Здавалка
Главная | Обратная связь

Аналіз паэм Янкі Купалы “Сон на кургане”, “На Куццю”, “На Дзяды”.



“На Дзяды”. Драматычная паэма. Завершана ў 1910 г. Упершыню апублікавана ў альманаху "Маладая Беларусь" у 1912 г. Змест гэтага гісторыка-філасофскага рамантычнага твора зводзіцца да некалькіх тэматычных ліній: роздум паэта пра лёс бел вызваленчага руху, пра шляхі барацьбы народа, які ў рэвалюцыі шукаў здзяйснення сваіх сац і нац спадзяванняў; вырашэнне праблемы ўзаемаадносін правадыра і народнай масы; найбольш істотная тэма - імкненне рэакцыйных сіл настроіць народ супраць лепшых яго сыноў.
“Хто лепш ярмом нас здавіць, прыцісне - Б'ём таму ніжай паклоны, І ненавідзім так бескарысне, Як бескарысны усе нашы плёны. Тутка мы п'яны, ах, п'яны... Як сэрца ядам змяі. Тут, там нам праўда не знана - Хто мы: звярмі ці людзьмі?”

Найбольшае дасягненне купалаўскага рамантызму - драматычная паэма “Сон на кургане”. Твор напісаны ў перыяд інтэнсіўнага асэнсавання нядаўніх рэвалюцыйных паэм, і ў ім адбіўся пакутлівы роздум паэта над складанымі шляхамі сац і нац.-вызваленчай барацьбы і лёсам яе удзельнікаў. Матыў адзіноты, ізаляванасці чалавека ад навакольнага свету. У “Сне на кургане” ў параўнанні з папярэднімі творамі паглыбляецца філасофскі аспект мастацкага пазнання. Сюжэт паэмы адлюстроўвае складанасць купалаўскага ўспрымання тагачаснага жыцця. Ідэйная прырода гэтага твора патрабуе актыўнасці чытацкага ўспрымання. Паэма не толькі прывязана да рэвалюцыйных падзей пач. XX ст. праблематыка твора шырэй.

У 1-ай дзеі “У пушчы” - карціна крыўды, падману і злачынстваў, якія складаюць неад’мную уласцівасць чалавечага грамадства.

Сон Сама - вяртанне да радаводных каранёў, спроба самапазнання, абуджэнне духоўных сіл.

Паэма “На куццю” – нац.-адраджэнская тэма. Пачуццё гісторыі + рамантызм. Умоўна-міфалагічная аснова. Купала адкрывае заслону часу, ажыўляе мінуўшчыну, героі глядзяць на нас з глыбіні гісторыі. Аўтар не даследуе псіхалогію герояў, а малюе незвычайнае відовішча, карціну таго, як князь кліча ганцоў і загадвае ім агледзіць краіну. Князь пасылае іх са свайго часу ў наш. Прадметна-рэалістычнае напаўненне паэмы зведзена да мінімуму. Умоўныя сродкі выразнасці атрымліваюць тут паэтычнае, філасофскае і драматычнае абгрунтаванне.

 

16.Гістарызм мыслення ў вершах Купалы 1918–1919 гг. іх патрыятычны, філасофскі і гуманістычны змест ("На сход!", "Спадчына", "Час!" і інш.)

Кастрычнiцкая рэвалюцыя застала Купалу у Смаленску і абудзіла ў паэта творчую энергію, трывогу, а ці так ўсё будзе..

Першы верш, напісаны ў паслякастрычніцкі перыяд, “Час” (1918). Форма верша – заклік, мітынговая прамова. Мэта: звярнуць ўвагу народа на тое, што ў жыцці адбыліся змены. Паэт выказвае надзеі на класавую роўнасць, незалежнасць. З радасцю ўспрымае паэт новыя законы. Ён вітае новае, але ж не ўяўляе, якое будзе будучае.

Праз увесь першы зборнік савецкага часу “Спадчына” ( 1922) праходзіць думка пра лёс бел нацыі і чалавека на новым павароце гісторыі.

Верш “Спадчына” (1918), Орша. Змест падказаны складанай гістар сітуацыяй, калі агрэсіўныя сілы зрабілі Беларусь арэнай ваенных дзеянняў, акупіравалі амаль ўсю яе тэрыторыю. Паэт востра адчуваў трагедыю Бацькаўшчыны. Гэты верш аб ролі нац гісторыі і культуры ў жыцці чалавека. Вялiкай любоўю да ўсяго, што звязвае паэта з радзiмай, прасякнуты гэты верш. Купала з хваляваннем успамiнае "вясеннiя праталiны, i лесу шэлест верасны, i у полi дуб апалены", "стары амшалы тын". Паэт, iмкнучыся вытлумачыць многiя пытаннi далейшага жыцця народа, вялiкую надзею ўскладаў на сход - справядлiвы суд гiсторыi на ўсiм старым, здрадлiвым, што перашкаджала рухацца наперад.

