх зямель у IX – першай палове XIII ст.Язычаскія вераванні. Прыняцце і распаўсюджванне хрысціянства. Пісьменства. Летапісы і рукапісныя кнігі. Літаратура. Вусная народная творчасць. Паданні пра Рагнеду і Усяслава Чарадзея. Звычаі і абрады. Народны каляндар. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы Беларусі: Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Аўраамій Смаленскі. Манументальнае дойлідства Полацкай зямлі і Панямоння. Абарончае дойлідства XIII ст. Архітэктурныя школы. Манументальны жывапіс. Кніжная графіка. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Развіццё перадумоў фарміравання беларускай народнасці.

ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ, РУСКАЕ I ЖАМОЙЦКАЕ

Ў XIII–XV стст.

Унутрыпалітычнае становішча ў другой палове XIII–XV ст.Вялікае княства Літоўскае – цэнтр збірання беларускіх і іншых усходнеславянскіх зямель. Палітыка вялікіх князёў Віценя, Гедыміна, Альгерда. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Дынастычная барацьба ў 70–90-я гады XIV ст. (Кейстут, Ягайла, Андрэй Полацкі, Вітаўт). Крэўская унія. Ліквідацыя ўдзельных княстваў. Гарадзельскі прывілей 1413 г. Раскол дзяржавы на Вялікае княства Літоўскае і Вялікае княства Рускае. Вялікакняжацкія прывілеі 1432, 1434 гг. Аб’яднанне дзяржавы Жыгімонтам Кейстутавічам. Судзебнік Казіміра 1466 г. – першы збор законаў беларуска-літоўскай дзяржавы. Змова супраць Казіміра (1481 г.) і яе вынікі.

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага.Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай, Польшчай, Крымам і Ордэнам. Вільня – адзін з цэнтраў аб’яднання ўсходнеславянскіх зямель. Пашырэнне тэрыторыі Вялікага Княства. Паходы Альгерда на Маскву. Бітва на Сініх Водах (1362 г.) і далучэнне да княства Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Уніі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай. Грунвальдская бітва і яе значэнне.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.Сельская гаспадарка і асаблівасці яе развіцця. Становішча сялян. Удасканаленне прылад працы і сістэмы апрацоўкі зямлі. Формы землеўладання. Прывілеі феадалаў. Землекарыстанне і павіннасці сялян. Формы феадальнай залежнасці. Запрыгоньванне сялян. Гарады і мястэчкі. Склад і становішча гарадскога насельніцтва. Магдэбургскае права. Асноўныя заняткі гараджан. Унутраны гандаль і знешнеэканамічныя сувязі. Фарміраванне асноўных класаў – саслоўяў феадальнага грамадства ў ВКЛ – шляхты, сялянства, мяшчанства.

Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі другой паловы XIII–XV ст.Складванне этнічнай тэрыторыі беларусаў. Утварэнне сацыяльна-эканамічнай супольнасці. Народная самасвядомасць. Народнасць і рэлігія. Узнікненне і станаўленне беларускай мовы і яе дзяржаўны статус у Вялікім княстве Літоўскім. Паходжанне назваў “Белая Русь”, “ліцвіны-беларусы”. Менталітэт беларускага народа. Народная творчасць. Літаратура. Рукапісныя кнігі. Кніжная графіка. Беларускія летапісы. Творчасць Рыгора Цамбалака. Выяўленчае мастацтва. Архітэктура. Этнічныя меншасці. Татарскае і яўрэйскае насельніцтва Беларусі – рассяленне, заняткі, культура. Іншыя народы ў этнічных працэсах на беларускіх землях.

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў XVI – першай палове XVII ст.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Афармленне фальварка-паншчынай сістэмы.Стан сельскай гаспадаркі. Станаўленне фальварка-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Аграрная рэформа 1557 г. і яе сутнасць. Пачатак юрыдычнага афармлення прыгоннага права. Стан гарадоў і эвалюцыя гарадскога жыцця. Унутраны і знешні гандаль. Развіццё рыначных адносін. Узмацненне антыфеадальнай барацьбы. Казацкі рух пад кіраўніцтвам С. Налівайкі. Гарадскія паўстанні.

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага.Абвастрэнне адносін паміж Вялікім княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай. Войны Вялікага княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага, іх прычыны і вынікі. Набегі крымскіх татар. Адносіны Вялікага княства Літоўскага з Ордэнам і Польшчаю. Лівонская вайна і яе вынікі. Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву. Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст.

Унутрыпалітычнае становішча. Усталяванне шляхецкай дэмакратыі.Унутрыпалітычная барацьба ў Вялікім княстве Літоўскім у першай палове XVI ст. Праўленне Аляксандра і Жыгімонта I Старога. Абмежаванне ўлады вялікага князя і правоў паноў рады. Мяцеж Міхаіла Глінскага. Адмена Гарадзельскага прывілея. Усталяванне палітычнай талерантнасці. Узрастанне ролі сойма як кіруючага органа дзяржаўнай улады. Статуты 1529, 1566 і 1588 гг. Адміністрацыйна-тэрытарыяльная і судовая рэформы.

Культура Беларусі ў XVI – першай палове XVII ст.Уплыў ідэй Адраджэння на развіццё беларускай культуры. Спецыфічныя рысы беларускага Рэнесансу. Полілінгвізм. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар-асветнік, гуманіст, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне. Лацінамоўная паэзія. Ян Вісліцкі, Мікола Гусоўскі. Беларуска-літоўскія летапісы, гісторыка-мемуарная і палітычная літаратура. Грамадска-палітычная думка. Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Феадосій Касы. Школа і школьная адукацыя. Праваслаўныя брацтвы. Жывапіс. Скульптура. Мураванае дойлідства. Музыка. Тэатр.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.