Здавалка
Главная | Обратная связь

ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА



Уступленне СССР у Другую сусветную вайну. Ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Далучэнне да СССР Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі. Заключэнне дагавораў аб ваенным супрацоўніцтве з урадамі Латвіі, Літвы і Эстоніі. Анексія Савецкім Саюзам дзяржаў Прыбалтыкі, далучэнне Паўночнай Букавіны і Бесарабіі. Савецка-фінская вайна і яе вынікі. Выключэнне СССР з Лігі Нацый.

Эканамічны і ваенны патэнцыял Савецкага Саюза напярэдадні вайны. Тэорыя “лёгкай перамогі”. Прычыны непадрыхтаванасці СССР да адбіцця германская агрэсіі.

Пачатак Вялікай айчыннай вайны. Ваенныя дзеянні 1941 – пачатку 1942 гг. Стратэгічны план германскага камандавання. Абарончыя баі на Украіне і Беларусі. Баі пад Ленінградам. Бітва за Смаленск.

Перабудова жыцця дзяржавы. Дырэктыва ад 29 чэрвеня 1941 г. Утварэнне Дзяржаўнага Камітэта Абароны. Стварэнне Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Перавод эканомікі на ваенны лад. Стварэнне савета па эвакуацыі. Збор сродкаў у фонд абароны.

Абарончыя баі Чырвонай Арміі на падыходах да Масквы. Контрнаступление савецкіх войск пад Масквой. Крушэнне плана “маланкавай вайны”. Памылковае рашэнне аб наступленні савецкіх войск на ўсіх франтах зімой 1941–1942 гг.

Партызанскі рух на акупіраванай тэрыторыі СССР. Станаўленне антыгітлераўскай кааліцыі. Неапраўданыя рашэнні Дзяржаўнага камітэта абароны аб правядзенні наступальных аперацый на Украіне, у Крыму і ў другіх месцах. Любаньская аперацыя. Няўдачы савецкіх войск у Крыму і пад Харкавам. Пераход нямецкіх войск у наступленне на паўднёва-заходнім участку савецка-германскага фронту.

Карэнны пералом ў ходе вайны. Абарончая бітва за Сталінград. Контрнаступленне Чырвонай Арміі 19 лістапада 1942 г. пад Сталінградам. Прарыў блакады Ленінграда. Агульнае наступленне савецкіх войск зімой 1942–1943 гг.

Карэнны пералом у рабоце тылу. Працоўны подзвіг народа. Масавая вытворчасць ваеннай тэхнікі. Палажэнне ў сельскай гаспадарцы. Становішча на акупіраваных тэрыторыях Расіі і Украіны. Узнікненне ўласаўскай Расійскай вызваленчай арміі. Пазіцыя арганізацыі украінскіх нацыяналістаў.

Пашырэнне партызанскага руху. Утварэнне Цэнгральнага штаба партызанскага руху. Партызанскі рэйд на Заходнюю Украіну і ў Карпаты. Рэйкавая вайна.

Становішча на савецка-германскім фронце да лета 1943 г. Курская бітва. Вызваленне Данбаса і Левабярэжнай Украіны. Фарсіраванне Дняпра.

Разгром фашысцкага блока. Пачатак распаду фашысцкага блока. Умацаванне антыгітлераўскай кааліцыі. Маскоўская канферэнцыя міністраў замежных спраў СССР, ЗША і Англіі. Тэгеранская канферэнцыя кіраўнікоў саюзных дзяржаў.

Вызваленне Правабярэжнай Украіны і Крыма. Разгром праціўніка пад Ленінградам і Ноўгарадам. Выхад савецкіх войск на дзяржаўную мяжу.

