Здавалка
Главная | Обратная связь

Агульныя правілы напісання разам, праззлучок і асобна



1. Пішуцца разам:

*складанаскарочаныя словы і вытворныя ад іх: прадмаг, газпрам, *складаныя словы і вытворныя ад іх з пачатковымі іншамоўнымі часткамі авія-, агра-, астра-, аўдыя-, аўта-, аэра-, бія-, варыя-, вела-, відэа-, гама-, геа-, грам-, заа-, кіна-, макра-, медыя-, мота-, неа-, палеа-, радыё-, сацыя-, спарт-, стэрэа-, танц-, тэле-, фота-, электра і інш.

*словы з пачатковай часткай поў- (паў-): поўнач, поўдзень, паўгоддзе,Калі скарочаная ці падобная да прыстаўкі частка слова далучаецца да ўласнай назвы, яна пішацца праз злучок: паў-Слуцка, паў-Ратамкі;

*словы з прыстаўкамі і падобнымі да прыставак пачатковымі часткамі: а-, анты-, арта-, архі-, гіпер-, дыс-, дэз-, звыш-, інтэр-, інфра-, квазі-, контр-, мета-, між-, мілі-, пан-, паст-, псеўда-, сін-, супер-,
транс-, ультра-, экс-, экстра- (выключэнне: контр-адмірал),

*складаныя словы, першай часткай якіх з’яўляюцца лічэбнікі: васьмітысячнік, двухбаковы, двухзначнасць, двухколка, двухмоўе,

2. Пішуцца праз злучок утварэнні, якія з’яўляюцца:

*паўторам слова для ўзмацнення яго значэння: сіні-сіні, ледзь-ледзь,

*паўторам слова ў іншай лексіка-граматычнай форме: мама-мамуся, братка-брацейка, сама-саменька, як-ніяк, хто-ніхто, што-нішто,

*спалучэннем блізкіх або супрацьлеглых па значэнні слоў: шум-гам, паіць-карміць, бацька-маці, хлеб-соль, рукі-ногі, шыта-крыта,

*3. Пішуцца праз злучок складаныя словы, першай (або апошняй) часткай якіх з’яўляецца: літара або літарная абрэвіятура любога алфавіта: К-мезон (ка-мезон), a-часціца (альфа-часціца),

лічба любога злічэння: 50-годдзе, 12-павярховы, 60-гадовы, 3-працэнтны, алімпіяда-97, мода-2008.

*4. Пішуцца праз злучок літарныя скарачэнні складаных слоў: с.-г. –– сельскагаспадарчы, с.-д. –– сацыял-дэмакратычны,

Злучок («вісячы дэфіс») ставіцца пасля першай часткі складанага слова (лічбы), калі другая частка апускаецца ў сувязі з наяўнасцю такой часткі ў наступным аднародным з ім складаным слове: газа- і водалічыльнік, сацыяльна- і культурназначны, адна-, двух- і трохвалентны, 5-, 10- і 12-павярховы.

 

26.Правілы напісання раза і праз злучок. Складаныя назоўнікі і прыметнікі.

1. Пішуцца разам:

*складаныя назоўнікі з дзвюх і больш асноў, якія спалучаюцца пры дапамозе злучальных галосных о (а), е (я): конезавод, льнозавод, *складаныя назоўнікі, у якіх першай часткай з’яўляецца дзеяслоўная форма загаднага ладу на -і (-ы): вярцішыйка, сарвігалава, вярнідуб, прайдзісвет, пакацігарошак; але: перакаці-поле;

*складаныя назоўнікі ад’ектыўнага тыпу скланення, калі яны з’яўляюцца навуковымі тэрмінамі: галаваногія, бруханогія;

*складаныя ўласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай нова- (нава-), стара-, верхне- (верхня-), ніжне- (ніжня-), сярэдне- (сярэдня-) і

2. Пішуцца праз злучок складаныя назоўнікі:

*у якіх скланяюцца ўсе словы: папараць-кветка, вагон-рэстаран,

*у якіх скланяецца толькі апошняе слова: жар-птушка, сон-трава,

*з аднаслоўным прыдаткам: лён-даўгунец, заяц-русак, нявеста-красуня, дзед-мароз, горад-герой.

