Здавалка
Главная | Обратная связь

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ



Уводзіны ў дысцыпліну

“Беларуская мова (прафесійная лексіка)”

 

Прадмет і задачы курса. Месца курса ў сістэме сацыяльна-гуманітарных навук, яго сувязь з іншымі дысцыплінамі (гісторыяй літаратурнай мовы, лексікалогіяй, стылістыкай і культурай маўлення). Метады навучання. Роля курса ў фарміраванні і развіцці сацыяльна-асобасных і сацыяльна-прафесійных кампетэнцый выпускнікоў ВНУ.

Тэма 1. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых

і нацыянальных каштоўнасцей

Мова і соцыум. Функцыі мовы ў грамадстве. Беларуская мова – форма нацыянальнай культуры беларусаў.

Паходжанне беларускай мовы і асноўныя этапы яе развіцця. Старабеларуская літаратурная мова ХІV – ХVІ ст. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім. Нацыянальна-моўная палітыка Рэчы Паспалітай і яе вынікі. Новая (сучасная) беларуская мова XIX – пачатку XX ст. Беларуская літаратурная мова ў часы Расійскай імперыі ва ўмовах адсутнасці беларускай дзяржаўнасці. Развіццё і функцыянаванне беларускай літаратурнай мовы ў XX – пачатку XXI ст.

Тэма 2. Лсксічная сістэма беларускай літаратурнай мовы

Лексіка беларускай мовы паводле паходжання (спрадвечна беларуская і запазычаная). Змены ў лексічнай сістэме беларускай мовы: актыўная і пасіўная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага выкарыстання. Спецыяльная лексіка як частка лексічнай сістэмы сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Адрозненне тэрміналагічнай і прафесійнай лексікі.

Паняцце тэрміна. Слова і словазлучэнне ў ролі тэрміна. Тэрміналогія. Галіновыя тэрміналагічныя сістэмы. Узаемасувязь тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі (тэрміналагізацыя і дэтэрміналагізацыя). Асаблівасці словаўтварэння беларускай тэрміналогіі (прадуктыўныя спосабы і сродкі). Тэрміны, запазычаныя з іншых моў, іх асваенне беларускай мовай.

3 гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі. Асноўныя прынцыпы яе выпрацоўкі ў 20 – 30-я гг. XX ст. Крыніцы фарміравання беларускай тэрміналогіі. Роля жывой народнай мовы ў складванні і развіцці беларускай тэрміналагічнай лексікі. Беларуская навуковая тэрміналогія на сучасным этапе.

Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, іх роля і месца ў лексікаграфічнай сістэме беларускай мовы. Сістэма падачы тэрмінаў у тлумачальных і перакладных слоўніках, у слоўніках іншамоўных слоў.

Звесткі з гісторыі беларускай тэрміналагічнай лексікаграфіі. Тэрміналагічная лексікаграфія 20 – 30-х і 90-х гадоў XX ст.

Тэма 3.Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму

Паняцце білінгвізму. Моўная інтэрферэнцыя як вынік білінгвізму. Віды інтэрферэнцыі.

Паняцце моўнай нормы.

Арфаэпічныя нормы беларускай літаратурнай мовы і прычыны іх парушэння. Асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення ў параўнанні з рускім.

Марфалагічныя нормы беларускай літаратурнай мовы. Назоўнік. Несупадзенне ў родзе, ліку і скланенні. Асаблівасці скланення прозвішчаў, імёнаў і геаграфічных назваў. Прыметнік. Утварэнне і ўжыванне формаў ступеней параўнання якасных прыметнікаў. Выкарыстанне элятыўных формаў у беларускай і рускай мовах. Прыналежныя прыметнікі, іх утварэнне. Займеннік. Асаблівасці ўжывання асабовых, азначальных, адмоўных і няпэўных займеннікаў. Лічэбнік. Скланенне лічэбнікаў і асаблівасці іх ужывання з назоўнікамі. Дзеяслоў. Спецыфіка спражэння. Ужыванне суфіксаў дзеясловаў. Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова. Асаблівасці іх утварэння і ўжывання ў беларускай мове. Спосабы перадачы дзеепрыметнікаў у складзе тэрміналагічных словазлучэнняў пры перакладзе на беларускую мову. Прыслоўе. Асаблівасці ўтварэння і ўжывання формаў ступеней параўнання ў адрозненне ад рускай мовы.

Сінтаксічныя асаблівасці беларускай літаратурнай мовы. Адрозненні ў будове некаторых словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах. Каардынацыя дзейніка і выказніка ў сказе.

Тэма 4.Функцыянальныя стылі маўлення

Паняцце функцыянальнага стылю. Класіфікацыя функцыянальных стыляў (навуковы, афіцыйна-справавы, публіцыстычны, мастацкі, размоўны).

