Здавалка
Главная | Обратная связь

КРЫЗІС ПРЫГОННІЦКАЙ СІСТЭМЫ



(канец XVIII – першая палова XIX ст.)

Палітыка царызму на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – пачатку XIX ст.Тэрытарыяльна-адміністрацыйныя падзелы Беларусі і новая адміністрацыя. Органы кіравання і суда. Захаванне правоў і прывілеяў шляхты Беларусі. Раздача беларускіх зямель рускім памешчыкам. Становішча сялян. Падаткі і павіннасці. “Дарчая грамата гарадам” 1785 г. і адмена юрысдыкцыі свецкіх і царкоўных феадалаў у адносінах да пражываючых на землях гараджан. “Мяжа яўрэйскай аседласці” і яе роля ў развіцці гарадоў. Адносіны царызму да ўніяцкай і каталіцкай канфесій, дзейнасць езуітаў. Палітыка царызму ў галіне духоўнай культуры і асветы. Праект аднаўлення Вялікага княства Літоўскага.

Вайна 1812 г. на тэрыторыі Беларусі.Пачатак вайны. Мабілізацыя беларусаў у Расійскую армію. Адступленне рускіх армій і баявыя дзеянні на тэрыторыі Беларусі летам 1812 г. Акупацыя Беларусі войскамі Напалеона. Акупацыйны рэжым. Дзейнасць Камісіі Часовага праўлення Вялікага княства Літоўскага. Падтрымка акупантамі прыгонніцкіх парадкаў. Партызанскі рух. Адступленне французаў з Масквы. Ваенныя падзеі на тэрыторыі Беларусі восенню 1812 г. Вызваленне Полацка, Віцебска, бітва за мястэчка Чашнікі. Разгром французскага войска на Бярэзіне. Вызваленне Беларусі ад захопнікаў у канцы снежня 1812 г. Разарэнне краю ў ходзе вайны.

Грамадска-палітычны pyx. Паўстанне 1830–1831 гг.Уздзеянне на Беларусь грамадска-палітычных падзей у Расіі і польскага нацыянальна-вызваленчага руху. Віленскі ўніверсітэт як цэнтр польскага апазіцыйнага і рэвалюцыйна-шляхецкага руху. “Таварыства філаматаў” (Адам Міцкевіч, Тамаш Зан, Ян Чачот, Юзэф Яжоўскі). Дзейнасць “Таварыства аматараў навук”. Дзекабрысты ў Беларусі. Тайнае “Палітычнае таварыства” і яго дзейнасць. “Таварыства ваенных сяброў” у Асобным літоўскім корпусе. Разгром тайных таварыстваў. Паўстанне 1830–1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі.

Змена палітыкі самадзяржаўя ў Беларусі.Увядзенне “Правілаў аб аддачы сялян па найму ў зямельныя і іншыя чорныя работы”, люстрацыі казённых маёнткаў і інвентарызацыі маёнткаў памешчыкаў. Курс на русіфікацыю Беларусі. Насаджэнне рускага землеўладання і чыноўніцтва. “Разбор шляхты”. Закрыццё Віленскага ўніверсітэта. “Асобны камітэт па справах заходніх губерняў”. Полацкі царкоўны сабор і яго рашэнні. Супраціўленне ніжэйшага уніяцкага духавенства. Знішчэнне уніяцкіх кніг і царкоўнай маёмасці. Адмена дзеяння ў Беларусі і Літве Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Увядзенне расійскага заканадаўства. Забарона назваў “Беларусь” і “Літва” ў афіцыйнай дакументацыі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы. Рост паншчыны і іншых павіннасцяў. Пачатак спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Рост ужывання наёмнай працы. Прамысловасць. Вотчынныя, местачковыя і гарадскія прадпрыемствы. Рамёствы, мануфактуры, фабрыкі. Прымусовы і вольны наём. Галіновая структура прамысловасці. Рост гарадоў і мястэчак. Органы гарадскога самакіравання. Важнейшыя гандлёвыя шляхі і кірмашы. Вузкасць унутранага рынку. Слабасць капіталаў беларускіх гандляроў. Рэформа Кісялёва. Спробы рэгулявання ўзаемаадносін памешчыкаў і сялян паводле “Інвентарнай рэформы”. Паншчынная сістэма як тормаз развіцця сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гарадоў. Грамадска-палітычны рух у 30–50-я гады. Зараджэнне рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. “Дэмакратычнае таварыства”. Франц Савіч.

