Здавалка
Главная | Обратная связь

IV. так ніхто не гаворыць, гэта зусім не па-беларуску

Частка II

 

Пазначце, калі ласка, вашу ацэнку наступных слоў і словазлучэнняў, пішучы побач з кожным з іх рымскія лічбы I-IV паводле наступнай шкалы:

 

I. сам(а) так гавару, і лічу, што гэта правільна

II. так можна (гэты варыянт дапушчальны ў рамках літаратурнай нормы), але я

Так не гавару

III. так гавораць, але гэта няправільна (гэта парушэнне літаратурнай нормы)

IV. так ніхто не гаворыць, гэта зусім не па-беларуску

Калі вы ўжываеце іншы варыянт, які адсутнiчае, калі ласка, напішыце яго.

(Калі ласка, не глядзіце ў слоўнікі, граматыкi ці іншыя даведачныя матэрыялы, нас цікавіць, як вы асабіста гаворыце, і як вы ставіцеся да іншых варыянтаў, якіх вы не ужываеце)

 

A.

1. культурніцкая асацыяцыя II

культурная асацыяцыя IV

культуральная асацыяцыя IV

культуровая асацыяцыя I

 

2. сувязь I

звязак (зьвязак) II

 

3. мытны саюз II

мытны звяз (зьвяз) I

 

4. маладзёжны II моладзевы I маладзёвы II

 

5. кіраўнік I кіроўца I кіровец IV

 

6. вядоўца перадачы I

вядучы перадачы III

 

7. заказчык I

замоўца I

замоўнік IV

 

8. выступленец IV

выступоўца I

выступаючы III

выступовец I

 

9. перакладнік IV

Перакладоўца IV

перакладчык I

перакладовец IV

 

10. адмысловец I

Спецыяліст I

Фаховец II

 

11. англіец – англійцы IV

англічанін – англічане II

ангелец – ангельцы I

 

12. задзіночаны I

аб'яднаны I

 

13. адносiны I

Стасункi I

 

14. перакладчыкI

Перакладач III

перакладнік I

 

15. каталог, маналог I

каталёг, маналёг II

 

16. зберцi II

Сабраць I

 

17. умовы I

Варункi I

 

18. напрыканцы I

у канцы III

пад канец III

 

19. сааўтар I

Суаўтар II

 

20. Ён нам адкрыў вочы. I

Ён нам адчыніў вочы. IV

 

21. Ён угнаў аўтамабіль. I

Ён сагнаў аўтамабіль. II

 

22. панятак I

Паняцце I

 

23. супрацоўніцтва I

Супраца I

 

24. Яна дырэктар школы. III

Яна дырэктарка школы. I

 

25. кансерваваць, дамінаваць, капіяваць, фантазіяваць I

кансервіраваць, дамініраваць, капіраваць, фантазіраваць III

 

26. міністар, тэатар I

міністр, тэатр I

 

27. клуб I

Клюб II

Кляб IV

Клаб II

 

28. Зычым вам поспехаў. I

Жадаем вам поспехаў I

 

29. грэц (у футбол) IV

гулец I

ігрок IV

ігрэц IV

 

30. сусветная вайна I

усясветная вайна IV

 

31. выступ I

Выступленне I

 

32. знешнi I

Вонкавы I

 

33. выстава I

Выстаўка IV

 

34. далары IV

Долары I

даляры I

доляры II

 

 

35. сябра таварыства I

супольнiк таварыства IV

член таварыства IV

чалец таварыства II

 

36. З днём нараджэння! I

З днём народзін! II

З днём народзінаў! I

З уродзінамі! IV

 

 

37. З кропкі погляду міжнароднага права IV

З пункту гледжання міжнароднага права I

З пункту погляду міжнароднага права IV

З гледзішча міжнароднага права I

 

38. Яго зваць Алесь. I

Яго завуць Алесь. I

Яго клічуць Алесь. IV

Ён завецца Алесь. IV

 

39. iхныя бацькi I

iхнiя бацькi IV

iх бацькi I

 

40. Яна ад’ехала ў Канаду. I

Яна з’ехала ў Канаду. I

Яна ўехала ў Канаду. IV

41. Рэйсы толькі па нячынных днях, то бок субота – нядзеля. I

Рэйсы толькі па нячынных днях, то ёсць субота – нядзеля. IV

Рэйсы толькі па нячынных днях, гэта значыць субота – нядзеля. I

Рэйсы толькі па нячынных днях, ці бо субота – нядзеля. IV

 

42. аэрапорт I

Айрапорт IV

Лётніска IV

Лётнішча II

 

43. лятак II

Самалёт I

 

 

Б.

