Здавалка
Главная | Обратная связь

СІМВОЛІКА БЕЛАРУСКАГА ЖЫТЛА ЧЫРВОНЫ КУТ



Наша родная зямля ўдоўж і ўпоперак апаясана міжнарод-нымі магістралямі, знакамітымі гістарычнымі шляхамі, гасцін-цамі, прасёлкамі. Аднак галоўная пуцявіна чалавечага жыцця - дарога ад роднага дому да храма.

Чырвоны кут сялянскай хаты і алтар велічнага хрысціян-скага храма на першы погляд непараўнальныя. Але гэта толькі на першы погляд, бо і тое і другое - эпіцэнтр духоўнага жыц-ця чалавека. Храм з яго велічнасцю, узнёсласцю, імклівым бегам да нябёсаў заўсёды быў і застаецца свяшчэнным вос-травам , на якім злучаюцца лёсы людзей, полем духоўнасці, якое ачышчае душу кожнага з нас і сілкуе яе энергіяй Космасу, сфакусіраванай у абразах Багародзіцы, Ісуса Хрыста, яго апосталаў, мноства святых.

Уся прастора храма дакладна структуравана, кожная яго зона строга вызначана і выконвае сваю непаўторную ролю. Мы памятаем, напрыклад, што з левага боку ставілі свечку за здароўе жывых, з правага — у гонар тых, хто стаў добрай памяццю нашага роду. Галоўная вось храма звычайна з'арынтавана на першы прамень узыходзячага сонца ў дзень таго святога, імя якога будзе нададзена царкве або касцёлу. Падчас набажэнства хрысціянін становіцца сведкам папярэдняй гісторыі царквы, гісторыі жыцця яе заснавальніка Ісуса Хрыста. На працягу некалькіх гадзін ён перажывае-пражывае жыццё Хрыста, тым самым нібы суадносячы свой жыццёвы шлях, разгорнуты ў часе і прасторы, узважваючы адпаведнасць уласных этычных арыентацый дзесяці асноўным запаветам хрысціянства. Храм - зямны прытулак, на якім чалавек атрымлівае сілу веры і спадзявання.

Вертыкальная структура храма нагадвае мадэль Сусвету, космасу, якая мае тры адпаведныя ўзроўні. Верхні ярус - сфера вечнасці, сярэдні - сфера жывых, а падполле, або скляпенне, - зона смерці, зона захавання продкаў. Нагадаем структуру Нясвіжскага фарнага касцёла, пад падлогай якога знаходзіцца адзіны ў Еўропе склеп, у якім да сённяшняга часу захоўваюцца 102 саркафагі з продкамі радаводу Радзівілаў.

Сваёй фундаментальнасцю, памерам функцыянальных частак, сузалежнасцю службовых зон храм быў разлічаны на абшчыннае свяшчэннадзейства, таму, прыцягваючы да сябе чалавека, ён разам з тым падаўляў яго сваёй веліччу. Чалавек губляўся ў ім.

Зусім па-іншаму адчуваў сябе чалавек у прасторы звычайнай сялянскай хаты. На працягу шэрагу стагоддзяў беларусы выпрацавалі такі космас свайго жытла, які абавязкова спрыяў духоўнай і фізічнай камфортнасці. Яго маштабы адпавядалі агульначалавечым параметрам і тым самым стваралі адчуванне не прыніжэння, а наадварот - уласнай велічы і гаспадарскага авалодання прасторай.

Як у храме, так і ў звычайнай сялянскай хаце існаваў дакладны парадак. Кожнае яе акно, куточак, лава, ложак, печ, стол, парог, бэлька мелі сваё непаўторнае прызначэнне. У адным з папярэдніх артыкулаў ужо вялася гаворка пра вертыкальную структуру хаты. Зараз хацелася б болып дэталёва разгледзець гарызантальную структуру прасторы жывых.

На болыпай частцы тэрыторыі Беларусі пашырана традыцыя рабіць тры акны ў доўгай (з двара) сцяне хаты. Гэта невыпадковы сімвал: ён увасобіў у сабе тры пакаленні, якія звычайна жылі пад адным дахам: бабулю з дзядулем, бацьку і маці, а таксама трое дзетак. Каб пераканацца, што гэта так, трэба ўвайсці ў хату і ўважліва прыгледзецца да яе інтэр'ера. Тады ўздоўж супрацьлеглай - без вокнаў - сцяны мы заўва-жым атрыбуты пражывання кожнага з трох пакаленняў: два ложкі і палаці на печы.

 

 

Акно — як канал сувязі з шшым светам. Фота пачатку 20 ст. Слуцкі раён.

