Здавалка
Главная | Обратная связь

Публіцыстычная творчасць М. Багдановіча.



Публіцыстыка МБ з уласна беларускім літаратурна-грамадскім рухам пачатку стагоддзя таксама была мала звязана. Гэта значная старонка ў творчасці МБ. Сярод лепшых публіц. твораў яго – артыкулы “Бел. возрождение” (1915), брашуры “Чырвоная Русь”, “Братья-чехи”, “Угорская Русь” (1914), даследаванні “Образы Галиции в худ. лит-ре” (1914), “Белорусы” (1915). Гэтымі творамі МБ заяўляў аб сабе як аб шырокім даследчыку гісторыі, культуры, літ-ры народаў славянскага свету.

Вылучаюцца ў спадчыне МБ матэрыялы на палітычныя, сацыялагічныя тэмы – рэцэнзіі, напрыклад, на “Дневник социал-демократа” Г.В. Пляханава (1916), на кнігу “Славянский мир” А.Л. Пагодзіна (1915), часопіс “Национальные проблемы” (1915).

 

36. А. Гарун: цярністы шлях вяртання ў літаратуру.

Імя Алеся Гаруна доўгі час замоўчвалася. Яго адносілі да ліку нацыянальна-дэмакратычных інтэлігентаў, якія пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. і ў час грамадзянскай вайны не здолелі зразумець сутнасці і хар-ру класавай барацьбы, разабрацца ў нац. палітыцы бальшавікоў, дапамагалі легіёнам Ю. Пілсудскага. Большасць твораў А. Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, бел. моўнага асяроддзя. Многія творы А. Гаруна скіраваны ў бок грамадска-палітычнага жыцця, прысвечаны надзённым падзеям тых часоў. Сцвярджаючы, што ў час войнаў пакутуюць не іх пачынальнікі, а простыя людзі, аўтар выкрывае і асуджае ганебную сутнасць войнаў, паказваё іх бесчалавечны і трагічны хар-р. У складаных умовах 1917-20 пісьменнік спрабаваў акрэсліць напрамкі і перспектывы грамадскага развіцця, даць ацэнку дзейнасці паліт. партый і іх праграмам. У творах гэтага перыяду ўзмацняецца пачуццё трывогі за лёс шматпакутнай Бел., гучыць матыў самаахвярнага змагання за родны край, асабістай адказнасці за яго далейшы лёс, вера ў лепшую долю народа. Вершам "Брацця, к агульнаму шчасцю...", "Кліч" уласцівы дэкларацыі, звароты, заклікі да роўнасці, братэрства, да вызвалення з-пад рабскага духу, на штурм "трона крыўды", пракляцці тым, "хто свой карк захоча гнуць, і рукі ворагу лізаць, і словы льсцівыя казаць". У творчай спадчыне А. Гарун нямала філасофскіх твораў, напоўненых элегічнай танальнасцю, камернасцю ("Nocturno", "Ідуць гады", "На смерць"). Лірычны герой гэтых вершаў разважае над глабальнымі праблемамі рэчаіснасці: сэнсам чалавечага жыцця, яго скарацечнасцю, вечным і нястрымным рухам у прыродзе і грамадстве, мэтазгоднасцю чалавечага існавання і інш. АГ унёс значны ўклад у развіццё бел. прозы і драматургіі. Яго 6 апавяданняў, лірычная легенда "Першы снег", п'есы для дзіцячага тэатра пашырылі ідэйна-тэматычныя і жанравыя формы бел. літ і яе выяўленча-мастацкія сродкі. У цэнтры апавядання "Пан Шабуневіч" - гісторыя змагання рамесніка-шаўца (з чыноўніцкім светам, з жонкай-каталічкай) за права карыстацца роднай мовай у штодзённым жыцці, за права звацца беларусамі. У драматычных творах выявілася багацце творчай фантазіі аўтара, цудоўнае веданне ім народных казачных вобразаў і свету дзіцячых уяўленняў, адчуванне прыгажосці бел. прыроды. Творы пісьменніка, які "народу на алтар свой дыямент прынёс", займаюць пачэснае месца побач з творамі Купалы, Коласа, Багдановіча.

