Здавалка
Главная | Обратная связь

Жыццёвы і творчы шлях Ядвігіна Ш.



Нарадзіўся Антон Іванавіч Лявіцкі ў 1868 г. у маёнтку Добасня Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні (зараз Рагачоўскі раён Гомельск. вобласці), дзе ў той час яго бацька служыў упраўляючым. Неўзабаве бацька змяніў месца працы, і сям'я пераехала на Міншчыну. Закончыў Мінскую гімназію. Нейкі час вучыўся на медфакультэце Маскоўскага ўніверсітэта, але за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях быў арыштаваны і выключаны з універсітэта. Некаторы час правёў у “Бутырках”.

Пасля вызвалення з турмы не давялося вярнуцца ва ўніверсітэт, бо вышэйшыя навучальныя ўстановы старанна ачышчаліся ад асоб, якія знаходзіліся на падазрэнні паліцыі. Ён здаў экзамен на аптэкарскага практыканта. Прайшоў практыку ў адной з маскоўскіх аптэк, выехаў у Беларусь і стаў працаваць памочнікам правізара.

Літ. дзейнасць пісьменнік распачаў яшчэ ў турме. Там ён пераклаў на бел. мову апавяданне Гаршына “Сігнал”. Як пісьменнік, і як грамадзянін Ядвігін Ш. складваўся пад уздзеяннем ідэй народніцтва. Пад уплывам народніцтва у сваіх творах прымушаў мужыка высмейваць свае недахопы - някемнасць, п'янства і г.д.

1892 г. - камедыя “Злодзей”, але п'еса не прайшла цэнзуры і была забаронена. П'еса не была ў свой час надрукавана і прапала ў рукапісу.

Забарона спектакля балюча ўспрынята Ядвігіным - доўгае творчае маўчанне.

Толькі ў 1903-04 гг. прозвішча пісьменніка з'яўляецца на старонках віленскіх і мінскіх рускіх прагрэсіўных газет. Бел. друкаванага органа тады яшчэ не было. Ядвігін Ш. выступае з апавяданнямі, публіц. артыкуламі і карэспандэнцыямі мясцовага характару. Ён піша на рускай мове, але піша пра Беларусь, пра бел. селяніна, знаёміць чытача з бел. фальклорам, узнімае пытанні нац. жыцця.

Пераломнай вяхой у гісторыі ўсёй бел. літ. і ў жыцці і творчасці Ядвігіна Ш. была рэвалюцыя 1905 г. Пісьменніка захапіў той грамадска-палітычны і нац. ўздым, які панаваў на Беларусі. З вялікім энтузіазмам бярэцца ён за літ. працу, уключаецца ў культурна-асветніцкую работу.

У газеце “Наша доля” (1906, №3) надрукавана 1-ае апавяданне Ядвігіна Ш. на бел. мове “ Суд” (расказваецца пра тое, што суддзя немец дрэнна ведае мову, на якой вядзе судовую справу сялян-беларусаў. З-за гэтага ўзнікаюць непаразуменні, і трошкі дзівакаватыя, запалоханыя афіцыйнымі прадстаўнікамі ўлады мужыкі трапляюць у недарэчнае становішча). З гэтага часу пісьменнік становіцца актыўным супрацоўнікам 1-ых бел. легальных газет “Наша доля” і “Наша ніва”.

1906-14 - шмат апавяданняў, цікавых артыкулаў, выступае з успамінамі.

Вясной 1914 г. пераехаў у Мінск, дзе да пачатку 1-й імперыялістычнай вайны быў адным з арганізатараў і тэхнічным рэдактарам штомесячных часопісаў “Саха” і “Лучынка”. Вайна спыніла гэтыя выданні, але пісьменнік застаўся ў Мінску. Ён быў арганізатарам бел. таварыства дапамогі ахвярам вайны, ставіў спектаклі ,выступаў на сцэне, на свой кошт выдаў зборнік “Беларускія жарты”.

Празмерная работа, дрэнныя матэрыялы і кватэрныя ўмовы далі пачатак цяжкой хваробе (сухоты горла). Зімой 1918 вымушан быў легчы ў Мінскі шпіталь, а як трошкі ачуняў, паехаў у сваю Карпілаўку і амаль нікуды не выязджаў з дому.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.