Здавалка
Главная | Обратная связь

Публіцыстычная спадчына Цёткі.



Заслугоўваюць увагі думкі Ц. наконт бел мовы, асветы – публіц. артыкулы “Шануйце роднае слова”, “Аб душы маладзежы”, “Папараць-кветка”. Друкаваліся ў “Лучынцы” і адрасаваліся пераважна бел моладзі.

Ц., як і Багушэвіч, вельмі высока цаніла бел мову, заклікала любіць яе і шанаваць, бо развіццё нац культуры, літ-ры, на яе думку, немагчыма без развіцця роднай мовы. Любоў чалавека да радзімы, да свайго народа праяўляецца перш за ўсе праз яго любоў да роднага слова. Ц. заклікае маладое пакаленне Беларусі аддаць свае сілы і здольнасці служэнню лепшым ідэалам чалавецтва.

Творчасць Ц. заўсёды заставалася аптымістычнай.

 

13. Наватарская роля Я. Купалы ў развіцці бел паэзіі. Спецыфічныя рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Я. Коласам).

У сваёй біяграфіі Купала спалучае 2 стагоддзі: 19 і 20.

Іван Дам. Луцэвіч нар. 7 ліп 1882 у Вязанке (Мінская вобл.) Бацькі: Дамінік Ануфрыевіч, Бянігна Іванаўна. Дзяцінства прайшло ў вандраваннях па Міншчыне. У Косіне ў 6 гадоў хлопчык упершыню пачаўся вучыцца грамаце па-польску ў служачага маёнтка Патаповіча. У Сенніцы хлопчык пайшоў ў мясцовае двухкласнае народнае вучылішча (настаўніца Алімпіяда Сонцава). Вучыўся ў вандроўных настаўнікаў.

Паўплывалі на будучае Уладзімір Самойла - вядомы літаратар, Зыгмунт Чаховіч - удзельнік паўстання 1863.

1902 - памірае бацька, брат, 2 сястры.

Працуе хатнім настаўнікам, пісарам, рабочым на вінакурні.

1903-1904 – 1-ыя творы на польскай мове.

У 1904 спрабуе пісаць па-беларуску: “Мая доля”. Ці магчыма для чалавека інш сац і псіхалагічныя нормы і тыпы паводзін, як толькі застацца рабом сваёй долі? – пытанне ўсяго пачатковага перыяду творчасці Купалы.

Верш “Мужык” - 1-е выступленне ў друку (15 мая 1905)

Восень 1905 - працуе практыкантам на бровары (чорнарабочы). Затым - памочнік вінакура.

11 мая 1907 - “Касцу” надрукаваны ў “Нашай ніве”. Затым: “Лета”, “Ці ж гэта многа?”, “Непагода” і інш

Восенню 1908 г Купала пераязджае ў Вільню, дзе супрацоўнічае з рэдакцыяй «Нашай Нівы»: «Маладая Беларусь», «Заклятая кветка», «Адцьвітаньне» і інш.

У 1908 г ў Пецярбургу ў выдавецтве «Загляне сонца і ў наша ваконца» выходзіць 1-ы зб. К. «Жалейка». У кастрычніку - канфіскацыя зб-ка. Арышт з кнігі быў зьняты, аднак у 1909 г тыраж кнігі паўторна канфіскавалі. Каб не зашкодзіць афіцыйнай рэпутацыі «Нашай Нівы», Купала кідае працу ў рэдакцыі.

Снежань 1909 К. падаецца ў Пецярбург. Там ён уладкоўваецца на курсы А. Чарняева. 8 ліпеня 1910 г асобнай кніжкай выходзіць паэма «Адвечная песня».

13 кастрычніка 1910 - зб «Гусляр».

У 1911-13 ўлетку наведвае маці і сясьцёр у Беларусі, у фальварку Акопы.

3 чэрвеня 1912 ён завяршыў свой 1-ы сцэнічны твор - камэдыю “Паўлінка”, якая ў наступным годзе была выдадзена ў Пецярбургу, а потым і пастаўлена на сцэне - спачатку ў Пецярбургу, потым у Вільні, нарэшце летам 1913 г ў Радашковічах.

Вясной 1913 г быў выдадзены 3-ці зб-к Купалы - «Шляхам жыцця».

Верасень 1913 - драма «Раскіданае гняздо».

П'еса была пастаўлена на сцэне толькі ў 1917 г, пасля рэвалюцыі, а надрукавана яшчэ пазней – у 1919 г. у Вільні.

За артыкул «Думкі» К. меўся быць прыцягнуты да судовай адказнасці, але з прычыны набліжэння фронту да Вільні ды пачатку эвакуацыі суд не адбыўся. У верасні 1915 г. К. пераязджае з Вільні ў Акопы.

Купала вяртаецца ў Менск у студзені 1919 г. 25 жніўня выйшаў 1-ы нумар рэдагаванай Купалам газэты «Звон».

31 жніўня 1922 г ў Акопах К. завяршае працу над трагікамедыяй «Тутэйшыя»

На пачатку 20-х гадоў, пасля абвяшчэння БССР, К. рэдагуе часопіс «Вольны сьцяг», дапамагае ўтварэнню Інбелкульта, сапраўдным членам якога быў абраны ў 1922 годзе. 1922 - зборнік «Спадчына».

У 1927 г Купала ўзначальвае суполку «Полымя», якая аб'яднала пісьменьнікаў-«адраджэнцаў».

20 лістапада 1930 году, ня вытрымаўшы здзекаў, Купала робіць спробу самагубства, але застаецца жывы.

зб-к «Ад сэрца» (1940), за які Купала ў 1941 г атрымаў Ленінскую прэмію.

У 1941 г., ў сувязі з акупацыяй Беларусі войскамі фашысцкай Нямеччыны, Купала эвакуяваны ў Маскву, а адтуль у Печышчы (Татарстан). Ён стварае шэраг вершаў.

28 чэрвеня 1942 г ў Маскве Купала трагічна загінуў, упаўшы з лесьвіцы ў гатэлі «Масква». У 1962 г. урна з прахам паэта перавезена ў Мінск і пахавана на Вайсковых могілках.

Адрозненні: Купала-рамантык, Колас – рэаліст, Купала – фантазія, Колас - рэальнасць, Купала - польскія традыцыя ў літ-ры, Колас – рускія і ўкраінскія.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.