Навуковы стыль і яго асноўныя падстылі (уласна навуковы, (акадэмічны), навукова-папулярны, вучэбна-навуковы і інш.). Функцыі навуковага стылю і яго адметныя лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці.

Афіцыйна-справавы стыль і яго асноўныя падстылі (канцылярскі, юрыдычны, дыпламатычны). Функцыі афіцыйна-справавога стылю і яго характэрныя асаблівасці.

Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці. Узаемапранікненне стыляў.

 

Тэма 5.Навуковы стыль

Асноўныя рысы навуковага стылю (падрыхтаванасць маўлення, пераважна яго пісьмовая форма ў выглядзе маналогу, лагічная паслядоўнасць выказвання, сцісласць пры інфарматыўнай насычанасці зместу).

Моўныя сродкі навуковага стылю (насычанасць тэрмінамі, перавага абстрактнай лексікі, пераважнае ўжыванне назоўнікаў, пашыранасць формы роднага склону, асаблівая функцыя займенніка мы, шырокае выкарыстанне дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, пашыранасць складаназалежных сказаў з аднароднымі членамі, пабочнымі словамі і ўстаўнымі канструкцыямі, сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі і інш.).

Паняцце аб падмове навук: матэматыкі, хіміі, эканомікі, права і г.д. Рэальны слоўнік кожнай падмовы. Выкарыстанне невербальных сродкаў (табліцы, графікі, схемы).

Жанравая разнастайнасць навуковага стылю (артыкул, даклад, рэферат, анатацыя, рэзюме і інш.), агульныя патрабаванні да іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту і вуснага выступлення, іх афармленне. Рубрыкацыя навуковага тэксту. Абзац як структурная адзінка тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

Пераклад на беларускую мову навуковых тэкстаў.

Тэма 6.Афіцыйна-справавы стыль

Асноўныя рысы афіцыйна-справавога стылю (пераважна пісьмовая форма функцыянавання, уніфікаванасць і стандартызаванасць мовы дакументаў, дакладнасць фармулёвак, лагічнасць маўлення, экспрэсіўная нейтральнасць, монасемічнасць лексікі).

Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю (шырокае выкарыстанне наменклатурных назваў, пашыранасць аддзеяслоўных назоўнікаў, у тым ліку з прэфіксам не-, ужыванне назваў асобы паводле сацыяльнага становішча і сферы дзейнасці ў форме мужчынскага роду, абмежаванае выкарыстанне займеннікаў, пашыранасць інфінітыва, спецыфіка дзеяслоўнага кіравання, расшчапленне выказніка, рэгламентацыя парадку слоў у сказе, канструкцыі са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі. Выкарыстанне безасабовых канструкцый).

Віды афіцыйна-справавых тэкстаў (заява, даверанасць, аўтабіяграфія, дакладная запіска, тлумачальная запіска, кантракг, справавыя пісьмы і інш.), правілы іх напісання і афармлення.

Кампазіцыя афіцыйна-справавых тэкстаў. Загаловак і іншыя рэквізіты як элементы тэксту службовага дакумента. Роля клішыраваных выразаў у арганізацыі тэксту службовых дакументаў.

Пераклад на беларускую мову афіцыйна-справавых тэкстаў.

 

Тэма 7. Культура прафесійнага маўлення

Мова і маўленне. Маўленне – маўленчая дзейнасць – агульная культура чалавека. Прафесійна арыентаванае маўленне.

Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня і багацце (разнастайнасць) маўлення, дарэчнасць, вобразнасць.

Правільнасць маўлення і моўныя нормы (лексічныя, арфаэпічныя, акцэнталагічныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, сінтаксічныя). Тыповыя маўленчыя памылкі, іх прычыны, спосабы выпраўлення.

Тэхніка і выразнасць маўлення (голас і маўленчае дыханне, дыкцыя, інтанацыя і інш.).

Узаемадзеянне вербальных і невербальных (жэсты, міміка, рухі)

сродкаў маўленчай дзейнасці.

Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага выступлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.

СПІС ЛІТАРАТУРЫ

Асноўная

1. Абабурка, М.В. Культура беларускай мовы / М.В.Абабурка. – Мінск, 1994.

2. Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / В.У.Азарка, А.С.Васілеўская, М.М.Круталевіч. – Мінск, 2004.

3. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, канструяванне, функцыяніраванне / Л.А.Антанюк. – Мінск, 1987.

4. Антанюк, Л.А. Беларуская мова: спецыяльная лексіка / Л.А.Антанюк, Б.А.Плотнікаў. – Мінск, 2004.

5. Арашонкава, Г.У. Тэорыя і пракгыка беларускай тэрміналогіі / Г.У.Арашонкава [і інш.]. – Мінск, 1999.

