Здавалка
Главная | Обратная связь

Жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага (1893-1938).



Псеўд.: Максім Беларус, А. Мсціслаўскі, Дзед Кузьма, Мацей Мышка і інш. Нарадз. 18 лютага 1893 (6 лютага па старому стылю) у вёсцы Малая Багацькаўка на Магілёўшчыне ў сялянскай сям'і. Меў двух братоў - Гаўрылу і Івана.

Максім закончыў пачатковую школу граматы ў вёсцы Вялікая Багацькаўка, а потым – царкоўна-прыходскую ў Вольшы.У 1908 г. 4 гады у вучылішчы. У часопісе «Наша ніва» у 1912–13 з'явіліся спачатку карэспандэнцыі, а потым фельетоны і 1-ыя апавяданні (самае першае – “У лазні”) з подпісам "Максім Беларус". Большасць апавяданняў, апублікаваных у часопісе, склала змест 1-ай кнігі Гарэцкага – зб-ка «Рунь» (1914). Яго творы былі заўважаны крытыкай. Багдановіч адзначыў Гарэцкага як таленавітага мастака слова.

Пасля заканчэння каморніцка-агранамічнага вучылішча малады пісьменнік едзе па размеркаванні на Віленшчыну, дзе працуе каморнікам. Там завязалася сяброўства з Купалам і Бядулем. У віленскі пэрыяд Гарэцкім былі напісаны драматычная аповесць «Антон», а таксама артыкулы «Наш тэатр» (1913) і «Развагі і думкі» (1914).

У гады 1-ай Сусветнай вайны Гарэцкі ўдзельнічаў у кравапралітных баёх ва Усходняй Прусіі, дзе быў цяжка паранены (мабыць паранены ў правую нагу). Падлячыўшыся ў Вільні, вучыўся ў Паўлаўскім ваенным вучылішчы. Атрымаўшы чын прапаршчыка, праходзіў службу спачатку ў Іркуцку, а потым у Гжацку. Маючы вольны час, пісьменьнік стварыў там шэраг апавяданняў пераважна ваеннай тэматыкі – «На этапе», «Генэрал», «Прысяга»і інш.

1916-17 - зноў апынуўся на фронце, на гэты раз на станцыі Парахонск у раёне пінскіх балот. Франтавыя ўражанні і назіранні пісьменьнік акуратна заносіў у дзённік, матэрыялы якога ён пазней выкарыстаў для напісання дакумэнтальна-мастацкай аповесці «На імпэрыялістычнай вайне».

1917 - цяжка захварэў і быў эвакуіраваны ў Арол. Лячыўся спачатку ў Маскве, потым у Жалезнаводску. Рэвалюцыю пісьменьнік сустрэў у Смаленску, там жа ў гэты час знаходзіўся і Я. Купала. М. Гарэцкі захапіўся журналістыкай: спачатку працаваў у газэце «Известия Смоленского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов», а потым – у «Звезде», рэдакцыя якой пасля абвяшчэння БНР пераехала з Менска ў Вільню. У час польскай акупацыі пісьменьнік шмат працуе, займаецца грамадскай дзейнасцю і плённа піша. Гарэцкі быў выкладчыкам Віленскай бел гімназіі, чытаў лекцыі на бел настаўніцкіх курсах, рэдагаваў газэты «Наша думка» і «Бел ведамасці». 1919 - ў Вільні пабраўся шлюбам. Жонка, Леаніла Ўсьцінаўна Чарняўская-Гарэцкая, працавала настаўніцай у I-ай Віленскай бел гімназіі, працавала над складаннем чытанак «Родны край». 1-ае, напісанае ёй апавяданне - «Мікітка» (Вільня), стала аўтарам малога зборніка «Дзяціныя гульні».

Дзеці: Сын Леанід, загінуў у баях пад Ленінградам (1944). Дачка Галіна.

1919–23 напісаў больш за 20 твораў: апавяданні, аповесць «Дзве душы», крытычныя артыкулы, першы падручнік «Гісторыя беларускае літ-ры» і «Хрэстаматыю беларускае літ-ры: XI ст. - 1905 г.».

1922 за антыўрадавую дзейнасць быў арыштаваны польскімі ўладамі. Адбываў пакаранне ў адзіночнай камеры Лукішскай турмы, затым быў высланы ў Коўна.

1923 пераязджае ў Менск. Займаўся пераважна выкладчыцкай і навуковай дзейнасцю. Выязджаў у Сібір і на Далёкі Усход вывучаць жыцьцё беларусаў-перасяленцаў. Гэта стала асновай для напісання цыкла «Сібірскія абразкі».

1930 быў рэпрэсіраваны на падставе несправядлівага абвінавачання ў «контррэвалюцыйнай» дзейнасці і высланы ў Вятку. У ссылцы Гарэцкаму давялося папрацаваць чарцёжнікам, далакопам і тэхнікам-калькулятарам. Нават у такіх невыносных умовах пісьменьнік не страчваў аптымізму, працягваў займацца сваёй любімай справай. У гэты час ён апрацоўваў мат-лы да дакумэнтальна-мастацкага твора «Камароўская хроніка», працаваў над раманам «Віленскія камунары», які завяршыў у пасёлку Пясочня (цяпер знаходзіцца ў Калужскай вобласці, Расея) дзе яму пашчасціла ўладкавацца на працу настаўнікам.

1936 Гарэцкі наведаў родныя мясьціны, марыў здаць экзамэны за поўны курс педінстытута. Але надзеям пісьменьніка не суджана было збыцца: праз год ён зноў трапіў пад новую хвалю арыштаў.

1938 Гарэцкі быў расстраляны ў Вязьме. Яго апошнім творам сталі незавершаныя «Скарбы жыцьця», дзе пісьменьнік паказаў трагізм становішча мастака ў таталітарнай дзяржаве.

 

54.Месца і роля Гарэцкага ў нац прыгожым пісьменстве. Рознабаковы хар-р таленту. Пакутніцкі лёс мастака.М. Гарэцкі належыць да ліку выдатных дзеячаў бел культуры. Яго творчасць уяўляе змястоўную і яскравую старонку ў гісторыі нац. прыгожага пісьменства.
Гарэцкі - асоба надзвычай шырокага творчага дыяпазону. Таленавіты мастак слова, адзін з пачынальнікаў бел прозы, буйны вучоны, гісторык, тэарэтык літаратуры, палымяны публіцыст, нястомны змагар за нац адраджэнне, педагог, арганізатар літ. руху, лексікограф, перакладчык, збіральнік і прапагандыст вуснай нар. творчасці. Гарэцкі - гэта гонар і сумленне бел. нацыі, яе духоўны. настаўнік, які ўнёс велізарны уклад у фарміраванне нац. свядомасці беларусаў.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.