Здавалка
Главная | Обратная связь

Зборнік М. Багдановіча “Вянок” як ідэйна-мастацкая цэласнасць. Інтэрпрэтатары “Вянка”. Верш з кнігі на памяць.



У пач 1914 г ў Вільні выйшаў паэтычны зб-к «Вянок» (на тытуле кнігі стаіць 1913 г, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Яна складалася з паловы 1909 г. да паловы 1912 г., калі МБ было 17-20 год, але ў ёй сапраўды былі “творчасць, і натхненне, і сур'ёзная праца”. Не ўсе, праўда, вершы, што да выхаду “Вянка” былі напісаны, у зб. уключаны. І яны не ўключаліся не толькі таму, што гэта была “кніжка выбраных вершаў” (такі падзагаловак мае “Вянок”). Гэта была ўвогуле арыгінальная кніга паэта, не проста зб.вершаў, а кніга паэзіі - з арыгінальнай агульнай задумай, своеасаблівым унутраным “лірычн.” сюжэтам. І таму ў ёй не знайшлі сабе месца самыя 1-ыя публікацыі МБ - вершы “Прыйдзе вясна”, “Над магілай”, вельмі блізкія да тэм, матываў, паэтыкі купалаўскай “Жалейкі” і “Песняў-жальбаў” Коласа. Творчая гісторыя “Вянка” ўвогуле складаная. Хоць кніжка і пісалася на працягу вельмі кароткага адрэзка часу, ды гэта быў час імклівага росту Багдановіча-паэта. У 1911 г, пасля наведання Беларусі, у паэта абудзілася цікавасць да эпічнага асэнсавання тэмы народа, рэзка паглыбіўся гістарызм яго паэтычнага мыслення. Цыкл “Старая Беларусь”, вершы якога “Летапісец”, “Перапісчык”, “Слуцкія ткачыхі” выявілі зварот Багдановіча да пушкінскіх традыцый успрыняцця і раскрыцця ў паэзіі жыцця ва ўсёй яго шматграннасці і гарманічнасці. Вучоба ў А. Фета паглыбіла псіхалагізм паэзіі Багдановіча, уменне адчуць “дыялектыку душы”, узбагаціла яго майстэрствам тонкага валодання лірычнымі сродкамі дзеля раскрыцця ўнутранага свету чалавека. Ужо ў “Вянку” МБ паскорана прайшоў шлях ад сваёй ранняй паэзіі імпрэсіяністычнага захаплення светаценем, дробных штрыхоў, малюнкаў да вершаў менавіта з пушкінскай шматслойнай гушчынёй фарбаў, эмац. адценняў.
“Вянок” - не зборнік, а цэласная кніга паэзіі, што ўпершыню ў нац. паэзіі самасцвярджала свае як жанрава-структурныя асаблівасці, так і асноўны ўнутраны прынцып аб'яднання вершаў у адзінае мастацкае цэлае - канцэптуальную разгорнутасць, завершанасць паэтычнай думкі, своеасаблівы яе лірычны сюжэт. Асн. грамадзянская тэма “Вянка” - тэма Радзімы. “Зачарованае царства” роднага краю радуе і засмучае паэта. Але ў нізцы аднайменнай назвы больш радуе. Паэта захапляе гармонія красы, разлітая ў прыродзе, і ён, як бы палемізуючы з уласнымі песнямі жальбы. Шмат у чым працягам погляду ў мінулае быў і наступны раздзел “Вянка” - “Места”. Якім было самае агульнае ўяўленне аб Беларусі пач. XX ст.? Беларусь мужыцкая, вясковая... Пераважна сялянскаю яна на той час сапраўды заставалася, але гэта не значыла, што такой яна была спакон веку. МБ мысліў гістарычна: азіраючы старую, сярэдневяковую Беларусь, ён бачыў у ёй і гарады, слаўныя магдэбургскім правам, рамеснікамі, кніжнікамі. Зб-к «Вянок» - глыбока філас. кніга. Паэт шукае “красу, і светласць, і прастор”, мацуе веру ў лепшае будучае народа, сваё адчувапне хараства прыроды і пачуццяў Чалавека. У гэтым, зразумела, было вельмі мала ад самой эпохі, у якую жыў паэт, ад той суровай, згрозлівай прозы, якая яе напаўняла. І ўсё ж паэт ад рэчаіснасці не адгароджваўся, ён быў з народам, з жыццём, якім яно было навакол. Гуманіст МБ стаў песняром і суч. яму эпохі. Не сама краса станавілася ў гэтых выпадках зместам яго паэзіі, а гуманізм адносін паэта да жыцця.

