Здавалка
Главная | Обратная связь

Рэформы правапісу беларускай мовы



У 1918 г. была выдадзена “Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча, у якой фактычна ўпершыню былі сфармуляваны правілы беларускага правапісу. Яны і забяспечвалі адзінства новай беларускай літаратурнай мовы. Браніславу Тарашкевічу ўдалося спалучыць фанетычны і марфалагічны прынцыпы напісання. Аднак у ёй заставалася даволі шмат спрэчных і нявырашаных пытанняў, якія датычыліся правапісу перш за ўсё слоў іншамоўнага паходжання.

Моўная практыка выявіла гэтыя недахопы, і ў сярэдзіне 1920-х гг. паўстала пытанне аб рэформе беларускага правапісу. У 1926 г. адбылася акадэмічная канферэнцыя па праблемах беларускага правапісу. У яе рабоце ўзялі ўдзел вядомыя мовазнаўцы, пісьменнікі, настаўнікі беларускай мовы, замежныя лінгвісты. Пасля канферэнцыі была створана правапісная камісія, у склад якой увайшлі найбольш вядомыя і аўтарытэтныя лінгвісты таго часу, беларускія пісьменнікі. Многія палажэнні выпрацоўваліся ў выніку працяглых дыскусій і спрэчак. У 1930 годзе быў апублікаваны праект новага беларускага правапісу. Пасля яго абмеркавання і дапрацоўкі ў 1933годзе была прынята Пастанова Савета Народных Камісараў “Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу”. 1959 г. былі выдадзены “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, падрыхтаваныя калектывам навуковых супрацоўнікаў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Акадэміі навук БССР
У канцы ХХ ст. зноў абвастрылася праблема беларускага правапісу.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 1993г. была створана Дзяржаўная камісія па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы. Камісія падрыхтавала і ў верасні 1994 г. апублікавала “Высновы па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы”.

4. Беларуская мова на сучасным этапе. Аспекты дзяржаӯнага бiлiнгвiзму


Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. XX ст. Рэспубліка Беларусь становіцца
незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая
юрыдычна замацавала курс на адраджэнне нацыянальнай мовы. Мова зноў стала
выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі,
гуманітарнай навукі, адукацыі.
Білінгвізм, ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма
мовамі.
На тэрыторыі Беларусі двухмоўе існавала даўно. Ужо ў перыяд ВКЛ існавала
беларуска-царкоўнаславянскае пісьмовае і вуснае двухмоўе.
З пашырэннем на тэрыторыі Беларусі польскай мовы пачало складвацца
беларуска-польскае двухмоўе. Пазней, калі пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай
беларускія землі адышлі да Расіі і функцыі афіцыйнай мовы ў значнай ступені стала
выконваць руская мова, шырока развіваецца беларуска-рускае двухмоўе. У раёнах
сумеснага пражывання беларусаў з іншымі народамі фарміравалася
беларуска-літоўскае, беларуска-ўкраінскае, беларуска-латышскае двухмоўе. У
перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай і Расійскай
імперыі, а таксама ў апошні час характар і развіццё двухмоўя і ў цэлым моўная
сітуацыя на Беларусі ў значнай ступені залежалі ад дзяржаўнай палітыкі
(паланізацыя, русіфікацыя і інш.).
ка-рускае двухмоўе.


Білінгвізм – з'ява складаная, таму даследуецца ў трох аспектах:
псіхалагічным, педагагічным, сацыялінгвістычным.


Псіхалагічны аспект двухмоўя звязаны з асаблівасцямі псіхалагічнага складу
індывіда, з яго разумовымі здольнасцямі, эмацыйнай прыстасаванасцю, з
праблемамі пераключэння з аднаго моўнага кода на другі. Увогуле з пазіцый
псіхалінгвістыкі білінгвізм – гэта здольнасць ужываць у камунікацыі дзве моўныя
сістэмы.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.