Здавалка
Главная | Обратная связь

Ужыванне вялікай літары



З вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў і інш.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ев- (-ёв-, -ёў-), -ов- (-ав-, -аў-), -ін- (-ын-) ад уласных імён людзей і клічак жывёл: Віктаравы рэчы.З вялікай літары пішуцца прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -аўск-, -еўск-, -інск-, калі яны ўваходзяць у склад назваў, роўных па сэнсу назвам са словамі “імя”, “памяці”: Купалаўская прэмія (прэмія імя Купалы).З вялікай літары пішацца кожнае слова ў назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Кабінет Міністраў; у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Суда; у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.З вялікай літары пішацца першае слова ў назвах свят і знамянальных дат: Новы год; у назвах навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства аховы здароўя.


24. Прыметнік

Прыметнік.

Прыметнік — часьціна мовы, абазначае:
— прымету прадмета, якая не зьвязана з часам: краплісты дождж;
— адносіны да іншых прадметаў: парцяныя шкарпэткі;
— прыналежнасьць да асобы, жывой істоты: Пётраў дзядзька, даччына ласка.

Прыметнікі дапасуюцца да назоўнікаў па родзе, ліку, склоне:

завулак (м.р. які?) пакручасты,
цэгла (ж.р. якая?) рудая,
печыва (н.р. якое?) смачнае,
празь (мн.л. якія?) першыя рукі.

Назоунік

Назоўнік — часьціна мовы, абазначае ймя альбо назву прадмета, адказвае на пытаньні: хто? што?
Адушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць жывыя істоты: людзей і жывёл. Адказваюць на пытаньне хто?: вандроўца, музыка, мядзьведзь.
Неадушаўлёныя назоўнікі — абазначаюць расьліны і нежывыя аб’екты: рэчы, зьявы. Адказваюць на пытаньне што?: партфэль, гумка, навальніца.
род лік
адзіночны множны
мужчынскi род (ён)
жаночы род (яна)
нiякi род (яно) пакой (гэты, мой, той)
кватэра (гэта, мая, тая)
мястэчка (гэта, маё, тое) пакоi (гэтыя, мае, тыя)
кватэры (гэтыя, мае, тыя)
мястэчкі (гэтыя, мае, тыя)

Агульны род — маюць назоўнікі, якія могуць належаць асобам рознага полу. Прыкладам: знаўца, вандроўца, матавіла, маруда, гарэза, Жэня ды іншыя.


23 Скланенне назоўнікаў у множным ліку, роднага склона.

У родным склоне з канчаткамі: -ош, -еў, -аў, -яў ужываюцца:

1)большасць назоўнікаў муж. і ніякага роду 2 скланення (лугоў,краеў).

2)наз. ж.р. з чыстай асн.(рэчаў, далаў)

3)большасць множналіковых наз.(фінансаў, джунгляў)

Нулявы канчатак маюц:

1)большасць наз. ж.р. 1 склона з асновай на адзін зычны(бяроз, вуліц)

2)наз. ж.р. на ч,к,х (ног, рук, кніг)

3)наз ж.р. на б, л, в, м (асоб, моў)

4)множналіковых наз. з суффіксам -ін, -іц і са збегальн. Зычных у аснове, калі паміж імі паяўляецца збеглы галосны (сутак)

Варыянтныя канчаткі: -оў, -еў, -аў, -яў, або нулявы:

1) наз. м.р., назвы адз. Вымяр., некаторых парных прадметаў і некаторых нацыянальнасцей (раз(разоў), цыгагн (цыганаў))

2)назоўнікі ніякага і ж. Рода са збегам зычных у аснове (гнезд (гнездаў))

Канчаткі -ей, -эй, -ай, маюць:

1)большасць наз. Ж.р. з чыстай асновай 3 склона (гусей, начэй)

2)некаторыя множналіковыя назоўнікі (дзвярэй, грошай)

 

25. Спецыфіка ўтварэння ступеняў параўнання


…..Кампаратыў (выйшая ступень параўнання)
утвар. Пры дапамозе суф. -ейш(-эйш), -ш (вялікі-большы). Часта блытаюць вышэйшую ступень параунання ад
прыслоўяў і ад прыметніка. Асабліва ў перакладах з рускай мовы, паколькі ў
рускай мове гэтыя формы падобныя. Агульн. Правілу ўтварэння форм вышэйшай
ступені параўнання падпарадкоўв. Прым. малады, стары пры абазначэнні ўзросту.
Ад кампаратываў неабходна адрозніваць прым. малодшы, старшы ў тэрміналагічных
спалучэннях тыпу: (старшы лейтынант), а таксама прым. малодшы і старшы ў значэнні
больш позні паводле часў свайго з'яўлення, якія не маюць значэння вышэйшай
ступені параўнання.


