Здавалка
Главная | Обратная связь

Сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка



БЕЛАРУСКАЯ МОВА

(ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА)

 

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў

 

 

Мінск

РІВШ 2008


УДК 808 26

ББК81 411 3

Б43

 

 

Рэкамендавана:

кафсдрай гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага універсітзта

(пратакол № 8 ад 4 сакавіка 2008 г);

 

навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 3 ад 27 сакавіка2008 г);

 

вучэбна-метадычным аб'яднаннем ВНУ Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 4 ад 31 сакавіка 2008 г)

 

 

С к л а д а л ь н і к і:

д-р філал. навук, праф, заг. каф. гісторыі бел. мовы Беларускага

дзяржаўнага універсітэта М.Р. Прыгодзіч;

 

канд. філал. навук, дац., дац. каф. гісторыі бел. мовы Беларускага

дзяржаўнага універсітэта Г.І. Кулеш,

 

канд. філал. навук, дац., дац. каф. Бел. мовазнаўсгва Беларускага дзяржаўнага

педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка Н.П. Лобань

Р э ц э н з е н т ы:

кафедра рус. і бел. моў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі;

 

д-р філал. навук, праф., праф. каф. бел. мовы Гомельскага дзяржаўнага

універсітэта імя Ф.Скарыны В.А. Ляшчынская;

 

канд. філал. навук, дац., дац. каф. бел. і рус. моў Беларускага дзяржаўнага

эканамічнага універсітэта Н.П. Старавойтава

Беларускаямова (прафесійная лексіка): тыпавая вучэб. пра-

Б 43грама для выш. навуч. устаноў / склад. М.Р.Прыгодзіч, Г.I.Ку-

леш, Н.П.Лобань ; пад рэд. М.Р.Прыгодзіча. – Мінск: РІВШ,

2008. – 28с.

УДК808.26

ББК 81.411.3

 

ЗМЕСТ

Тлумачальная запіска................................................................................................................4

 

Прыкладны тэматычны план...................................................................................................................11

 

Змест вучэбнай дысцыпліны......................................................................................................12

 

Спіс літаратуры..................................................................................................16

 

Асноўныя паняцці і тэрміны ............................................................... ...21

 

Дадатак. Прыкладныя тэмы вусных паведамленняў

і рэфератаў .......................................................................................................24

 


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Тыпавая вучэбная праграма новага пакалення па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” прызначана для ажыццяўлення на першай ступені вышэйшай адукацыі ў межах цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яе характэрнымі рысамі з'яўляюцца: абноўлены змест, акцэнтаванне на кампетэнтнасным падыходзе да навучання, значнае ўзмацненне ролі і месца самастойнай працы студэнтаў, выкарыстанне сучасных інавацыйных педагагічных тэхналогій. У межах супрацоўніцтва выкладчыка і студэнта праграма выступае своеасаблівым арыенцірам у працэсе набыцця ведаў, разнастайнай інфармацыі, атрымання практыка-арыентаваных і жыццядзейнасных уменняў.

Вучэбная праграма дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” распрацавана ў адпаведнасці з такімі нарматыўнымі і метадычнымі дакументамі, як:

· Макет образовательного стандарта высшего образовання первой ступені (зацверджаны загадам Міністэрства адукацыі Рэсаублікі Беларусь ад 13.06.2006 г. № 374).

· Образовательный стандарт “Высшее образование. Первая ступень. Цикл социально-гуманитарных дисциплин” (зацверджаны і ўведзены ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 01.09.2006 г. № 89).

· Изменение № 1 к РД РБ 02100.5227-2006 (зацверджана і ўведзена ў дзеянне пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.01.2008 г. № 3).

· Макет типовой учебной программы дисциплины социально-гуманитарного цикла высшего образования первой ступени (методические рекомендации для разработчиков типовых учебных программ) (Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, 2007 г).

· Порядок разработки, утверждения и регистрации учебных программ для первой ступени высшего образования (зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 28.12.2007 г.).

У вучэбнай праграме ўлічаны патрабаванні адукацыйнага стандарта па цыклу сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.


