Здавалка
Главная | Обратная связь

Вехі жыцця і творчасці Якуба Коласа.



Я. Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадз. ў 1882 г. у засценку Акінчыцы Мінс. вобл. ў сям'і лесніка. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад Мікалаеўшчыны. Скончыў Нясвіжс. настаўн. семінарыю (1902). Настаўнічаў у Ганцавіцкім, Пінскім, Смалявіцкім раёнах. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены, ў 1908 быў асуджаны на 3 гады, адбываў пакаранне ў Мінскім астрозе. 1912-14 - працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Шнеку. У чэрвені 1913 Колас ажаніўся з настаўніцай пінскай чыгуначнай школы Марыяй Дзмітрыеўнай Каменскай, якая нарадзілася ў сям'і свяшчэнніка. Павянчаліся ў царкве г. Пінска. У час 1-ай імперыяліст. вайны быў мабілізаваны ў армію, скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве (1916), служыў у запасным палку ў Пярмі. Летам 1917 - цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў г. Абаянь. У пач. 1918 звольнены з войска. Працаваў на Куршчыне настаўнікам, школьным інструктарам. У маі 1921 пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім бел пед тэхнікуме, у Белдзяржунівере, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце бел культуры. У ВАВ жыў у Клязьме (пад Масквой), Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. Уснежні 1944 вярнуўся ў Мінск. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР і БССР, з'яў-ся старшынёй Бел рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР, народны пісьменнік Бел. Член Саюза пісьменнікаў з 1934 г. Памёр ў 1956 г., пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

У друку дэбютаваў вершам «Наш родны край», напісаным па-беларуску ў 1906 г. У 1910 г. у Вільні выйшаў 1-ы зб. вершаў «Песні-жальбы», затым - кнігі прозы «Апавяданні» (1912), «Родныя з'явы» (1914). У савецкі час выдадзены кніга апавяданняў «Казкі жыцця», паэмы «Новая зямля», «Сымон-музыка», «Суд у лесе», «Адплата», «Рыбакова хата», аповесцi «Адшчапенец», «Дрыгва», зб-кі вершаў «Водгулле», «Нашы дні», «Адпомсцім», «Голас зямлі», трылогія «На ростанях» і інш.

Выступаў у галіне публіцыстыкі і літ крытыкі. 1957 - выйшаў зб-к «Публіц. і крытычн. артыкулы». Выдаў падручнік «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» і «Методыку роднае мовы». Перакладаў на бел мову творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, А. Міцкевіча. Быў адным з рэдактараў «Русско-бел словаря» (1953).

Гал тэма лірыкі - жыццё сялянства, яго побыт і праца. Паэт паказвае беззямелле, галечу, беднасць. Такі матыў верша «Наш родны край». У гэтым вершы, як і ў многіх інш, Колас праўдзіва раскрывае цяжкі лёс сваёй радзімы, горкую долю бел народа пад прыгнётам царызму. Грамадзянская пазіцыя Коласа - гэта пазіцыя паэта-патрыёта, змагара за свабоду і шчасце народа. Таму такое вялікае месца ў яго паэзіі займае вобраз Радзімы. Адна з вяршыняў патрыятычнай лірыкі - верш «Родныя вобразы» (1908). Гэта разважанне паэта аб любві да роднага краю. Колас гаворыць аб сваей сувязі з бацькаўшчынай, яго сэрца моцна прыкавана да мілых вобразаў роднага краю. Паэт захапляецца хараством Беларусi, aле радаснае, светлае пачуццё любові зліваецца са смуткам. Родныя вобразы «поўныя смутку і жальбы-нядолі, поўныя сумнай красы». Я. Коласа не пакідае думка пра нядолю народа. Паэт засмучаны тым, што радзіма яго заняволена. Верш хвалюе сваёй задушэўнасцю, шчырасцю.

У грамадзянска-публіцыс лірыцы К. вялікае месца займаюць вершы-заклікі, непасрэдна звернутыя да народа. Такім з'яў-ца верш «Не бядуй» (1907). Па форме гэта аўтарскі маналог, верш-заклік. Паэт верыць, што родны край не загіне «ў цемені начэй». Як пасля зімы прыходзіць вясна, так і пасля цяжкага прыгнёту настане дзень свабоды. Сонца і вясна, як і ў народнай творчасці, сімвалізуюць шчаслівую будучыню народа, а зіма, цемень начэй - прыгнечанне, няволю народа. Верш «Будзь цвёрды» (1912) таксама адносіцца да грамадзянскай лірыкі. Ён заклікае не цярпець, не гнуцца, быць самім сабой, усхваляе высокую чалавечую годнасць беларуса, яго мужнасць у барацьбе.

Выдатным узорам пейзажнай лірыкі з'яў-ца верш «Усход сонца» (1908). Перад намі паўстае прыгожая карціна ранішняй зары. Верш прасякнуты пачуццём радасці, вітання гэтай красы, якая ўпрыгожвае чалавечае жыццё. Прырода ў вершы знаходзіцца ў адухоўленай, гарманічнай еднасці з перажываннямі чалавека. У гэтым вершы Колас услаўляе гармонію і вечнасць хараства прыроды.

 

22. Матывы, вобразы кнігі паэзіі Коласа “Песні-жальбы”. Спецыфічн рысы мастакоўскай індывідуальнасці (параўнаць з Купалам).