Складаныя формы найвышэйшай ступені параўнання утвараюцца шляхам
спалучэння:


1)займ. самы+якасны прым. шчаслівы; + шчаслівейшы(простая форма кампаратыва);
+ найшчаслівейшы (простая форма найвышэйшай ступені параўнання)


2)найбольш (найменьш) + просты (якасны прыметнік)


У сказ ступень параўнання ўводзіццатолькі з прыназоўнікам за.

 

Займеннік

Часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, колькасць, якасць, фактычна замяняе пры гэтым словы іншых часцін мовы пры няведанні адпаведных назваў ці наўмысна або можа замяняцца імі, калі вядомы адпаведныя рэаліі. У залежнасці ад таго, словы якіх часцін мовы замяшчае займеннік, вылучаюцца займеннікі-назоўнікі, займеннікі-прыметнікі, займеннікі-лічэбнікі, займеннікі-прыслоўі, а таксама магчыма і займеннікі-прэдыкатывы. Для ўсіх займеннікаў характэрна катэгорыя склону, але граматычныя катэгорыі роду і ліку праяўляюцца імі непаслядоўна і звязаны з пэўнымі разрадамі займеннікаў. 3 улікам найперш семантычных асаблівасцяў выдзяляюцца займеннікі асабовыя (я, ты, ён, яна, яно), зваротны (сябе), прыналежныя (мой, твой), указальныя (гэты), азначальныя (кожны), пытальна -адносныя (хто), адмоўныя(ніхто), няпэўныя (нехта).Асабовыя займеннікі служаць аналітычным сродкам выражэння персанальнасці, прычым займеннікі 3-й асобы выражаюць не толькі персону, a і выступаюць у ролі найбольш абагульненага ўказальніка на ўсе магчымыя прадметы, з'явы, прыкметы, паняцці ў якасці іх замяняльніка.


27. Лічэбнік як часціна мовы


Лічэбнік - часціна
мовы, якая абазначае аб-страктныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак
прадметаў пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, двац-


Ічпцаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое клоп-чыкаў; пяты ўрок,
другі месяц.


Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на коль-касныя і парадкавыя.


Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з
назоўнікамі яны абазнача-юць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў,
два-наццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без
назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і
ўжыва-юцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці
яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.


Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы:


лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;


дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі:


адна шостая, сем пятых


зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое,
шасцёра.


Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на
парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты
пакой, восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзесят другі год.


Колькасныя лічэбнікі з'яўляюцца асноўным разра-дам лічэбнікаў.


Паводле складу лічэбнікі падзялякрцца на про-с т ы я (адзін, тры, шэсць),
складаныя (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто сем-дзеспт
шосты).


Лічэбнікі змяняюцца па склонах. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па
родах, а лічэбнік адзін - і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два
дамы, дзве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзве кнігі, абодва акны; адны сані.


Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяцьі восем - семнаццаць. Дзелім сорак
на дваццаць. Сёння ў дваццатай школе сустрэча з пісьменнікамі.


Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам
сказа: Дваццаць вучняў працавала на прышкольным участку.

 

 

29. Дзеяслоў Дзеяслоў як часціна мовы


Дзеяслоў - часціна мовы, якая абазначае дзеян-не або стан прадмета як
працэс. Напрыклад, дзеясловы пісаць, будаваць, рамантаваць, узараць, прыходзіць
абазначаюць дзеянне, дзеясловы сядзець, спаць, маў-чаць, драмаць абазначаюць
стан прадмета.


Значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя час-ціны мовы, але толькі
дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба
і дзея-словы касіць, малаціць; прыметнікі радасны, сонны і дзеясловы радавацца,
спаць.


Дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі: трыван-не, стан, лад, час, асобу,
лік. Формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. Дзеясловы могуць быць
пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і не-зваротнымі.


Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. Да спрагальных
адносяцца фор-мы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, лі-ках (спяваю,
спяваеш, спявае; спяваем, спяваеце, спяваюць), часах (спяваю, спяваў, буду
спяваць), ла-дах (спяваю, спявай, спяваў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і
па родах (спяваў, спявала). Да неспрагальных адносяцца формы, якія не
спра-гаюцца. Гэта неазначальная форма (інфінітыў): рас-казаць, перапісаць,
змалаціць; дзеепрыметнік: расказаны, перапісаны, змалочаны; дзеепрыслоўе:
раска-заўшы, перапісаўшы, змалаціўшы.

30. Дзеепрыметнік. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў.

Дзеепрыметнік – гэта неспрагальная форма дзеяслова, што абазначае прымету прадмета ці асобы паводле дзеяння: лісты пажоýклыя, прыбыýшыя пасажыры, узведзены палац.
Дзеепрыметнік як дзеяслоýная форма сумяшчае ý сабе рысы дзеяслова і прыметніка.
Дзеепрыметнікі ýтвараюцца ад дзеясловаý, таму маюць з імі агульную аснову і лексічнае значэнне: выразаць узор-выразаны ýзор, пашыць сукенку-пашытая сукенка.
Дзеепрыметнікі маюць закончанае і незакончанае трыванне: ехаýшыя дзяýчаты, прыехаýшыя студэнты.
Дзеепрыметнікі маюць цяперашні і прошлы час: працуючыя рабочыя, працаваýшыя рабочыя.
Дзеепрыметнікі захоýваюць кіраванне назоýнікам: прыгожа выглядала ýсыпаныя (чым?) снегам елачкі.
Дзеепрыметнікі дапасуюцца да назоýнікаý у родзе, ліку і склоне: куплены аловак, купленая кніга, купленыя сшыткі.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад дзеяслоýных асноý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý - уч-(юч), - ач-(яч) і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: пішуць-пішучы, пішучая, пішучае, пішучыя; рашаюць - рашаючы, рашаючая, рашаючае, рашаючыя.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý - ýш-ш і канчаткаý прыметнікаý: бралі - браýшы, браýшая, браýшыя; неслі - нёсшы, нёсшая, нёсшыя.
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца пры дапамозе суфікса - л-: збялелы, заржавелы, спацелы.
Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý –ем-, -ім- і адпаведных канчаткаý прыметнікаý: будуюць-будуемы, будуемая, будуемыя; узводзяць - узводзімы, узводзімая, узводзімае, узводзімыя.
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфіксаý -ен- (-ан-ян-), - т- і канчаткаý прыметнікаý: напісалі - напісаны, напісанае, напісаныя, напісаная; мылі - мыты, мытая, мытае, мытыя.
У беларускай мове як поýныя, так і кароткія дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу пішуцца з адным н: памножаны, нестрыманы, аплецены, куплены.
Ўжыванне дзеепрыметнікаў. У беларускай літаратурнай мове часта ўжываюцца дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу: падмеценая падлога, скошаная трава, выбітая шыба. Гэтыя дзеепрыметнікі ýласцівы таксама і народным гаворкам.


31. Дзеепрыслоўе. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыслоўяў.

Дзеепрыслоўе - нязменная дзеяслоўная форма, якая мае марфалагічныя рысы дзеяслова і прыслоўя і абазначае дадатковае ý адносінах да дзеяслова-выказніка дзеянне.
Дзеепрыслоўі з'яýляюцца нязменнымі і прымыкаюць у сказе да дзеяслова.
Дзеепрыслоўі бываюць закончанага і незакончанага трывання: бегучы, несучы; пагуляýшы, прыйшоýшы; могуць быць зваротнымі: спяшаючыся, наспяваýшыся.
Дзеепрыслоўі абазначаюць дзеянне не ý адносінах да моманту гутаркі, а ý адносінах да дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам. Таму дзеепрыслоўі незакончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое супадае ý часе з дзеяннем выказніка: Яна хвалявалася, паднімаючыся па крутых сходах і прыглядаючыся да нумарацыі кватэр. Дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дзеянне, якое адбылося раней галоýнага дзеяння, выражанага дзеясловам-выказнікам: З раніцы, ускінуýшы на плечы граблі, Валя пайшла на сена.
Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні што робячы? што рабіýшы? што зрабіýшы? яно выступае дадатковым выказнікам.
Калі дзеепрыслоўе ý сказе адказвае на пытанні як? калі? пры якой умове? з якой мэтай? яно выступае акалічнасцю: Саша гартаý том, (як?) павярнуýшыся спіной.
Спалучаючыся з іншымі словамі ý сказе, дзеепрыслоўе ýтварае дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое заýсёды выдзяляецца коскамі.
З адмоýем не дзеепрыслоўе заýсёды пішацца асобна: не чытаючы, не гаворачы, не слухаючы.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ýтвараюцца ад асноý дзеясловаý цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаý -учы (-ючы-), -ачы (-ячы): бягуць-бегучы, нясуць-несучы, ляжаць-лежачы, стаяць-стоячы.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ýтвараюцца ад асновы дзеясловаý прошлага часу пры дапамозе суфікса - ýшы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на галосны гук, і суфікса -шы-, калі аснова дзеяслова заканчваецца на зычны гук: сагнаýшы, занёсшы, апёкшы.