Ліквідацыя нацыянальна-дзяржаўных утварэнняў і рэпрэсіі супраць народаў Паволжа, Паўночнага Каўказа, Крыма. Летняе наступление Чырвонай Арміі на Беларусі і ў заходніх абласцях Украіны. Выхад з вайны Фінляндыі. Паражэнне нямецкіх войск у Прыбалтыцы. Яска-Кішынёўская аперацыя. Выхад з вайны Румыніі. Чырвоная Армія і Варшаўскае паўстанне. Уступленне Чырвонай Арміі ў Балгарыю. Бялградская аперацыя. Баі на тэрыторыі Венгрыі і Чэхаславакіі. Наступальныя дзеянні савецкіх войск у Польшчы і Усходняй Прусіі. Вызваленне ўсходняй часткі Аўстрыі.

Крымская канферэнцыя саюзных дзяржаў. Бітва за Берлін. Завяршэнне разгрому Германіі. Вызваленне Прагі. Патсдамская канферэнцыя і яе рашэнні.

Ваенна-палітычнае становішча на Далёкім Усходзе ў пачатку 1945 г. Уступленне Савецкага Саюза ў вайну з Японіяй. Разгром квантунскай арміі. Капітуляцыя Японіі.


СССР У 1941-1991 гг.

СССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе. Уплыў вайны на савецкае грамадства. Палітыка ў адносінах да рэпатрыіраваных грамадзян і былых ваеннапалонных.

Тэрытарыяльныя змяненні СССР. Узмацненне таталітарнага рэжыму. Барацьба за ўладу. “Ленінградская справа”. Пастановы ЦК ВКП(б) па пытаннях літаратуры і мастацтва. Барацьба з “касмапалітызмам”. Стан народнай гаспадаркі СССР пасля вайны. Перавод эканомікі на мірныя рэйкі. Распрацоўка і прыняцце чацвёртага пяцігадовага плана. Дасягненне даваеннага ўзроўню прамысловай вытворчасці.

Калектывізацыя ў заходніх абласцях Украіны, рэспубліках Прыбалтыкі. Эканамічнае становішча калгасаў. Адносіны дзяржавы да калгасаў. “Сталінскі план пераўтварэння прыроды”. Адмена картачнай сістэмы. Грашовая рэформа.

XIX з’езд ВКП(б). Смерць Сталіна. Крах Берыі. Змяненні ў палітычным кіраўніцтве краіны. Пачатак рэабілітацыі незаконна рэпрэсіраваных грамадзян. Новыя падыходы да народнагаспадарчых праблем. Праграмы далейшага ўздыму сельскай гаспадаркі. Асваенне цалінны: дасягненні і пралікі.

Узрастанне аўтарытэту СССР на міжнароднай арэне і яго роля ў рашэнні міжнародных пытанняў. Утварэнне сусветнай сацыялістычнай сістэмы. Халодная вайна. Ліквідацыя атамнай манаполіі ЗША. СССР і Усходняя Еўропа. Савет Эканамічнай Узаемадапамогі. Зварот да адлігі ў міжнародных адносінах. Стварэнне Арганізацыі Варшаўскага Дагавора. Устанаўленне дыпламатычных адносін з ФРГ.

Савецкае грамадства ў канцы 1950-х – пачатку 1960-х гг. Пошукі шляхоў аднаўлення савецкага грамадства. XX з’езд КПСС. Супярэчнасці пачатковай дэсталінізацыі. Чэрвеньскі пленум ЦК КПСС 1957 г.: барацьба за ўладу і ўмацаванне пазіцый М.С. Хрушчова.

Умацаванне эканамічнага патэнцыялу Савецкага Саюза. Дасягненні навукова-тэхнічнага развіцця. Поспехі ў ракетабудаванні і асваенні космасу. Рэформы кіравання народнай гаспадаркай. Збоі ў выкананні шостага пяцігадовага плана. Сямігадовы план – спробы радыкальнага паскарэння ў развіцці краіны.

Становішча ў сельскай гаспадрцы. Рашэнне аб продажы сельска-гаспадарчай тэхнікі калгасам. “Кукурузная эпапея”. Нарастанне цяжкасцей у аграрным сектары,

Палітычнае жьщцё савецкага грамадства. Новая Праграма КПСС. Тэндэнцыі і супярэчнасці культурнага жыцця краіны. Ажыўленне ў мастацкай культуры. Узмацненне кантролю партапарата за дзейнасцю інтэлігенцыі. Валюнтарызм. Рэфарматарская ліхаманка 1962–1964 гг.

