Здавалка
Главная | Обратная связь

Жанрава-стылёвы дыяпазон прозы Багдановіча.



Казка “Музыка” - 1-ы друкаваны твор 16-гадовага юнака - гэта больш своеасаблівае крэда патрыятызму і асноўных эстэтычных прынцыпаўмаладога аўтара, чым “чыста” мастацкі твор. Ідэя казкі - у сцвярджэнні неўміручасці народа, неўміручасці мастацтва, якое расце на народных каранях, музык, што “выходзяць з-паміж народу”. У цэлым казка была пафасным ўслаўленнем перадавой бел літ, абуджанай 1905 годам, заяўкай МБ як на сваю эстэтыку народнасці, на такое гранне, якое будзе “будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе…”.

Уклад МБ у развіццё нац прозы пачатку стагоддзя звязаны са з’яўленнем ягоных “Апокрыфа” (1913) і “Апавядання аб іконніку і залатару…” (1914). Тэматычна і стылістычна гэтыя творы - пабрацімы, прысвечаны тэме мастацтва, стылізуюць тагачасную бел мову пад скарынінскія прамовы і пасляслоўі да Бібліі. Развіваючы тэмы ўласна эстэтычныя, МБ адзін з першых даваў спробы нац. філасофскай прозы.

Апокрыф” - МБ імітуючы біблейскі стыль, раскрывае ў гэтым апавяданні праблемы ўзаемаадносін мастацтва і жыцця, месца ў жыцці мастацтва і мастака, мастацтва як адзінства эстэтычнага і этычнага. Песня - выражэнне душы чалавека, яго духоўнасці. Песняю чалавек можа “разважыць смутак свой”.

Апавяданнем аб іконніку і залатару” МБ паказваў важнасць у справах мастацтва ўмельства, рамесніцкага майстэрства, без якога няма нараджэння прыгожых форм, абараняў не шаблон, паўтор, стылізацыю, а неабходнасць наватарства, разумення таго, што мастацтва абнаўляецца толькі ў пошуку, у руху, дапытлівых спрэчках вакол праблем яго існасці, сутнасці яго зместу і формы.

Сярод інш. празаіч. твораў МБ – апавяд. “Шаман” (таксама аб мастацтве, яго народных асновах, іх харастве), “Марына”, “Гарадок”, урыўкі “Сярод глухой пушчы…”, “Вясной”. Апрача апав. “Шаман”, іншыя да рэвалюцыі не друкаваліся і на развіццё літ працэсу ўплываць не маглі. Яны толькі паказваюць сёння, якія шырокія патэнцыяльныя мажлівасці стаць выдатным празаікам былі ў іх аўтара.

 

32. Праблема красы ў эстэтыцы М. Багдановіча (вершы “У вёсцы”, “Вераніка”, апавяданні “Апокрыф”, “Апавяданне аб іконніку і залатару”).

“Апокрыф”. Герой Пётр абвінавачвае сваіх апанентаў у эстэцтве, патрабуе, каб у прыгожае, у літ-ру прыўносілася мараль - “думкі добрыя і паўчаючыя”, яму ўяўляюцца паняцці маралі і красы адасобленымі, і ён патрабуе ўласна механічнага спалучэння першага і другога. Хрыстос катэгарычна перакрэслівае ўтылітарызм Пётры, што звязаны з яго недыялектычным разуменнем прыроды мастацтва. У “Апокрыфе” МБ вылучае 2 вобразы-увасабленні: коласа і васілька. Колас - хлеб штодзённы, васілёк - сімвал красы. Міфічны Хрыстос у МБ сцвярджае: “Добра быць коласам; але шчасліў той, каму давялося быць васільком”. І гэтая думка - неаспрэчная. “Бо нашто каласы, калі няма васількоў?” --> як бы навошта былі б людзі, каб не было іх імкнення да прыгожага, да ідэалу. Пісьменнік асуджае спажывецкія адносіны да жыцця, узносячы мастацтва як сілу, што ўзвышае чалавека ў чалавеку.

Апавяданнем аб іконніку і залатару” МБ паказваў важнасць у справах мастацтва ўмельства, рамесніцкага майстэрства, без якога няма нараджэння прыгожых форм, абараняў не шаблон, паўтор, стылізацыю, а неабходнасць наватарства, разумення таго, што мастацтва абнаўляецца толькі ў пошуку, у руху, дапытлівых спрэчках вакол праблем яго існасці, сутнасці яго зместу і формы.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.