Вядома, што ў жылой частцы хаты звычайна было тры бэлькі, якія не толькі ўтрымлівалі дошкі столі, але і дзялілі прастору хаты на адпаведныя зоны. Прастора хаты ад парога да першай бэлькі (каля печы) была зонай гасцей (адсюль і сучасная назва першага невялічкага пакойчыка ў гарадской кватэры - прыхожая, для тых, хто прыходзіць у госці), затым зона гаспадароў і нарэшце трэцяя бэлька выконвала ролю ра-даводнага дрэва жыцця і памяці. Пад ёю жывыя звычайна не сядзелі.

Дык вось менавіта ў першую бэльку (бліжэй да печы, сімвала жыцця і зоны пражывання старэйшага пакалення) убіваўся крук, да якога мацавалася люлька для немаўля. Атрымліваецца звычайная педагагічная сітуацыя. Бэлька яднала два пака-ленні. 3 аднаго боку, старэйшае (як носьбіт народнай мудрасці) і малодшае - якому гэтую мудрасць трэба было перадаць. Тое ж мы маем у зачыне большасці народных казак: "Жылі-былі дзед і баба і былі ў іх унукі".

У кожнай вясковай хаце былі два сімвалы жыцця - печ і стол, якія звычайна знаходзіліся па дыяганалі адзін ад аднаго. Стол заўсёды стаяў бліжэй да самага свяшчэннага месца хаты - чырвонага кута. Уласна кажучы, покуць - пачэсны кут выконваў ролю невялічкай, прыбліжанай да чалавека копіі храма. 3 гэтай нагоды ў верхняй частцы кута заўсёды вісеў абраз, абавязкова пакрыты прыгожым саматканым ручніком.

Кожная святочная падзея або рытуальная сітуацыя, звязаныя з асноўнымі этапамі чалавечага жыцця, разгортваліся ў непасрэднай блізкасці да чырвонага кута. Напрыклад, тры калядныя куцці падчас падрыхтоўкі святочнай вячэры стаялі на покуці, на лаве, засланай сенам і белым ручніком. Там жа знаходзілася "бабіна каша" як асноўны атрыбут радзінна-хрэсьбіннай абраднасці, а на працягу года стаяў "гаспадар" - апошні жытнёвы сноп чарговага ўраджаю.

Бадай самую значную ролю выконваў чырвоны кут у час святкавання вяселляў, а таксама калі спраўляліся пахавальна-памінальныя сталы. За вясельным сталом маладыя сядзелі менавіта на покуці, дзе як бы сыходзіліся, звязваліся ў адзінае цэлае дзве сцяны - сімвалы двух родаў. Сцяна з боку двара сімвалізавала тэрыторыю гаспадароў, таму ўздоўж яе і садзіліся госці з боку маладога. Нявеста прыходзіла "з вуліцы", а таму прадстаўнікі яе роду рассаджваліся ўздоўж сцяны з двума вокнамі (для месяца і сонца).

За ўсё жыццё чалавек меў права толькі двойчы заняць галоўнае месца ў чырвоным куце. Другі раз - адразу ж пасля смерці. Спачатку яго клалі на лаву, а затым, калі была падрыхтавана труна, перакладвалі ў яе і зноў-такі ставілі ў кут, галавой да абразоў.

Прычым абавязкова трэба звярнуць увагу на прынцып размяшчэння гасцей у час той ці іншай вечарыны. На вяселлі пачэснае месца на покуці займалі маладыя. Побач з імі садзі-ліся шафер і шаферка: гэтым давалі знаць, што яны (сведкі) павінны падхапіць і прадоўжыць эстафету жыцця. (Таму на другі дзень вяселля, пасля дзяльбы каравая, маці жаніха здымала з нявесты вэлюм і перадавала яго шаферцы.) Затым за стол садзіліся хросныя бацькі маладых. А далей па ўзросту папарна рассаджваліся ўсе старэйшыя людзі. Для самых старых накрываўся асобны стол, каля парога.

Калі ж у хаце ладзілі памінальную вечарыну для прад-стаўнікоў свайго роду, то на вугал стала, бліжэй да покуці, ставіўся сподак — рытуальны знак таго, хто адышоў у нябыт. Госці ж за сталом рассаджваліся ў такім парадку: уздоўж сцяны садзіліся па ўзросту мужчыны, а ад сярэдзіны хаты, зноў-такі пачынаючы са старэйшых, - жанчыны. Логіка пасадкі была тая ж: наступная чарга за намі. Таму за памінальны стол не пажадана садзіць нежанатую моладзь, бо народная прыказка строга папярэджвае: "не лезь раней за бацьку ў пекла".

За абразамі, што віселі ў чырвоным куце, звычайна захоў-валібя асноўныя свяшчэнныя атрыбуты ахоўна-засцерагаль-нага характару. Тут ляжалі грамнічныя свечкі, без якіх не адбывалася ніводная рытуальная падзея; у белай хусцінцы знаходзілася жменька зямлі са следам хлопца, які пайшоў у войска, і г.д. У паўсядзённым жыцці тройчы на дзень тут, за сталом, збіра-лася сям'я, каб падсілкавацца не толькі фізічна, але і духоўна.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.