СССР і падзеі ў Венгрыі 1956 г. Абвастрэнне сітуацыі ў Польшчы. Савецка-кітайскі канфлікт. Складанасці знешнепалітычных адносін з Албаніяй і Югаславіяй. СССР і праблема раззбраення. Савецка-амерыканскія адносіны. Берлінскае пытанне.

Маскоўскі дагавор аб забароне ядзерных выпрабаванняў у атмасферы, космасе і пад вадой. Карыбскі крызіс 1962 г. Блізкаўсходні крызіс 1956 г.

СССР у сярэдзіне 1960-х – пачатку 1980-х гг. Тэндэнцыі і супярэчнасці сацыяльна-эканамічнага развіцця. Паскарэнне гаспадарчага росту. Скарачэнне рэформы ў пачатку 1970-х гадоў.Крызіс камандна-адміністрацыйных метадаў па кіраўніцтву народнай гаспадаркай. Адсутнасць стымулаў да якаснай высокапрадукцыйнай працы. Нявыкарыстаныя магчымасці навукова-тэхнічнага прагрэсу.

Аграрная праграма сакавіцкага (1965 г.) Пленума ЦК КПСС. Нарастанне застойных з’яў у эканоміцы. Харчовай праблемы. Экстэнсіўны характар народнай гаспадаркі. Абвастрэнне экалагічных праблем. Адметнасці палітычнага і духоўнага жыцця краіны. Канстытуцыя 1977 г. Л.І. Брэжнеў. Прапаганда развітога сацыялізму. Дысідэнцкі рух. А. Сахараў. Супярэчнасці палітыкі Ю.У. Андропава. К.У. Чарненка: кансервацыя застою.

Праграма міру: дэкларацыі і рэчаіснасць. Дасягненне ваенна-стратэгічнага парытэту з ЗША і яго цана. Дагавор ФРГ з СССР, Польшчай, ГДР і Чэхаславакіяй аб асновах узаемаадносін. Гандлёва-эканамічныя сувязі СССР з капіталістычнымі краінамі. СССР і краіны сацыялізму. Пазіцыя СССР па ліквідацыі ачагоў напружанасці ў розных рэгіёнах свету Увядзенне войск у Афганістан і яго вынікі. Абвастрэнне міжнароднай напружанасці ў канцы 1970-х – пачатку 1980-х гадоў.

СССР на этапе перабудовы. Палітычнае жыццё грамадства. Неабходнасць перабудовы. М.С. Гарбачоў. Красавіцкі паварот. Цяжкасці і праблемы перабудовы. Галоснасць.

XIX партканферэнцыя. З’езды народных дэпутатаў. Увод інстытута прэзідэнства. Выбары 1990 г. Б.М. Ельцын, Г.Х. Папоў. А.А. Сабчак. Палітычнае банкруцтва КПСС. Фарміраванне розных грамадска-палітычных груповак і рухаў у Расіі і на Украіне. Шматпартыйнасць. XXVIII з’езд КПСС. Характэрныя рысы культурнага жыцця.

Новыя з’явы ў эканамічным, сацыяльным і духоўным жыцці. Глыбокі крызіс у гаспадарцы. Абвастрэнне харчовай праблемы.

Новае палітычнае мысленне ў міжнароднай палітыцы. Галоўныя арыенціры знешняй палітыкі СССР. Прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцей у барацьбе за прадухіленне ядзернай пагрозы. Адносіны СССР да падзей ва Усходняй Еўропе. Савецка-амерыканскія адносіны.

Распад СССР. Рэвалюцыя суверэнітэтаў. Становішча ў Расіі і на Украіне. Падзеі 19–21 жніўня 1990 г. і іх вынікі. Утварэнне СНД. Распад СССР як унітарнай дзяржавы.

