Здавалка
Главная | Обратная связь

Ранняя творчасць З. Бядулі. Бядуля і мадэрнізм. Зборнік “Абразкі”.



Зб.выданы ў выдавецтве “Загляне сонца і ў наша аконца”, лірычныя празаічныя мініяцюры. Імпрэсіі, якія ўвайшлі ў зборнік, будаваліся на прынцыпе першаснага пачуццёвага вобраза.

Асаблівасці, адметнасці твораў:

1) герой у зб-ку паўстае пакутнікам або чалавекам, які спачувае галодным, абяздоленым. Пазіцыя героя - пазіцыя інтэлігента, але ён блізка стаіць да народа, народныя нягоды і беда кранаюць яго сэрца;

2) большасць замалёвак звернута да прыроды;

3) веска забітая, цёмная, размешчаная нібы на краю света;

4) трагічнае нярэдка паўстае як камічнае, а камічнае ў якасці “смех скрозь слезы”;

5) шмат выдатных карцін наваколля, бел. прыроды;

6) навэлы “нешырокія”: 1-2 героя, 1 падзея, 1 псіх.-эмац. настраёвасць.

Асноўныя матывы “Абразкі” – матывы пакутлівага шукання прыгажосці пры адмаўленні сацыяльнага гора, неўладкаванасці жыцця чалавека на зямлі. Пра «Абразкі» можна сказаць, што лірычны герой паўстае ў іх пакутнікам, або чалавекам, які востра спачувае бедным, галодным, абяздоленым. Пазіцыя лірычнага героя - пазіцыя інтэлігента, ва ўсялякім выпадку не чалавека сялянскага, мужыцкага асяроддзя, але ён блізка стаіць да народа і ягоныя нягоды кранаюць яго чулае сэрца. У гэтым асаблівасць бел літ-ры. Я. Купала таксама часам запазычваў мадэрнісцкую форму, нават мадэрнісцкія ідэі, але заставаўся паэтам глыбока народным.

Хар-най асаблівасцю абразкоў з’яў-ца слабаразгорнуты сюжэт, шырокі дыяпазон пачуццяў, назіранняў, зварот да ўнутранага свету чалавека, асацыятыўнасць разважанняў. У гэтым сэнсе абразкі блізкія да вершаў у прозе.

Зборнік Бядулі “Абразкі” склалі лірычныя імпрэсіі-мініяцюры. У іх праглядваецца выдатнае ўменне аўтара занатаваць на паперы першаснае ўражанне аб людзях, падзеях, рэчах і аформіць яго ў выглядзе пачуццёва вобразнай, выразнай дэталі.

Большасць імпрэсій хар-ца рамантычным успрыманнем жыцця, паэтызацыяй бел вёскі, захапленне родным краем, асуджэннем несправядлівасці.

Сацыяльным зместам вылучаюцца імпрэсіі “Не пячы гэтак, сонейка”, “Ля вапеннай гары”, “Жальба”, лірычны герой якіх востра адчувае ўсе супярэчнасці жыцця, спачувае бедным і абяздоленым, перажывае за людскія пакуты. І толькі ў свеце прыроды ён знаходзіць зладжанасць, гармонію, спакой.

Шчырая праўда выражана пісьменнікам у яго імпресіі “На што мне…”, дзе ён сцвярджае: “Кожнае слова маё – шчыры успамін убогай вёскі. Кожны радок маёй песні – малюнак перажыткаў гаротнага, простага беларуса”. Шчырасць і спагадлівасць, аднак, ніколі не з’яўляліся ў мастацтве поўным гарантам праўдзівасці паказу, і што гэта так, сведчыць, напрыклад, імпрэсіі “Кветка” і “Чырвоная казка”. У першай Бядуля паказвае, як мужык, ледзь паспяваючы з залітымі потам вачамі за плугам, топча пралеску. І вось ідзе маральгалашэнне над мужыком: “Ты зямной бруднай карыснасцю сваёй затаптаў, знішчыў… кволыя расліны неба, і быццам не радзілася кветка ў душы тваёй… Чалавеча! Шкада мне цябе…”. Такім чынам, хацеў таго пісьменнік ці не, але, пашкадаваўшы растаптаную пралеску і мужыка, ён як бы зрабіў агульны вывад, быццам працоўнае бел сялянства ўвогуле з-за працы не бачыла нічога вакол сябе, было сляпым, як крот, пазбаўленым любога эстэтычнага пачуцця, духоўнасці. Сваёй імпрэсіяй Бядуля прывёў да скажэння ў паказе рэальнага мужыка-беларуса пач 20 ст. Падобным чынам атрымалася і ў “Чырвонай казцы” – імпрэсія пра пажар ў вёсцы. Тут, каб раскрыць жахлівасць пажару, пісьменнік паказвае сялян толькі разгубленымі: “Падурнелі людзі, акамянелі людзі… Забегалі, прытоптываючы на адным месцы, нібы авечкі між ваўкоў. Кожны пабег да свайго двара”. Гэта зноў жа вяло да скажэння на гэты раз псіхалогіі калектыўнай – народнага хар-ру, вёскі як грамады з яе традыцыямі талакі (толпы)…

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.