Здавалка
Главная | Обратная связь

Адказы на пытанні да іспыту па дысцыпліне



«Гісторыя беларускай літаратуры XX – пачатку XXI стагоддзя»

Шукаў адказы на ўсе пытанні

студэнт ІІ курса 11 групы

спецыяльнасці «Міжнародная журналістыка»

Марцішэўскі Вадзім Віктаравіч

 

Выкладчык:

Дасаева Таццяна Мікалаеўна, прафесар

 

Мінск

1. Перыядызацыя бел.літ.ХХ ст. Яе нац.-гіст.-ыя і мастацка-эстэтычныя асновы.Перыядызацыя – сістэмнасць неабходная для кожный навукі.

Прозвішча навукоўцаў, якія прапаноўвалі свае варыянты перыядызацыі бел літ ХХ ст.: Міхась Мушынскі; Алег Лойка; Іван Шпакоўскі; Мікола Мішчанчук.

Перыядызацыя была патрэбна:

Гісторыя любой навукі ўяўляе сабой пэўную сістэму. У гісторыі літ-ры такую ролю адыгрывае перыядызацыя. З’яўленне новай перыядызацыі бел літ ХХ ст абумоўлена і падрыхтавана развіццём літ-ры і свядомасцю самаго народа. Новая перыядызацыя ўзнікла ў 90-е гады ХХ ст. Навукова абгрунтаваная перыядызацыя мае вялікае значэнне ў паглыбленным даследаванні шляхоў, якімі рухалася літ-ра у спасціжэнні яе найбольш хар-ных асаблівасцей і ўнутраных заканамернасцей. У аснову прапанаваных перыядызацый пакладзены новыя падыходы ў асэнсаванні літ. працэсу, розныя крытэрыі ацэнкі маст.-літ. твораў.

Канцэпцыя усім вядомая (з кніг і г.д.) Канцэпцыя новай перыядызацыі Мушынскага
І перыяд 1917-32 ІІ перыяд 1933-55 ІІІ перыяд 1956-сучаснаць І перыяд 1900-канец 20-х гг. ІІ - пач. 30-х гг.-сяр. 50-х гг. ІІІ - сяр.50-х гг.-сучаснасць

Мушынскі пры ўстанаўленні перыядызацыі прапанаваў у якасці крытэрыя ідэйна-мастацкую, эстэтычную сталасць літ-ры, жанрава-стылявое выяўленчае багацце літ., улічваючы побач з гэтым гуманістычную скіраванасць літ., яе выразнасць, выяўленне яе нац. асаблівасцей і непаўторнасці.

Хар-ка перыядызацыі Мушынскага:

І перыяд – развіццё рэалізму, народнасць. Гэты перыяд афарбаваны ў колеры нац.-адраджэнскія, патрыятычныя. Чалавек для літ-ры быў каштоўны як асоба.

ІІ перыяд – адступленне ад народнасці. У гэты перыяд (асабліва ў 2-ой пал. 30-х, у канцы 40-х і пач. 50-х гг.) дэфармуецца само паняцце прыгожага пісьменства. Пад літ-рай фактычна пачынаюць разумець ідэалагічную форму водгуку пісьменніка на грамадскія падзеі часу. Класавыя крытэрыі выцесняюць эстэтычныя.

Выключэнне: гады ВАВ.

ІІІ перыяд – развіццё публіцыстыкі, лірызацыя прозы, але ў 70-х гг. – зноў застой. 2-ая пал. 80-х гг. – новае адраджэнне літ-ры.

МІШЧАНЧУК у аснову перыядызацыі паклаў крытэрый нац. адраджэння:

І - 1900-28: перыяд узлёту,праўдзівасці,пошукаў стыляў эпохі,ўвага да чалавека-пакутніка

ІІ -31-83: пошукі агульначалавечай каштоўнасці,але не было ярка вяўлен. нац. ідэі

ІІІ - 1983-суч.: новы перыяд. Павышаная цікавасць да грамадскіх праблем, уплыў таталітарнага грамадства на асобу, пераасэнсаванне ранейшых этапаў літ-ры.

2. “Нашаніўскі” перыяд у гісторыі бел. літ. і яго актыўныя дзеячы. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху.