Расія і Украіна ў 1990-я гг. – пачатку ХХI ст. Урад Я.Ц. Гайдара і пачатак стварэння рынкавай гаспадаркі Расіі. Прыватызацыя. Б.М. Ельцын. Супрацьстаянне заканадаўчай і выканаўчай улад. Урад B.C. Чарнамырдзіна. Прэзідэнцкі указ аб роспуску Вярхоўнага Савета. Кастрычніцкія падзеі 1993 г. у Маскве. Выбары ў Дзяржаўную Думу і рэферэндум па канстытуцыі 12 снежня 1993 г. Новая расстаноўка палітычных сіл Расіі. Міжнацыянальныя канфлікты на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Падзеі на Паўночньш Каўказе. Прэзідэнцкія выбары 1996, 2000 і 2004 гг. У.У. Пуцін. Знешняя палітыка Расіі.

Абвастрэнне эканамічнай сітуацыі на Украіне. Л.М. Краўчук. Спробы ўкраінскага ўрада захаваць дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі. Асаблівасці сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў Заходніх і Усходніх абласцях Украіны. Сітуацыя ў Крыму. Парламенцкія выбары (сакавік 1994 г.) і новая расстаноўка палітычных сіл у Вярхоўным Савеце. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Л.П. Кучма. Курс на правядзенне рынкавых рэформ. Грашовая рэформа на Украіне. Прыняцце парламентам новай канстытуцыі (жнівень 1996 г.). Расійска-ўкраінскія эканамічныя і палітычныя супярэчнасці. Праблема ядзернай зброі. Праблема Чарнаморскага флоту. Пашырэнне міжнародных сувязей Украіны. “Аранжавая рэвалюцыя”. В.А. Юшчанка. В.Ф. Януковіч.

ГІСТОРЫЯ ПАЎДНЕВЫХ І ЗАХОДНІХ СЛАВЯН

УЗНІКНЕННЕ СЛАВЯНСКІХ ДЗЯРЖАЎ У VІІ–XI стст.

Рассяленне славян у VІІ ст. Каланізацыя славянамі Балканскага паўвострава. Грамадскі лад, гаспадарка і культура славянскіх плямёнаў. Утварэнне племянных саюзаў. Дзяржава князя Само. Яе распад.

Утварэнне Балгарскай дзяржавы. Прыход протабалгар. Войны з Візантыяй. Палітычны лад. Прыняцце хрысціянства. Праўленне Сімяона. Багамільскі рух. Аслабленне Першага Балгарскага царства. Паходы Святаслава ў Балгарыю. Заваяванне Балгарыі Візантыяй.

Асаблівасці стварэння дзяржавы ў паўднёваславянскіх плямён у VІІІ–XI стст. Сербскія землі. Першыя княствы. Утварэнне Харвацкай дзяржавы. Панаванне франкаў. Аб'яднанне харвацкіх зямель. Князь Таміслаў. Асаблівасці хрысціянізацыі плямён. Спліцкія саборы. Венгра-харвацкая унія.

Вялікая Маравія і яе роля ў гісторыі славян. Палітычнае развіццё. Дзейнасць Кірыла і Мефодыя. Распад Вялікамараўскага аб'яднання. Утварэнне Чэшскай дзяржавы. Пршэмысловічы. Баляслаў I Грозны і Баляслаў II. Адносіны з Германскай Імперыяй.

Утварэнне Польскай дзяржавы.Пачатак кіравання Пястаў. Мешка I і Баляслаў I Смелы. Прыняцце хрысціянства. Паўстанне 1037–1038 гг. Казімір Вастанавіцель. Унутрыпалітычнае і міжнароднае становішча Польскага княства ў XI ст.

 

ПАЎДНЁВЫЯ І ЗАХОДНІЯ СЛАВЯНЕ Ў XII–ХV стст.

