Здавалка
Главная | Обратная связь

Раман Гартнага “Сокі цаліны”. Гісторыя напісання. Ідэйна-тэматычны змест. Жанравыя асаблівасці. Вобраз Рыгора Нязвычнага.



У творчай спадчыне Ц. Гартнага раман «Сокі цаліны» і па актуальнасці тэмы і па маштабнасці апісаных падзей, якія панярэднічалі Вялікаму Кастрычніку, займае асобнае месца. у 20-я гады гэты твор карыстаўся вялікай папулярнасцю ў чытача і асабліва сярод моладзі. Яго чыталі і перачытвалі. Мэта стварэння - стварыць вобраз станоўчага героя свайго часу, працоўнага. Зварот да жанру рамана адпавядаў патрэбе літ-ры, якая шукала подступы да эпічнага асэнсавання нац. рэчаіснасці. Гартны апярэджваў час, пракладваў дарогу новаму сац.-псіх. тыпу. Глабальная задача. Тут шлях мастацкага асэнсавання чалавека рэвалюцыі. Праблемы: грамадска-палітыч, сац.-быт., маральна-этычныя.

1-я квадра рамана «Бацькава воля» была напісана яшчэ да рэвалюцыі (1914—1916 ўрыўкамі друкавалася ў газ. «Дзянніца» (1916), выдаўцом 1-ым рэдактарам якой быў сам Гартны). Поўнасцю «Бацькава воля» ўбачыла свет у 1922 годзе. Яе сюжэт заснаваны на сутыкненнях - характараў двух пакаленняў — бацькоў і дзяцей. У аснове канфлікту — матыў сацыяльнай няроўнасці. Местачковы хлопец, а пасля рабочы рыжсскага завода Рыгор Нязвычны любіць Зосю Прыдатную. Бацькі Зосі — заможныя сяляне — і слухаць не хочуць пра «галадранца» Рыгора, якога кахае Зося. Яны хочуць выдаць замуж сваю дачку за багацея Васіля Берага.
Зося знаходзіць у сабе сілы і кідае выклік дамастроеўшчыне. Яна змагаецца за свабоду пачуццяў, супроць бацькавай волі. у пратэсце Зосі адчуваюцца павевы новага, рэвалюцыйнага часу. у гэтым сэнсе слушную заўвагу зрабіў Ю. С. Пшыркоў у сваёй працы «Эпас рэвалюцыі» (Мн., 1975), што «Зосю можна назваць папярэдніцай Ганны Чарнушкі э «Палескай хрокікі» I. Мележа. Гэта першы раманны герой у нашай літ-ры, а значыць, важнае мастацкае адкрыццё не толькі аўтара аповесці, а і ўсёй тагачаснай літ-ры», Справядлівасць выказанай думкі засведчыў і сам Мележ, які аднойчы ў размове з аўтарам гэтых радкоў сказаў, што бытапісанню ён вучыўся і ў Ц. Гартнага.
«Бацькава воля» - першы буйны празаічны твор дакастрычніцкай пары, які вызначаецца кампазіцыйнай зладжанасцю, выразнай і дакладнай хар-кай местачковага асяроддзя, у якім жывуць і дзейнічаюць героі. Аўтар стварыў запамінальныя вобразы кулакоў і прадстаўнікоў духавенства, выявіў уменне характарызаваць герояў праз іх мову. Асабліва ўдаліся пісьменніку вобразы жанчын: Стэпы Нязвычнай - маці Рыгора, Зосі Прыдатнай, Тадосі Бераг.
Аднак ва ўсіх квадрах-кнігах рамана «Сокі цаліны» цэнтрал. вобразам з'яў-ца вобраз Рыгора Нязвычнага - прадстаўніка новага пакалення, якое фарміравалася ў гады рэвалюц падзей у Расіі. Яшчэ ў 1905 г Рыгор са сваімі местачковымі сябрамі Сёмкам і Янкам «запісваўся» ў дэмакраты, спяваў рэвалюц песні, хаваў лістоўкі, пракламацыі і забароненыя кніжкі. Пасля Рыгор апынуўся ў вялікім горадзе, папрацаваў у гушчы заводскага калектыву і, зразумела, набыў пэўны вопыт падпольнай работы. Праўда, у дарэвалюц варыянце «Бацькавай волі» Рыгор Нязвычны не ўзняўся да рэвалюцыянера пралетарскага тыпу, але і ён заклікаў да актыунай працы с самаўладствам, са светам прымусу і гвалту. На думку Рыгора, «няма большага грэху, калі бачыць няпрауду і маўчаць, патвараць ёй...». «Хто спаў - прачынаецца; хто маўчаў - пачынае гаварыць», - заяўляў Рыгор. Яго баявым дэвізам стала: «Лепш памерці ў змаганні, чымсь жыць у няволі...»
У савецкі час пад уплывам ленінскай партыі Гартны прайшоў даволі складаную эвалюцыю ў сваім светапоглядзе. і працягваючы працу над раманам, ён па-новаму асэнсаваў і падышоў да стварэння вобраза гал. героя «Бацькавай волі» з пазіцыі савецкага пісьменніка. У наступных кнігах рамана «Сокі цаліны» - «На перагібе», «Крыжавыя дарогі» і «Чырвоныя зарніцы» - аўтар значна ўзмацніў класавыя пазіцыі Рыгора Нязвычнага, надаўшы яму рысы пралетарскага рэвалюцыянера. Гэтым творам Гартны адкрыў у бел. сав. літ. новую тэму, новага героя і новы жанр - сацыяльны раман.
Сам Рыгор перанёс турэмнае зняволенне, адміністрацыйную высылку і загінуў на вуліцах Пецярбурга ў дні Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі са словамі: «Далоў самаўладства», «Няхай жыве рэвалюцыяі»
Па-іншаму ўспрымаецца 4-ая кніга - «Чырвоныя зарніцы», дзе ёсць удалыя гарадскія замалёўкі рэвалюцыйнага Пецярбурга і апісанні грамадскіх падзей.
Адзначаючы недахопы і слабасці творчай манеры Гартнага-празаіка, раман «Сокі цаліны» быў і застаецца цікавай старонкай у гісторыі бел. сав. літ., у якім асвятляецца барацьба рабочага класа і сялянства Расіі, у тым ліку і Беларусі, супраць царызму паміж 2-юма рэвалюцыямі – 1-й рускай рэвалюцыяй 1905-07 і Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыяй 1917 г. У гэтым сэнсе раман Гартнага «Сокі цаліны» мае не толькі літаратурна-мастацкае, але і гісторыка-пазнавальнае значэнне.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.