30.Асноўныя матывы паэзіі Максіма Багдановіча.

МАТЫВЫ ГРАМАДЗЯНСКАЙ ЛIРЫКI. Паэт пiша пра жыццё вёскi, пра яе долю-нядолю, стварае праўдзiвы вобраз мужыка-пакутнiка. Сялянiн у паказе Б. - чалавек бяспраўны, забiты i абяздолены, але ён пачынае разумець, на чыёй працы заснаваны дабрабыт грамадства i хто з'яў-ца вiноўнiкам народных пакут ("Пан i мужык"). МБ паказвае поўны трагiзму шлях працоўнага чалавека ва ўмовах капiталiзму, раскрывае класавыя супярэчнасцi памiж працоўнымi i эксплуататарамi ("З песняў бел-га мужыка").

“Край мой родны! Як выкляты богам” - адзiн з раннiх твораў грамадзян. лiрыкi Б. Гэты верш - паэтычы зварот да роднага краю, да народа з мэтай абудзiць яго свядомасць. Галоўны лiрычны матыў верша - матыў народнага гора. Яно набывае ўласцiвасцi жывой iстоты, стыхiйных сiл прыроды. Пратэст супраць буржуазнага грамадства. Паэзiя Б. напаўняецца сац. матывамi, высокiм гуманiстыч. пафасам.

Верш "Мяжы” (1914) - выдатны узор грамадз. лiрыкi. Матывам з'яў-ца абурэнне, рашучы пратэст супраць буржуазнага грамадства. Вобраз межаў - гэта сiмвал прыгнечання, няволi. Межы падзялiлi нiвы, лугi, раз'ядналi народ. Межы - прычына страшэннай сац. несправядлiвасцi. Верш - аўтарскi маналог, дзе апавядальная iнтанацыя чаргуецца з заклiкальнай.

ТЭМЕ ЛЮБВI ДА БАЦЬКАЎШЧЫНЫ прысвечаны вершы пра гiстар. мiнулае Беларусi. Б. напiсаў цыкл вершаў "Старая Беларусь". Сюды увашлi вершы "Летапiсец", "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi” - гэты верш найбольш выдатны, ён пакладзены на музыку. У iм праўдзiва раскрыв. думкi i перажываннi прыгонных сялянак у феадальн. эпоху. Паднявольная праца не прыносiць iм радасцi. Чужыя персiдскiя ўзоры нялюбы iх сэрцу. Душа ткачых цягнецца на волю, да свайго роднага блiзкага, дарагога. Гэты верш невялiкi, але яго змест вельмi глыбокi. Нiякая прыгонная праца не можа адарваць народ ад свайго роднага, нац., на чым грунтуецца яго дух, культура.

Верш "Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi" сагрэты пачуццем гарачай веры паэта ў вызваленне народа. Паэт гаварыць пра зярняты, знойдзеныя ў адным з магiльнiкаў Егiпта. Праляжаўшы там некалькi тысячагоддзяў, яны не загiнулi. Верш уяўляе сабой разгорнутае параўнанне. Магiла - сiмвал смерцi, жменя насення - увасаблене вечнасцi жыцця. Яна нагадвае паэту лёс бел. народа. Пад прыгнётам ён захаваў сваю жыццеўстойлiвасць. Б. параўноўвае абуджаныя рэвалюцыяй 1905 духоўныя сiлы народа з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца з глыбiнь на шырокi прастор, пераадольваючы усе перашкоды на сваiм шляху.

