Здавалка
Главная | Обратная связь

Марфалагічная беларуска-руская інтэрферэнцыя



 

Агульная крыніца паходжання і падабенства граматыкі рускай і беларускай моў стала прычынай таго, што носьбіты, якія валодаюць абедзвюма мовамі, нярэдка блытаюць марфалагічныя прыкметы розных часцін мовы.

 

3.1 Назоўнік

3.1.1 Род назоўнікаў

У беларускай мове, як і ў рускай мове, са старажытных часоў вылучаецца мужчынскі, жаночы і ніякі род назоўнікаў. Але з часам род некаторых назоўнікаў змяніўся як у беларускай, так і ў рускай, украінскай мовах. Напрыклад, старыжтнарускае слова полынь жаночага роду ў беларускай мове даўно ўжываецца як назоўнік мужчынскага роду. У рускай мове слова кофе калісьці мела форму кофей і скланялася па ўзоры другога скланення. Пасля таго, як адпала літара й, слова стала нязменным і яго род стаў вагацца, што прывяло да варыянтнасці нормы роду ў сучаснай рускай мове. Такім чынам, гэтыя моўныя працэсы прывялі да таго, што род назоўнікаў у сучаснай рускай і беларускай мове не заўсёды супадае, што прыводзіць да памылак у яго вызначэнні. Трэба запомніць, што многія словы не супадаюць у родзе ў рускай і беларускай мовах:

боль (ж.р.) – боль (м.р.)

бровь (ж.р) – брыво (н.р.)

галоша (ж.р.) – галош (м.р.)

гарь (ж.р.) – гар (м.р.)

гусь (м.р.) – гусь (ж.р.)

дробь (ж.р.) – дроб (м.р.)

живопись (ж.р.) – жывапіс (м.р.)

зал (м.р.) – зала (ж.р.)

занятие (н.р.) – занятак (м.р.)

кафель (м.р.) – кафля (ж.р.)

комод (м.р.) – камода (ж.р.)

копыто (н.р.) – капыт (м.р.)

летопись (ж.р.) – летапіс (м.р.)

медаль (ж.р.) – медаль (м.р.)

мозоль (ж.р.) – мазоль (м.р.)

надпись (ж.р.) – надпіс (м.р.)

накипь (ж.р.) – накіп (м.р.)

намéрение (н.р.) – намер (м.р.)

насыпь (ж.р.) – насып (м.р.)

пар (м.р.) – пара (ж.р.)

пачка (ж.р.) – пачак (м.р.)

полынь (ж.р.) – палын (м.р.)

посуда (ж.р.) – посуд (м.р.)

продажа (ж.р.) – продаж (м.р.)

пыль (ж.р.) – пыл (м.р.)

салат (м.р.) – салат (м.р.) і салата (ж.р.)

собака (ж.р.) – сабака (м.р.)

стебель (м.р.) – сцябло (н.р.)

степь (ж.р.) – стэп (м.р.)

сыпь (ж.р.) – сып (м.р.)

табак (м.р.) – табака (ж.р.)

тень (ж.р.) – цень (м.р.)

туфля (ж.р.) – туфель (м.р.)

фальшь (ж.р.) – фальш (м.р.)

чудо (н.р.) – цуд (м.р.)

шов (м.р.) – шво (н.р.)

шаль (ж.р.) – шаль (м.р.)

шинель (ж.р.) – шынель (м.р.)

шпон и шпона (м. и ж.р.) – шпона (ж.р.)

яблоко (н.р.) – яблык (м.р.)

 

Род нескланяльных назоўнікаў вызначаецца ў залежнасці ад лексічнага значэння слова:

1 Род нескланяльных назоўнікаў, якія абазначаюць чалавека, вызначаецца ў залежнасці ад полу: мадам, мадэмуазэль, лэдзі, фрау – ж.р., дэндзі, аташэ, ранцье – м.р.; калі ж назоўнік можа абазначаць асобу і мужчынскага і жаночага полу, то ён можа быць і мужчынскага, і жаночага роду: візаві, пратэжэ.

2 Назоўнікі, якія абазначаюць жывых істот, адносяцца да муж-чынскага роду: кенгуру, шымпанзэ, какаду, дзінга, поні; выкл.: цэцэ – ж.р.

3 Назоўнікі, якія абазначаюць нежывыя паняцці, адносяцца да ніякага роду: авіза, кіно, даміно, камюніке, метро, бра, пано, паліто. Але род некаторых назоўнікаў вызначаецца па родавым слове: сулугуні (сыр) – м.р., кальрабі (капуста) – ж.р., салямі (каўбаса) – ж.р., івасі (рыба) – ж.р., авеню (вуліца) – ж.р., пенальці (удар) – м.р.; тарнада (ураган) – м.р.

4 Род геаграфічных назваў вызначаецца па родавым паняцці: Токіа (горад) – м.р., Місісіпі (рака) – ж.р., Антарыа (возера) – н.р.

5 Род складанаскарочаных слоў (абрэвіятур) вызначаецца ў залежнасці ад магчымасці слова змяняцца па склонах:

а) калі складанаскарочанае слова змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца граматычна: Н.с. калгас (калектыўная гаспадарка), Р.с. калгаса, Д.с. калгасу і г.д. Назоўнік калгас змяняецца як назоўнік м.р. другога скланення, таму і будзе адносіцца да м.р. Н.с. МУС (Міністэрства ўнутраных спраў), Р.с. МУСа, Д.с. МУСу – змяняецца як назоўнік м.р., таму і адносіцца да м.р.;

б) калі складанаскарочанае слова не змяняецца па склонах, тады яго род вызначаецца па апорным слове: ВНУ (вышэйшая навучальная установа) – ж.р., БелТА (беларускае тэлеграфнае агенцтва) – н.р., АТС (аўтаматычная тэлефонная станцыя) – ж.р.