32. Структура и спецыфика беларуских словазлучэнняу

С л о в а з л у ч э н н е — спалучэнне двух і больш знамянальных слоў, звязаных паміж сабой па сэнсе і граматычна на аснове падпарадкавальнай сувязі. Канкрэтныя словазлучэнні фарміруюцца ў сказе і выдзяляюцца з яго. Не ўсякае спалучэнне слоў у сказе з'яуляецца словазлучэннем. Да словазлучэнняў нельга адносіць: 1)спалучэнне дзейніка і выказніка; 2)слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэта слова; 3)аднародныя члены сказа, якія ўваходзяць у склад словазлучэння як адна з яго частак — галоўная або залежная. Пералічаныя канструкцыі вывучаюцца як элементы простата сказа, а не словазлучэння.

У словазлучэнні рэалізуюцца тры спосабы падпарадкавальнай сувязі:
дапасаванне, кіраванне, прымыканне.
1. Дапасаванне - падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа формах роду, ліку і склону, што і галоўнае. Дапасаванне характэрна для назоўнікавых словазлучэнняў; залежнае слова можа быць выражана прыметнікам, дзеепрыметнікам, парадкавым лічэбнікам, абагульнена-якасным займеннікам. Сродкам выражэння (афармлення) дапасавання з'яўляецца канчатак залежнага слова.
2. Kipаванне — спосаб падпарадкавальнай сувязі, пры якім залежнае слова ставіцца ў пэўнай склонавай форме. Здольнасцю кіраваць валодаюць дзеясловы і іх формы. Сродкамі выражэння кіравання з'яўляюцца канчатак залежнага слова і прыназоўнік. Пры кіраванні змяненне формы галоўнага слова не выклікае змянення формы залежнага
3. Прымыканне — падпарадкавальная сувязь, пры якой залежнае слова звязваецца з галоўным толькі па сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць нязменныя знамянальныя словы: прыслоўі, інфінітывы, дзеепрыслоўі. Галоўным словам словазлучэння з прымыканнем можа быць дзеяслоў, назоўнік, прыметнік.
Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай мове.

1.Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, дараваць, прабачыць у беларускай мове спалучаюцца з назоўнікамі або займеннікамі ў форме давальнага склону. У рускай мове адпаведныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.

2.Дзеясловы руху ісці, бегчы, плыць, ехаць, ляцець, воле-выяўлення паслацъ, выправіць, адправіць у словазлучэннях з мэтавым значэннем кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам па. Параўн. у рускай мове з прыназоўнікам за. Калі залежнымі назоўнікамі словазлучэння выступаюць назвы ягад і грыбоў і словы ягады, грыбы, то яны ўжываюцца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам у, у русскай з прыназоўнікам за.

3.Дзеясловы са значэннем стану ці дзеяння хадзіць, блукаць, лятаць, бачыцца, гладзіць, стукаць і інш. кіруюць назоўнікам ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове з прыназоўнікам по.

4.Дзеясловы жартаваць, смяяцца, насміхацца, здзекавацца, рагатаць і інш. кіруюць назоўнікамі ці займеннікамі ў родным склоне з прыназоўнікам з (са). Адпаведныя рускія дзеясловы ўжываюцца з назоўнікамі ці займеннікамі ў форме творнага склону з прыназоўнікам над.

5.У словазлучэннях з галоўным словам хворы, хварэць залежны назоўнік ужываецца ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам на: хворы на сэрца, хварэць на запаленне лёгкіх (у рускай мове: у него больное сердце, болеть воспалением лёгких).