1910 - выйшаў з друку падрыхтаваны супрацоўнікамі рэдакцыі «Нашай нівы» 1-ы зб-к вершаў Коласа «Песні жальбы», горача сустрэты чытачамі і крытыкай. Кніга хвалявала праўдзівым паказам жыцця народа. У ёй моцна гучалі патрыятычныя матывы, любоў і замілаванне да роднай зямлі, да бел прыроды.

2 гал. матывы спалучаюцца ў лiрыкi ЯК: любоў да народа i нянавiсць да яго прыгнятальнiкаў. Песнi жальбы часта вылiваюца ў песнi гневу i абурэння. У вершах гучыць заклiк да змагання ("Не бядуй”, "Будзь цверды"). Тэма ўсенароднай помсты прыгнятальнiкам раскрываецца ў вершы "Ворагам” - узор грамадзянскай лiрыкi ЯК. Народ выклiкае "багачоў i панства” на суд, абвiнавачвае iх у цяжкiх злачынствах, выносiць iм суровы прыгавор. Прысуд народа - гэта прысуд гiсторыi. Час расплаты непазбежны - гэта сэнс верша. Думка гэта як заклiк да народнай рэвалюцыi.

Колас хацеў бачыць сваю радзiму вольнай i шчаслiвай. Сваю веру ў лепшую будучыню народа паэт выказаў у вершы "Не бядуй". Паэт заклiкае народ не паддавацца роспачы, не трацiць надзеi на вызваленне. Ён верыць, што родны край не загiне у цеменi начэй. Як пасля зiмы прыходзiць вясна, так пасля цяжкага прыгнету настане дзень свабодны. Вобразы вясны, сонца, зiмы, цеменi начэй ужываюцца як паэтычныя увасабленi. Яны кантрастна супрацьпастаўлены. Вясна i сонца сiмвалiзуюць светлую долю радзiмы, зiма i цемень начэй - панаванне рэакцыi, прыгнечанне.

У вершы "Родныя вобразы" Колас звяртаецца да роднага краю і да самога сябе з пытаннем-роздумам, якая сіла прываблівае яго да бацькоўскай зямлі, чаму напаўняецца яго сэрца смуткам і радасцю:

Вобразы мілыя роднага краю,

Смутак і радасць мая!

Што маё сэрца да вас парывае?

Чым так прыкованы я

К вам, мае ўзгорачкі роднага поля,

Рэчкі, курганы, лясы,

Поўныя смутку і жальбы нядолі,

Поўныя сумнай красы?

Цудоўныя бел мясціны выклікаюць у паэта не толькі радасць і замілаванне, але і сум. У гомане спелай нівы, у шуме-гудзе высокага лесу, у ціхай жальбе палёў паэт чуе "песні цягучыя, песні пакутныя" простых людзей працы. Яго сэрца баліць за прыгнечаны народ, зняволеную радзіму. Тужлівы боль чуецца ў радках вершаў Коласа пра родную старонку, пра жыццё вёскі і яе людзей. Сіратліва выглядаюць скрыўленыя хаткі, сумныя вербы, могілкі з пахіленымі крыжамі, вузкія сцежкі:

Край наш родны, бедна поле!

Ты глядзіш, як сірата,

Сумны ты, як наша доля,

Як ты, наша цемната.

("Наш родны край")

Сумам вее і ад верша "Маці", у якім Колас расказвае пра цяжкі лёс жанчыны. Многа гора спазнала яна за сваё жыццё: смерць мужа-батрака, заключэнне ў астрог сына, беззямелле, голад і холад. У зімовую ноч, калі "вецер вые за вугламі, у коміне галосіць", "глуха лес гамоніць", маці ўспамінае мінулае жыццё, у якім больш было гора і слёз, чым радасці. Паказваючы бязрадасную карціну сялянскага жыцця, моц мацярынскага цярпення, Колас прымушае задумацца над прычынамі пакут простых людзей. У Коласа нямала вершаў, прысвечаных тэме паэта і паэзіі ("Песняру", "Дудка", "Родныя песні", "Не пытайце, не прасеце"). У іх аўтар патрабуе ад мастакоў слова быць выразнікамі дум і жаданняў народа, смела раскрываць праўду жыцця, пісаць узнёсла і ўсхвалявана. Паэзія, на думку Я. Коласа, - гэта зброя, якая павінна дапамагаць у барацьбе за перабудову жыцця. У вершы "Песняру" сілу і моц паэтычнага слова аўтар параўноўвае з магутнасцю прыродных сіл, з маланкай, з перуном:

Заспявай жа ты песню такую,

Каб маланкай жахала яна

І паліла нядолю людскую,

Каб грымела, як гнеў перуна.

Такім чынам, асн. тэмамі ў Коласа з'яў-ца тэма Бел., роднага краю, красы роднай прыроды, сялянскага жыцця, цяжкай паднявольнай працы. Вершы паэта ўвабралі ў сябе надзеі і спадзяванні простых людзей, іх імкненне да свабоды і шчасця. Яны з'яў-ца своеасаблівым гімнам у гонар чалавека працы, мастацкім выяўленнем рэвалюцыйна-дэмакратычных пазіцый аўтара.

Адрозненні: Купала - рамантык, Колас - рэліст, Купала - фантазія, Колас - рэальнасць, Купала - польскія традыцыя ў літ-ры, Колас - рускія і ўкраінскія.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.