Асвета і культура Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.Палітыка царызму ў галіне культуры. Непрызнанне існавання беларускага этнасу, яго мовы і культуры. Адукацыя. Узмацненне паланізацыі ў сістэме народнай асветы. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі ўніверсітэт як цэнтр адукацыі і навукі ў Беларусі і Літве. Этнаграфічныя і гістарычныя даследаванні. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Кнігавыдавецкая дзейнасць. Перыядычны друк. Грамадска-палітычная думка. Русіфікацыя сістэмы народнай адукацыі пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг. Літаратура. Беларускі фальклор. Паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Беларускія матывы ў творчасці А. Міцкевіча. Беларуская плынь у польскамоўнай “краёвай” літаратуры. Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Уладзімір Сыракомля. Збіранне і вывучэнне беларускай народнай песні. З’яўленне опернага мастацтва ў Беларусі. Станіслаў Манюшка. З’яўленне прафесійнай беларускай драматургіі. В. Дунін-Марцінкевіч. Архітэктура. Панаванне класіцызму з канца XVIII ст. Выяўленчае мастацтва. Партрэт, пейзаж, бытавы жанр.

Гістарычны жывапіс і манументальна-дэкаратыўны жывапіс. Графіка. Росквіт народнага лубка. Творчасць гравёраў. Скульптура. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Развіццё мануфактурнай вытворчасці. Слуцкія паясы. Беларускае шкло. Выспяванне беларускай нацыянальнай ідэі.


СТАНАЎЛЕННЕ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА Ў БЕЛАРУСІ. ФАРМІРАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ (1861–1900 гг.)

Буржуазныя рэформы і асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Стан гаспадаркі ў другой палове XIX ст.Адмена прыгоннага права. Маніфест і “Палажэнні” 19 лютага 1861 г. Спецыфіка мясцовых “Палажэнняў” для Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губерняў. “Часоваабавязанае становішча”. Уздым сялянскага руху. Змены ў рэалізацыі рэформы, звязаныя з паўстаннем 1863 г. Ваенная, земская, судовая, гарадская, цэнзурная, школьная рэформы. Паглыбленне крызісу памешчыцкай гаспадаркі. Скарачэнне дваранскага землеўладання і рост бессаслоўнай зямельнай уласнасці. Аграрны крызіс 80-х гадоў і яго ўплыў на спецыялізацыю сельскай гаспадаркі. Транспарт, гандаль і крэдыт. Будаўніцтва чыгунак. Дзейнасць банкаў у Беларусі. Абмежаванні ў адносінах да памешчыкаў “польскага паходжання”. Развіццё прамысловасці і рост гарадоў. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці. Прамысловае развіццё гарадоў і мястэчак. Прамысловасць у сельскай мясцовасці.

Вызваленчая барацьба на беларускіх землях ў другой палове XIX ст.Паўстанне 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Рэвалюцыйныя дэмакраты і шляхецкія рэвалюцыянеры. К. Каліноўскі. Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК). “Чырвоныя” і “белыя”. “Мужыцкая праўда”. Узаемаадносіны ЛПК і Варшаўскага Цэнтральнага камітэта. М.М. Мураўёў і яго дзейнасць у краі. Падаўленне паўстання. Вынікі і значэнне паўстання. Народніцкія гурткі ў Беларусі. Ідэйна-арганізацыйны крызіс народніцтва. Пачатак прапаганды марксізму ў Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі. 1 з’езд РСДРП. Утварэнне “Рабочага саюза Літвы” і Бунда. “Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі”. Утварэнне сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Уздым рабочага руху ў другой палове 90-х гг.

Фарміраванне беларускай нацыі. Культура Беларусі ў 60–90-я гг. XIX ст.Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай культуры ў другой палове XIX ст. і ўтварэнне беларускай нацыі. Этнічная тэрыторыя беларусаў, нацыянальны склад насельніцтва па губернях і паветах. Развіццё капіталістычнага рынку. Паступовы распад саслоўнай структуры. Фарміраванне і нацыянальны склад пралетарыяту і буржуазіі. Слабасць эканамічных пазіцый беларускай нацыянальнай буржуазіі. Фарміраванне агульных нацыянальных прыкмет. Этнічная і нацыянальная самасвядомасць. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Развіццё мастацкай літаратуры. Творчасць Ф. Багушэвіча, А. Гурыновіча, Я. Лучыны, К. Каганца і інш. Студэнцкія арганізацыі ў Пецярбургу і Маскве. Асаблівасці нацыянальна-культурнага руху. Асвета. Пачатковая і сярэдняя адукацыя. Газета “Мінскі лісток”. Прапаганда ідэалогіі “заходнерусізму”. Беларускі фальклор. Быт і матэрыяльная культура, звычаі, абрады, нормы маралі народаў Беларусі. Этнаграфічныя і гістарычныя даследаванні. Музыка і тэатр. Градабудаўніцтва і архітэктура. Жывапіс. Вядучая роля гістарычнага жанру.








©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.