6. Бадзевіч, 3.I. Курс беларускай мовы / 3.I.Бадзевіч, Л.I.Сямешка, I.Р.Шкраба. – Мінск, 1996.

7. Беларуская мова: энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

8. Браим, И. Культура делового общения / И.Бранм. – Минск, 1998.

9. Каляда, А. Беларускае літаратурнае вымаўленне: практыкум па дыкцыі і арфаэпіі / А.Каляда. – Мінск, 2006.

 

10. Каўрус, А. Дакумент па-беларуску / А.Каўрус. – Мінск, 1994.

11. Куліковіч. У.1. Беларускі правапіс: правілы, заданні, кантрольныя работы / У.I.Куліковіч. – Мінск, 1998.

12. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка: вучэбны дапаможнік / В.А.Ляшчынская. – Мінск, 2001.

13. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В.А.Ляшчынская. – Мінск, 2003.

 

14. Мінакова, Л.М. Беларуская навукова-тэхнічная тэрміналогія: фарміраванне, функцыянаванне, развіццё / Л.М.Мінакова, С.М.Аніськова, А.А.Станкевіч. – Гомель, 2004.

15. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б.А.Плотнікаў, Л.А.Антанюк. – Мінск, 2003.

 

16. Смольская, Т.М. Беларуская мова: юрыдычная лексіка / Т.М.Смольская, Л.У.Хрышчановіч. – Мінск, 2006.

17. Старавойтава, Н.П. Беларуская мова: гісторыя і сучаснасць: вучэбна-метадычны дапаможнік для нефілалагічных спецыяльнасцей / Н.П.Старавойтава. – Мінск, 2006.

18. Старычонак, В.Д. Займальная філалогія / В.Д.Старычонак. – Мінск, 1998.

19. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі. – Мінск. 1999.

20. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка беларускай мовы / М.Я.Цікоцкі. – Мінск, 1995.

Дадатковая

1. Акуленко, В.В. Вопросы интернационализации словарного состава языка / В.В.Акуленко. – Л., 1972.

2. Антанюк, Л.А. Развіццё і задачы ўпарадкавання бсларускай навуковай тэрміііалогіі / Л.А.Антанюк // Тэрміналатічны зборнік “83”. – Мінск, 1985, – С. 5 – 17.

3. Даниленко, В.П. Русская тсрминология: опыт лингвнстического описания / В.П. Даниленко – М., 1977.

4. Кавалёва, М.Ц. Беларуская мова: дапаможнік для вучняў старэйшых класаў / М.Ц.Кавалёва. – Мінск, 1995.

5. Капейко, Т.В. Лексіка-семантычны спосаб тэрмінаўтварэння / Т.В.Капейко. – Магілёў, 2007.

6. Красней, В.П. Навуковы стыль сучаснай беларускай літаратурнай мовы / В.П.Краснсй // Беларуская мова ў другой палове XX ст.: матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск. 1998. – С. 16 – 19.

7. Лапкоўская. А.М. Сучасная беларуская батанічная тэрміналогія / А.М.Лапкоўская. – Гродна, 2007.

8. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / пад рэд. А.Я.Баханькова. – Мінск, 1994.

9. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы 1-й нацыянальнай канферэнцыі. – Мінск, 1995.

 

10. Практыкум па беларускай мове / пад рэд. Г.М.Малажай. – Мінск, 2005.

11. Прыгодзіч, М.Р. Шчодрасць слова / М.Р.Прыгодзіч. – Мінск, 1990.

 

12. Пытанні нармалізацыі бсларускай навуковай тэрміналогіі: матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі, – Гомель, 1994.

13. Станкевіч, А.А. Дэтэрміналагізацыя тэрмінаў іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай мове / А.А.Станкевіч // Беларуская мова. – 1977. – Вып. 5. – С. 27 – 34.

14. Сучасная беларуская літараіурная мова: марфалогія / пад рэд. М.С.Яўнсвіча. – Мінск, 1997.

15. Шакун, Л.М. Словаўтварэнне / Л.М.Шакун. – Мінск, 1978.

Слоўнікі

1. Арашонкава, Г.У. Кароткі слоўнік беларускай мовы. Правапіс. Вымаўленне. Націск. Словазмяненне Словаўжыванне / Г.У.Арашонкава, В.П.Лемцюгова. – Мінск, 1994.

2. Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск, 1996 – 2004.

3 Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў у 2 т. / А.М.Булыка. – Мінск, 1999.

4 Геаграфічныя паняцці і тэрміны энцыклапедычны даведнік / рэдкал. М.М.Курловіч [і інш.]. – Мінск, 1993.

5 Граматычны слоўнік дзеяслова. – Мінск, 2007.

6 Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Б.I.Сачанка (гал. рэд.) [інш.]. – Мінск, 1995.

7 Руска-беларускі слоўнік у 3 т. – Мінск, 1995.