*са значэннем цэласнай адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тона-

*якія называюць прадстаўнікоў палітычных і іншых грамадскіх рухаў: ліберал-дэмакрат, нацыянал-патрыёт, сацыял-дэмакрат;

з пачатковымі часткамі арт-, віцэ-, вэб-, лейб-, максі-, міні-, обер-, унтэр-, штаб- (штабс-), экс-, прэс-, блок-:

3. Пішуцца праз злучок:

*субстантываваныя спалучэнні слоў, якія з’яўляюцца назвамі раслін: брат-і-сястра;

*састаўныя прозвішчы, імёны і назвы геаграфічных аб’ектаў: Бялыніцкі-Біруля

*уласныя геаграфічныя назвы, якія з’яўляюцца спалучэннем назоўніка з назоўнікам у месным склоне і прыназоўнікам на, а таксама падобнымі іншамоўнымі спалучэннямі слоў з дэ, сюр: Растоў-на-Доне, Франкфурт-на-Майне, Па-дэ-Кале, Булонь-сюр-Мэр;

іншамоўныя ўласныя імёны з канцавымі часткамі -хан, -шах, -паша, -бей, -бай, -задэ, -аглы, -кызы, -бек і інш.: Ахмат-шах

*іншамоўныя ўласныя назвы асоб і геаграфічных аб’ектаў з пачатковымі часткамі Ван-, Мак-, Нью-, Сан-, Санкт-, Сен-, Сент-: Ван-Дэйк, Мак-Магон, Мак-Кінлі, Нью-Кастл, Сан-Себасцьян, Сан-Марына, Санкт-Пецярбург, Сен-Санс, Сент-Экзюперы;

уласныя назвы паселішчаў з пачатковай часткай Усць-, Верх-, Соль-: Усць-Каменагорск, Верх-Ірмень, Соль-Ілецк.

4. Калі ў назве, якая складаецца з двух і больш назоўнікаў, першы абазначае родавае паняцце, а другі з’яўляецца ўласным імем, яны пішуцца асобна: рака Днепр

5. Артыклі і часціцы (да, дэ, ла, ле, ля і інш.), а таксама словы дэр, дон, фон, ван у іншамоўных уласных назвах пішуцца асобна: Леанарда да Вінчы,

6. Асобна пішуцца словы ў геаграфічных уласных назвах, якія з’яўляюцца спалучэннем поўнага прыметніка ці парадкавага лічэбніка з назоўнікам: Стары Свержань.

Складаныя прыметнікі

1. Пішуцца разам прыметнікі:

якія суадносяцца са складанымі назоўнікамі, што пішуцца разам: чарназёмны (чарназём), водаправодны (водаправод), мастацтвазнаўчы *якія суадносяцца са словазлучэннямі з падпарадкавальнай сувяззю: каменнавугальны (каменны вугаль), народнапаэтычны (народная

*якія суадносяцца са словазлучэннямі дзеясловаў з назоўнікамі: дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэва), масларобны (рабіць масла),

*якія суадносяцца са словазлучэннямі назоўнікаў з лічэбнікамі і прыслоўямі адноснай меры колькасці, аб’ёму, прасторы і

*першай часткай якіх з’яўляюцца прыслоўі: моцнадзеючы (моцна дзейнічаць), лёгкапаранены (лёгка параніць),

*складаныя прыметнікі з дзвюх і больш лексічных частак, якія служаць для абазначэння навуковых і тэхнічных паняццяў: старажытнаўсходнеславянскі,

2. Пішуцца праз злучок складаныя прыметнікі:

*утвораныя ад складаных назоўнікаў, якія пішуцца праз злучок: вакуум-насосны, генерал-губернатарскі,

*часткі якіх абазначаюць разнародныя назвы адпаведнай прыкметы: прыродна-гаспадарчы,

*часткі якіх абазначаюць раўнапраўныя паняцці: рабоча-сялянскі,

*часткі якіх абазначаюць асаблівасці ці адценні разнароднай якасці: кісла-салодкі, жоўта-зялёны, горка-салёны, гучна-пявучы і інш.;

*часткі якіх абазначаюць напрамкі свету ў іх спалучэнні: паўночна-заходні;

*якія ўваходзяць у склад геаграфічных назваў з пачатковай часткай Усходне-, Заходне-, Паўднёва-, Паўночна-, Цэнтральна-

*пачатковай часткай якіх з’яўляюцца лічба або літара любога алфавіта: 1000-гадовы, 5-павярховы, Т-падобны.

