Здавалка
Главная | Обратная связь

На крылах рамантызму. Творчасць Цёткі.



Пачынала сваю творчасць Цётка пад моцным уплывам Ф.Багушэвiча. Цётка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвiча, яго iдэi. Асобныя вершы непасрэдна пераклiкаюцца з вершамi Багушэвiчача. Напрыклад, "Мае думкi", "Музыкант беларускi". Але Цётка жыла ў iншы час, яе творчасць разгортвалася у перыяд рэвалюцыi 1905-07, калi жыцце ставiла перад лiт-рай новыя задачы. Творчасць Цёткi набывае рэвалюцыйны хар-р. Бурлiвая энергiя рэвалюцыйных выступленняў нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць iдэйныя i мастацкiя асаблiвасцi яе вершаў, прасягнутых нянавiсцью да самаўладства. Народная рэвалюцыя становiцца гал. тэмай яе творчасцi. Ёй прысвячае Цётка зб. "Хрэст на свабоду" (1906), якi складаецца з вершаў пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У зб. "Скрыпка бел” з'яу-ца творы, якiя прадвяшчаюць выбух народнага гневу i нянавiсцi ("Суседзям у няволi", "Вера беларуса"). Верш "Суседзям у няволi” напiсаны, калi паэтэса знаходзiлася у эмiграцыi на Украiне. У вершы яна становiцца прапагандыстам iдэй iнтернацыяналiзму, адзiнства iнтарэсаў працоўных мас усiх нацыянальнасцей. Iдэя верша - глыбокая вера ў непераможную сiлу народа, загартаваную ў суровых выпрабаваннях цяжкай i шматпакутнай гiсторыi. Цётка заклiкае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеi рэвалюцыi 1905-07, калi 9 студзеня па ўказу цара была растрэляна мiрная дэманстрацыя. Верш належыць да публiцыст. лiрыкi.

Самы яркi з рэвалюц. творау Цёткi - верш "Мора". У вершы падзеi рэвалюцыi паказаны на самым уздыме, у кульмiнацыi. У вершы паэтэса малюе карцiну раз'юшанай стыхii на моры. У вершы вобразна выступаюць хар-ныя асаблiвасцi паказу жыцця. Грозная навальнiца на моры паказваецца як бiтва памiж "разгневанай натурай” i "войскамi бога", у вобразе якiх выступаюць варожыя народу сiлы, сiла самадзяржаўя. Верш заканчваецца ўслаўленнем барацьбы. Верш з'яў-ца гiмнам рэвалюцыi.

Паэтычная творчасць Цёткi амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымi падзеямi 1905-07. Вершы паэтэсы - палiтычная, публiцыстычная лiрыка, паэзiя высокiх грамадзянскiх настрояў, пачуццяў, iмкненняў. Цётка была не толькi таленавiтай паэтэсай, а i таленавiтым празаiкам, што яскрава выявiлася ў апошнi перыяд яе творчасцi (апавяданне "Прысяга над крывавымi разорамi"). Замалеўка з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай i нястачай чалавека, селянiна Мацея. Творчасць Цёткi пасля падзей 1905-07 развiвалася ў складаных абставiнах рэвалюцыi. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказаў яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю i права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напiсаныя у той час, а таксама апавяданнi "Навагоднi лiст".

 

11.Жанрава-стылёвая разнастайнасць празаічных твораў Цёткі.

У прозе Цёткі павышана цікавасць да агульначалавечых праблем, да пытанняў маральна-этычнага плану. Героі яе апавяданняў - гэта ахвяры таго ладу жыцця, якога не прымала Ц., з якім яна адкрыта змагалася.

“Прысяга над крывавымі разорамі” - 1-ы празаічны твор, алегарычнае апавяд. ў форме сну. Ідэя саюза рабочага класа і сялянства. Надрукавана ў №1 “Нашай долі”. (у апавяданні 3 сыны Мацея, тры браты, сімвалізуюць адзінства рабочых, сялян і салдат, здольны дабіцца свабоды свайму народу, даць зямлю беззямельным. Сон Мацея - не проста яго спрадвечная мара аб зямлі, не проста яго гора і боль, а папярэджанне аб вялікай крыві, якая пральецца на гэтай зямлі. Цётка паказвае гэтым, што дарагой цаной прыйдзецца плаціць за зямлю і волю, што гэта барацьба патрабуе адзінства і згуртаванасці).

“Навогодні ліст” - побач з бытавымі звесткамі з сялянскага жыцця як бы мімаходзь гаварыцца пра становішча ў краіне, пра рэпрэсіі, пра цяжкае жыццё - іншасказальная форма, каб замаскіраваць свае думкі перад царскай цэнзурай.

Да ліку лепшых празаіч твораў Цеткі адносяцца апавяданні “Зялёнка” і “Міхаська”. Прасякнутыя глыбокім гуманізмам, яны сведчаць пра схільнасць пісьменніцы да псіхал аналізу, пра яе ўменне зазірнуць ва ўнутраны свет чалавека.

Цікавы ўрывак з апав “Зялёнка”, дзе ў тэатральнай зале Зялёнка ў свае апошнія хвіліны слухае чароўныя гукі скрыпкі, і музыка гэтая нібы выяўляе яе высокія мары аб жыцці і прадказвае трагічны фінал. Гэты ўрывак сведчыць пра тое, што ў рэалістычны стыль прозы Цёткі пранікалі рамантычныя рысы, што яе апавяданням былі ўласцівы значныя элементы лірызму. Дарэчы, гэта было характэрна і для некаторых апавяданняў пач XX ст. Я. Коласа, З. Бядулі, Ядвігіна Ш., М. Гарэцкага, што сведчыла пра з’яўленне новых стылявых тэндэнцый у нашай прозе ў самы ранні перыяд яе станаўлення і развіцця.

Апавяданне “Зялёнка” мае шмат аўтабіяграфічных дэталяў.

“Міхаська” - яшчэ адно абвінавачванне страшнаму свету бесчалавечнасці, таму сац. ладу, які нявечыць самую шчаслівую пару чалавека - дзяцінства.

Ц. была вялікім сябрам маленькага чытача:“1-ае чытанне для дзетак беларусаў”.

Навукова-папулярныя творы: “Гутаркі аб птушках”, “Пералётныя птушкі” - друкаваліся ў 1-м бел. часопісе для дзяцей і юнацтва “Лучынка” (1914) (Была яго рэдактарам).

Падарожныя нарасы пра паездку ў Італію (“З дарогі”) і Фінляндыю (“Успаміны з паездкі ў Фінляндыю”).

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.