Здавалка
Главная | Обратная связь

БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ



Уключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР.Савецка-германскі дагавор 1939 г., сакрэтныя пратаколы да яго. Пачатак другой сусветнай вайны. Напад фашысцкай Германіі на Польшчу, разгром польскай дзяржавы. Ваенныя дзеянні на беларускай тэрыторыі. Уступленне Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Хуткае стварэнне арганізацый КП(б)Б, забарона дзейнасці іншых палітычных партый. Выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, яго склад. Рашэнні Народнага сходу, III сесіі Вярхоўнага Савета БССР. Павелічэнне тэрыторыі і насельніцтва БССР. Перадача часткі беларускіх зямель Літве. Усталяванне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Выбары ў Вярхоўныя Саветы СССР і БССР. Нацыяналізацыя прамысловасці. Пачатак стварэння калгасаў, МТС. Змены ў культурным жыцці. Антысавецкая барацьба ў Заходняй Беларусі. Дэпартацыі з Заходняй Беларусі асаднікаў, чыноўнікаў, іншых груп насельніцтва.

Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг.Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Баі ў пагранічных раёнах БССР. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў першыя месяцы вайны. Эвакуацыя прамысловых прадпрыемстваў, дзяржаўнай і калгаснай маёмасці і насельніцтва ў савецкі тыл. Вынікі двухмесячных баёў у Беларусі. Акупацыя тэрыторыі Беларусі германскімі войскамі. Вываз насельніцтва на работу ў Германію. Канцэнтрацыйныя лагеры і турмы. Карныя экспедыцыі. Яўрэйскія гета. Беларускі нацыянальны рух, беларускія нацыянальныя арганізацыі ва ўмовах акупацыі. Беларускія калабарацыянісцкія арганізацыі і іх дзейнасць. Адносіны насельніцтва Беларусі да нямецкага акупацыйнага рэжыму. Разгортванне барацьбы супраць нямецкіх войскаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Першыя партызанскія атрады і падпольныя антыфашысцкія камітэты і групы. Дзейнасць КП(б)Б ва ўмовах акупацыі. Стварэнне сеткі падпольных партыйных і камсамольскіх органаў і арганізацый. Мінскае падполле. Антыфашысцкія патрыятычныя арганізацыі ў заходніх абласцях рэспублікі. Супраціўленне ў гета. Уплыў ваенных падзей на ваенна-палітычнае становішча ў Беларусі. Партызанскія брыгады, іх баявая дзейнасць. Стварэнне і роля Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР). “Рэйкавая вайна”. Дапамога савецкага тылу і мясцовага насельніцтва партызанам і падпольшчыкам. Узаемаадносіны мірнага насельніцтва і партызан. Асаблівасці антыфашысцкай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

Пачатак вызвалення тэрыторыі Беларусі ў канцы 1943 г. – пачатку 1944 г. Сумесныя дзеянні партызан і часцей Чырвонай Арміі. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Акружэнне і разгром фашысцкіх войскаў пад Віцебскам, Бабруйскам, Мінскам. Вызваленне Мінска, усёй тэрыторыі БССР ад нямецкіх захопнікаў. Значэнне разгрома гітлераўскіх войскаў у Беларусі. Аднаўленчыя мерыпрыемствы на вызваленай тэрыторыі Беларусі ў гады вайны. Дапамога народаў СССР у аднаўленні гаспадаркі Беларусі. Першыя крокі па аднаўленні прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Аднаўленне ўстаноў адукацыі і культуры. Удзел беларускага народа ў разгроме фашысцкай Германіі і Японіі. Беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у еўрапейскім руху Супраціўлення. Эвакуіраваныя жыхары Беларусі ў савецкім тыле. Людскія, матэрыяльныя і культурныя страты Беларусі ў час другой сусветнай вайны.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.