*3. Складаныя прыметнікі, утвораныя ад складаных уласных імёнаў са злучком, калі яны маюць прыстаўку, пішуцца разам: заісыккульскі,

*4. Складаныя прыметнікі з пачатковай часткай ваенна- пішуцца разам.

 

27.Лічэбнікі і Прыслоўі разам і праз злучок

1. Пішуцца разам:

*складаныя колькасныя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясят, -сце, -ста, -сот: шэсцьдзясят, дзвесце, трыста, пяцьсот;

*складаныя парадкавыя лічэбнікі, апошняй часткай якіх з’яўляюцца -дзясяты, -соты, -тысячны, -мільённы і інш.: пяцідзясяты, трохсоты,

2. Асобна пішуцца састаўныя колькасныя, парадкавыя і дробавыя лічэбнікі: сто дваццаць пяць, трыццаць тры, тысяча пяцьсот адзін,

3. Пішуцца праз злучок:

*парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі, пры, часткамі канчаткаў, састаўнымі часткамі ў выглядзе слоў: 25-ы,

*лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, дзве-тры гадзіны, сёмае-восьмае стагоддзе,

4. Ставіцца працяжнік:

*у складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку: праз трыццаць пяць –– трыццаць сем гадоў,

*пры ўмоўным пералічэнні: артыкулы 2 –– 7, 1 –– 10 класы.

Прыслоўі

1. Пішуцца разам:

*прыслоўі, утвораныя ад прыслоўяў прыставачным спосабам: назаўтра, назаўсёды, назаўжды, назусім, намнога, наколькі, настолькі, Ад такіх прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія ўжываюцца ў значэнні дапаўнення. Назоўнікі з прыназоўнікамі пішуцца асобна: на заўтра (адкласці),

*прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння прыназоўнікаў у і на з рознымі склонавымі формамі колькасных і зборных лічэбнікаў: удвая, утрая, удваіх, утраіх, утрох, учатырох, усемярых, удвух, удзвюх,

*прыслоўі, утвораныя ад прыметнікаў прыставачна-суфіксальным спосабам: дабяла, дачыста, дасуха, дасыта, здалёку, звысоку, зрэдку, *Спалучэнні прыназоўнікаў з займеннікамі пішуцца асобна: на што, ні за што, з усім, за тым.

2. Пішуцца разам прыслоўі, якія ўтвораны ў выніку спалучэння:

прыназоўнікаў і склонавай формы назоўнікаў, якая самастойна не ўжываецца: бесперастанку, дашчэнту, досыць, замуж, запанібрата, *прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў і іншых часцін мовы, калі да падобнай формы назоўніка не можа быць далучана азначэнне або пастаўлена склонавае пытанне з адпаведным прыназоўнікам: апоўдні, апоўначы, даволі, дадому, замужам, зроду, наадварот, наадрэз, *прыназоўнікаў з формамі назоўнікаў верх, ніз, перад, зад, бок, гара, з ранку да вечара), уранку.

*Спалучэнні прыназоўнікаў з назоўнікам пры наяўнасці паясняльнага слова пішуцца асобна: на верх гары, на ніз ямы,.

3. Пішуцца разам прыслоўі таксама, гэтаксама, штодзень, штоноч

*4. Пішуцца праз злучок прыслоўі па-першае, па-другое, па-трэцяе і г.д., а таксама ўтвораныя ад прыметнікаў і займеннікаў прыслоўі, якія пачынаюцца з па- і заканчваюцца на -ску (-цку), -і (-ы), -аму (-яму), -ому,

5. Асобна пішуцца прыназоўнік у і склонавая форма поўнага прыметніка ў значэнні прыслоўя, калі яна пачынаецца з галоснай:
у адкрытую.

6. Пішуцца асобна блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам:

*калі паміж прыназоўнікам і назоўнікам можна паставіць азначэнне: у момант (у адзін момант), у тупік (папаў у такі тупік, што не выбрацца), да астатку (да самага астатку);

7. Пішуцца асобна наступныя блізкія па значэнні да прыслоўяў спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі: без: без упынку, без аглядкі,

але: бясконца, безупынна, безаглядна, безразважна, бесталкова;

да: да адвалу, да зарэзу, да ўпаду, да смерці;

на: на баку, на хаду, на ляту, на скаку, на віду, на смак, на слых, на вока, на грэх, на дзіва, на славу, на смех, на гвалт, на злосць, на жаль;

з: з налёту, з разбегу, з разгону, з размаху, з наскоку, з ходу, з гарачкі.

