Здавалка
Главная | Обратная связь

Старонкі біяграфіі Змітрака Бядулі.



Змітрок Бядуля, сапр.: Самуіл Яфімавіч Плаўнік (23 красавіка 1886, в. Пасадзец (цяпер Лагойскі р-н Мінскай вобл.) - 3 лістапада 1941, каля Уральска, Расія; Псеўд.: Саша Пл-ік; Ясакар; Зьмітро Бядуля).

Нарадз. ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку - іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе, у школе равінаў, якую ён не скончыў і вярнуўся ў Пасадзец, дзе працаваў некаторы час хатнім настаўнікам, пасля – канторшчыкам.. Ведаў іўрыт - старажытна-яўрэйскую мову, ідыш, ням., бел., рус. і крыху польскую мовы. Яшчэ хлопчыкам Бядуля складаў вершы на старажытна-яўрэйскай мове, але пачаткам яго літ. дзейнасці лічыцца 1907, калі ён пачаў пісаць вершы на рус. мове і пасылаць іх у пецярбургскія часопісы. Там вершы хвалілі, але не друкавалі. 1-ы мастацкі твор на бел мове будучага пісьменніка ўбачыў свет у газеце «Наша Ніва» у 1910 г. – літ. абразок “Пяюць начлежнікі...”.

Знаёмства з рус. паэзіяй 19 ст. - штуршок напісання на рус. мове вершаў і апавяданняў лірыка-сентымент. хар-ру. Асобныя друкаваліся у рускіх часопісаў для пачынаюч. пісьменнікаў “На берегах Невы” (Пецярбург) і “Молодые порывы” (Вільня) 1911-12. У 1912 Бядуля пераехаў у Вільню, працаваў у канторы лесапрамыслоўца, затым у рэдакцыі "Нашай Нівы" разам з Я. Купалам. Апавяданні напісаныя Бядуляй ў тыя гады сталі класікай бел літ-ры. У 1913 апублікаваў зб-к лірычных імпрэсій «Абразкі» (Пецярбург).Летам 1915 з Вільні вярнуўся ў в. Пасадзец, а неўзабаве пераехаў у Мінск, дзе працаваў у бел бежанскім камітэце. Пазнаёміўся з М. Багдановічам, жыў з ім на адной кватэры. Кастрычніцкую рэвалюцыю спачатку не прыняў, што і выявілася ў яго літ. дзейнасці перыяду грам. вайны, ням. і польскай акупацыі. Пасля выгнання акупантаў з тэрыторыі Беларусі стаў на пазіцыі Савецкай ўлады і ўключыўся ў грамадскае і культ. жыццё краіны. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі некалькі год працаваў у газ. «Савецкая Беларусь» і інш. газетах, быў рэдактарам 1-га бел савецкага дзіцячага часопіса «Зоркі». 1922 - 1-шы паслякастрычніцкі зборнік “Пад родным небам”. Пашырылася тэматыка тв-ці, выявілася імкненне да эпічнага адлюстравання новых з’яў рэчаіснасці (паэмы “У Ясных Крушнях”, 1921; “Беларусь”, 1923). На смерць Леніна адгукнуўся глыбока эмацыянальнай паэмай “Чырвона-чорная жалоба”. Стаў членам літ. аб’яднання “Маладняк”, адкуль у 1926 перайшоў ва “Узвышша”. У 1926 пачаў працаваць у Інстытуце бел. культуры, рэдагаваў краязнаўча-этнаграфічны часопіс «Наш край». На пачатку ВАВ вымушаны пакінуць Беларусь і ў тым жа 1941 г. памёр па дарозе ў эвакуацыю.

У паслярэвалюцыйны час выйшлі кнігі паэзіі «Пад родным небам» (1922), «Буралом» (1925), «Паэмы» (1927), зборнікі апавяданняў «На зачарованых гонях» (1923), «Апавяданні» (1926), «Выбраныя апавяданні» (1926), «Танзілія» (1927), «Дэлегатка» (1928), «Тры пальцы» (1930), «Незвычайныя гісторыі» (1931), «Па пройдзеных сцежках» (1940), аповесці «Салавей» (1928, экранізавана і пастаўлена ў 1937, аднайменны балет у 1939), «Набліжэнне» (1935), «У дрымучых лясах» (1939, часопіс «Полымя»), двухтомны раман «Язэп Крушынскі» (1929-1932), «Выбраныя творы» (1934). Для дзяцей выдадзены кнігі «Качачка-цацачка» (1927, казка), «Вясной» (1928, вершы), «Гаспадарка» (1930, вершы), «Мурашка-Палашка» (1939, вершаваная казка), «Люцік» (1940, верш).

Пераклаў з іўрыта на бел мову аповесць Шолама-Алейхема «Хлопчык Мотка» (1930), раман С. Годынэра «Чалавек з вінтоўкай» (1933), кнігу С. Каган «Апавяданні» (1940), паасобныя вершы Т. Шаўчэнкі, Ю. Будзяка. Шмат твораў і зборнікаў выйшлі пасля смерці і ў пасляваенныя гады: «Апавяданні» (1947), «Мае забавы» (1949, вершы), «Сярэбраная табакерка» (1958, казка і апавяданні), «Дзень добры!» (1979, вершы, казкі, апавяданні), асобныя вершы, казкі. У 1951-1953 выйшаў Збор твораў у 4-х, у 1985-1989 - у 5 тамах.

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.