 

1. жыхары нашага горада IV

жыхары нашага гораду I

 

2. навукоўцы з універсітэту I

навукоўцы з універсітэта IV

 

3. у цэнтры Віцебску, з Віцебску

у цэнтры Віцебска, з Віцебска

 

4. у гарадох I

у гарадах I

 

5. паўгода I

паўгады I

паўгоды IV

 

6. шмат моваў (хатаў, дарогаў) I

шмат моў (хат, дарог) I

 

7. шмат магымасцей (радасцей) I

шмат магчымасцяў (радасцяў) I

 

8. сродкі павінны быць перададзены I

сродкі павінныя быць перададзеныя II

 

9. адныя лічаць яго здраднікам I

адны лічаць яго здраднікам I

 

10. вашы сябры I

вашыя сябры I

 

11. яны будуць спяваць I

яны будуць спявалі IV

яны спявацьмуць IV

 

12. Ён найлепшы студэнт у групе. I

Ён лепшы студэнт у групе. I

Ён найдобры студэнт у групе. IV

Ён самы лепшы студэнт у групе. I

Ен самы найлепшы студэнт у групе. IV

 

13. Гэта самы танны білет. I

Гэта найтаннейшы білет. III

Гэта найтанны білет. IV

Гэта самы таннейшы білет. IV

Гэта самы найтаннейшы білет. IV

Гэта самы найтанны білет. IV

 

14. Мінск – буйнейшы горад Беларусі. III

Мінск – самы буйны горад Беларусі. I

Мінск – найбуйны горад Беларусі. IV

Мінск – самы найбуйны горад Беларусі.

Мінск – найбуйнейшы горад Беларусі. I

Мінск – самы найбуйнейшы горад Беларусі. IV

 

15. іспыт з гісторыі IV

іспыт гісторыі IV

іспыт у гісторыі IV

іспыт па гісторыі I

 

16. камітэт у справах моладзі I

камітэт па справах моладзі I

камітэт спраў моладзі IV

камітэт для спраў моладзі IV

 

17. дырэктар будуемага прадпрыемства IV

дырэктар прадпрыемства, якое будуецца I

дырэктар будаванага прадпрыемства IV

 

18. ужываная зараз стратэгія I

ужываемая зараз стратэгія IV

стратэгія, якая зараз ужываецца I (цяпер, а не зараз)

 

19. Я чую яго гаварыць з народам. IV

Я чую, як ён гаворыць з народам. I

Я чую яго гаворачы з народам. IV

Я чую яго гаворачага з народам. IV

 

 

20. Мэтай арганізацыі з'яўляецца асветніцкая праца па вызначэнні

сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і

генацыд. I

 

Мэтай арганізацыі ёсць асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд. I

 

Мэта арганізацыі ёсць асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд. IV

 

Мэта арганізацыі – асветніцкая праца па вызначэнні сапраўдных і справядлівых поглядаў на расізм, дыскрымінацыю і генацыд. I

 

21. Гэта новы шлях. I

Гэта ёсць новы шлях. IV

Гэта ёсць новым шляхам. I

 

22. на знак салідарнасці IV

у знак салідарнасці I

 

23. Мы сталі больш паслядоўнымі. I

Мы сталі больш паслядоўныя. I

 

24. Нас было трох. I (утрох)

Нас было трое. IV

 

25. Ён стаяў у мікрафона. IV

Ён стаяў пры мікрафоне. IV

Ён стаяў ля мікрафона. I

 

26. у часы iснавання СССР I

за часоў iснавання СССР IV (за час)

падчас iснавання СССР I

 

27. беларус па пашпарце I

беларус паводле пашпарта IV

беларус па пашпарту IV

беларус паводле пашпарту IV

 

28. вучнёўскі падручнік IV

падручнік вучням II

падручнік для вучняў I

 

29. па яго думцы IV

на яго думку I

паводле яго думкі IV

 

30. Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі ў святы. I

Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі па святах. I

Мы павінны рабіць добрыя справы не толькі святамі. IV

 

31. паводле загаду дырэктара I

па загадзе дырэктара III

на загад дырэктара I

 

32. па дамове III

паводле дамовы I

згодна з дамовай I

 

33. Мы сустракаемся панядзелкамі. II

Мы сустракаемся па панедзелках. I

Мы сустракаемся ў панядзелкі. IV

 

34. Як называецца машына, у якой мыюць бялізну?

мыйная машына IV

пральная машына I

машына мыць II

машына, каб мыць IV

сціральная машына IV

машына да мыцця IV

машына да прання IV

 

35. дошка прасаваць I

дошка для прасавання I

дошка да прасавання IV

прасавальная дошка IV

дошка, каб прасаваць IV

 

36. За вялікім князем Вітаўтам былі паселены татары. I

Пры вялікім князе Вітаўце былі паселены татары. I

У часы вялікага князя Вітаўта былі паселены татары. I

 

37. меркаваныя выдаткі I

выдаткі, якія мяркуюцца IV

мяркуемыя выдаткі I

 

38. З прычыны хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. III

Праз хваробу ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. I

Па прычыне хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. III

З–за хваробы ён адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. III

 

39. Я меў дзеля гэтага вялікі клопат. I

Я меў з–за гэтага вялікі клопат. II

Я меў праз гэта вялікі клопат. II

 

 

40. Калі, на вашу думку, ёсць іншыя вартыя ўвагі групы лексічных, марфалагічных альбо сінтаксічных варыянтаў (уключаючы распаўсюджаныя памылкі), якія сустракаюцца ў сучасных беларускамоўных СМІ, літаратуры альбо у гутарковым маўленні, прашу прывесці прыклады:

 

 

 

Дзякую за ўдзел у гэтым апытанні. Калі вы маеце пытанні, звярніцеся, калі ласка, да даследчыка, Курта Вулхайзера:





©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.