8 Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне / пад рэд М.В.Бірылы.– Мінск, 1987.

9 Социологическая энциклопедия / под общ. ред. А.Н.Данилова. – Минск, 2003.

 

10 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5т. – Мінск, І977 – 1984.

11 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 2005.

12 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1984 – 1987.

13 Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. – Мінск, 1983–1986.

14 Этнаграфія Беларусі. – Мінск, 1989.

15 Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік. – Мінск, 1992.

 

***

1 Алоўнікава, Н.Г. Руска-бсларуска-англійскі слоўнік па педагогтцы і псіхалогіі / Н.Г.Алоўнікава, В.В.Кандрацьева, Беларус. дзярж. псд. ун-т. – Мінск, 1996.

2 Анатомія і марфалогія бесхрыбетных жывёл: руска-бсларускі слоўнік / Беларус. дзярж. псд. ун-т; склад. А.Р.Александровіч, У.С.Бірг: – Мінск, 1997.

3 Анаціраваны спіс хрыбетных жывёл Беларусі: метадычныя рэкамендацыі / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад. А.Р.Александровіч [і інш.]. – Мінск, 1993.

4 Андрыеўская, 3. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік / 3.Андрыеўская, I.Галай. – Мінск, 1994.

5 Аранская, В. Руска-беларускі тлумачальны слоўнік вытворча-значных тэрмінаў і паняццяў па хіміі / В.Аранская, У.Слабін; Віцеб. дзярж. псд. ін-т. – Віцсбск, 1993.

6 Беларуска-рускі тэрміналагічны тлумачальны слоўнік па батаніцы і кветкаводстве / Беларус. дзярж. тэхнал. ун-т; склад. Т.М.Бурганская, Л.С.Пашкевіч, А.1.Скорабагатая; навук. рэд. В.Р.Анціпаў. – Мінск, 1996.

 

7 Болсун, А.I. Слоўнік фізічнычных і астранамічнычных тэрмінаў: для сярэдніх школ / А.I.Болсун, Я.Н.Рапановіч. – Мінск, 1979.

8 Водеў, У.Т. Малы Матэматычны слоўнік / У.I.Водеў, А.Ф.Навумовіч, Н.Ф.Навумовіч. – Мінск, 1994.

9 Галай, І.П. Геаграфічны слоўнік школьніка / I.П.Галай, С.І.Сідор; пад рэд. В.А.Жучкевіча. – Мінск, 1986.

10. Гурло, А. Слоўнік тзхнічнай тэрміналогіі / А.Гурло. – Мінск, 1932.

11. Інфарматыка: беларуска-рускі тэрміналагічны слоўнік / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад. Ю.А.Быкадораў [і інш.]; пад агул. рэд. А.I.Паўлоўскага. – Мінск, 1996.

12Калугін, А.С. Тэрміналагічны беларуска-рускі слоўнік па анатоміі і фізіялогіі чалавека і жывёл для студэнтаў біялагічнага і фізкультурнага факультэта / А.С.Калугін; Гомел. дзярж. ун-т. – Гомель, 1994.

13 Кароткі руска-беларускі слоўнік біялагічнай тэрміналогіі / Віцеб. дзярж. пед. ун-т; склад. Т.М.Царэнка. – Віцебск, 1994.

14 Кароткі руска-беларускі слоўнік музычных тэрмінаў / Мін. ін-т культуры; склад.: А.І.Смагін, Н.В.Шутовіч. – Мінск, 1992.

15 Кароткі руска-беларускі слоўнік па выяўленчым мастацтве / Магіл. дзярж. ун-т; уклад.: В.І.Казлоў, А.С.Лаўшук; навук. рэд. М.В.Машчанка. – Магілёў, 1998.

16 Кароткі руска-беларускі слоўнік прыродазнаўчай тэрміналогіі для пачатковых класаў / Магіл. дзярж. пед. ін-т; уклад.: М.П.Бузук, А.Л.Курдзюкоў; рэд. А.С.Лаўшук. – Магілёў, 1991.

17 Кароткі руска-беларускі слоўнік фізічных і матэматычных тэрмінаў / Віцеб. дзярж. пед. ін-т; склад. Р.Р.Кароткін. – Віцебск, 1992.

18 Кароткі руска-беларускі тлумачальны слоўнік па агульнай біялогіі / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад.: М.Д.Лісаў [і інш.]. – Мінск, 1994.

19 Кароткі слоўнік псіхалагічных паняццяў / Мазыр. дзярж. пед. ін-т; склад.: Н.П.Бярнацкая [і інш.]; пад агул. рэд. П.П.Шумскага. – Мазыр, 1993.

20 Кароткі слоўнік тэрмінаў па гісторыі Беларусі / Брэсц. дзярж. ун-т; уклад.: Л.П.Нікіценкава, І.І.Шаўчук. – Брэст, 1996.

