Здавалка
Главная | Обратная связь

ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVII–XVIII ст.



Войны сярэдзіны XVII ст.Паўстанне пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага ва Украіне і яго роля ў разгортванні казацка-сялянскай вайны 1648–1651 гг. у Беларусі. Баявыя дзеянні на поўдні і паўднёвым захадзе Беларусі. Вынікі антыфеадальнай барацьбы для Беларусі. Ваенныя дзеянні падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай у 1654–1667 гг. Адносіны насельніцтва да варагуючых бакоў. Палітыка царызму. Народны pyx у другой палове 50 – пачатку 60-х гг. XVII ст. Вызваленне тэрыторый Беларусі. Вынікі вайны для Беларусі.

Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст.Стан сельскай гаспадаркі пасля войнаў сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст. Рост магнацкага землеўладання. Катэгорыі сялян і іх становішча. Гаспадарка селяніна. Супраціўленне сялян феадальнаму прыгнёту. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам В. Вашчылы ў Крычаўскім старастве (1740–1744 гг.). Паўстанне на Каменшчыне ў сярэдзіне XVIII ст. Прычыны заняпаду гарадскога жыцця. Колькасць і структура гарадскіх паселішчаў і гарадскога насельніцтва. Рамесная вытворчасць і гарадскі гандаль. Гандлёвыя сувязі. Самакіраванне. Грамадска-палітычнае жыццё і ўзмацненне нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту. Сацыяльная барацьба гараджан Беларусі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVIII ст.Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя ўмовы развіцця сельскай гаспадаркі. Шырокае распаўсюджванне фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання і панаванне ў эканоміцы буйных феадалаў. Нізкія тэмпы развіцця промыслаў і сельскага рамяства. Вотчынная мануфактура і яе роля ў эканоміцы. Сялянская гаспадарка і становішча сялян. Рост беларускіх гарадоў і іх насельніцтва. Крыніцы росту. Мястэчкі. Развіццё гарадскога рамяства і фабрычна-мануфактурнай прамысловасці. Сельскагаспадарчыя заняткі гараджан.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай. Далучэнне Беларусі да Расійскай імперыі.Разлад дзяржаўнай сістэмы кіравання ў Рэчы Паспалітай. Падзеі Паўночнай вайны ў Беларусі. Паслабленне каралеўскай улады і ўзмацненне феадальнай анархіі. Права “Ліберум вета” і недзеяздольнасць сойма. Роля павятовых і ваяводскіх сеймікаў. Умяшанне Расіі, Аўстрыі, Францыі і Прусіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Дысідэнты. Торуньская, Слуцкая, Барская канфедэрацыі. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Сацыяльна-эканамічныя рэформы апошняй чвэрці XVIII ст. у Рэчы Паспалітай. Чатырохгадовы сойм. Прыняцце новай канстытуцыі 3 мая 1791 г. і яе значэнне. Стварэнне таргавіцкай канфедэрацыі і ліквідацыя рэформаў і канстытуцыі 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай (1793 г.). Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Ход паўстання ў Беларусі. Я. Ясінскі, М. Агінскі. Падаўленне паўстання. Трэці падзел Рэчы Паспалітай 1795 г.

Культура Беларусі ў другой палове XVII–XVIII стст.Гістарычныя ўмовы культурнага развіцця беларускага народа. Узмацненне каталіцкай рэакцыі. Грамадска-палітычная думка. А. Філіповіч, К. Лышчынскі, I. Капіевіч, Г. Каніскі. Стан асветы і спроба яе рэфарміравання. Літаратура. М. Сматрыцкі, С. Полацкі. Музыка і тэатр. Школьны тэатр. Батлейка. Архітэктура. Панаванне стылю барока. “Віленскае барока”. Зараджэнне ў мураваным дойлідстве стылю класіцызму. Выяўленчае мастацтва. Фрэскавы жывапіс. Дзейнасць беларускіх майстроў у Маскве. Мастацкая апрацоўка металу. Развіццё дэкаратыўнай кафлі. Мастацкае шкло: налібоцкая і ўрэцкая мануфактуры, іх вырабы. Ювелірнае мастацтва. Ткацтва, вышыўка, карункі, дываны. “Слуцкія паясы” – каштоўны уклад у еўрапейскае ткацкае мастацтва.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.