8. Пішуцца асобна:

*спалучэнні часціц не і ні з прыназоўнікавымі формамі назоўнікаў: не ў меру, не ў пару, не ў лад, не пад сілу, не да смеху, не да спеху, не да смаку, не да твару, не на жарт, ні на ёту, ні за грош;

*спалучэнні назоўнікаў, якія пачынаюцца з галоснай, з прыназоўнікам у: у абхват, у абдымку,

*выразы: усё роўна, усё адно, як бачыш, як след, як мага і інш.

 

28. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі разам і праз злучок

1. Пішуцца разам:

*прыназоўнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з назоўнікам: замест,

*прыслоўі, якія ўжываюцца ў якасці прыназоўнікаў і з’яўляюцца вынікам зліцця склонавых форм назоўнікаў з прыназоўнікамі: зверху, наперадзе, наперакор, насустрач (насустрэчу), уперад, уперадзе, услед

*злучнікі, якія ўтварыліся ў выніку зліцця прыназоўніка з займеннікам ці словамі колькі, столькі: затое, прычым, прытым, паколькі,

*злучнікі ажно, альбо (або), нібы, нібыта, каб;

*займеннікі і прыслоўі з постфіксамі -сь, -сьці: дзесь, хтось, дзесьці,

*займеннікі з пачатковай узмацняльнай часціцай а: аніхто, аніяк, анідзе, анікуды. Часціца а- пішацца разам з часціцай ні: ані воблачка, ані нічога, ані не хачу.

2. Пішуцца асобна словы ў састаўных злучніках: таму што, так што, , якія ўжываюцца ў функцыі пабочных слоў: можа быць, так кажучы, такім чынам і інш.

3. Пішуцца праз злучок:

*складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, з-паміж, з-па-над;

*складаныя выклічнікі, падзыўныя і гукапераймальныя словы: о-го-го,

*словы з прыстаўкай абы-, постфіксамі -небудзь, -колечы
(-кольвечы, -кольвек), часціцай то: абы-хто, абы-што, абы-дзе

4. Займеннікі абы-хто і абы-што пры спалучэнні з прыназоўнікамі пішуцца асобна: абы ў каго, абы да каго, абы з чым.

5. Займеннік абы-які пры спалучэнні з прыназоўнікамі перадаецца або трыма словамі (абы з якімі), або двума (з абы-якімі).

6. Словы, вытворныя ад прыслоўя абы-як, з прэфіксам абы пішуцца разам: абыякавы, абыякава, абыякавасць, абыякаваты і інш.

7. Часціца такі пішацца праз злучок у словах тыпу ўсё-такі, так-такі,

8. Пішуцца асобна часціцы бы (б), жа (ж

Правапіс не (ня) і ні

1. Не (ня) пішацца разам:

*калі без не (ня) слова не ўжываецца: небарака, неруш, нельга,

*з назоўнікамі, калі адмоўе прыдае слову без гэтай часціцы значэнне супрацьпастаўлення, адмаўлення: неспецыяліст,

*з прыметнікамі і прыметнікавымі прыслоўямі на -о (-а), калі спалучэнне іх з не служыць не для адмаўлення якога-небудзь паняцця, а для выражэння новага, супрацьлеглага паняцця: невысокі (нізкі),

*у дзеяслоўнай прыстаўцы неда-, якая абазначае неадпаведнасць патрэбнай норме: недалічваць (мець менш, чым трэба), недаацэньваць (ацэньваць ніжэй, чым належыць. Ад дзеясловаў з прыстаўкай неда- адрозніваюцца дзеясловы з прыстаўкай да-, якія спалучаюцца з не і абазначаюць не даведзенае да канца дзеянне: не давучыцца да канца.

*з дзеепрыметнікамі, пры якіх адсутнічаюць паясняльныя словы ці супрацьпастаўленне: неасушаныя але: не засеянае жытам поле, не асушаныя да гэтага часу балоты.

