Здавалка
Главная | Обратная связь

Аповесць Гарэцкага “Дзве душы”. “Блуканне па пакутах” Ігната Абдзіраловіча.



Аповесць "Дзве душы", напісаная па гарачых слядах вызначальных для Беларусі падзей 1918-19 гг, адносіцца да філасофскіх твораў. Гал. герой аповесці Ігнат Абдзіраловіч - армейскі афіцэр, у мінулым студэнт з дэмакратычнымі поглядамі. Ён жыве ў рэвалюц. эпоху, і неакрэсленасць яго пазіцый у многім вытлумачваецца неакрэсленасцю паліт. сітуацыі ў краіне. Яго душэўны стан адлюстроўвае адпаведнае становішча бел народа на канкрэтным этапе яго развіцця. Адной з прычын душэўнай раздвоенасці Ігната з'яўляецца і блытаніна з паходжаннем. У 27-гадовым узросце герой твора даведаўся ад маці Маланні, што ён ад нараджэння - Васіль - селянін па паходжанні. Малання, узятая калісьці ў двор памешчыка Абдзіраловіча да нечакана асірацелага дзіцяці, падмяніла панскага сына сваім. Такім учынкам яна спадзявалася забяспечыць багатае і шчаслівае жыццё свайму роднаму сыну. Дзве душы (сялянская і панская) не маглі ўжыцца разам: "Душа дваілася. Адна палова несказанна плакала і жалілася на другую, нашто яна мучыць яе падманкамі. І калі ён троху выстагнаўся, казала: "Уцячы... уцячы...". Супярэчлівымі з'яўляюцца не толькі думкі, душэўныя разважанні Абдзіраловіча, але і яго паводзіны, учынкі: прызнаецца Алі Макасеевай у каханні, але за яго ніяк не змагаецца; знаходзіцца ў гушчы рэвалюц падзей, але ўдзелу ў іх не прымае; заяўляе перад ворагамі беларушчыны, што ён беларус, а перад змагарамі за Бацькаўшчыну сцвярджае, што яго радзіма - Расія. Душа Ігната дваіцца, калі неабходна акрэсліцца ў адносінах да чырвоных і белых, трэба вызначыцца па пытаннях класавай барацьбы. У канцы твора ён быццам адолеў хваробу дваістасці, перастаў быць пабочным назіральнікам і "ціхім думаннікам" і прызнаўся сабе: "Я з-за непаразумення трапіў у панскія сыны, я сын гэтай чорнай грамады і хацеў бы павесці яе ляпей за ўсіх да шчасця". У аповесці нямала іншых вобразаў, якія ў пэўнай ступені дапамагаюць раскрыць асн. ідэю твора. Перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу Іван Карпавіч Гаршчок – палітычны авантурыст, які, адчуўшы ў "бальшавізме нешта блізкае, роднае і любае", бязлітасна забівае і катуе нявінных людзей. Лозунгам яго жыцця з'яўляецца дэвіз "Сячы трэба да карэння". Антыподамі Гаршчка, змагарамі за бел. ідэю, носьбітамі адраджэння ў аповесці выступаюць Мікола Канцавы, Іра Саковіч, Сухавей. У іх паводзінах многа рамантыкі і ўзнёсласці, і таму яны больш займаюцца самаўсведамленнем, агітацыяй за "беларускі спісак", чым канкрэтнымі дзеяннямі, адраджэнскімі справамі.

!!!! Чаму дваілася душа Абдзіраловіча? 1) паходжанне (мужык ці пан?); 2) адукацыя (цемны народ ці адукаваная эліта?). Адукацыя – галоўны прынцып. Таму як ён і не просты селянін, але і не эліта; 3) каханне (кахае ці ненавідзець?); 4) нац. пытанне (беларус ці расеец?); 5) сац. пытанне (бальшавік ці не?).

 

58. Крамольныя творы Гарэцкага.

У творах паказаны цяжкі шлях Беларусі ў разломныя гады, ставяцца праблемныя пытанні - пра адметнасць нашага адраджэння. Трагедыя нар. жыцця паўстае са старонак згаданых апавяданняў, а сама зямля нібы акутана ў іх крывавым тумане, праз якія прадзіраюцца постаці Купалы, Скарыны, Багушювіча, Цёткі (“Фантазія”).