 

37. Праблематыка і жанрава-стылёвыя асаблівасці паэзіі А. Гаруна.Гарун вельмі любіў сваю радзіму і свой народ, засведчыўшы гэту любоў паэтычным словам і рэвалюцыйнай, антыўрадавай дзейнасцю, за што быў сурова пакараны. Знаходзячыся далёка ад роднай Бел., паэт думкамі, сэрцам быў з ёй. Яна паўставала перад Гаруном у вобразе жанчыны-маці. Паэт нёс у сэрцы і нядолю, прыгнечанасць Бацькаўшчыны, і яе прыгажосць. Кантрасныя малюнкі-карціны роднага краю паўстаюць у вершы «Як надарыцца мінута...»: Гарун адмаўляў прыгнёт адных народаў другімі («Крыўды людской нам не трэба, Слёз не бажаем нічых»). Яго чалавечымі і палітыч. ідэаламі былі «роўнасць, братэрства і згода». Але гаворачы пра «панства братэрства і працы, вольнасці, хлеба і святла», заклікаючы «новы ўсім лад будаваць», Гарун заставаўся сынам сваёй роднай зямлі, адстойваў права на сваю мову, культуру, незалежнасць. Па Гаруну, быць роўным сярод роўных не азначала пазбавіцца нац. адметнасці, у гэтым ён разыходзіўся з бальшавіцкім разуменнем інтэрнацыяналізму. Як і Купала, Гарун не аднойчы звяртаўся да мінулага радзімы, шукаючы там «прычыны нашых бед і крыўд». У вершы «Ты, мой брат, каго зваць Беларусам» (1910) паэтычнымі сродкамі ўзнаўляецца гісторыя роднага краю: Але насталі іншыя часы - «бел. слава і воля адышла, адцвіла, закацілась». У тым, што народ не знік, не загінуў, паэт бачыў заслугу мовы. Яна адна заставалася незабранай «у сялянскай аграбленай хаце». Як запавет нашчадкам гучаць апошнія радкі верша: Сваю «вяскову, просту, а святую» мову ўслаўляе паэт у «Гімне роднай мове». Услаўляе «за муку вечную», бо яна цярпела гэтак жа, як і людзі, што ёй не здрадзілі, за «вяліку справу», бо яна аб'ядноўвае народ, робіць яго духоўна прыгожым. Будучы далёка ад роднай зямлі Гарун глыбока перажываў падзеі 1-й сусветнай вайны, разумеў, што яны яшчэ больш ўскладнілі становішча бел. народа, памножылі яго няшчасці і гора. Як і ў М.Гарэцкага, творы Гаруна выразна антываенныя. Бел. пісьменнікі з самага пачатку адчулі несправядлівасць вайны, яе грабежніцкі, захопніцкі хар-р. «Усё цяпер згіне, як згіну, можа, і я сам... ва славу... ва славу... чаго? Вызвалення «малых» народаў? А ці вызваліцца мой народ? Што яму дасць гэтая вайна», — ставіць пытанне Лявон Задума ў запісках «На імперыялістычнай вайне». Алесь Гарун заклікаў да спагадлівасці, да чалавечнасці, проціпастаўляючы жорсткасці вайны міласэрнасць, дабрыню. Творчая спадчына паэта тэматычна багатая і шматстайная. Побач з грамадзянскай лірыкай - глыбокія па думцы, арыгінальныя па мастацкаму выяўленню філасофскія вершы («Жыццё», «Як ліст вярбінкі маладой...» і інш.), маляўнічыя, настраёвыя прыродаапісальныя («У прыпар», «Вясна», «Вецер»), усхвалявана лірычныя, інтымныя («Дзяўчаці», «Пралескі»).