21 Кароткі тлумачальны слоўнік педагагічных тэрмінаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад.: А.І.Андарала, Г.Ф.Андарала. – Мінск, 1995.

22 Кароткі тлумачальны слоўнік тэрмінаў па мікрабіялогіі / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад.: Р.У.Тузава, К.М.Панюціч. – Мінск, 1991.

23 Кацэвіч, С.С. Слоўнік педагагічных тэрмінаў / С.С.Кацэвіч. – Брэст, 1995.

24 Краткий русско-белорусский дефектологический словарь / Респ. ин-т усов. учит.; сост.: Т.В.Лещинская, В.В.Лепешкин, В.А.Янковский. – Минск, 1991.

25 Лапоцін, Л.А. Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў / Л.А.Лапоцін. – Магілёў, 1994.

26 Падручны руска-беларускі слоўнік біялагічных тэрмінаў / Беларус. дзярж. ун-т; аўт.-склад.: І.Л.Бурак, Т.П.Піліповіч. – Мінск, 1992.

27 Прыгодзіч, М.Р. Старабеларускі лексікон: падручны перакладны слоўнік / М.Р.Прыгодзіч, Г.К.Ціванова. – Мінск, 1997.

28 Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік па выяўленчым мастацтве і архітэктуры / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад. І.Р.Чыкалава. – Мінск, 1992.

29 Руска-беларускі матэматычны слоўнік / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад.: Г.Я.Лабачэня, А.М.Шчыракоў. – Мінск, 1993.

30 Руска-беларускі музычна-педагагічны слоўнік / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад. В.В.Карпуць; навук. рэд. А.У.Рагуля. – Мінск, 1991.

31 Руска-беларускі слоўнік музычна-педагагічных тэрмінаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т; склад.: В.В.Карпуць, Я.П.Назарава, Л.П.Прыходзька; навук. рэд. А.У.Рагуля. – Мінск, 1994.

32 Руска-беларускі слоўнік па псіхалогіі / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад.: Т.У.Васілец, Я.Л.Каламінскі, Р.А.Макарэвіч. – Мінск, 1991.

33 Руска-беларускі слоўнік педагагічных тэрмінаў / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад.: М.А.Ярмаловіч, І.І.Кабіціна. – Мінск, 1992.

34 Руска-беларускі слоўнік фізічных тэрмінаў / Магіл. дзярж. пед. ін-т; склад.: А.Лаўшук, В.Кротаў. – Магілёў, 1993.

35 Руска-беларускі слоўнік хімічных тэрмінаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т; уклад.: І.А.Семяновіч, А.С.Ціханаў, В.В.Канаш. – Мінск, 1995.

36 Руска-беларускі тлумачальны слоўнік па фізіялогіі чалавека і жывёл / Беларус. дзярж. пед. ун-т; склад.: А.Р.Александровіч [і інш.]. – Мінск, 1997.

37 Русско-белорусский математический словарь / под ред. Я.В.Радыно. – Минск, 1993.

38 Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / сост.: В.А.Сорока [и др.]. – Минск, 1997

39 Русско-белорусский словарь по морфологии и анатомии растений / Белорус. гос. пед. ун-т; сост.: Л.М.Ерей, С.Т.Кухарева, Т.Н.Никитина. – Минск, 1993.

40 Русско-белдорусский словарь по физиологии растений / Мин. гос. пед. ун-т; сост. Л.Б.Утыро. – Минск, 1992.

41 Русско-белорусский терминологический словарь по физической географии / Мин. гос. пед. ин-т; сост.: Б.Н.Гурский, А.М.Баско. – Минск, 1990.

42 Савіцкі, М. Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы / М.Савіцкі. – Мінск, 1992.

43 Слоўнік вакальна-харавых тэрмінаў / Мін. дзярж. пед. ін-т; склад.: І.М.Сіманоўская, У.У.Собалеў, Н.Р.Мордас. – Мінск, 1993.

44 Слоўнік педагагічных тэрмінаў / Брэсц. дзярж. пед. ін-т; склад. С.С.Кацэвіч; рэд. В.М.Емельяновіч. – Брэст, 1993.

45 Сухая, Т. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т.Сухая [і інш.]; Т-ва беларус. мовы імя Ф.Скарыны. Тэрмінал. камісія; навук. рэд. П.Міхайлаў. – Мінск, 1993.

46 Тлумачальны слоўнік гандлёвых тэрмінаў. – Мінск, 1995.

47 Чэчат, В.У. Кароткі руска-беларускі педагагічны слоўнік / В.У.Чэчат, В.В.Чэчат, Р.Р.Чэчат; Нац. ін-т адукацыі. – Мінск, 1996.