Гарэцкі не адступаецца ад гістарычнай праўды, стварае паўнакроўныя жыццёвыя карціны, выпісвае сапраўдныя, а не прыдуманыя, тыпы, народжаныя пераломнай эпохай.

У “У 1920 годзе” выведзены 2 тыпы людзей. 1- перабежчык з Савецкая Беларусі, вясковы настаўнік, 2 – вайсковец, што вярбуе салдат для бел арміі. Больш нацыянальна свядомы першы – дэкламуе урывак з “Тарас на парнасе”, не супраць бел школ, прызнае, што рух за беларускасць шырыцца.

 

59. Аналіз аповесцей Гарэцкага “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “У чым яго крыўда?” (1 на выбар).Аповесць «Ціхая плынь» Гарэцкі пісаў на працягу 13 гадоў. Канчатковы яе варыянт выйшаў у 1930 г. «Ціхая плынь» - аповесць-даследаванне. Расказваючы пра свайго героя, апісваючы яго кароткае цяжкае жыццё, Гарэцкі даследуе сацыяльныя ўмовы, у якіх рос хлопчык Хомка. Адначасова з гэтым аўтар нібы заглянуў у таямніцы жыцця і адкрыў для сваіх суайчыннікаў незлічоныя духоўныя скарбы народа, адметныя народныя хар-ры, сціплыя, прасякнутыя дабрынёй і вераю ў яе.

У аснове твора - складанае, гаротнае жыццё сялянскага хлопчыка Хомкі. Нярадасным было яго дзяцінства. Не адзін раз, не ўмеючы яшчэ гаварыць, даводзілася Хомку аднаму бавіць час, часта галоднаму, бо маці не было калі з ім сядзець: трэба было ісці на поле працаваць. 3 гадамі радасці ў хлопчыка не прыбаўлялася, крыўдзілі ўсе, хто толькі мог: школьны настаўнік, гаспадар, у якога парабкаваў, ды і ці мала хто яшчэ.

Пісьменнік нібы сам праходзіць з Хомкам па жыцці: даследуе кожную хвіліну, кожную думку свайго героя. I як вынік гэтага даследавання перад намі паўстае характар беларуса, сціплага чалавека, безадказнага працаўніка з чулым, добрым сэрцам, з душою, поўнаю паэзіі, з любоўю да жыцця і з гатоўнасцю несці на сабе ўвесь цяжар гэтага жыцця.

Гаротны лёс Хомкі - не выключэнне. Такіх лёсаў цэлае Асмолава, такія лёсы скрозь і паўсюль. Ды хіба якім іншым лёсам можа адарыць гаротная Беларусь» а менавіта такой - спустошанай і абяздоленай - бачыцца Радзіма аўтару. Разам з тым пісьменнік не прамінае прыгадаць сівую велічную мінуўшчыну сваёй краіны, той час, калі Беларусь яшчэ не была прыдаткам Расіі, а мела сваю самастойнасць. Ды гэта толькі ва ўспамінах. Сённяшняе Асмолава, як і ўся Беларусь, гаротнае, жабрацкае, забыты Богам край. Царскі рэжым звярнуў на яго ўвагу толькі тады, калі спатрэбіліся смяротнікі. Бел моладзь вымушана была ісці на імперыялістычную вайну, гінуць у чужым далёкім полі невядома за што.

Трапляе на чалавечую бойню і маладзенькі, ціхі, безабаронны Хомка. Трапляе - і ў першым жа баі гіне, не зразумеўшы нават за што.

Праз лёс Хомкі Гарэцкі выкрывае антынародную сутнасць вайны. Ён сцвярджае, што народ заслугоўвае шчасця і свабоды, самастойнага нацыян. развіцця, што адраджэнне можа вярнуць народу пачуццё нацыянальнай і чалавечай годнасці.

 

60. Ідэйна-эстэтычныя ўстаноўкі М. Гарэцкага, вызначаныя ў артыкулах “Наш тэатр”, “Развагі і думкі”.

1) Чытай самі артыкулы абавязкова!

2) Адказ і крытыка па гэтаму пытанню ёсць у кнізе Алега Лойка “Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Частка 2”

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.