*Не (ня) пішацца разам з поўнымі дзеепрыметнікамі і прыметнікамі пры наяўнасці пры іх слоў вельмі, надта, зусім, выключна, абсалютна, незвычайна і інш.: вельмі неабдуманы ўчынак,

*з займеннікамі, калі на часціцу не падае націск і паміж не і займеннікам няма прыназоўніка, і з падобнымі займеннікавымі прыслоўямі: нехта,; але: не адкуль, не адтуль (пры націску на займеннікавым прыслоўі);

*у прыслоўях: нечакана, неабсяжна, неўзабаве, незадоўга,

2. Не пішацца асобна:

*з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не бачыў, не ведаў, не буду рабіць,

*са словамі іншых часцін мовы, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не шчасце, а адно гора з вамі

*з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльныя словы: да канца не вырашанае пытанне,

*з дзеепрыметнікамі ў кароткай форме: у пакоі (было) не прыбрана,

*з прыметнікамі, прыслоўямі, калі ў якасці паясняльнага слова выступае займеннік або займеннікавае прыслоўе, якія пачынаюцца з ні: нікому не патрэбны, ніхто не галодны, ні да чаго не здольны;

*з прыметнікамі і прыслоўямі з паясняльным словам, якое мае ацэначнае значэнне якасці: далёка не лепшы вынік, сёння дзень зусім не горшы за мінулы, не спелы яшчэ яблык;

*з нязменнымі словамі не трэба, не варта, не шкода, не супраць, якія выступаюць у якасці выказніка;

*з усімі словамі, часткі якіх пішуцца праз злучок: паступіў не па-сяброўску, зроблена не па-людску, не навукова-папулярны фільм;

*асобна пішуцца часткі выразу не раз: Не раз прыходзілася яму хадзіць праз гэты лес;

*у зваротах не хто іншы, як; не што іншае, як; не хто іншы, а; не што іншае,

3. Ні пішацца разам:

*у займенніках, калі ні не аддзелена ад займенніка прыназоўнікам: ніхто, нішто, нікога, нічога, ніякі, нічый, ніякаму, нічыйго, нічыім; але: ні ў кога, ні ў якім, ні ў якія, ні да чаго, ні да каго;

*прыслоўях ніколі, нідзе, нікуды, ніадкуль, ніяк, ніколькі, нічуць, а таксама ў вытворных словах: нічыйны, ніштаваты, ніякавата, ніякаватасць;

*у слове нібы (нібыта).

*4. Ні пішацца асобна перад выказнікам у даданых частках складаных сказаў, калі служыць для ўзмацнення сцвярджальнага значэння: Дзе б ні быў я…

 

29. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічныхскарачэнняў і іншых знакаў

1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць,

2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры;

3. Пры пераносе нельга:

*пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі;

*разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук [дж], [дз’]: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. *Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж — да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;

*аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі.

*аддзяляць мяккі знак і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур’-ян, сем’-яў, мыш’-як.

4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.

5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі *не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К.М. Міцкевіч,

*не пераносіцца на наступны радок злучок (дэфіс), які супадае са знакам пераносу (пры гэтым знак пераносу не ставіцца); пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г ХХІ ст.,

 

30.Пунктуацыя. пастаноўкі кропкі, пытальніка.

1. Кропка ставіцца ў канцы закончанага апавядальнага сказа.

2. Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак.

3. Пасля слоў і сказаў, якія з’яўляюцца загалоўкамі да тэкстаў, фільмаў і іншых твораў, пасля надпісаў на шыльдах кропка не ставіцца. Калі ж загаловак, назва або надпіс складаюцца з двух або некалькіх сказаў, то кропка пасля апошняга сказа не ставіцца

4.Кропкай звычайна аддзяляецца «назоўны тэмы» –– назва прадмета, асобы ці з’явы, пра якую будзе ісці гаворка ў наступным тэксце.

5. Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі просьба ці пажаданне выказаны спакойным тонам, без клічнай інтанацыі.

6. Кропка ставіцца ў канцы складаных сказаў з ускосным пытаннем.

7. Кропка ставіцца пасля сцвярджальных ці адмоўных слоў-сказаў так, неі іх сінонімаў (ага, але, эге, ну, добра і інш.) пры адсутнасці клічнай або пытальнай інтанацыі.

8. Кропка ставіцца перад злучнікамі і, ды, а, але, аднак і інш., калі яны звязваюць паміж сабой самастойныя сказы.

9. Кропкай аддзяляюцца асобныя часткі выказвання пры парцэляцыі.

10. Кропка ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі гэтыя рубрыкі з’яўляюцца самастойнымі сказамі. Паслядоўнасць пунктаў пазначаецца лічбамі з кропкай.