48 Экономико-социологический словарь / под. ред. Г.Н.Соколовой. – Минск, 2002.


АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ I ТЭРМІНЫ

 

Аманімія– гукавое супадзенне адзінак (марфем, слоў, словазлучэнняў і інш.), якія адрозніваюцца паміж сабой значэннем.

Анамастыка– раздзел мовазнаўства, які вывучае любыя ўласныя імёны, іх паходжанне, гісторыю, асноўныя заканамернасці развіцця і функцыянавання.

Антонімы– пары слоў з процілеглым значэннем.

Арфаграфічныя нормы– выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, што адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі.

Арфаэпічныя нормы– захаванне патрабаванняў літаратурнага вымаўлення носьбітамі беларускай літаратурнай мовы.

Беларусізацыя– афіцыйная палітыка Кампартыі і ўрада БССР у 1920 – пачатку 1930-х гг, накіраваная на заканадаўчае замацаванне за беларускай мовай функцый дзяржаўнай мовы.

БНТ – серыя тэрміналагічных, пераважна двухмоўных (руска-беларускіх) і аднамоўных (беларускіх) слоўнікаў, якія былі падрыхтаваны спецыялістамі па розных галінах ведаў на працягу 1922 – 1930 гг.

Вусная мова– гукавая форма мовы, якой карыстаюцца людзі ў непасрэдных зносінах паміж сабой.

Двухмоуе (білінгвізм)– папераменнае карыстанне дзвюма мовамі.

Дзяржаўная мова– афіцыйная мова, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю і інш., на якой вядзецца навучанне і выхаванне ў сістэме адукацыі.

Закон “Аб мовах у Беларускай ССР”– прыняты на XIV сесіі Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання 26 студзеня 1990 г. прававы дакумент аб статусе беларускай мовы як дзяржаўнай мовы.

Інтанацыя– сукупнасць фанетычных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак як адзінага цэлага, а таксама для больш дакладнай перадачы думак і пачуццяў гаворачай асобы.

Калька– памарфемны пераклад іншамоўнага слова, калі кожная яго значымая частка замяняецца марфемай мовы-рэцыпіента з тым значэннем, якое мае адпаведная марфема мовы-крыніцы.

Красамоўства,або аратарскае мастацтва, – па-мастацку апрацаванае вуснае маўленне, мэта якога – пераканаць слухачоў, узрушыць іх і схіліць да пэўных дзеянняў.

Культура маўлення – сістэма камунікатыўных якасцей маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, выразнасць, багацце і разнастайнасць, дарэчнасць, чыстата і лаканічнасць); вучэнне пра сістэму камунікатыўных якасцей маўлення.

Лексіка– сукупнасць усіх слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад.

Лексічныя нормы– правільны выбар слова і яго ўжыванне ў агульнавядомым значэнні і ў агульнапрынятых спалучэннях.

Літаратурная мова– апрацаваная, упарадкаваная і нармалізаваная форма агульнанароднай мовы, прызначаная для абслугоўвання разнастайных сфер грамадскай дзейнасці чалавека.

Марфалагічныя нормы– гістарычна прынятыя ў моўнай супольнасці варыянты граматычных норм слова і мадэлі ўтварэння новых слоў.

Моўная стылізацыя – мэтанакіраванае ўзнаўленне ў мастацкіх творах моўных асаблівасцей стылю пэўнай эпохі, літаратурнага напрамку, сацыяльнага асяроддзя, індывідуальнай манеры пісьменніка.

Неалагізмы– словы або словазлучэнні, якія з'яўляюцца ў мове для намінацыі новых прадметаў, з'яў ці для замены старых назваў прадметаў і з'яў.

Нормы літаратурнай мовы– замацаваныя ў маўленчай практыцы правілы вымаўлення, словаўжывання, пабудовы сказаў і тэкстаў.

Перыфраза– сэнсава непадзельны выраз, які апісальна абазначае прадмет або дзеянне з адначасовым указаннем на яго адметнасць.

Пісьмовая мова– графічная форма мовы, якая дазваляе кантактаваць апасродкавана – з дапамогаю тэкстаў, сукупнасць якіх стварае нацыянальнае пісьменства.

Полісемія– уласцівасць слова мець некалькі значэнняў.

Пунктуацыйныя нормы– пастаноўка знакаў прыпынку ў пісьмовым тэксце ў адпаведнасці з правіламі, якія прызначаны для абслугоўвання патрэб пісьмовых зносін у грамадстве і кадыфікаваны ў адпаведных актах.

Сінанімія– поўнае ці частковае супадзенне значэнняў моўных адзінак.

Слова– асноўная намінатыўная адзінка, якая служыць у мовс для ўтварэння сказаў з мэтай перадачы інфармацыі.

Словазлучэнне– свабоднае сэнсавае і фармальнае аб'яднанне двух і больш паўназначных слоў.

