Здавалка
Главная | Обратная связь

УЧЫНКІ ДЛЯ АТРЫМАННЯ ЧАСТКОВАГА АДПУСТУ

УМОВЫ АТРЫМАННЯ АДПУСТУ

1. Мець намер атрымаць адпуст.

2. Быць у стане асвячальнай ласкі (не мець на сумленні цяжкага граху). Пры неабходнасці паспавядацца. *Цяжкім з’яўляецца грэх, які робіцца дабравольна з поўным разуменнем грэшнасці дадзенага ўчынку.

3. Прыняць Святое Прычасце.

4. Памаліцца ў намеры Святога Айца “Ойча наш”, “Багародзіца Дзева” і “Слава”.

5. Выканаць адзін з вызначаных учынкаў (гл. ніжэй).

За адзін дзень можна атрымаць толькі адзін поўны, або частковыя адпусты. Для атрымання адпусту неабходна выканаць згаданыя ўмовы.

УЧЫНКІ ДЛЯ АТРЫМАННЯ ПОЎНАГА АДПУСТУ

Звязаныя з прыватнай ці публічнай малітвай

1. Адведванне на працягу паўгадзіны Святых Тайнаў (Адарацыя).

2. Супольная малітва акафісту або адной часткі ружанца.

3. Чытанне Святога Пісання на працягу паўгадзіны.

4. Памаліцца Крыжовы шлях, АБО паўгадзіны раздумваць пра пакуты і смерць Ісуса Хрыста.

5. У момант сваёй смерці, калі няма святара, які б мог удзяліць Святыя Тайны, пры ўмове, што на працягу жыцця маліўся малітву за шчаслівую смерць (у дадзенай сітуацыі неабавязковыя споведзь і Прычасце).

Звязаныя з адведваннем святых месцаў

6. Адведванне адной з чатырох базылік у Рыме (св. Пятра, св. Паўла за мурамі, Яна Латэранскага, Санта Марыя Маджорэ):

a) адзін раз у год у любы дзень;

b) у дзень іхняга храмавага свята;

c) у дзень вялікіх святаў.

Звязаныя з пэўнымі святочнымі днямі

7. Прыняцце папскага блаславення “Urbi et Orbi”, у т. л. праз радыё і тэлевізар (на святы Раства і Уваскрасення).

8. Адведаць могілкі і памаліцца за памерлых падчас памінання памерлых ад 1 да 8 лістапада.

9. Ушанаванне Плашчаніцы ў Вялікую Пятніцу.

10. У пятніцу падчас Вялікага посту пасля Прычасця прамовіць перад Распяццем: “Вось я, добры і салодкі Ісусе”.

11. Маючы прадмет пабожнасці (крыжык, ружанец, ікона і інш.), асвечаны папам ці біскупам, памаліцца Сімвал веры ў дзень св. ап. Пятра і Паўла.

12. У апошні дзень года публічна прамовіць або заспяваць гімн “Цябе, Бога, хвалім”.

13. 1 студзеня і падчас святкавання Зыходу Святога Духа публічна памаліцца “Уладару нябесны”.

14. Адведванне парафіяльнага храма ў дзень парафіяльнага свята, а таксама 2 жніўня.

15. Адведванне манастырскага храма ў дзень памяці святога заснавальніка чыну (св. Альфонса, св. Тэадора Студыта і г.д.)

16. Аднаўленне хросных абяцанняў у вызначанай Царквой форме ў ноч свята Уваскрасення або ва ўгодкі свайго хросту.

17. Адведванне храму ў дні памінання памерлых (адпуст за памерлых).

Звязаныя з удзелам ва ўрачыстасцях і духоўных мерапрыемствах

18. Удзел у рэкалекцыях мінімум тры дні.

19. Удзел у некалькіх навуках падчас правядзення місіі і прысутнасць на ўрачыстым яе завяршэнні.

20. Удзельнічаць ва ўрачыстасці Першай споведзі і ўрачыстага Святога Прычасця.

21. Удзельнічаць у прыміцыйнай Святой Літургіі.

22. Удзел ва ўрачыстасці святкавання 25, 50 і 60-годдзя святарства.

23. Адведванне храма ў дзень яго асвячэння.

 


 

УЧЫНКІ ДЛЯ АТРЫМАННЯ ЧАСТКОВАГА АДПУСТУ

1. Сумленна выконваць абавязкі свайго стану і мужна зносіць жыццёвыя цяжкасці, пакорліва звяртаючыся да Бога ў любой малітве.

2. Дапамога бліжняму, які знаходзіцца ў патрэбе (адносіцца толькі да ўчынкаў адносна людзей, якія знаходзяцца ў патрэбе: хворыя, галодныя, засмучаныя і інш.).

3. Адмаўленне ў духу пакуты ад дазволенай і прыемнай рэчы.

4. Прыватная малітва акафісту або ружанца.

5. Адведванне Святых Тайнаў (Адарацыя) на працягу менш як паўгадзіны.

6. Пабожнае адведванне катакомбаў і старажытных хрысціянскіх могілак.

7. Духоўнае Святое Прычасце.

8. Навучанне сябе або іншых хрысціянскай веры і маралі.

9. Удзел у супольных дзявятніцах перад святамі Раства, Зыходу Святога Духа, Беззаганнага Зачацця Багародзіцы.

10. Духоўнае разважанне.

11. Уважлівае слуханне Слова Божага.

12. Правядзенне месячнага духоўнага аднаўлення.

13. Чытанне Святога Пісання менш за паўгадзіны.

14. Паўтарэнне ў вольнай форме абяцанняў хросту.

 


ЗАЎВАГІ

Практыка адпустаў пабуджае вернікаў да чагосьці большага, чым вызначае абавязак. Адпусты выступаюць як узнагарода за асаблівую ахвярнасць і руплівасць у духоўным жыцці.

Царква засцерагае ад грэблівага стаўлення да практыкі адпустаў, нібы яны не маюць нічога супольнага са святымі таінствамі, а асабліва з ахвярай Эўхарыстыі. Яны з’яўляюцца асаблівай ахвярай, якую кожны павінен далучаць да ахвяры Хрыста. «Дапаўняю тое, чаго не стае Хрыстовым мукам, у сваім целе за Цела Ягонае, якім ёсць Царква» (Кал. 1, 24). «Як у нас памнажаюцца цярпенні Хрыстовы, так і праз Хрыста павялічваюцца пацяшэнні нашыя» (2 Кар. 1, 5).

Для атрымання адпустаў баольшая ўвага надаецца стану душы верніка, а не на выкананні ўмоваў, што рабіла б памылковае ўражанне, нібы адпусты атрымліваюцца самачынна.

Адпусты скіроўваюць верніка да праўдзівага хрысціянскага жыцця і здольнасці ўдасканальваць сябе ў малітве, духу пакаяння, дзейнай любові да бліжняга і Божых дабрадзейнасцяў.

Адпусты паказваюць адзінства розных сфераў жыцця: дамашняй, прафесійнай, навуковай, тэхнічнай і рэлігійнай.

 





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.