Здавалка
Главная | Обратная связь

УНУТРАНАЕ І ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЕ СТАНОВІШЧА РАСІІ



Ў КАНЦЫ ХVІІ ст. – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.

Праўленне Фёдара Аляксеевіча. Стралецкі бунт 1682 г. «Хаваншчына». Праўленне Соф’і пры малалетніх Іване V і Пятры I. Пачатак праўлення Пятра I. Стралецкі бунт 1698 г.

Рэформы дзяржаўнага кіравання Пятра І. Устанаўленне Сената, калегій. Расія – імперыя. Адміністратыўна-тэрытарыяльная рэформа. Рэарганізацыя мясцовай сістэмы кіравання. Пётр I і царква. Рэформы арміі і флота. Сацыяльная палітыка Пятра I. Указ аб адзінанаследаванні. Падатковая рэформа. Табель аб рангах. Мерапрыемствы ў галіне культуры.

Абвастрэнне сацыяльнай напружанасці. Барацьба Пятра I з апазіцыяй. «Справа» царэвіча Аляксея. Астраханскае паўстанне. Паўстанне на Доне і ў Паволжы. К. Булавін. «Птенцы гнезда Петрова» – дзяржаўныя дзеячы і палкаводцы.

Знешняя палітыка Пятра І.Азоўскія паходы Пятра I. Паўночная вайна. Усходні накірунак знешняй палітыкі.

Дварцовыя перавароты (1725–1762 гг.).Паняцце «эпоха дварцовых пераваротаў». Барацьба за ўладу пасля смерці Пятра I. Кацярына I, Пётр II, Ганна Іаанаўна, Елізавета Пятроўна, Пётр ІІІ і іх праўленне.

Змены ў органах дзяржаўнага кіравання. Пашырэнне правоў і прывілегій дваранства. Адмена пятроўскага ўказа аб адзінанаследаванні. Скарачэнне тэрміну службы для дваран. Умацаванне залежнасці прыгонных сялян ад памешчыкаў. Маніфест аб наданні вольнасці і свабоды ўсяму расійскаму дваранству.

Унутраная і знешняя палітыка Кацярыны II. Палітыка «просвещённого абсолютизма». Праца “Укладальнай камісіі” 1767–1768 гг. Жалаваныя граматы дваранству і гарадам. Сялянская вайна 1773–1775 гг. Павел I: прыход да ўлады, змяненне парадку прастолонаследвання, сацыяльная палітыка, рэфармаванне арміі. Накірункі, задачы, метады знешнепалітычнай дзейнасці. Войны з Крымам, Турцыяй і Швецыяй у 1730–1740-е гг., іх вынікі. Адносіны з Рэччу Паспалітай. Удзел Расіі ў Сямігадовай вайне (задачы, ваенныя дзеянні, палкаводцы). Руска-турэцкія войны. Далучэнне Крыма, Паўночнага Прычарнамор’я. Вайна са Швецыяй. Удзел Расіі ў падзелах Рэчы Паспалітай. Італьянскі і швейцарскі паходы рускай арміі.

Расія ў першай палове ХІХ ст. Унутраная палітыка Аляксандра І. «Нягласны камітэт». Рэформа вышэйшых органаў кіравання. Дзейнасць М. Сперанскага. Аракчэеўшчына. Ваенныя пасяленні.

Унутраная палітыка Мікалая I. Умацаванне ролі дзяржаўнага апарату. Цэнтралізацыя, бюракратызацыя дзяржаўнага кіравання. Рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі. Фінансавыя пераўтварэнні. Я. Канкрын.

Грамадскі рух. Дзекабрысты. Падзеі 14 снежня 1825 г. Западнікі і славянафілы. С. Увараў. «Тэорыя афіцыйнай народнасці». Фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі. В. Бялінскі, А. Герцэн.

Знешняя палітыка. Расія ў антыфранцузскіх кааліцыях. Тыльзіцкі мір. Войны з Турцыяй, Іранам, Швецыяй. Айчынная вайна 1812 г. Замежны паход 1813–1814 гг. Утварэнне «Свяшчэннага Саюза». Руска-іранская, руска-турэцкая войны. Завяршэнне Каўказскай вайны 1817–1864 гг. Крымская вайна.

 

УКРАІНСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVIII–ХІХ стст.

Украінскія землі ў складзе Расіі. Адміністратыўнае ўладкаванне. Інкарпарацыя Гетманшчыны ў склад Расійскай імперыі. Дзейнасць другой Маларасійскай калегіі. Утварэнне намесніцтваў. Ліквідацыя Запарожскай Сечы. Уключэнне ў склад Расіі Правабярэжнай Украіны і Заходняй Валыні. Вызваленчая барацьба народных мас Украіны. Калііўшчына. М. Жэлязняк, І. Гонта. Паўстанне ў с. Турбаях. Актыўная каланізацыя Паўднёвай Украіны.

