Здавалка
Главная | Обратная связь

Ідэйны змест фальклорна-рамантычнай аповесці З. Бядулі “Салавей”.



У фальклорна-рамантычнай аповесці "Салавей" (1927) З. Бядуля выкарыстаў гістарычны сюжэт з часоў прыгоннага тэатра. Гал. героя твора Сымона празвалі Салаўём з-за незвычайнай здольнасці падрабляць гукі прыроды і жывых істот. Гэты талент хацеў выкарыстаць дзеля ўласнай забавы пан Вашамірскі. Але Сымону невыносна быць пацехай для пана ў яго маёнтку. Ён бачыў фізічныя катаванні акцёраў, жудасныя расправы над іншымі прыгоннымі і цяжка пакутаваў ад гэтага. Пасля трагедыі ў сям'і Каспара, смерці Зоські Сымон вырашае быць не панскім салаўём, а мужыцкім заступнікам. І яму ўдалося, як гэта бачна са зместу твора, адпомсціць панам за здзекі над сялянамі. Паказваючы драматычны лёс мастака ва ўмовах прыгоннага тэатра, З. Бядуля сцвярджае, што асновай сапраўднай тв-ці з'яўляецца духоўная свабода і незалежнасць чалавека.

“Салавей” - твор, прысвечаны мінуўшчыне, у дадзеным выпадку дзікаму часу прыгонага права. Паны ў аповесці чужыя, польскія. Яны абсалютна ўпэўнены ў сваёй “вышэйшасці” перад тутэйшым быдлам. Пісьменніку найбольш удаліся вобразы паноў-езуітаў Марцэвіча, Курачковіча.

У вобразе Сымона ўвасоблены лепшыя рысы працоўнага народа: таленавітасць, духоўная моц і сардэчная шчырасць, спрадвечнае імкненне да волі.

Сымон і пан Вашамірскі – прадстаўнікі двух варожых, непрымірымых сац. станаў, і размежаванне паміж гэтымі станамі ў аповесці праведзена выразна і рэзка.

Аповесць “Салавей” мае глыбокія фальклорныя вытокі. Бядуля ўвёў у аповесць вядомыя фальклорныя матывы, напрыклад, матыў народнай барацьбы за волю.

Выразны фальклорны каларыт мае і галоўны вобраз аповесці – Салавей. У яго вобліку ёсць шмат ад казачных герояў – ад асілкаў, якія змагаюцца з панамі.

Рамантычны хар-р аповесці выяў-ца ва ўсёй яе мастацкай сістэме: сюжэце, стылі і г.д. Салавей – герой рамантычнага складу. І ў дзяцінстве, і ў сталыя гады ён не толькі сваім артыстычным талентам, але і думкамі, пачуццямі падымаецца над сваім асяроддзем. Усе астатнія прыгонныя артысты складаюць агульны фон. Такое рэзкае сюжэтнае вылучэнне галоўнага героя з масы іншых – рамантычная рыса творчасці.

У аповесці вырашаецца праблема народнага мастацтва. Пісьменнік праводзіць думку, што народнае мастацтва тады дзейснае і грамадска карыснае, калі яно вольнае. Паны хацелі б “запрыгоніць” і народнае мастацтва – важнейшы сродак умацавання самасвядомасці працоўных мас. Але народ імкнецца абараніць сваю духоўную незалежнасць.

Галоўная праблема аповесці яшчэ шырэйшая – гэта праблема народнай волі, свабоды чалавека ў эксплуататарскім грамадстве.

Аповесць “Салавей”, напісаная на тэму мінулага, па сваёй праблематыцы гучала вельмі рэвалюцыйна і таму ўспрымалася як твор сучасны і надзённы. Сапраўды, калі народ у мінулым вёў непрымірымую барацьбу з прыгнётам, то Кастрычніцкая рэвалюцыя з’яв-ся такой падзеяй, якая спраўдзіла даўнія чаканні народа.

Паводле аповесці “Салавей”, Бядуля напісаў аднайменную п’есу , затым рэжысёрам Крошнерам па матывах аповесці быў пастаўлены балет “Салавей”.

~ Тыповая “маладнякоўская” аповесць (Бядуля ўваходзіў у аб’яднанне “Маладняк”), але больш глыбокая;

Але друкаваць “Салаўя” пачынае “Узвышша” у 1926 г., куды ен перайшоў з “Маладняка”. Пісьменнік уносіць папраўкі ў два выданні, адкідае “прадмовы”. 1932 - трэцяе выданне. Але перапрацоўка не пайшла на карысць твору. У аповесць уведзена новая гераіня – дзяўчына Марылька.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.