Нац./нашаніўская пара: рэв-я 1905-га года. Багушэвіч гаварыў, што нараджаецца бел інтэлігенцыя. 2 плыні ў “нашаніўскім” руху: культурна-асветніцкая і літ-ная. Важная роля ў гэты перыяд адводзіцца рускамоўнаму друку, дзе рыхтавалі ідэю Адраджэння: “Северо-западный край” (1903-05, гал. рэд. Мыслаўскі). Друкуюцца першы твор купалы, вершы Цёткі. Газета была закрыта за рэвалюцыйныя погляды. У Мінску выйшла бел газета на рус мове «Голос Белоруссии», зачыненая на 1-ым нумары; З 1906 ў Ленінградзе пачало працаваць 1-ае бел выдавецкае таварыства, «Загляне сонца і ў наша ваконца», якiм надрукована шмат бел кніжак. З’яўляліся і другія выдавецтвы. 1906, Вільня- 1-шы N 1-шай легальнай бел газеты «Наша доля»: Рэвалюцыянерка Цётка (А. Пашкевіч), Ядвігін Ш., Якуб Колас, А. Навіна (Антон Луцкевіч) і інш. Усяго выйшла 6N, з каторых 5 сканфіскавала паліцыя. Вестка аб легальнай бел. газеце пракацілася па ўсёй Беларусі. У Вільні газету бралі нарасхват, чыталі вялікімі кучкамі, плацілі вялікія грошы. Калі газета дайшла ў правінцыю, сяляне сталі прысылаць у рэдакцыю пісьма з гарачымі, радаснымі словамі абуджаных сыноў бацькаўшчыны. Працягам «Нашай долі» была «Наша ніва», першы нумар выйшаў у 1906 ў Вільні. Да восені 1915 года «Наша Ніва» гуртавала ля сябе ўсю сведамую Беларусь, тут выраслі літ. іменні ўсіх выдатнейшых бел.паэтаў і пісьменнікаў. Каб дайсці да ўсіх беларусаў, рас. і польскага школьнага наўчання, «Наша ніва», як і «Наша доля», друкавалася і кірыліцай і лацінкаю, але з 1912 года, з-за вялікага кошту, газета перайшла на адно кірылаўскае пісьмо. У цесным звязку з «Нашай нівай» працавала «Бел. выдавецкае таварыства ў Вільні». Пераважнасць нац. элементаў, лозунгаў і матываў, ў гэтую пару найбольш інтэнсіўна спачатку развілася паэзія, таму што былі захаваны традыцыі вуснай народнай творчасці, вершаваны фальклор. Існавалі розныя варыянты адных і тых жа песен, першыя творы Коласа і Купала – вершы. Проза развівалася паралельна, паэзія нават дапамагала прозе (вершаваная проза). М. Гарэцкі піша артыкулы “Наш тэатр” (1913) і “Развагі і думкі” (1914), апошні якраз прапагандуе развіццё прозы. Былi паэты, звязаныя сваёю літ. дзейнасцю яшчэ з народніцкаю парою (К. Каганец, Ядвігін Ш. і інш), другія прыйшлі як новыя сілы (Цётка, Я. Колас, Янка Купала, М. Багдановіч і інш.). Агульны характар - нацыянальна-адраджэнскі і пераважна класава-сялянскі. Дзякуючы “Нашай Ніве” была магчымасць друкавацца аўтарам і быў прыток гэтых аўтараў (пад знакам нац адраджэння). Як выдатная культурная сіла ў адраджэнні Ян Луцкевіч (1881-1919), хоць сам = не пісаў, зрабіў тым часам незвычайна многа ў гісторыі нашаніўскае літ-ры, быўшы ініцыятарам «Нашай долі» і «Нашай нівы», дабываючы кошты на друкаванне газет і кніжак, гуртуючы ля сябе людзей слова і жывучы з імі адной ідэяй, адною справаю, адным жыццём. У гісторыі ж адраджэння Я. Луцкевіч мае непараўнана важнейшае значэнне. Памёр без пары, ад сухот, якіх набраўся, седзячы за сацыялістычныя пераконанні ў царскай турме, горка аплаканы ўсёю сведамаю часткаю бел народа, якому аддаў усё сваё жыццё і адказаў багаты нац. музей і бібліятэку ў Вільні. Быў закладчыкам 1-га бел навуковага таварыства, 1-й гімназіі ў бел мове.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.