Украінскія землі ў першай палове ХІХ ст.Украінскія землі ў вайне1812 г. Палітызацыя нацыянальнага руху. Дзейнасць дзекабрыстаў на Украіне. «Таварыства аб’яднаных славян». Кірыла-Мефодзіеўскае таварыства (М. Кастамараў, М. Гулак, В. Белазерскі, Т. Шаўчэнка).

Украінскія землі ў другой палове ХІХ ст.Асаблівасці правядзення буржуазна-дэмакратычных рэформ. Кампанія супраць украінафілаў у сувязі з паўстаннем у Польшчы. Цыркуляр П. Валуева 1863 г. Эмскі акт 1876 г.

Заходнеўкраінскія землі ў складзе Аўстрыйскай імперыі. Выступленні сялян Букавіны пад кіраўніцтвам Л. Кабыліцы.

Украінскі нацыянальны рух. Дзейнасць былых кірыла-мефодзіеўцаў у Пецярбургу. Часопіс «Аснова». «Украінская громада». В. Антановіч. Часопіс «Киевская старина». М. Драгаманаў.

 

РАСІЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст. – ПАЧАТКУ ХХ ст.

Рэформы і контрэформы другой паловы ХХ ст. Маніфест і «Палажэнні» 19 лютага 1861 г. Рэформы ў галіне мясцовага кіравання. Судзебныя ўставы. Рэфармаванне народнай адукацыі. Цэнзурныя правілы. Фінансавыя і ваенныя рэформы. Крызіс урадавай палітыкі. Рэвалюцыйная сітуацыя 1879–1881 гг. М. Лорыс-Мелікаў і яго «Канстытуцыя». Забойства Аляксандра II.

Унутраная і знешняя палітыка Аляксандра III.Маніфест аб непахіснасці самаўладдзя. Курс урада на контррэформы.

Грамадска-палітычны і нацыянальны рух у 18601890-х гг. Рэвалюцыйнае народніцтва 1870-х гг. М. Бакунін, П. Лаўроў, П. Ткачоў. Ідэі марксізму ў Расіі. Г. Пляханаў. Група «Вызваленне працы». Марксісцкія гурткі 1880–1890-х гг.

Знешняя палітыка Расіі ў другой палове ХХ ст. Барацьба расійскай дыпламатыі за дэнансацыю ўмоў Парыжскага дагавора 1856 г. Руска-турэцкая вайна 1877–1878 гг. Продаж Аляскі і Алеуцкіх астравоў. Далучэнне Какандскага, Хівінскага ханстваў і Бухарскага эмірату. Удзел Расіі ў ваенных саюзах. Утварэнне Траістага союза. Заключэнне руска-французскага союза. Гаагская мірная канферэнцыя.

Расія ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст.Мікалай І. Урадавая палітыка ў галіне сельскай гаспадаркі, прамысловасці, рабочым і студэнцкім пытаннях. Афармленне рабочага заканадаўства. «Паліцэйскі сацыялізм». С. Зубатаў. Земска-ліберальны рух.

Генэзіс палітычных партый. Бунд, РСДРП, ПС-Р. Анархісцкія групы. Чарнасоценныя арганізацыі. «Саюз рускага народа». Канстытуцыйна-дэмакратычная партыя. «Саюз 17 кастрычніка». Партыі на Украіне. Рэвалюцыйная ўкраінская партыя. Народная ўкраінская партыя. Н. Міхноўскі. Украінская радыкальная партыя. Дзейнасць Украінскага сацыял-дэмакратычнага союза («Спілкі»), Украінскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, Украінскай радыкальна-дэмакратычнай партыі.

Рэвалюцыя 1905–1907 гг. Акты 6 жніўня 1905 г. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. Выбарчы закон 11 снежня 1905 г. І і ІІ Дзяржаўныя Думы: выбары, склад, асноўныя накірункі дзейнасці, роспуск. Дзяржаўны пераварот 3 чэрвеня 1907 г. «Трэццячэрвеньская» палітычная сістэма. III Дзяржаўная Дума.

Рэформы П. Сталыпіна. Аграрная рэформа. Праекты рэформ у галіне рэлігійнай і нацыянальнай палітыкі, мясцовага самакіравання, сістэмы адукацыі, паляпшэння быта рабочых. Выбары ў IV Дзяржаўную Думу, яе дзейнасць. Утварэнне «Прагрэсіўнага блока». «Міністэрская чэхарда». Развал гаспадаркі. Абвастрэнне рэвалюцыйнага крызісу 1916 – пачатку 1917 г.