6.Назоўнікі лекция, нарысы, адзнака і інш. ужываюцца з назоўнікамі ў месным склоне з прыназоўнікам па. У рускай мове ў адпаведных словазлучэннях залежны назоўнік ставіцца ў форме давальнага склону з прыназоўнікам по.

7.У беларускай мове лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у форме назоўнага склону множнага ліку: тры вучні. У рускай мове гэтыя лічэбнікі кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону адзіночнага ліку: три ученика. Лічэбнікі пяць і вышэй у назоўным склоне кіруюць назоўнікамі ў форме роднага склону множнага ліку (лічэбнік выступае галоўным словам словазлучэння) як у беларускай, так і ў рускай мовах. Ва ўскосных склонах (акрамя вінавальнага, калі ён супадае з назоўным) лічэбнік дапасуецца да назоўніка і залежыць ад яго.

8. У дробавых лічэбніках частка адна, дзве, тры, чатыры ў лічніку дапасуецца да парадкавага лічэбніка ў назоўніку:дзве пятыя. Калі ў лічніку стаяць лічэбнікі пяць, шэсць і г. д., то яны кіруюць парадкавымі лічэбнікамі назоўніка ў форме роднага склону множнага
ліку: пяць восьмых.

33. Навуковы стыль

Навуковы стыль фіксуе, захоўвае, перадае інфармацыю ў канкрэтнай галіне ведаў. Выкарыстоўваецца ў вучэбнай і даведачнай літаратуры, у навукова-даследчай сферы і вытворчасці. Гэта стыль падручнікаў, навуковых прац, слоўнікаў, лекцый, манаграфій, артыкулаў, рэфератаў. Ён увасабляе навуковае мысленне, форму існавання і перадачы ведаў.
Функцыя навуковага маўлення заключаецца ў доказным выкладзе матэрыялу, паведамленні і тлумачэнні новых фактаў, вынікаў навуковых даследаванняў. Навуковы тэкст нясе інфармацыю, выкладзеную лагічна, сцісла, аб’ектыўна, неэмацыянальна.
Навуковы стыль выкарыстоýваецца ý навуковых даследаваннях па розных галінах ведаý, напрыклад у падручніках і вучэбных дапаможніках па хіміі, медыцыне, фізіцы, матэматыцы. У Навуковым стылі шырока прадсталена прафесійна-тэхнічная тэрміналогія, яму не ýласцівы мнагазначныя словы.
Сінтаксіс навуковага стылю вызначаецца ýскладненымі канструкцыямі, складаназлучанымі і складаназалежнымі сказамі, дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі, рознымі ýстаýкамі, паясненнямі і інш.
Тлумачэнні, заўвагі, паслядоўнасць выкладу перадаюцца з дапамогай пабочных і ўстаўных канструкцый. У сучасным навуковым стылі многа розных умоýных абазначэнняý, схем, табліц, графікаý, дыяграм і інш.
Для навуковага стылю не характэрна ýжыванне вобразных, эмацыянальна-экспресіýных моýных сродкаý.
Сістэма моўных сродкаў адпавядае спецыфіцы стылю. Найперш гэта агульнаўжывальная лексіка, характэрная большасці стыляў: службовыя словы, лічэбнікі, распаўсюджаныя назвы і г. д. Выкарыстоўваецца і лексіка з іншых распаўсюджаных галін навукі - агульнанавуковая. У навуковы тэкст уваходзіць і спецыяльная тэрміналогія. Выбар моўных адзінак абумоўлены задачамі, умовамі, напрамкамі навуковай дзейнасці.
Моўнае напаўненне навуковага зместу залежыць ад сферы прызначэння тэксту, яго падстылю: уласнанавуковага, вучэбна-навуковага, навукова-публіцыстычнага, навукова-папулярнага, навукова-тэхнічнага і інш.


Жанры навуковай літаратуры (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюмэ);


34. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.