ТЭМА ЛЮБВI ДА РАДЗIМЫ. Гэтай любоўю прасякнуты многiя вершы. Сярод iх "Эмiгранцкая песня” - твор, накiраваны супраць людзей, пазбаўленых пачуцця патрыятызму. Iм ён супрацьпастаўляе моцную прывязанасць простых людзей да роднай зямлi. Высокае пачуццё патрыятызму, адданасць Радзiме жыве ў народа. Сiла гэтага пачуцця раскрываецца ў вершы "Як Базыль у паходзе капаў". У цэнтры верша - вобраз памiраючага салдата, якi развiтваецца з роднай зямлёй. Салдату балюча раставацца з жыццём. У развiтальных зваротах да поля, лесу, сям'i выяўляецца душа селянiна хлебароба, чалавека-патрыёта. Грамадзянскiя матывы служэння радзiме, гатоўнасцi змагацца за яе шчасце гучаць у вершах "Зразаюць галiны таполi адну за другой", "Пагоня".

МБ называюць ПЕСНЯРОМ КРАСЫ I ГАРМОНII. Яму ўласцiва пачуццё прыгожага. Пад уплывам карцiны Рафаэля "Сiксц. мадонна” напiсаў верш "Веранiка". У аблiччы хiлай дзяўчыны, што на вузенькай вясковай вулiцы суцiшала брацiка, паэт заўважыў рысы той двайной красы - дзявочай i матчынай. Да пейзажнай лiрыкi адносяцца таксама вершы "Зiмою", "Добрай ночы, зара-заранiца", "Па-над белым пухам вiшнi".

Тэма МАСТАЦТВА - (якое павiнна быць сродкам абароны працоўных), прызначэнне паэта i паэзii - вершы "Песняру", "Музыка". З грамадс. лiрыкай цесна звязана лiрыка КАХАННЯ. Лепшыя вершы Б. аб каханнi i дружбе могуць быць аднесены да шэдэўраў сусветнай паэзii. У вершы "Маладыя гады” паэт услаўляе сiлу i прыгажосць чалавечых пачуццяў. Першыя 3 страфы верша - успамiн лiрычнага героя аб сваiм юнацтве, аб шчасцi перажытага ў тыя незабыўныя гады. Апошняя страфа гучыць як гiмн жыццю. Сярод вершаў аб дружбе i каханнi вылучаецца раманс "Зорка Венера” - гэта вельмi лiрычны музыкальны твор. Ён кранае чытача сваёй задушэўнасцю, глыбiнёй i шчырасцю пачуццяў юнака, якi спазнаў шчасце кахання, а цяпер засмучаны тым, што растаецца з любай дзяўчынай. Усё гэта напаўняе душу героя i асацыiруецца з вобразам зоркi Вянеры.

Некаторыя вершы Б. уяўляюць сабой ФIЛАСОЎСКАЕ разважанне аб сэнсы жыцця. Паэт гаворыць аб сэнсе чалавечага жыцця, аб прызначэннi чалавека, аб яго духоўных iнтарэсах. Ён павiнны пражыць свой кароткi век ярка, хвалююча ("Жывешь не вечна, чалавек"). Шмат вершаў паэт прысвяцiў ПЕЙЗАЖНАЙ ЛIРЫЦЫ. Б. любiў прыроду, умеў тонка i праўдзiва паказаць яе хараство. У вершы "Перад паводкай” паэт малюе вясеннее ажыўленне прыроды. Вясенняя прырода сугучна ў гэтым вершы з пачуццямi i перажываннямi паэта (заключныя радкi).

З вялiкiм майстэрствам напiсан верш "Па-над белым пухам вiшань". У iм паэт тонка перадае музыку сiня-крылага матылька, якi спявае песню-гiмн вясне. Такая ж песня нараджаецца ў душы паэта.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.