Здавалка
Главная | Обратная связь

БЕЛАРУСЬ НА СУЧАСНЫМ ЭТАПЕ РАЗВІЦЦЯ



Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі.Асаблівасці і цяжкасці ажыццяўлення эканамічных рэформ, перахода да рынкавых адносін. Чарнобыльская катастрофа і яе наступствы для рэспублікі. Развал СССР і стварэнне СНД. Распрацоўка праграмы перахода да рынкавых адносін. Скарачэнне выпуска прамысловай прадукцыі, пагаршэнне становішча сельскай гаспадаркі. Распрацоўка і прыняцце праграмы неадкладных мер па вываду эканомікі рэспублікі з крызісу пасля абрання А.Р. Лукашэнкі Прэзідэнтам РБ у 1994 г. Прыняцце першым Усебеларускім народным сходам (кастрычнік 1996 г.) “Асноўных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996–2000 гады”. Рэалізацыя распрацаваных мерапрыемстваў, іх вынікі. Станаўленне беларускай мадэлі сацыяльна-арыентаванай рыначнай эканомікі. План сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011–2015 гг.

Новыя з’явы ў грамадска-палітычным жыцці Беларусі.Працэсы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі ў другой палове 80-х гадоў. Рэфарміраванне савецкай палітычнай сістэмы. Узнікненне новых палітычных партый і рухаў, грамадскіх арганізацый. Страта КПБ манаполіі на ўладу. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Жнівеньскі путч 1991 г. і яго уплыў на становішча Беларусі. Наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР статуса канстытуцыйнага закона. Белавежскае пагадненне аб дэнансацыі саюзнага дагавора і стварэнні Садружнасці Незалежных дзяржаў (СНД). Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнцкія выбары 1994 года. А.Р. Лукашэнка – першы Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Рэспубліканскі рэферэндум у маі 1995 г. Прыняцце сучаснай дзяржаўнай сімволікі. Пытанні рэспубліканскага рэферэндума ў лістападзе 1996 г. Прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнцкія выбары 2001 г. Перадвыбарная праграма А.Р. Лукашэнкі і яго перамога на выбарах. Пытанні і вынікі рэспубліканскага Рэферэндума 2004 года. Прэзідэнцкія выбары 2010 г.

Беларусь на міжнароднай арэне.Пачатак новага этапа ў знешнепалітычнай і міжнароднай дзейнасці Беларусі. Прызнанне замежнымі краінамі незалежнасці Рэспублікі Беларусь, пашырэнне яе палітычных, эканамічных і культурных сувязей. Актывізацыя ўдзелу Беларусі ў дзейнасці ААН і міжнародных арганізацыях. Пераход да статуса без’ядзернай дзяржавы, далучэнне да дагавору аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Выступленні Прэзідэнта РБ А.Р. Лукашэнкі на сесіях Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацый у 1995 і 2005 гг. Курс на паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з Расіяй і ў рамках СНД. Развіццё інтэграцыйных працэсаў паміж Беларуссю і Расіяй. Падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Утварэнне адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі, Украіны і Казахстана. Праблемы ўзаемаадносін Беларусі з краінамі Захада. Развіццё міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы ва ўмовах глабалізацыі і карыстання міжнароднага тэрарызму. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны член сусветнай супольнасці.

ГІСТОРЫЯ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН

СТАРАЖЫТНАРУСКАЯ ДЗЯРЖАВА “КІЕЎСКАЯ РУСЬ”

Паходжанне славян. Славянская каланізацыя Усходняй Еўропы. Усходнеславянскія племянныя саюзы. Гаспадарка, культура і вераванні ўсходніх славян. Распад родавых адносін. Перадумовы ўтварэння дзяржаўнасці ўсходніх славян. Аб’яднанне ўсходнеславянскіх племён пад уладай кіеўскіх князёў. Варажскі ўплыў. Нарманская і антынарманская тэорыі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Сацыяльнае размежаванне. Палітычны лад Кіеўскай Русі. Рэформы Вольгі, Уладзіміра, Яраслава Мудрага, Уладзіміра Манамаха. Увядзенне хрысціянства. Фарміраванне феадальнага заканадаўства. “Русская правда”. Сацыяльныя рухі.

Знешняя палітыка кіеўскіх князёў. Адносіны з Візантыяй. Разгром Хазарыі. Процістаянне Кіева з Полацкам і Ноўгарадам. Барацьба з печанегамі і полаўцамі.

 

ПАЎНОЧНА-УСХОДНЯЯ І ПАЎДНЁВА-ЗАХОДНЯЯ РУСЬ У ХIV–ХV ст.

Удзельны перыяд зямель Паўночна-Усходняй і Паўднёва-Заходняй Русі. Палітычная гісторыя Растова-Суздальскай зямлі. Палітыка Юрыя Далгарукага. Легенды аб заснаванні Масквы. Андрэй Багалюбскі і Усевалад Вялікае Гняздо. Барацьба княскай улады з баярствам.

Утварэнне і палітычны лад Наўгародскай феадальнай рэспублікі, Сацыяльнае дзяленне грамадства. Роля князя ў кіраванні.

Галіцкія і Валынскія землі. Палітыка Яраслава Асмамысла, Рамана Мсціславіча. Аб’яднанне Галіцкай і Валынскай зямель. Паўднёва-Заходняя Русь пры Данііле Галіцкім і яго нашчадках.

Кіеўскае княства. Гаспадарчае развіццё. Эміграцыя насельніцтва. Чорныя клабукі. Міжусобная барацьба за кіеўскі стол. Сістэма дуумвірату.

Барацьба народаў Русі з іншаземнымі заваёўнікамі. Неўская бітва. «Лядовае побоішча».

Мангольскія заваёвы ў ХІІІ ст. Нашэсце Батыя на Паўночна-Усходнюю і Паўднёва-Заходнюю Русь. Барацьба рускіх зямель супраць заваёўнікаў. Утварэнне Залатой Арды. Усталяванне мангола-татарскага іга.

Умацаванне эканамічнага і палітычнага становішча Маскоўскага княства ў першай чвэрці ХIV в. Данііл Аляксандравіч, Юрый Данілавіч, Іван Каліта. Цвярское княства. Міхаіл Яраславіч, Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы, Аляксандр Міхайлавіч і барацьба за ярлык на вялікае княжэнне. Паўстанне 1327 г. у Цвяры.

Аб’яднанне рускіх зямель вакол Масквы. Палітыка Сімяона Гордага і Івана ІІ Чырвонага. Пачатак барацьбы за звяржэнне ардынскага іга. Дзмітрый Данскі. Кулікоўская бітва. Феадальная вайна другой чвэрці ХV ст. Юрый Дзмітрыевіч, яго сыны і Васіль ІІ. Вынікі вайны.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.