Афіцыйна-справавы стыль — гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, законаў, пастаноў, пратаколаў, даведак, справаздач, заяў і іншых справавых папер афіцыйнай і дзелавой перапіскі.
Афіцыйна-справавы стыль абслугоўвае канцылярскую, юрыдычную, адміністрацыйную сферы дзейнасці людзей, і рэалізуецца пераважна ў маналагічнай пісьмовай форме (пастановы, загады, інструкцыі, рэзалюцыі, указы, інструкцыі, кодэксы, дзелавыя пісьмы, аб‘явы, характарыстыкі, даверанасці, распіскі, аўтабіяграфіі, статуты, распараджэнні, пагадненні, пратаколы, акты і іншыя дакументы).
Асноўная форма бытавання гэтага стылю — пісьмовая.
Дакументы афіцыйна-дзелавога стылю патрабуюць дакладнасці, лагічнасці, паслядоўнасці, адназначнасці вербальных фармулёвак, сцісласці, эканомнасці, таму часта афармляюцца на адпаведных бланках ці па ўстаноўленай форме.
Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.
Выкарыстанне афіцыйна-дзелавога стылю мае на мэце два асноўных прызначэнні – інфармацыйную і пабуджальную, г. зн. у адпаведных дакументах падаюцца не толькі звесткі, але і патрэбы, заклікі, пабуджэнні да іх выканання тымі, каму яны скіраваны (загады, распараджэнні, пастановы, указы і інш.).
Для афіцыйна-дзелавога стылю таксама характэрны своеасаблівыя ўстойлівыя адзінкі, так званыя «канцылярскія звароты»: вызначаецца заканадаўствам, мець права, давесці да ведама, і інш.
Афіцыйна-дзелавым стылем мовы павінны добра валодаць кіраўнікі, вербальная дзейнасць якіх часта рэалізуецца сродкамі гэтага стылю, але ўжывацца павінен ён толькі ў афіцыйных варунках, у штатных службовых сітуацыях, пры падрыхтоўцы дакументаў.

Асноўным аб’ектам афіцыйна-дзелавога стылю з’яўляецца дакумент як сродак замацавання інфармацыі аб фактах, падзеях, з’явах аб’ектыўнай рэальнасці і мысліцельнай дзейнасці чалавека.
Дакумент - справавая папера, на якой фіксуецца працэс гаспадарчай, юрыдычнай, эканамічнай дзейнасці, афармляюцца прававыя зносіны. Фіксуючы інфармацыю, дакумент тым самым забяспечвае яе захаванне і накапленне, магчымасць перадачы іншым асобам, паўторны зварот да яе, таму можа выконваць і такія функцыі, як уліковая, прававая, сацыяльная, культурная, кіравання і інш.

Дзелавая карэспандэнцыя - адна з формаў пісьмовых зносін паміж фізічнымі ці юрыдычнымі асобамі. Гэта аўтабіяграфіі, дакладныя запiскi, заявы і кантракты, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пагадненні і г. д.
У тэксце дакументаў не дапускаецца ўжыванне прастамоўных, дыялектных, жаргонных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Інфармацыя афармляецца такім чынам, каб яе асноўная думка адразу была зразумелая, ясная. Дакументы складаюцца сціслай і простай мовай, без двухсэнсоўных і невыразных выказванняў, гэта значыць, што справавая мова адпавядае агульналітаратурным нормам. Афіцыйна-справавы стыль характарызуецца ўстойлівасцю, абмежаваным выбарам сродкаў, наяўнасцю ўстойлівых спалучэнняў і выразаў, таму стварэнне распаўсюджаных дакументаў парой зводзіцца да запаўнення стандартных бланкаў ці па ўстаноўленай форме.
Лексічныя і сінтаксічныя сродкі афіцыйна-дзелавога стылю даволі строга рэгламентаваны, што надае адпаведным дакументам аб‘ектыўнасць, лаканічнасць, афіцыйнасць і катэгарычнасць.

 

У залежнасці ад абставін працоўнай дзейнасці зносіны дзеляцца на дзелавыя і свецкія. Дзелавыя або афіцыйныя зносіны - гэта не толькі абмен інфармацыяй. Яны цягнуць за сабой выпрацоўку рашэнняў, прыняцце абавязацельстваў, невыкананне якіх можа прывесці да адміністрацыйнай ці юрыдычнай адказнасці. Свецкія (неафіцыйныя) зносіны звязаны з вольным часам, носяць культурны характар.
Зносіны могуць быць прамымі, якія адбываюцца ў форме гутаркі двух ці больш чалавек, і ўскоснымі, з дапамогай пісьмовай перапіскі або тэхнічных сродкаў. На характар і змест дзелавых зносін уплываюць інтэлект, кампетэнтнасць субяседніка, веданне ім прадмета размовы, здольнасць выходзіць са складаных сітуацый у працэсе гутаркі.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.