Асноўныя накірункі і задачы знешняй палітыкі Расіі ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст.Адносіны з Японіяй і Кітаем. Руска-японская вайна. Англа-расійскі саюз і ўтварэнне Антанты. Расія ў Першай сусветнай вайне. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя: прычыны, характар, рухаючыя сілы.

Украіна ў перыяд рэвалюцыі. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў і мясцовыя органы Часовага ураду. Утварэнне Украінскай Цэнтральнай Рады. Адозва «Да ўкраінскага народа». Праца Усеўкраінскага Нацыянальнага Кангрэса. Паглыбленне працэсу дзяржаўнага будаўніцтва на базе аўтаномна-федэратыўнага прынцыпу.

РАСІЯ І УКРАІНА Ў 1917–1941 гг.

Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне. Развіццё рэвалюцыйнай сітуацыі ў краіне пасля лютаўскай рэвалюцыі. Стварэнне Часовага ўрада, петраградскага Савета. Сутнасць двоеўладдзя.

Дэмакратызацыя дзяржаўнага ладу. Легалізацыя дзейнасці палітычных партый і нацыянальных арганізацый. У.І. Ленін. Пытанне аб адносінах да вайны і першы (красавіцкі) крызіс Часовага ўрада. Паглыбленне гаспадарчага крызісу і палітычнай анархіі. Першы Агульнарасійскі з’езд рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ліпеньскі ўрадавы крызіс. Стварэнне другога кааліцыйнага ўрада. А.Ф. Керанскі. Барацьба ўрада з левымі радыкаламі. Канец двоеўладдзя.

Пагроза ўстанаўлення дыктатуры. Карнілаўскі мяцеж. Часовае аб'яднанне дзеянняў палітычных партый. Стварэнне Дырэкторыі.

Бальшавізацыя Саветаў. Абвяшчэнне Расіі рэспублікай. Дэмакратычная нарада, перадпарламент. Развал фронту. Курс бальшавікоў на ўзброенае паўстанне. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК). Ход паўстання бальшавікоў. II Агульнарасійскі з’езд Саветаў. Фарміраванне Савета Народных Камісараў і Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага камітэта. Першыя дэкрэты Савецкай улады.

Расія і Украіна ў перыяд Грамадзянскай вайны. Першыя сацыялістычныя пераўтварэнні (кастрычнік 1917–1920 гг.).Спробы аднаўлення ўлады Часовага ўрада. Агульнарасійскі камітэт уратавання Радзімы і рэвалюцыі. Устанаўленне ўлады Саветаў на месцах і на франтах. Стварэнне антыбальшавіцкага цэнтра на Доне. Пераход улады да Саветаў у Маскве. Асаблівасці рэвалюцыйнага працэсу на Украіне. Абвяшчэнне Украінскай народнай рэспублікі (УНР). Цэнтральная Рада. В.К.Вінічэнка. I Усеўкраінскі з’езд Саветаў. УССР.

Першыя сацыяльныя пераўтварэнні. Нацыяналізацыя банкаў, чыгункі, воднага транспарта, асобных прадпрыемстваў. Увядзенне рабочага кантролю. Усерасійская надзвычайная камісія (ВЧК). Скліканне і роспуск Устаноўчага сходу. III Усерасійскі з’езд рабочых і салдацкіх дэпутатаў, яго аб’яднанне з III з’ездам сялянскіх дэпутатаў. “Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа”. Абвяшчэнне РСФСР. Грамадзянская вайна. Узнікненне ачагоў грамадзянскай вайны ў Паволжы, на Доне, Кубані, у Прыураллі і Сібіры. Пачатак іншаземнай ваеннай інтэрвенцыі. Белы pyx. Будаўніцтва рабоча-сялянскай чырвонай арміі (РККА). РВС. Савет Абароны. Чырвоны і белы тэрор.

Выхад Расіі з Першай сусветнай вайны. Мірныя перамовы ў Брэст-Літоўску. Устанаўленне аднапартыйнай сістэмы. Прыняцце першай канстытуцыі РСФСР.

Баі на Усходнім фронце летам – восенню 1918 г. Палітыка ваеннага камунізму”. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў гады вайны. Стварэнне аўтаномій у РСФСР. Далёкаўсходняя рэспубліка. Ваенна-палітычны саюз савецкіх рэспублік.

Заканчэнне грамадзянскай вайны. Савецка-польская вайна. Рыжскі дагавор. Устанаўленне дыпламатычных адносін з Эстоніяй, Латвіяй, Літвой і Фінляндыяй.

