Здавалка
Главная | Обратная связь

На шляху да эпасу: паэмы М. Багдановіча “Максім і Магдалена”, “Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык”, “Страцім-лебедзь”.



У найбольш поўнай форме бел. фальклор з яго багатымі традыцыямі выявіўся ў апошніх ліра-эпічных творах Багдановіча - паэмах “Максім і Магдалена” і “Страцім-лебедзь” (1916).

У аснове 1-й - пашыраны у славянскім фальклоры матыў няроўнага кахання. Трагічныя сац-псіхалагіч.канфлікты і падзеі раскрываюцца тут праз умоўнае проціпастаўленне адзінокага Максіма магутнаму пану і яго служкам. Рамантычная выключнасць яго хар-ру падкрэслена ў зваротах да “людзей добрых”, пачуццевасці і вернасці закаханых, ідыліі патаемных сустрэч і прызнанняў. Трагічны вобраз раскрыжаванага сялянскага сына у фінале паэмы набывае сімвалічны сэнс – ён успрымаецца як вынік пасіўнасці і неарганізаванасці ў барацьбе за чалавечае шчасце. Сваім гуманістыч. пафасам паэма пераклікаецца з многімі праблемамі дарэвалюц. эпохі.

Пад уплывам бурлівых грамадска-паліт.падзей, імклівага росту актыўнасці шырокіх мас зараджаецца задума героіка-рамантычнай паэмы “Страцім-лебедзь” (1916). “Гэту тэму навеяла мне вайна, гібель мільенаў і мой ўласны лес” – гутарка з Бядулей. Паэма - гімн гераічнай асобе, прасякнута пафасам актыўных адносін да жыцця. У аснове сюжэт апакрыфічнай казкі, апублікаванай Раманавым у “Бел. зборніку”. Стыхійны бунт Страціма-лебедзя супраць волі Ноя падаецца ў паэме як подзвіг ў імя выратавання дробных птахаў, асуджаных пад час патопа на гібель. Канцоўка трагічная - ратуючы больш слабых, Страцім гіне ў разбушаваных хвалях.Самаахвярны ўчынак героя мае глыбокі сэнс - абуджае пачуццё павагі, выкрывае тыя сілы, што прывялі да гібелі. Алегарычнасць вобразаў - імкненне аўтара паказаць трагічны лёс той часткі сялянства, якая, разгубіўшыся перад абліччам грозных падзей, гінула на палях імперыялістычнай вайны ці на шляхах бежанства ад голаду і гаспадарчай разрухі. Такі ж лёс чакаў і тую частку дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая ішла на бессэнсоўныя ахвяры ў імя абстрактных ідэалаў дабра і справядлівасці. Паэма хар-ная ў сэнсе выяўлення моцных і слабых бакоў яго светапогляду: з аднаго боку, мары аб новым тыпе героя, актыўнага і самаахвярнага, блізка звязанага з масай, пагарда да вышэйшых слаёў грамадства, з другога - няяснсць шляхоў барацьбы, абстрактнае разуменне свайго патрыятыч. абавязку. У паэме яскрава выявіліся тэндэнцыі тв-ці Б на заключным этапе. У параўнанні з папярэднім, цяпер істотна пашыраецца функцыя алегорыі, паглыбляецца ўнутраны змест, выяўленчая значнасць. Дзейсным сродкам стала гіпербалізацыя. Гераічныя рысы Страціма падаюцца праз знешнія рысы - у крылах “трыста тры пяры”.

“Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык” - “вельмі жаласная гісторыя” трагічнага кахання мушкі-зелянушкі і камарыка - насатага тварыка. Бытавое, традыцыйна-абрадавае стала фонам, на якім выступаюць мушкі, камарыкі, чмялі, пчолы, конікі і інш. Паэтызуючы бытавое, МБ адначасова раскрываў псіхалаг. асаблівасці хар-ру бел народа, якія так хораша адлюстраваліся ў бел народных песнях і на якіх вырасла паэма “Мушка-зелянушка…”. Якраз так, як паводзяць сябе ў паэме яе героі, у жыцці паводзілі сябе бел сяляне. Іх некаторыя чалавечыя слабасці добразычліва і высмейваў паэт, і найперш гультайства, няўмельства мушкі, што давялі небараку-камара да пагібелі. Нічога жаласнага ў гэтай “вельмі жаласнай гісторыі” пра няўдалае сватаўство і смерць камара няма, а ёсць проста мудры смех народа з гультайства, з камарынай блізарукасці таго ці іншага чалавека.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.