Стылістыка– раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу, мэце выказвання, а таксама сітуацыі (у вусным маўленні).

Стылістычныя нормы– правілы ўжывання стылістычна афарбаваных лексічных адзінак, граматычных форм і сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і ўмовамі кантактавання.

Тэрміналогія– сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, вытворчасці, мастацтва; раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў.

Фразеалагічныя нормы– традыцыйнае, аднатыпнае і раўнацэннае ўжыванне фразеалагізмаў, прынятае ў дадзены перыяд моўным калектывам і ўсвядомленае ім як правільнае і ўзорнае.


ДАДАТАК

ПРЫКЛАДНЫЯ ТЭМЫ

ВУСНЫХ ПАВЕДАМЛЕННЯЎ I РЭФЕРАТАЎ

 

1. Кастусь Астрожскі – славуты гетман Вялікага княства Літоўскага.

2. Давыд Гарадзенскі – слаўны абаронца Айчыны ад крыжакоў-заваёўнікаў.

3. Казімір Лышчынскі – выдатны беларускі гуманіст.

4. Барбара Радзівіл – чорная дама Нясвіжскага замка.

 

5. Мікалай Радзівіл Чорны – магутны рыцар нашай незалежнасці.

6. Францыск Скарына – беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар.

 

7. “Катэхізіс” С. Буднага – першая беларуская кніга.

8. Кастусь Каліноўскі – змагар за Бацькаўшчыну.

9. Мікола Гусоўскі і яго паэма “Песня пра зубра”.

 

10. Тадэвуш Касцюшка – выдатны палітычны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай.

11. Мітрафан Доўнар-Запольскі – бацька беларускай гістарычнай навукі.

12. Прысуд выканаў невядомы: Ігнат Грынявіцкі.

13. Яўхім Карскі – бацька беларускай філалогіі.

14. Іван Луцкевіч – вястун нашаніўскай пары.

15. Вацлаў Ластоўскі – выдатны палітычны і культурны дзеяч.

16. Лёс і трагедыя: Усевалад Ігнатоўскі.

17. Зыгмунт Мінейка — сын Беларусі і нацыянальны герой Грэцыі.

18. “Залаты век” у гісторыі беларускай дзяржавы.

19. Славутыя жанчыны Беларусі.

20. Таямніцы Мірскага замка.

21. Старажытны Менск.

22.Замкі на зямлі Беларусі.

23. Саламея Русецкая знакамітая лекарка і падарожніца XVIII ст.

24. Якуб Наркевіч-Ёдка – прафесар электраграфіі і магнетызму.

25. Уладзіслаў Дыбоўскі – рыцар навукі з Нянькава.

26. Станіслаў Нарбут – народны лекар з Браслава.

27. Ігнат Дамейка – сын Беларусі і народны герой Чылі.

28. Ян Чэрскі – славуты географ і падарожнік.

29.Аркадзь Смоліч і яго “Геаграфія Беларусі”.

30. Аляксандр Кавалеўскі – славуты вучоны-біёлаг.

31. Уладзімір Кавалеўскі — заснавальнік эвалюцыйнай палеанталогіі.

32.Сцяпан Кутарга – вучоны-прыродазнаўца, заолаг і геолаг.

33. Міхаіл Гамаліцкі – прафесар фізіялогіі.

34.Антон Жэбрак – вядомы вучоны-генетык і селекцыянер.

35.Аляксандр Чыжэўскі – Леанарда да Вінчы XX ст.

36.Увекавечаны і на Месяцы: Вітольд Цяраскі.

37.Чырвоная кніга Беларусі.

38.Белавежская пушча.

39. Бярэзінскі запаведнік.

40.Тапанімічныя назвы Беларусі.

41.Возера Нарач.

42. Тры назвы аднаго возера (Князь-возера, Жыцкае, Чырворае).

43.Возера Свіцязь.

44.Геалагічныя помнікі прыроды Беларусі.

45.Кветкі – жывыя барометры.

46.Дрэвы-помнікі на Беларусі.

47.Грыбы Беларусі (іх назвы ў беларускай і рускай мовах).

48. Рыбы Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

49. Птушкі Беларусі (іх найменні ў беларускай і рускай мовах).

50. Табліца Мендзялеева (назвы хімічных злементаў у беларускай і рускай мовах).

51. Цудоўныя выдумкі прыроды.

52. У пошуках гармоніі Сусвету: Іван Яркоўскі.

53. Да ісціны – найпрасцейшым шляхам: Васіль Ермакоў.

54.Караль Чаховіч – эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі.

55. Жыгімонт Урублеўскі – уладар холаду.

56. Аляксандр Садоўскі – даследчык таямніцаў святла.

57. “Арыфметыка” Л.Ф. Магніцкага.