“Свайму народу” – для беларуса настаў новы час. Паэт звяртаецца да гісторыі, уваскрашае гісторыю ВКЛ, каб паказаць, як многа страчана народам. Ён кліча свой народ да гістар. актыўнасці, дзеля адраджэння краіны. Верш напісаны ў форме палымянага звароту - гэта кліч да змагання за інтарэсы Бацькаўшчыны.

1919 - “Мая навука”. Роздум над сваім жыццём, пройдзеным шляхам і месцам ў бел літ-ры.

Многае у ходзе i хар-ру рэвалюцыi засталося для паэта неразумелым. Магчыма, таму ў вершах першых гадоў савецкай улады пераважаюць змрочныя фарбы, "пануюць матывы трагiзму i нявер'я ў чалавека". Так, у вершах "Паязджанне", "Сон", "На прызбе", "Буслы" выказваецца думка аб трывожным, няясным будучым жыццi, якое ўяўляецца то густым сасоннiкам, пакрытым цемрай i населеным рознымi пачварамi-зводамi, то завiрухай: усе кудысьцi iмкнуцца, хочуць чагосьцi дасягнуць, а чаго - не разумеюць i не ведаюць. Болем за Бацькаўшчыну, якую рвалi на кавалкi iншаземныя захопнiкi, прасякнуты вершы "У лесе", "Па Даугiнаускiм гасцiнцы".

 

17. Публіцыстыка Купалы 1919-1920 гг. Праграма сцвярджэння бел дзяржаўнасці. Ідэя незалежнасці.

Эмацыйнасць Купалы, што выражаецца ў шматлікіх клічніках. Артыкул “Моладзь ідзе!” - поўны аптымізму. “Набок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Усходу! Беларуская моладзь ідзе! (радасць і узнёсласць Купалы падкрэсліваецца клічнікам)”.

Выразнасці і эмацыйнасці дадаюць і рытарычныя пытанні: “Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла. У Бельгіі таксама кіпіць работа ў гэтым напрамку, якой прымушаны дапамагаць немцы, - а ў нас?” Пытанне “а ў нас?” з'яўляецца далучальнай канструкцыяй, што падкрэслівае яго.

У ягонай публіцыстыцы даволі шмат абзацаў. Часцяком усяго адзін сказ - гэта ўжо цэлы абзац. Напрыклад, “І Беларусь жабруе!”, “Так быць не павінна”. Такі прыём акцэнтуе ўвагу на пэўнай думцы. Артыкул “Адбудова Беларусі” сканчваецца сказам “Жыццё не чакае”, вынесеным ў асобны абзац. На мой погляд, гэта даволі ўдалы прыём паставіць кропку над артыкулам. Такое я сустракаю і ў суч журналісцкіх тэкстах.

Загалоўкі Купалы даволі лаканічныя, канкрэтныя, інфармацыйныя. І адразу можна зразумець, пра што ідзе гаворка. Часцяком ўжываюцца звароткі, каб выклікаць давер у чытача: “Цяпер, браты…” (менавіта браты - гэтая лексічная адзінка прымушае ставіцца да аўтара з прыязнасцю), “Так, сябры, гэта вялікая праява!” (сябры - таксама паказчык прыязнага стаўлення аўтара да чытача), “Вам трэ было, панове…” (так аўтар звяртаецца да ворагаў) “Моладзь ідзе!” -самы аптымістычны артыкул. А сутыкацца з аптымістычным - заўжды прыемна. “Цяпер, браты, ідуць сыны бел мужыкоў, ідзе наша бел моладзь! Нац бел жыццё пачынае кіпець, палаць праўдзівым, вечным і жыватворным полымем”.

Цяпер сітуацыя змянілася. З'яўляецца моладзь, што пачынае гутарыць па-беларуску, цікавіцца бел культурай. Але ж, мне падаецца, што гэтая з'ява не настолькі масавая, інтэнсіўная і заўважная, каб гучна выкрыкнуць: “Моладзь ідзе!” Ды і цяпер далёка не ўсе “сыны бел мужыкоў”, то бок “ураджэнцы сельскай мясцовасці”, калі па-сучаснаму. І нац. жыццё не “кіпіць”, як у 1919 г, калі пісаўся гэты артыкул. “Мы жывём і будзем жыць, бо з намі і бел. вёска”. Купала прыводзіць у прыклад вёску Блонь, дзе “сяляне-беларусыне забылі ўсяго свайго роднага”. Але падаецца, што тут аўтар крыху перабольшвае значнасць бел вёскі і - я думаю - артыкул хутчэй гучна-аптымістычны, чым рэалістычны. І вёскі Блоні з'явай наўрад ці былі масавай. Сёння ж, мусіць, усё свядомыя (як модна казаць) сяляне-беларусы едуць жыць у горад. І нават з нацяжкай хіба скажаш: “З намі беларуская вёска”?

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.