Другое Балгарскае царства. Аграрныя адносіны. Развіццё гарадоў, рамяства і гандлю. Калаян і Іван-Асень II. Паўстанне Івайлы. Дзяржаўны лад і знешняя палітыка ў канцы XII – першай палове ХІVст. Шышманаўцы. Тырнаўскае і Відзенскае царствы. Турэцкае заваяванне.

Сербскія землі ў XII-ХV стст. Утварэнне дзяржавы. Стэфан Неманя. Аграрны лад. Развіццё рамяства і гарадоў. Палітычнае развіццё Сербіі пры Неманічах. Праўленне Стэфана Душана. Дзяржаўнае ўладкаванне. Распад Сербскай дзяржавы. Пачатак барацьбы з туркамі. Бітва на Косавым полі. Дэспатавіна.

Боснія ў XII–ХV стст. Узаемаадносіны з Венгрыяй. Палітычнае развіццё. Бан Твртко. Баснійская царква. Сацыяльна-эканамічныя адносіны.

Харватыя ў XII – пач. ХVІ стст. Становішча харвацкіх зямель у складзе Венгерскага каралеўства. Экспансія Венецыянскай рэспублікі. Асаблівасці развіцця Далмацыі. Дуброўнік. Турэцкае нашэсце. Бітва пры Мохачы.

Каланізацыя на нямецкім праве ў заходніх славян. Сельская каланізацыя. Лакацыйныя граматы. Гарадская каланізацыя. Нюрнбергскае і Магдэбургскае права. Сацыяльныя вынікі каланізацыі на нямецкім праве.

Чэхія ў XII – пач. ХVІ стст. Палітычнае развіццё Чэшскай дзяржавы у складзе Германскай Імперыі. Пшамысл II. Кіраванне дынастыі Люксембургаў. Карл I (ІV). Гусіцкі рух. Абвастрэнне сацыяльных і нацыянальных супярэчнасцей. Светапогляд і дзейнасць Яна Гуса. Асноўныя напрамкі гусіцкага руху. Гусіцкія войны. Ян Жыжка. Вынікі і значэнне гусіцкай рэвалюцыі. Умацаванне Каралеўства ў часы Іржы Падэбрада. Узнікненне саслоўнай манархіі. Ягелоны на чэшскім троне. Барацьба паміж феадаламі і гарадамі. Бітва пры Мохачы. Уваходжанне Чэхіі ў склад уладанняў Габсбургаў.

Польшча.Статут Баляслава Крываротага. Удзельны перыяд у Польшчы. Татарскія набегі. Барацьба за палітычнае аб'яднанне польскіх зямель. Уладзіслаў I Лакетак. Барацьба за Памор’е. Кіраванне Казіміра III Вялікага. Заканадаўчая дзейнасць. Ваенная рэформа. Спыненне дынастыі Пястаў. Людовік Венгерскі. Кошыцкі прывілей. Крэўская унія 1385 г.

 

СЛАВЯНСКІЯ НАРОДЫ ПАД УЛАДАЙ ТУРЦЫІ І ГАБСБУРГАЎ

У ХV–ХVІІІ стст.

Сістэма кіравання ў Асманскай імперыі. Ваенна-ленная сістэма. Становішча сялян у ХV – першай паловы ХV ст. Распад ваенна-леннай сістэмы. Гарады. Барацьба паўднёваславянскіх народаў супраць турэцкага ярма. Гайдуцкі рух. Скрытае хрысціянства. Паўстанні на балгарскіх землях. Барацьба супраць турак на сербскіх народа. Барацьба за незалежнасць, сацыяльна-эканамічнае развіццё Чарнагорыі. Палітычны лад. Адміністрацыйныя рэформы мітрапаліта Данілы. Руска-чарнагорскія сувязі.

Чэшскія землі пад уладай Габсбургаў у ХVІ–ХVІІІ стст. Дзейнасць “чэшскіх братоў”. Фармаванне антыгабсбургскай кааліцыі. Паўстанні 1547 г. і 1618 г. Бітва ля Белай гары. Чэхія ў гады трыццацігадовай вайны. Умацаванне фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Сацыяльны рух у вёсцы. Патэнт аб паншчыне. Паўстанне 1775 г. Скасаванне феадальнай залежнасці сялянства. Рэформы Марыі-Тэрэзіі. Кіраванне Іосіфа II.

