Здавалка
Главная | Обратная связь

РУСКАЯ ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЯ ДЗЯРЖАВА



(ХV – ПАЧАТАК ХVII стст.)

Асноўныя этапы палітычнай цэнтралізацыі Русі. Узвышэнне Масквы. Збіранне зямель маскоўскімі князямі. Праўленне Івана ІІІ і Васіля ІІІ. Звяржэнне ардынскага іга. Далучэнне Ноўгарада, Цвяры, Пскова, Смаленска, Разані, Чарнігава-Северскай зямлі.

Дзяржаўна-палітычны лад Расіі. Новыя тытулы. Зараджэнне прыказной сістэмы. Агульнарускі Судзебнік. Княска-баярская апазіцыя. Пытанне аб перадачы ўлады па спадчыне. Царква і вялікакняская ўлада. Дактрына «Масква – трэці Рым».

Барацьба феадальных груповак за ўладу. Цар Іван Грозны. Рэформы 1550-х гадоў у цэнтральным і мясцовым кіраванні, арганізацыі войска. Земскія саборы. «Избранная рада». Судзебнік 1550 г. Стоглавы сабор. Царква і дзяржава. Прычыны апрычніны, яе сутнасць і наступствы.

Задачы і накірункі знешняй палітыкі. Казанскія паходы, далучэнне Паволжа. Лівонская вайна. Пачатак заваявання Сібіры. Праўленне Фёдара Іванавіча: развіццё прыгонніцтва, указы аб сялянах і халопах, увядзенне патрыяршаства. Вайна са Швецыяй. Барацьба за ўладу. Праўленне Борыса Гадунова.

«Смута». Ілжэдзмітрый I. Васіль Шуйскі, яго сацыяльная і знешняя палітыка. Ілжэдзмітрый II. Паўстанне І.І. Балотнікава. Польска-шведская інтэрвенцыя. «Сямібаяршчына». Перамовы з палякамі. Першае апалчэнне. Арганізацыя другога апалчэння. К. Мінін і Д. Пажарскі. Земскі сабор 1613 г. Пачатак праўлення Раманавых. Завяршэнне барацьбы з інтэрвентамі.

 

РАСІЯ Ў ХVІІ ст.

Асношныя накірункі ўнутранай палітыкі.Эканамічнае развіццё: аднаўленне гаспадаркі пасля “смуты”. Эвалюцыя дзяржаўна-палітычнага ладу: Земскія саборы. Умацаванне самадзяржаўя, пачатак пераходу да абсалютызму. Саборнае ўлажэнне 1649 г. Першыя Раманавы.

Гарадскія паўстанні сярэдзіны і другой паловы ХVІІ ст. Казацка-сялянскае паўстанне пад кіраўніцтвам С. Разіна.

Рэформа царквы і яе раскол. Патрыярх Нікан. Царкоўны сабор 1666–1667 гг. Пратапоп Аввакум. «Соловецкое сидение».

Асноўныя задачы і накірункі знешняй палітыкі. Войны з Рэччу Паспалітай 1632–1634 і 1654–1667 гг. «Вечны мір» 1686 г. Палітыка Рассіі на Левабярэжнай Украіне. Турэцка-крымскае наступленне. Чыгірынскія паходы 1677–1678 гг. Бахчысарайскі мір 1681 г. Крымскія паходы В.В. Галіцына ў 1687 і 1689 гг. Пашырэнне дыпламатичных адносін. Першы руска-кітайскі дагавор 1689 г. Вынікі знешняй палітыкі Расіі ў ХVІІ ст.

УКРАІНСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ХIV–ХVI стст.

ВЫЗВАЛЕНЧЫ РУХ НА УКРАІНЕ Ў ХVП ст.

Украінскіх зямлі ў складзе ВКЛ. Захоп Польшчай Галіцыі. Уключэнне Букавіны ў склад Малдаўскага княства. Захоп Закарпацця Венгрыяй. Палітыка ВКЛ на ўкраінскіх землях. Грунвальдская бітва. Люблінская унія 1569 г. Брэсцкая царкоўная унія 1596 г. і рэлігійная палеміка.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё. Юрыдычнае афармленне прыгоннага права. Дзеянне Статута 1588 г. на Украіне. Гарады. Зараджэнне мануфактур.

Фарміраванне казацтва. П. Ланцкаронскі, Е. Дашковіч, Д. Вішнявецкі. Утварэнне Запарожскай Сечы. Рэестравае казацтва. Вызваленчы рух на Украіне. Паўстанне пад кіраўніцтвам Мухі і Барулы. Сялянска-казацкія паўстанні.

Удзел ўкраінскага казацтва і сялян у падзеях “смутнага часу” ў Расіі. Альшанскае, Раставіцкае, Курукаўскае пагадненні казацтва з польскім урадам. “Ардынацыя войска рэестравага Запарожскага” 1638 г.

Вызваленчая вайна ўкраінскаго народа (1648–1654 гг.). Б. Хмяльніцкі. Пераяслаўская Рада. Пераемнікі Б. Хмяльніцкага. Гадзяцкая дамова І. Выгоўскага. Слабадзішчанскі трактат Юрыя Хмяльніцкага. Выбары гетманаў Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіны. Падзел Украіны па Андрусаўскаму перамір’ю.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.