Здавалка
Главная | Обратная связь

Янка Купала - драматург. П’еса Я. Купалы “Тутэйшыя”.



1912 – “Паўлінка”. Выйшла праз год кнігай у Пецярбургу. Паставлена спачатку ў Вільне, затым у Пецярбургу, а летам 1913 на радзіме.

Ліпень 1913 – жарт-вадэвіль “Прымакі”

Верасень 1913 – “Раскіданае гняздо”. Папярэднік гэтага твора – паэма “За што?”

Трагікамедыя «ТУТЭЙШЫЯ» (1922) дзесяцігоддзі лічылася слабым у ідэйна-мастацкіх адносінах творам. У «Тутэйшых» выявілася тая ж трывога Купалы за лес Бацькаўшчыны, што і ў вершах «На сход!», «Час!», «Свайму народу»... Толькі пра набалелае пісьменнік гаварыў сродкамі камічнага. Дзеянне адбываецца ў складаны перыяд, калі Бел. стала арэнай паміж Захадам і Усходам. За няпоўныя два гады, што ў творы, 4 разы мянялася ўлада. Персанажы твора ў гэтых гіст. падзеях не ўдзельнічаюць. Ніхто з іх не абараняе тую ці іншую ўладу са зброяй у руках. Акрамя Дамы, Пана, Спраўніка, якіх з месца на месца бязмэтна ганяе вецер часу, усе застаюцца дома. Могуць толькі з'язджаць у вёску і зноў вяртацца ў горад, як Здольнік і бацька з дачкой Гарошкі. Дом, у якім жывуць героі Купалы (у шырокім сэнсе - гэта ўся Беларусь, у вузкім - кватэра Мікіты Зноска, дзе адбываюцца амаль усе падзеі), няўтульны і ненадзейны. Ды і жыхары яго мала падобныя на гаспадароў. Сімвалічны ў гэтым сэнсе пачатак 4-й дзеі, дзе Гануля сядзіць на вузлах і вяжа панчоху. Купала акцэнтуе ўвагу на трагедыі «тутэйшасці»: недастаткова развітая самасвядомасць, пасіўнасць, абыякавасць ператварылi людзей у старонніх назіральнікаў уласнага лесу. Слова «тутэйшы» нейкі час было = слову «беларус». Купала вывеў прадстаўнікоў розных сац. груп тагачаснага грамадства - ад настаўніка/вучонага да абарванца. Свядомыя беларусы ў камедыі - Янка Здольнік і Алёнка. Яны ведаюць, якога «роду-племені», збіраюцца вучыць іншых. Аднак і іх закранула хвароба «тутэйшасці»: аднабаковасць жыццёвых памкненняў, унутраная самаізаляванасць. Ці зможа Янка Здольнік павесці людзей за сабой, калі нават цесць Лявон Гарошка, які добра ставіцца да Янкі, не заўсёды разумее яго памкненні. Ад Аленкі можна чакаць яшчэ меншага, бо яна пакуль толькі вучаніца. У вобразах Янкі Здольніка і Алёнкі К. выявіў недастаткова высокі ўзровень падрыхтаванасці нацыянальна свядомай інтэлігенцыі да будаўніцтва сваёй дзяржавы. Пасіўнымі носьбітамі беларускасці выступаюць Гануля Зносчыха і Лявон Гарошка. Яны прытрымліваюцца адвечных звычаяў, ні ў што не ўмешваюцца. Мікіта Зносак - вобраз прыстасаванца. Для гэтага чалавека ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве, хто ён - беларус ці не, абы была вопратка, ежа і служба. Ён усё чужое лічыць лепшым. (Зносак з захапленнем гаворыць нават пра «выхаванасць» паноў палякаў, якія знялі з яго фрэнч і боты). Ён займае цэнтр. месца ў трагікамедыі => прыстасавальніцтва Купала бачыў як тыповую рысу народа. Высмейваючы свайго героя, пісьменнік жыў клопатам пра будучыню нацыі, пра яе здольнасць самазахавацца. Дама, Пан, Поп, Спраўнік абсалютна абыякавыя, не здольныя ні да якога самаруху. Усходні і Заходні вучоны, Спічыні гэта «ворагі беларушчыны». Пазіцыя іх ваяўніча антыбел, але нарадзіліся і выраслі тут.

Ахвяра трагедыі у фінале - Зноска выводзяць з хаты пад рулямі стрэльбаў. Зносак - складаны вобраз. Мікіта вінаваты ў сваей бядзе, як кожны, хто недакладна арыентуецца ў часе, спрабуе хітраваць з гісотрыяй.

Сумны фінал Мікатавага жыцця - не пакаранне, а трагічны абрый чалавечага лёсу. Стыхія абрала не самага вінаватага, а самага безабароннага.

У фінале шлях абарочваецца тупіком, колам.

Лёс Старой Беларусі (Гануля) - аплаківаць бядотную долю сваіх дзетак. Маладая ж Беларусь (Здольнік, Алёнка) ідзе сваім нязведаным драматычным шляхам.

Адны персанажы выявіліся як паўнакроўныя характары (Мікіта Зносак, Гануля, Лявон Гарошка, Янка Здольнік, Аленка, Наста Пабягунская, Спічыні), другія - вобразы абагульненыя, умоўныя (Поп, Дама, Пан, Стражнік, Заходні і Усходні вучоны), роля трэціх - чыста службовая (Абарванец, Чырвонаармеец, Начальнік патруля, Немец, Грамадзянін). Гэта не пралік пісьменніка, а менавіта асаблівасць мастацкага свету твора.