  1. Агульныя патрабаванні да фарміравання

сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе з'яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-вартасным і сацыяльна-творчым вопыце, што забяспечваюць вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Сфарміраванасць у выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый садзейнічае развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў ВНУ.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый вьшускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

1) прынцыпам гуманізацыіяк прыярытэтным прынцыпам адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

2) прынцыпам фундаменталізацыі,які садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі акаляючага свету, прыродазнаўча-навуковымі і гуманітарнымі ведамі;

3) прынцыпам кампетэнтнаснагападыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўзмацненне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай работы студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, мадэліруючых сацыяльна-прафесійныя праблемы, і фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых умовах жыцця;

4) прынцып сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі,які забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве атрыманых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэб і магчымасцей навучэнцаў;

5) прынцып міждысцыплінарнасці і інтэграцыісацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць пазнання гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці вьпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені (спецыяліст) павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

• кампетэнцыі культурна-вартаснай і асобаснай арыентацыі;

• кампетэнцыі грамадзянскасці і патрыятызму;

• кампетэнцыі сацыяльнага ўзаемадзеяння;

• кампетэнцыі камунікацыі;

• кампетэнцыі зберажэння здароўя;

• кампетэнцыі самаўдасканалення.

Выпускнік у працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі павінен развіць і ўдасканаліць наступныя метапрадметныя кампетэнцыі:

• валоданне метадамі сістэмнага і параўнальнага аналізу;

• сфарміраванасць крытычнага мыслення;

• уменне працаваць у камандзе;

• валоданне навыкамі праектавання і прагназавання;

• сфарміраванасць асобасных якасцей: самастойнасць, адказнасць, арганізаванасць, мэтанакіраванасць. а таксама матывацыйна-каштоўнасная арыентацыя;

• уменне вучыцца, пастаянна павышаць кваліфікацыю.

2. Мэты і задачы дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

Беларуская мова (прафесійная лексіка)– дысцыпліна, якая дапамагае студэнтам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры, сфарміраваць камунікатыўна развітую асобу, здольную наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійнай сферы, перакладаць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя і навуковыя тэксты, весці дзелавую дакументацыю, выступаць з навуковымі паведамленнямі і публічнымі прамовамі і інш.

Праграма курса “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” накіравана на засваенне і прафесійнае прымяненне беларускай навуковай тэрміналогіі, выпрацоўку ў студэнтаў уменняў правільна ўспрымаць розную інфармацыю на беларускай мове, а таксама дакладна і асэнсавана выказваць любую думку, спрыяць павышэнню грамадскага прэстыжу беларускай літаратурнай мовы як мовы тытульнай нацыі ў Рэспубліцы Беларусь.

Асноўныя мэты выкладання дысцыпліны:

• •выпрацаваць і замацаваць практычныя ўменні і навыкі граматнага карыстання вуснай і пісьмовай мовай;

• развіць моўна-эстэтычны густ студэнтаў, звязаны з чысцінёй і правільнасцю мовы;

• пашыраць і ўзбагачаць прафесійны лексічны запас будучых спецыялістаў, выпрацаваць уменне практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці;

• фарміраваць устаноўкі на практычнае ўкараненне атрыманых студэнтамі ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;

• выхоўваць любоў і павагу да мастацкага слова, духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

Задачы вывучэння дысцыпліны:

• сфарміраваць у студэнтаў разуменне неабходнасці ведаць і карыстацца беларускай мовай у прафесійнай дзейнасці;

• даць студэнтам неабходную сістэму ведаў аб лексічным складзе, тэрміналогіі і маўленчай культуры;

• дапамагчы студэнтам усвядоміць месца беларускай мовы ў развіцці культуры і духоўным адраджэнні нацыі;

• садзейнічаць падрыхтоўцы высокаадукаваных, творчых і крытычна думаючых спецыялістаў, здольных вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен:

ведаць:

• ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін;

• функцыі беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры;

• месца і ролю беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасці народаў і моў;

• сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы;

• поўны набор прафесійнай лексікі;

• тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі па адпаведных сферах навукова-прафесійнай дзейнасці;

умець:

• граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай;

• адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і навуковую галіновую інфармацыю;

• перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты;

• складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г.д.;

• выконваць тэсты і тэставыя заданні, якія садзейнічаюць замацаванню вучэбнага матэрыялу.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.