Новая эканамічная палітыка. Утварэнне СССР.Крызіс палітыкі “ваеннага камунізму”. X з’езд РКП (б). Замена харчразвёрсткі на харчпадатак. Першыя мерапрыемствы НЭПа ў прамысловасці, гандлі, сферы грашовага абароту. Грашовая рэформа. Супярэчлівасць эканамічнага развіцця краіны. Уздым сельскай гаспадаркі. Маёмаснае расслаенне вёскі. Прычыны крызісаў НЭПа. Крызісы збыту і хлебанарыхтовак. Рост беспрацоўя. Дзяржаўнае рэгуляванне. Класавы прынцып падаткаабкладання. Ціск ідэалогіі і палітыкі на эканоміку. Падтрымка сацыялістычнага сектара. Цяжкасці пераходу да НЭПа. Голад 1921–1922 гг. Неадпаведнасць эканамічнай практыкі і тэаратычных погля-даў бальшавікоў. Высылка з краіны прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Барацьба з царквою.

Хвароба і смерць У.І. Леніна. Асабістае саперніцтва пры непахіснасці партыйнай дыктатуры. Умацаванне асабістай улады І.В.Сталіна і пазіцый партыйнай наменклатуры. Уплыў унутрыпартыйнай барацьбы на жыццё савецкага грамадства.

Утварэнне СССР. Дыскусіі аб формах нацыянальна-дзяржаўнага ладу. І.В.Сталін аб аўтанамізацыі. Першы Усесаюзны з’езд Саветаў. Дэкларацыя і дагавор аб утварэнні СССР. Канстытуцыя СССР (1924 г.).

СССР ў гады першых пяцігодак. Генезіс адміністрацыйна-каманднай сістэмы.Крызіс хлебанарыхтовак 1927–1928 гг. Вяртанне да метадаў харчразвёрсткі. Барацьба ў кіраўніцтве ВКП (б) па пытанню аб выхадзе зкрызісу. “Правы ўхіл”. Паражэнне прыхільнікаў захавання нэпаўскіх метадаў. Прычыны згортвання НЭПа.

Распрацоўка і прыняцце першага пяцігадовага плана. Пераход да фарсіраванай індустрыялізацыі. Перакачванне сродкаў з аграрнай сферы ў прамысловасць.

Палітыка суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа. Рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі. Супраціўленне сялян. Часовае аслабленне націску на сялян і пераход да другога этапа ажыццяўлення суцэльнай калектывізацыі. Экспарт зерня. Масавы голад 1932–1933 гг., яго прычыны. Палітаддзелы МТС і саўгасаў, іх задачы. Рэпрэсіі. Сутнасць калгаснай сістэмы. Абдзяржаўленне калгасаў. Вынікі першай пяцігодкі. Поўнае абдзяржаўленне эканомікі. Падпарадкаванне эканомікі савецкіх рэспублік адзінаму цэнтру.

Узмацненне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання эка-номікай у гады другой і трэцяй пяцігодак. Ператварэнне краіны з аграрна-індустрыяльнай у індустрыяльна-аграрную. Дыспрапорцыя асобных галін развіцця народнай гаспадаркі. Сацыялістычнае спаборніцтва. Астаткавы прынцып выкарыстання сродкаў на сацыяльныя патрэбы. “Лагерная эканоміка”. Мілітарызацыя эканомікі. Вынікі развіцця СССР у 1930-я гады.

Палітычная сістэма таталітарнага грамадства.Барацьба з іншадумствам. Манаполія на ўладу партыйна-дзяржаўнай наменклатуры. Ідэалогія марксізму-ленінізму і яе сталінская інтэрпрэтацыя. Культурная рэвалюцыя як абавязковы элемент станаўлення дыктатуры. Канстытуцыя СССР (1936 г.). Культ асобы Сталіна. Ідэалагічнае і палітычнае забеспячэнне тэрору. ГУЛАГ. НКУС. Пазасудовыя рэпрэсіі. Паказальныя працэсы. Рэальны сацыялізм. Нацыянальная палітыка таталітарнага рэжыму. Утварэнне і ўваход у СССР новых савецкіх сацыялістычных рэспублік.

Знешняя палітыка СССР у 1920–1930-я гады. Генуэзская канферэнцыя. Рапальскі дагавор. Пашырэнне дыпламатычных адносін. Савецка-германскі дагавор аб ненападзенні 1926 г. Падпісанне дагавораў з Польшчай, Фінляндыяй, Латвіяй, Эстоніяй, Італіяй у 1932–1933 гг. Пагаршэнне савецка-германскіх адносін. Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Уступленне СССР у Лігу Нацый. Дагаворы аб узае-мадапамозе з Францыяй і Чэхаславакіяй. Устанаўленне дыпламатычных адносін з ЗША. Разрыў дыпламатычных адносін з Кітаем. Сутыкненні з японскімі войскамі каля возера Хасан і ракі Халхін-Гол. Маскоўская англа-франка-савецкая канферэнцыя. Заключэнне дагавора аб ненападзе з Германіяй.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.