Харватыя пад уладай Габсбургаў у ХVІ–ХVІІІ стст. Барацьба з туркамі. Сялянскае паўстанне 1573 г. Палітыка Габсбургаў на харвацкіх землях у ХVІІ ст. Змова Зрынскіх. Рэформы Марыі-Тэрэзіі і Іосіфа II.


ПОЛЬШЧА Ў 1385–1795 гг.

Барацьба з крыжакамі. Бітва пры Грунвальдзе і першы Торуньскі мір. Трынаццацігадовая вайна і другі Торуньскі мір.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Польшчы ў канцы ХІV–ХVІІІ ст. Пераход да фальварачна-паншчыннай гаспадаркі. Змены ў становішчы сялян. Эканамічны застой і заняпад. Развіццё капіталістычных адносін у Рэчы Паспалітай.

Палітычны лад Польшчы. Нешаўскія статуты. Вальны сейм. Радамская канстытуцыя. Магнаты і шляхта. Арганізацыя ўзброеных сіл. Аслабленне каралеўскай улады. Генрыхавы артыкулы. Кіраванне каралёў дынастыі Ваза. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Польскага каралеўства. Люблінская унія 1569 г. Яе перадумовы і палітычныя вынікі. Брэсцкая царкоўная унія 1596 г.

Рэфармацыйныя плыні ў Польшчы. Склад і асаблівасці рэфармацыйнага руху. З’езд 1570 г. у Сандаміры. Контррэфармацыя.

Крызіс шляхецскай Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІІ–ХVІІІ ст. Феадальная анархія ў сейме. “Ліберум вета”. Войны другой паловы ХVІІ – першай чвэрці ХVІІІ стст., іх вынікі.

Рэформы 60-х гадоў. Барская канфедэрацыя. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Чатырохгадовы сейм і канстытуцыя 3мая 1791 г. Таргавіцкая канфедэрацыя. Другі падзел Рэчы Паспалітай. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі; яго сацыяльны склад і палітычныя мэты. Трэці падзел Рэчы Паспалітай.

 

СЛАВЯНСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ХVІІІ – ПАЧАТКУ ХХстст.

Нацыянальная адраджэнне славянскіх народаў. Паняцце і сутнасць нацыянальнага адраджэння ў славян. Перыядызацыя. Паняцце буржуазна-нацыянальнай рэвалюцыі.

Чэшскае нацыянальнае адраджэнне. Перыядызацыя. Чэшскія землі ў рэвалюцыі 1948–1849 гг. Палітычныя групоўкі. Петыцыйны перыяд рэвалюцыі. Святавацлаўскае сабранне. Ідэалогія і палітыка аўстраславізму. Адносіны чэшскіх палітыкаў да выбараў у Франкфурцкі нацыянальны сход. Ф. Палацкі. Дзейнасць “Славянскай лігі” і славянскі з’езд. Пражскае паўстанне. Сакавіцкая канстытуцыя. Аграрная рэформа. Вынікі рэвалюцыі.

Нацыянальнае адраджэнне на балгарскіх землях. П. Хілендарскі. Вызваленчы рух у перыяд руска-турэцкіх войн. Царкоўная барацьба. Нацыянальна-вызваленчая барацьба 50–60-х гг. XIX ст., яе асноўныя напрамкі. Г. Ракоўскі. Балгарскі нацыянальны цэнтральны камітэт. В. Леўскі, Л. Каравелаў. Уздым нацыянальна-вызваленчага руху ў 1870-х гг. X. Боцев. Красавіцкае паўстанне 1876 г. Руска-турэцкая вайна 1877–1878 гг. і вызваленне Балгарыі. Балгарскія апалчэнцы. Вынікі вайны. Сан-Стэфанскі дагавор і Берлінскі трактат.

