Здавалка
Главная | Обратная связь

Жыццёвы шлях Цёткі (Алаізы Пашкевіч).



Нарадзілася Алаіза Пашкевіч у былым фальварку Пешчын Шчучынскага раёна ў шляхецкай сям'і. Скончыла Віленскае прыватнае сямікласнае вучылішча. Настаўнічала ў вёсцы. 1902-04 - вучылася на вышэйшых адукацыйных курсах ў Пецярбургу. Найвышэйшае прызначэнне чалавека - барацьба з цемрашальствам, несправядлівасцю, з людскім горам. Веды па медыцыне, гігіене, педагогіцы, батаніцы пасля паспяхова выкарыстоўваліся Алаізай у жыцці. У час яе вучобы ў Пецярбургу аформіўся і дзейнічаў гурток студэнтаў-беларусаў "Круг бел народнай прасветы". А. Пашкевіч становіцца актыўнай удзельніцай барацьбы з царызмам. Тады ж пачаўся і шлях Алаізы ў літ-ру. У нелегальных выданнях гуртка - "Каляднай пісанцы" і "Велікоднай пісанцы" - былі змешчаны яе вершы. 1904 - Пашкевіч вярнулася ў Вільню і распачала актыўную прапагандысцкую работу, адначасова працавала фельчаркай у Нова-Вілейскай бальніцы. Пад пагрозай арышту была вымушана ў 1905 г. на нейкі час пакінуць Вільню, але хутка вярнулася і прыняла ўдзел у выпуску 1-ай бел газеты "Наша доля". І зноў эміграцыя. Цётка едзе ў Галіцыю, дзе паступае на філфак Львоўскага універсітэта. Займаецца вывучэннем бел тэатра і фальклору. Матэрыяльная незабяспечанасць, напружаная творчая праца абвастраюць хваробу лёгкіх. 1908-09 - у эміграцыі выходзіць замуж за літоўскага інжынера С. Кайрыса. Прозвішча мужа дазволіла ёй зноў вярнуцца на радзіму, дзе ў 1914 г. пачынае выдаваць у Мінску часопіс для моладзі "Лучынка". 1915 - прыкладае шмат намаганняў для арганізацыі бел школ і настаўніцкіх курсаў у Вільні. 1916 - памёр бацька, і Алаіза паехала на яго пахаванне. У Лідскім павеце лютавала эпідэмія тыфу. Цётка засталася, каб дапамагчы хворым землякам, але сама заразілася і памерла.

Самымі раннімі з яе вядомых вершаў лічацца "Лета" і "Восень", апублікаваныя ў зборніку "Скрыпка беларуская" (1906). У іх па-майстэрску перададзены асобныя моманты сялянскай працы, апісваюцца летнія ігрышчы і восеньскі кірмаш. У цэлым зборнік увасабляе адраджэнскую плынь у творчасці Цёткі. Амаль адначасова з ім быў надрукаваны яе другі паэтычны зборнік - "Хрэст на свабоду" (1906), які прадстаўляе рэвалюцыйна-змагарскі напрамак яе творчасці. Уключаныя ў яго вершы "Хрэст на свабоду", "Мора", "Пад штандарам" - сапраўдныя шэдэўры рэвалюцыйна-агітацыйнай паэзіі. Асн. матывы паэзіі Цёткі - любоў да радзімы, да роднай прыроды, самаахвярнае служэнне народу.

Цётка - адна з пачынальніц бел прозы. Яе апавяданні адлюстроўваюць настроі студэнцкай моладзі ("Зялёнка"), цяжкі вясковы побыт ("Навагодні ліст"), гаротны лёс дзяцей, замучаных нечалавечымі ўмовамі жыцця ў капіталістычным грамадстве ("Міхаська"). Апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі" таксама, як і названыя вышэй вершы, друкавалася ў якасці пракламацыі. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей ("Лемантар", "Гасцінец для малых дзяцей", "Першае чытанне для дзетак беларусаў"), публіц. артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі бел тэатра.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.