11. Кропка ставіцца пасля ўмоўных графічных скарачэнняў (акрамя стандартных скарочаных абазначэнняў метрычных мер): г. Мінск;

12. Кропкай аддзяляюцца назвы дзеючых асоб у драматургічных творах, калі гэтыя імёны запісваюцца ў адным радку з рэплікай.

13. Кропка ставіцца ў спасылках (у тым ліку і падрадковых) пры ўказанні на крыніцу цытаты пасля прозвішча аўтара, калі ўслед за ім ідзе назва твора гэтага аўтара.

Пытальнік

1. Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытанне.

2. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытанне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай.

Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа і тады, калі прамое пытанне заключаецца ў даданай частцы.

І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць?

3. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага і бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытанне.

4. У пытальных сказах з аднароднымі членамі сказа пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена з мэтай раздзялення пытання.

 

31. Правілы пастаноўкі клічніка, шматкроп’я

1. Клічнік ставіцца ў канцы простага і складанага сказаў, якія вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй.

*Калі часткі складанага сказа з’яўляюцца клічнымі, то яны раздзяляюцца коскай або іншым знакам прыпынку, а ў канцы сказа ставіцца клічнік.

2. Клічнік ставіцца пасля звароткаў, якія стаяць у пачатку або ў канцы сказа, пасля выклічнікаў і гукаперайманняў, што стаяць у пачатку, у сярэдзіне ці ў канцы сказа, калі гэтыя словы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй.

3. Клічнік ставіцца ў канцы слоў і сказаў, якімі эмацыянальна перадаюцца прывітанні, развітанні, віншаванні, пажаданні, заклікі і інш.

4. Клічнік можа ставіцца пасля «назоўнага тэмы» («назоўнага ўяўлення») .Напрыклад:Мурог! Ды што за травіца!

5. Клічнік можа ставіцца ў дужках для выражэння эмацыянальных адносін да зместу выказвання.

Правілы пастаноўкі шматкроп’я

1. Шматкроп’е ставіцца ў канцы апавядальнага сказа для абазначэння незакончанасці выказвання.

2. Шматкроп’е ставіцца пасля апошняга слова пералічэння, калі яно абрываецца.

3. Шматкроп’е ставіцца для абазначэння нечаканых перапынкаў, перарывістасці ў маўленні, што ўзнікаюць у выніку перажыванняў, хвалявання чалавека або пошуку спосабу выражэння думкі. Напрыклад:–– Я... так... хлопец... падарожны, праз сябе сам...

4. Шматкроп’е ставіцца ў пачатку, у сярэдзіне, у канцы цытаты, каб паказаць, што ў гэтых месцах прапушчаны словы.

5. У лексікаграфічных працах пры пропуску часткі цытаты-ілюстрацыі звычайна ставяцца дзве кропкі.Напрыклад:БАРВЕ́ЦЬ, -ве́е; незак.Тое, што і б а р в а в е ц ь (у 2 знач.). Грывы канчаліся трохі наводдаль, а за імі.. барвелі ў густой зелені плямы ўжо чырвоных асінак. Караткевіч (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы).

6. Калі скарачаецца цытата, у канцы якой павінен стаяць пытальнік або клічнік, то гэтыя знакі ставяцца пасля дзвюх кропак. Напрыклад:Гэй!

7. Шматкроп’е ставіцца ў дыялогу, каб перадаць маўчанне замест адказу на зварот суразмоўцы.

8. Шматкроп’е ставіцца паміж абзацамі пры нечаканым пераходзе ад аднаго плана апавядання да другога.

 

32. Коска паміж аднароднымі членамі сказа, словамі, якія паўтараюцца, пры параўн. Зваротах.

1. Коскай раздзяляюцца аднародныя члены сказа, якія не звязаны паміж сабой злучнікамі.

*Не з’яўляюцца аднароднымі членамі і не аддзяляюцца адзін ад аднаго коскай два дзеясловы ў аднолькавай форме, якія стаяць побач, утвараючы ў сэнсавых адносінах адно цэлае тыпу: Пайду вазьму.

2. Раздзяляюцца коскамі два або некалькі прыметнікаў-азначэнняў, якія адносяцца да аднаго і таго слова ў сказе і характарызуюць прадмет з аднаго боку, г.зн. называюць падобныя прыкметы аднаго прадмета. Напрыклад:Мяккія, ласкавыя гукі

*Раздзяляюцца коскамі азначэнні, якія абазначаюць адметныя адзнакі розных прадметаў.

Напрыклад:Яны магчымасць вывучаць нямецкую, французскую, іспанскую, англійскую літаратуры.