58. Казімір Семяновіч – вынаходнік шматступепевай ракеты.

59. Карл Шыльдэр – “ракетны генерал”.

60. Казімір Чаркоўскі – аўтар арыгінальнага праекта падводнай лодкі.

61. Герман Мінкоўскі – выдатны нямецкі матэматык і фізік.

62. Мікалай Капернік – стваральнік навуковай карціны свету.

63. Еўклід і яго “Пачаткі”.

64. М.I. Лабачэўскі – заснавальнік нееўклідавай геаметрыі.

65. А.Ампер – заснавальнік сучаснай электрадынамікі.

66. Альберт Эйнштэйн і стварэнне тэорыі адноснасці.

67. Нільс Бор і яго квантавыя пастулаты.

68. Адкрыццё радыёактыўнасці: Анры Бекерэль.

69. Чарльз Бэбідж – вынаходнік першага камп'ютэра.

70. Французскі матэматык Алексіс Клод Клеро.

71. С.I. Вавілаў – знакаміты фізік-эксперыментатар.

72. К.Э. Цыялкоўскі – вынаходнік у галіне касманаўтыкі і ракетнай тэхнікі.

73. П.Л. Капіца выдатны фізік і канструктар-наватар.

74. Рымская і арабская сістэмы лічбаў.

75. Адлік часу. Гісторыя календара.

76. Як мы лічым. 3 гісторыі лікаў.

77. 3 гісторыі дробаў.

78. Геаметрычныя фігуры (іх назвы ў беларускай і рускай мовах).

79. Беларускія назвы метрычных адзінак.

80. Венгерскі кубік Рубіка.

81. Арыфметычныя рэбусы.

82. “Фізікі” і “лірыкі”.

83. Крыж Еўфрасінні Полацкай – выдатны помнік старажытнага мастацтва.

84. Яўстах Тышкевіч – руплівец нашай старасветчыны.

85. Уладзіслаў Сыракомля – вяшчун славы і волі.

86. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун.

87. Прадвеснік Адраджэння: Францішак Багушэвіч.

88. Адам Міцкевіч – славуты паэт, вялікі сын нашага народа.

89. Язэп Драздовіч у гісторыі беларускага мастацтва.

90. Напалеон Орда і яго знакамітая серыя “Альбомы”.

91. Музыка ў камені: Нясвіжскі замак.

92. Марыя дэ Кастэлян – заснавальніца Нясвіжскага парку.

 

93. Мастацтва пэндзля і разца: жывапісныя палотны, фрэскі і скульптуры старажытнага Нясвіжа.

94. Слуцкія паясы.

95. Музеі г. Мінска.

96. Міхал Клеафас Агінскі – аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.

97. Міхал Казімір Агінскі – гетман-кларнет.

98. Напалеон Орда і яго музычная спадчына.

99. Антоній Радзівіл – аўтар музыкі да оперы “Фауст”.

 

100. Нясвіжская Мельпамена: Францішка Уршуля Радзівіл (Вішнявецкая).

101. Радзівілы і тэатр.

102. Міхал Ельскі – скрыпач і кампазітар XIX ст.

103. Станіслаў Манюшка і яго музыка.

104. Рыгор Шырма і яго харавая капэла.

105. Загадка смерці Моцарта.

106. Музычныя школы на Беларусі ў ХVІ – ХVІІІ стст.

107. 3 гісторыі беларускіх музычных інструментаў.

108. Славутыя музычныя калектывы Беларусі.

109. Музыка ў маім жыцці.

110. Язэп Руцкі – выдатны педагог, пісьменнік і рэлігійны дзеяч.

111. Казімір Нарбут – вядомы прадстаўнік педагагічнай думкі на Беларусі 60-х гг. XVIII ст.

112. Ян Амос Каменскі – педагог-гуманіст.

113. Зігмунд Фрэйд – заснавальнік псіхааналізу.

114. К.Д. Ушынскі – тэарэтык і рэфарматар педагогікі.

115. Развіццё педагагічнай думкі на Беларусі ў ХVІ–ХVІІ стст.

116. Педагагічныя таварыствы на Беларусі ў XX ст.

117. Праблемы беларускага нацыянальнага выхавання.

118. Эмоцыі і эмацыянальны стан чалавека.

119. Здольнасці чалавека.

120. Почырк і характар.

121.Мова жэстаў.

122. Узаемаадносіны дзяцей і бацькоў.

123. Будзьце міласэрнымі!

124. Праблема “цяжкіх” падлеткаў.

125. Псіхалогія публічнага выступлення.

126. Інтэлект і яго развіццё.

127. Колер і яго ўздзеянне на псіхіку чалавека.

128. Асоба і калектыў: праблема лідэрства ў калектыве.

129. Тэмперамент і паводзіны чалавека.

 







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.