Харвацкія землі ў першай палове ХІХ ст. Напалеонаўскія войны і стварэнне Ілірыйскіх правінцый. Ілірызм. Уздым нацыянальнага руху ў Харватыі ў 1848 г. Удзел славянскіх народаў у падаўленні венгерскай рэвалюцыі. Паўднёваславянскія землі ў перыяд спада і паражэння рэвалюцыі. Асаблівасці нацыянальных рухаў у Славеніі і Ваеводзіне.

Балгарыя ў канцы ХІХ ст. – 1914 гг. Утварэнне Балгарскага княства.Часовае рускае кіраванне ў Балгарыі. Тырнаўская канстытуцыя. Палітычная барацьба ў 1879–1885 гг. Аляксандр Батэнберг. Адносіны з Расійскай Імперыяй.

Сацыяльна-эканамічныя адносіны ў канцы XIX – пачатку XX стст. Аграрны пераварот. Развіццё прамысловасці. Усходняя Румелія ў 1878–1885 гг. Уз’яднанне Усходняй Румеліі з Балгарскім княствам. Сербска-балгарская вайна 1885 г. Адстаўка А. Батэнберга. Дыктатура Стамболава. Разрыў і анаўленне дыпламатычных адносін з Расіяй. Фердынанд Кобурскі. Абвяшчэнне незалежнасці Балгарскага царства. Удзел у Балканскім саюзе. Балгарыя ў першай і другой балканскіх войнах.

Сербі і Чарнагорыя ў канцы ХVІІІ – пачатку ХХ стст.Становішча ў Белградскім пашалыку ў канцы ХVІІІ ст. Першае сербскае паўстанне 1804–1813 гг. Карагеоргій. Сербска-рускія адносіны. Бухарэсцкі мірны дагавор. Другое сербскае паўстанне 1815 г. Мілаш Абрэнавіч. Хатт-і- шэрыфы 1830 і 1833 гг. Барацьба за канстытуцыю. Срэценскі і Турэцкі ўстаў. Уставабраніцельскі рэжым. Свята-Андрэеўская скупшчына. Унутраная і знешняя палітыка Міхаіла Абрэнавіча. Балканскі саюз. Амладзіна. Забойства М. Абрэнавіча. Рэгенцтва. Канстытуцыя 1869 г. Мілан Абрэнавіч. Сербска-турэцкія войны 1877–1878 гг. Прызнанне незалежнасці Сербіі.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Сербіі ў апошняй трэці XIX ст. Утварэнне палітычных партый. Палітыка Мілана Абрэнавіча. Пагадненне караля з радыкаламі. Канстытуцыя 1889 г. Вяртанне Мілана Абрэнавіча і адмена канстытуцыі 1889 г. Дзяржаўны пераварот 1903 г. Радыкалы пры ўладзе. М. Пашыч. Аўстра-сербская мытная вайна. Баснійскі крызіс. Удзел Сербіі ў Балканскім саюзе і балканскіх войнах.

Чарнагорыя ў канцы ХVІІІ – 70-х гг. XIX стст.Сацыяльна-эканамічныя адносіны. Рух супраць рэформ. Палітыка турэцкага урада ў Босніі і Герцагавіне. Нацыянальна-вызваленчы pyx 50–60-х гг. XIX ст. Баснійска-герцагавінскае паўстанне 1875–1878 гг.

Сацыяльна-эканамічныя адносіны і дзяржаўны лад Чарнагорыі. Рэформы Пятра I і Пятра II Нягошэй. Умацаванне сувязей з Расіяй. Ператварэнне Чарнагорыі ў княства і барацьба за прызнанне незалежнасці. Вызваленчая вайна 1876–1878 гг. Прызнанне незалежнасці Чарнагорыі.

Славянскія землі Аўстра-Венгрыі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. Асаблівасці эканамічнага развіцця і сацыяльнай структуры чэшскіх зямель ў складзе Аўстра-Венгрыі. Палітычнае становішча чэшскіх зямель у 1848–1860 гг. Нацыянальная платформа чэшскай буржуазіі. Ф. Палацкі. Раскол у нацыянальнай партыі. Змаганне за роўнасць чэшскай мовы і ўсеагульнае выбарчае права. Утварэнне палітычных партый і іх дзейнасць.