*Не раздзяляюцца коскамі неаднародныя прыметнікі-азначэнні.

3. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паміж сабой злучнікамі а, але, ды (у значэнні «але»), аднак, хоць, толькі і інш.

4. Коскай аддзяляюцца аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе парных злучнікаў як ... так і; не толькі ... але (а) і; калі не ... то (дык); хоць ... але (а); хоць і не ... затое (аднак); не то што ... але і і інш.

5. Коскай аддзяляюцца адзін ад аднаго аднародныя члены сказа, якія звязваюцца пры дапамозе паўторных злучнікаў і ... і, ды … ды, то ... то, ні ... ні, не то ... не то, ці ... ці, ці то ... ці то, або (альбо) ... або (альбо) і інш.

6. Калі паўторныя злучнікі і ... і, ні ... ні, то ... то звязваюць словы як аднародныя часткі ўстойлівых (фразеалагічных) выразаў, то ў іх перад гэтымі злучнікамі коска не ставіцца.

7. Не аддзяляюцца коскай два аднародныя члены сказа, якія звязваюцца паўторнымі злучнікамі, калі яны паводле сэнсу і інтанацыі ўтвараюць адзінства.

8. Коскай раздзяляюцца ўсе аднародныя члены сказа, калі папярэднія з іх звязаны паміж сабой без злучнікаў, а наступныя –– пры дапамозе паўторнага злучніка і.

9. Калі паўторны злучнік і стаіць пасля першага аднароднага члена, перад злучнікам таксама ставіцца коска.

10. Коскай аддзяляюцца аднатыпныя пары аднародных членаў сказа, звязаных паміж сабой злучнікам і. (У сярэдзіне пар коска не ставіцца.)

11. Калі злучнік і звязвае больш як дзве пары аднародных членаў сказа, то перад ім ставіцца коска. (У сярэдзіне пар, звязаных паміж сабой злучнікам і, коска не ставіцца.)

12. Калі злучнік і звязвае неаднатыпныя пары аднародных членаў сказа, паміж імі коска не ставіцца.

Коска паміж словамі, якія паўтараюцца

1. Коскай раздзяляюцца аднолькавыя словы і радзей –– спалучэнні слоў, не звязаныя паміж сабой злучнікамі (за выключэннем і, ды), якія пераважна стаяць побач і паўтараюцца для сэнсавага падкрэслівання працягласці, бесперапыннасці дзеяння, для колькаснага або эмацыянальнага выдзялення прадметаў, з’яў, асоб, для ўзмацнення прыкметы і ступені якасці, сцвярджэння або адмаўлення і інш.

2. Калі перад словам, якое паўтараецца, стаіць слова толькі або і толькі ці іменна, то коскамі выдзяляецца разам усё гэта спалучэнне.

3. Калі перад кожным словам, якое паўтараецца, стаіць злучнік і, то перад ім ставіцца коска.

*Коска ставіцца перад далучальнымі злучнікамі і, ды, якія стаяць пры паўтораным слове з удакладненнем.

4. Коскай не раздзяляюцца пры паўторным ужыванні словы, якія стаяць побач:

Коска пры параўнальных зваротах

1. Параўнальныя звароты, якія пачынаюцца злучнікамі як, бы, як бы, нібы, нібыта, быццам, як быццам, што, як і, чым, выдзяляюцца коскамі.

2. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў як адзін, як правіла, як звычайна, як знарок, як цяпер, як заўсёды і інш.

3. Пры параўнальных зваротах са злучнікамі як, як быццам, чым і іншых у шэрагу выпадкаў коска не ставіцца.

**Коска не ставіцца перад злучнікамі як і чым у спалучэннях больш як *У такіх спалучэннях коска перад як і чым ставіцца тады, калі яны сэнсава і інтанацыйна выдзяляюцца.

4. Не выдзяляюцца коскамі:

устойлівыя выразы са злучнікам як: як мага, як след, як мае быць, як належыць, як не ў сябе і інш.

5. Не выдзяляюцца коскамі параўнальныя звароты, якія з’яўляюцца іменнай часткай выказніка.

6. Коска не ставіцца перад параўнальным зваротам, калі перад ім ёсць часціца не або прыслоўі зусім, амаль.

7. Не выдзяляюцца коскамі звароты з як, калі яны ўжываюцца са значэннем «у якасці» або са значэннем тоеснасці.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.