Лёс быў жорсткім да Гаруна. Большая частка яго твораў напісана ў выгнанні. Нельга назваць спрыяльнымі для творчай працы і апошнія гады жыцця, калі паэт вярнуўся на знявечаную, разбураную, разграбленую 1-й сусветнай вайной, пазнейшымі акупацыямі радзіму. Паэзія Гаруна глыбока дэмакратычная і гуманістычная. Яна прасякнута высокім грамадзянска-патрыятыч.пафасам, непасрэдна звернута да народа, яго жыцця, гісторыі і сучаснасці. У вершах паэта моцна гучыць голас пратэсту супраць сац. і нац. прыгнёту, услаўляецца свабода народа, ідэя нац. адраджэння Бацькаўшчыны. Радзіма – гал. тэма ўсёй тв-ці Гаруна. У барацьбе за яе свабоду і шчасце бачыць ён сваё пяснярскае прызванне, гал. мэту жыцця. Абвостранае пачуццё Радзімы, сыноўняй любові да яё, роздум аб яе гістарычнай долі праходзіць як лейтматыў праз усю лірыку паэта. Вобраз Радзімы набывае шырокае абагульненае значэнне, асацыіруецца і зліваецца з вобразам маці. Маці-Радзіма для яго - самае дарагое, запаветнае, вышэйшы крытэрый любові, духоўнасці, маральнасці. «Гэту 1-ю кніжку думак і песень сваіх,— пісаў Гарун,— матцы сваёй прысвячаю».

 

38. Вобраз беларуса-адраджэнца ў зборніку А. Гаруна “Матчын дар”.

Пры жыцці выйшлі зб. паэзіі "Матчын дар" (1918) і кніга дзіцячых п'ес "Жывыя казкі" (1920). У зб. "Матчын дар" увайшлі вершы, напісаныя Гаруном у 1907-14. Гэты зб, як і "Вянок" Багдановіча, з'яўл. кнігай лёсу паэта. Складаецца ён з 3-х раздзелаў ("Роднаму краю", "На чужыне" і "Праявы роднага"): 1-ы з 2-м утвараюць антанімічную (антытэзную) пару, а 3-і, акумулюючы іх асноўны змест, аб'ядноўвае і як бы завяршае кампазіцыю кнігі. Пачынаецца "Матчын дар" своеасаблівым уступам - вершам "Людзям", у якім паэт акрэслівае сваю паэтычную праграму і тыя тэмы, што знойдуць далейшае ўвасабленне ў зб: Гарун не ставіць заслону паміж сабой і народам, у жыцці якога бачыць вытокі сваёй тв-ці ("дзе сам народ - пясняр") і дзеля якога будзе тварыць. Тэма паэта і паэзіі знайшла сваё далейшае вырашэнне ў вершы "Паэту", які ўяўляе з сябе зварот-просьбу чытача да творцы: Большасць твораў Гарун напісаў у выгнанні, дзе, па сутнасці, склалася яго творчая індывідуальнасць, выявіўся шматгранны пісьменніцкі талент, прыйшла мастацкая сталасць. У многіх творах пераважаюць сумныя, элегічныя настроі, абумоўленыя трагедыяй жыцця выгнанніка, безвыходнасцю свайго паднявольнага становішча, адарванасцю ад бацькоўскай зямлі, бел.моўнага асяроддзя. "Долі я не бачу, радасці не знаю"- гэтыя радкі з верша "Матчын дар" можна лічыць лейтматывам песень-дум, песень-жальб "У выгнанні", "Журба", "Восень", "Навокал". "Думы ў чужыне". Але жорсткі лагерны рэжым не змог вытравіць у паэта бязмерную любоў да Бацькаўшчыны, веры ў свой народ. Асаблівае значэнне ў нац.адраджэнні Гарун надаваў мове,у якой бачыў адну з гал.прыкмет самастойнасці і цывілізацыі нацыі.Услаўленне роднай мовы ён лічыць адным са сродкаў абароны правоў бел.народа“Гімн роднай мове”.

У вершы "Песня-звон" паэт называе родную мову магучым бліскучым звонам, які "з срэбра літы, з злота збіты". І гэты звон павінен дапамагчы званару ў справе абуджэння народа, гусляру (песняру) - у справе праўдзівага паказу жыцця чалавека, спынення "жалю" (гора, галечы, беднасці). У вершы "Ты, мой брат, каго зваць Беларусам..." Гарун сцвярджае, што не можа бясследна загінуць той народ (нават калі яго абрабавалі, адабраўшы "і зямлю, і лясы, і кілімы", пазбавіўшы магчымасці выхоўваць дзяцей), які змог зберагчы родную мову - скарб, што захаваўся ад дзядоў і прадзедаў. У першым і апошнім чатырохрадкоўях гучыць заклік шанаваць, берагчы родную мову.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.