Агульная характарыстыка паўднёваславянскіх зямель у складзе Аўстра-Венгрыі. Статус Харватыі ў складзе Венгрыі. Харвата-Венгерскае пагадненне 1868 г. Палітычныя партыі Харватыі і іх адносіны да пагаднення 1868 г. Утварэнне сялянскай партыі братоў Радзічаў. Харвата-сербская кааліцыя. Сербскія землі ў складзе Аўстра-Венгрыі. Статус Ваяводзіны ў складзе Аўстрыйскай манархіі. Палітычнае становішча сербскіх зямель у складзе Венгерскага каралеўства. Харвата-сербская кааліцыя. Раздробленасць славянскіх земляў. Аеаблівасці нацыянальнага руха славенцаў. Боснія і Герцагавіна ў 1879–1914 гг. Анексія Босніі і Герцагавіны і яе вынікі. Канстытуцыя 1910 г. Нацыянальна-вызваленчы рух. “Млада Босна”.

Становішча Славакіі ў складзе Венгерскага каралеўства. Варункі і асаблівасці эканамічнага развіцця. Палітыка мадьярызацыі. Эміграцыя. Палітычны pyx i палітычная барацьба. Мартыністы. Актывізацыя палітычнага жыцця ў пачатку XX стагоддзя.

 

ПАЎДНЕВЫЯ І ЗАХОДНІЯ СЛАВЯНЕ

Ў ЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

Балгарыя ў 1914–1918 гг. Балгарыя – саюзнік цэнтральных дзяржаў. Палітычны і эканамічны крызіс на заключным этапе вайны. Уладайскае паўстанне і выхад Балгарыі з вайны.

Польскія землі ў 1914-1918 гг. Польскае пытанне ў першыя гады вайны. Раскол у польскім грамадстве па пытанню аб шляхах дасягнення незалежнасці. Ю. Пілсудскі i P. Дмоўскі. Акупацыя Каралеўства Польскага Германіяй і Аўстра-Венгрыяй. Маніфест 5 лістапада 1916 года. Рэвалюцыі 1917 г. у Расіі і змяненне адносін да польскага пытання. Адраджэнне Польскай Рэспублікі.

Чэшскія землі і Славакія ў 1914–1918 гг. Становішча заходнеславянскіх земляў Аўстра-Венгрыі пасля пачатку вайны. Адносіны чэшскай і славацкай грамадскасці да вайны. Дызертырства і масавая здача ў палон чэшскіх і славацкіх ваеннаслужачых. Актывізацыя праантантаўскіх настрояў. Нацыянальныя лідэры і іх праграмы. Пражскі нацыянальны савет у Парыжы. Набліжэнне рэвалюцыйнай сітуацыі. Уздым вызваленчага руху ў 1918 г.

Паўднёваславянскія землі ў 1914–1918 гг. Сараеўскае забойства. Пачатак вайны. Балканскі фронт у 1914–1915 гг. Становішча ў паўднёваславянскіх землях пасля пачатку Першай сусветнай вайны. Праграммы з’яднання паўднёвых славян. Нішская дэкларацыя. Паўднёваславянскі камітэт. А. Трумбіч. Акупацыя Сербіі і Чарнагорыі войскамі Аўстра-Венгрыі і Балгарыі. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі і новыя тэндэнцыі ў вызваленчым руху паўднёвых славян. Корфская дэкларацыя. Уздым вызваленчага руху паўднёваславянскіх народаў Аўстра-Венгрыі на заключным этапе вайны. Прарыв Салонікскага фронта. Вызваленне Сербіі. Стварэнне дзяржавы славенцаў, харватаў і сербаў.

 

ДЗЯРЖАВЫ ПАЎДНЁВЫХ І ЗАХОДНІХ СЛАВЯН







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.