Рэжысёр Папоў спрабаваў паставіць п’есу ў БДТ-1.

1989 - Маслюк паставіў “Тутэйшых” на сцэне Магілёўскага абласнога драмтэатра.

Сёння п’еса з поспехам ідзе ў купалаўскім тэатрэ.

 

19.Нац тэатр на пач ХХ ст. У. Галубок і станаўленне бел драматургіі. Аналіз п’ес “Галубка”, “Ганка”, “Суд”, “Пісаравы імяніны” (2 на выбар).

Нарадз. 15 траўня 1882 года на станцыі Лясная (сёння в. Лясная ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці) ў сям'і чыгуначніка. Адукацыю атрымаў у царкоўнапрыходскай школе, здаў экстэрнам экзамены за курс Мінскай гарадской навучальні (1906), скончыў у Мінску мастацкія курсы. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у краме, слесарам у Мінскім дэпо. З дзіцячых гадоў імкнуўся да ведаў, культуры.

“У 1896 г. за грошы, заробленыя на выгрузцы дроў, я набыў білет на галёрку мінскага тэатра. Там і ўзнікла ў мяне думка стаць артыстам...” – расказваў сам Галубок.

З “беларускіх вечарынак” у 1910 узнік нац прафесійны тэатр – “1-ая бел трупа” І. Буйніцкага. Трупа гастарлявала па Беларусі. Рэпертуар: Купала, Колас, Лучына.

Беларускі музычны драматургічны гурток 1912 – 1-ая пастаноўка - “Паўлінка”.

Сакавік 1917 г. Таварыства бел. драмы і камедыі - “Раскіданае гняздо”.

1920 г Галубок стварыў бел вандроўны тэатр, які называўся «Трупа Галубка».

Тэматыка драматычных твораў Галубка даволі разнастайная. У іх уздымаюцца маральна-этычныя праблемы ("Душагубы"), крытыкуюцца царскія чыноўнікі і суддзі, сац.-палітычныя парадкі ў царскай Расіі ("Пісаравы імяніны", "Суд"), адлюстроўваецца жыццё ў Зах. Бел. ("Краб", "Белы вянок") і барацьба сялян у часы рэвалюцыйных хваляванняў ("Бязвінная кроў"). У сваёй творчасці аўтар аддаваў перавагу жанру меладрамы. Камедыйныя творы, пастаўленыя на сцэне з элементамі фарса, вадэвіля і батлейкі, прыемна ўражваюць і сённяшняга гледача.

Меладрама "Ганка"з'яўляецца адной з лепшых п'ес драматурга. Яна вызначаецца напружанасцю дзеяння, жыццёвасцю канфлікту, псіхалагізмам у абмалёўцы дзеючых асоб, арганічнай спалучанасцю трагедыйных і камедыйных эл-таў. Гал. дзеючыя асобы - Васіль, Ганка, памешчыца-палкоўніца. У свае 18 год прыгажуня Ганка закахалася ў Васіля, які таксама моцна пакахаў яе. Але жорсткая і сквапная памешчыца, у якой выхоўваўся Васіль (як прыёмны сын) пад прымусам жэніць яго з багатай Марысяй. Безабаронную Ганку і яе бацьку (панскага пастуха) яна выганяе з дому. Зняслаўленая, Ганка канчае жыццё самагубствам, а яе бацька становіцца жабраком. Жыццё Васіля з нялюбай не склалася. У далейшым ён звязваецца з Незнаёмым, удзельнічае ў распаўсюджанні рэвалюцыйнай літ-ры. Палкоўніца ж, гатовая дзеля нажывы на любое злачынства, даносіць на Васіля ў паліцыю, за што ён трапляе ў турму. Заканчваецца п'еса вяртаннем Васіля ў родныя мясціны, дзе ён сустракаецца са сляпым жабраком і дзяўчынкай-павадыром. Высвятляецца, што стары - бацька Ганкі, а дзяўчынка - Васілёва дачка. Малюючы дакастрычніцкую рэчаіснасць у такіх змрочных фарбах, аўтар выносіць жорсткі прысуд бесчалавечнасці, бяздушнасці, уздымае праблему сацыяльнай няроўнасці і несправядлівасці ў грамадстве, бяспраўнага становішча ў ім простага чалавека.

П'еса "Пан Сурынта" прысвечана барацьбе бел народа з прыгнятальнікамі ў часы прыгоннага права. Сюжэт яе даволі складаны. Жорсткі і разбэшчаны Сурынта не лічыць прыгонных сялян за людзей, здзекуецца з іх чалавечай годнасці. Ён прымушае Касю стаць яго палюбоўніцай і тым самым разбівае шчасце закаханых Касі і Віцькі. Імкнучыся адпомсціць за здзекі і знявагі пана, Віцька становіцца кіраўніком паўстанцаў. Пазней высвятляецца, што Кася з'яў-ца роднай дачкой Сурынты, народжанай ад прыгоннай жанчыны. Пан перажывае душэўную драму, яго пачынаюць праследаваць цені закатаваных і абняслаўленых прыгонных. Не вытрымаўшы гэтага, пан Сурынта заканчвае жыццё самагубствам. П'еса, такім чынам, паказвае сацыяльна-класавы канфлікт паміж прыгоннікамі і прыгоннымі, асуджае панскую амаральнасць і разбэшчанасць. Творчасць Галубка, увасобіўшы пэўныя этапы развіцця бел літ, дала магутны штуршок развіццю нац драматургіі і тэатра. І невыпадкова гэты таленавіты майстар слова і сцэны стаў 1-ым народным артыстам Бел.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.