Здавалка
Главная | Обратная связь

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны



Вывучэнне дысцыпліны “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” разлічана на 50 вучэбных гадзін, з якіх 34 – аўдыторныя; прыкладнае размеркаванне па відах заняткаў уключае 6 лекцыйных і 28 практычных (семінарскіх) гадзін.

У аснову структурыравання зместу вучэбнага матэрыялу дадзенай дысцыпліны пакладзены прынцып модульнага падыходу, які прадугледжвае падзел вучэбнага матэрыялу на адносна самастойныя модулі (тэмы).

Па кожнаму вучэбнаму модулю (тэме), у адпаведнасці з яго мэтамі і задачамі па фарміраванню і развіццю ў студэнтаў канкрэтных кампетэнцый, выкладчыкам (кафедрай) праектуюцца і рэалізуюцца канкрэтныя педагагічныя тэхналогіі.

3 ліку найбольш перспектыўных і эфектыўных сучасных інавацыйных адукацыйных сістэм і тэхналогій неабходна выдзеліць: вучэбна-метадычныя комплексы, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай работы студэнтаў, блочна-модульныя, модульна-рэйтынгавыя і крэдытныя сістэмы, інфармацыйныя тэхналогіі, методыкі актыўнага навучання.

Структура зместу вучэбнай дысцыпліны ўключае ўводзіны і вучэбныя тэмы (модулі). У аснову структуры тыпавой праграмы “Беларуская мова (прафесійная лексіка)” пакладзены модуль, які ўяўляе сінтэзаваную і цэласную дыдактычную адзінку працэсу навучання і зместу, што мае адносна закончаны характар.

Метады навучання

Сярод найбольш эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій, што садзейнічаюць уключэнню студэнтаў у пошук і кіраванне ведамі, атрымання вопыту самастойнага вырашэння разнастайных задач, неабходна выдзеліць:

• тэхналогіі праблемна-модульнага навучання;

• тэхналогію вучэбна-даследчай дзейнасці;

• праектныя тэхналогіі;

• камунікатыўныя тэхналогіі (дыскусія, прэсканферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

• метад кейсаў (аналіз сітуацыі);

• гульнявыя тэхналогіі, у межах якіх студэнты ўдзельнічаюць у дзелавых, ролевых, імітацыйных і іншых гульнях.

Для кіравання вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці педагогам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавыя, крэдытна-модульныя сістэмы ацэнкі вучэбнай і навукова-даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай работы, вучэбна-метадычныя комплексы.

3 мэтай фарміравання сучасных сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускніка ВНУ ў практыку правядзення семінарскіх і практычных заняткаў мэтазгодна ўкараняць методыкі актыўнага навучання і дыскусійныя формы.

5. Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў

Самастойная работа студэнтаў арганізуецца дэканатамі, кафедрамі, выкладчыкамі ВНУ ў адпаведнасці з Палажэннем аб самастойнай працы студэнтаў, якое рыхтуецца вышэйшай навучальнай установай.

Кампетэнтнасны падыход прадугледжвае істотнае ўзмацненне практычнай арыентаванасці адукацыйнага працэсу і ролі кіруемай самастойнай дзейнасці студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, што імітуюць сацыяльна-асобасныя і сацыяльна-прафесійныя праблемы.

Кіруемая самастойная работа студэнтаў прадугледжвае выкананне кантрольных работ, падрыхтоўку вусных паведамленняў і пісьмовых рэфератаў па вызначанай тэматыцы, знаёмства з навуковай, навукова-папулярнай, хрэстаматыйнай літаратурай, рэферыраванне і анатаванне прафесійна арыентаваных тэкстаў і інш. (гл. дадатак).







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.