3.1.2 Лік назоўнікаў

Сістэма ліку назоўнікаў з цягам часу вельмі змянілася. У агульнаўсходнеславянскай мове былі тры лікі – адзіночны, парны і множны. Парны лік ужываўся для абазначэння двух прадметаў. Рэшткі гэтай формы яшчэ існавалі ў старабеларускай мове і існуюць у некаторых дыялектах у наш час, напрыклад, форма творнага склону рукама, плячыма. У сучаснай літаратурнай мове рэшткі парнага ліку захаваліся ў некаторых формах: двума, дзвярыма, вачыма. У рускай літаратурнай мове парнага ліку няма, але ён паўплываў на канчаткі назоўнікаў множнага ліку другога скланення, напрыклад, у агульнаўсходнеславянскай мове словы стол, рог, город мелі наступныя формы: столъ, рогъ, городъ – адзіночны лік, столи, рози, городи – множны лік, стола, рога, города – парны лік. У сучаснай рускай мове для выражэння множнага ліку ў гэтых словах некаторыя назоўнікі ў назоўным склоне маюць канчаткі -а(-я) замест -ы(-і). Гэтых канчаткаў няма ў сучаснай беларускай мове, і іх выкарыстанне з’яўляецца грубай памылкай, абумоўленай уплывам рускай мовы.

З развіццём сістэмы ліку рускай і беларускай моў некаторыя назоўнікі сталі ўжывацца ў гэтых мовах ў розных ліках, напрыклад, у рускай мове слова чернила ўжываецца толькі ў множным ліку, а ў беларускай мове слова чарніла – гэта назоўнік ніякага роду і ўжываецца толькі ў адзіночным ліку. Прывядзем яшчэ некалькі прыкладаў несупадзення ліку ў рускай і беларускай мовах:

бобы (мае толькі форму мн.ліку) – боб (м.р.);

грудь (ж.р.) – грудзі (мае толькі форму мн.ліку);

дверь (ж.р.) – дзверы (мае толькі форму мн.ліку);

двойня (ж.р.) – двайняты (мае толькі форму мн.ліку);

конопля (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – каноплі (мае толькі форму мн.ліку);

крупа (ж.р., мае толькі форму адз. ліку) – крупы (мае толькі форму мн.ліку);

монисто (н.р.) – маністы (мае толькі форму мн.ліку);

поведение (ж.р., мае толькі форму адз.ліку) – паводзіны (мае толькі форму мн.ліку);

пригоршня (ж.р.) – прыгаршчы (мае толькі форму мн.ліку);

хлопоты (мае толькі форму мн.ліку) – клопат (м.р.);

яровые (мае толькі форму мн.ліку) – ярына (ж.р.).

 

Даволі шырока ў беларускай мове для абазначэння множнасці прадметаў выкарыстоўваюцца зборныя назоўнікі, якім няма адпаведнікаў у рускай мове, напрыклад: бярвенне, валоссе, зуб’е, пер’е, лісце, карэнне і г.д.

 

3.1.3 Скланенне назоўнікаў

Падабенства ў сістэме скланення прыводзіць да інтэрферэнцыі ва ўжыванні канчаткаў. Таму трэба звярнуць увагу на адрозненні ў скланенні назоўнікаў у рускай і беларускай мовах. У беларускай мове, як і ў рускай, выдзяляюцца тры тыпы скланення, і паміж імі існуюць некоторыя несупадзенні. У першую чаргу гэта звязана з тым, што ў беларускай мове пры скланенні трэба ўлічваць характар асновы назоўніка.

Асновы назоўнікаў падзяляюцца на чатыры тыпы:

1) асновы на мяккі зычны: песня, акацыя [акацыйа], дзень, столь;

2) асновы на цвёрды зычны: рана, стол, рота, код;

3) асновы на зацвярдзелы зычны: нара, дождж, праца, ноч, душа;

4) асновы на г, к, х: рэха, нага, рука, мох, стог.

Склонавыя формы назоўнікаў залежаць таксама і ад семантычных прымет, да якіх адносяцца:

– паняцце асабовасці;

– паняцце адушаўлёнасці – неадушаўлёнасці;

– паняцце канкрэтнасці – абстрактнасці;

– паняцце адзінкавасці – зборнасці.

Асабовымі называюцца адушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб: мужчына, дзяўчына, беларус, брат, касір, спажывец, уласнік.

Агульныя назоўнікі называюць прадметы або апрадмечаныя паняцці як класы, напрыклад: горад – гэта населены пункт, якіх вялікае мноства. Уласныя назоўнікі вылучаюць прадмет з шэрагу аднародных, напрыклад: Мінск – гэта толькі адзін пэўны горад з вялікага мноства.

Адушаўлёныя назоўнікі, як правіла, абазначаюць назвы жывых істот (брат, заяц, будаўнік), а неадушаўлёныя – назвы нежывой прыроды (камень, бяроза, вясло), да неадушаўлёных назоўнікаў адносяцца таксама зборныя і абстрактныя назоўнікі (моладзь, народ, холад, прагрэс). Але само паняцце адушаўлёнасці нельга вызначаць толькі праз лексічнае значэнне слова, бо ёсць шэраг слоў, адушаўлёнасць якіх выяўляецца не праз сэнс слова, а праз яго граматычныя ўласцівасці, напрыклад: ферзь, валет, нябожчык, робат – адушаўлёныя назоўнікі, а бактэрыя, лічынка, натоўп – неадушаўлёныя.

Для таго, каб правільна вызначаць адушаўлёнасць – неадушаў-лёнасць назоўніка, трэба паставіць яго ў форму вінавальнага склону множнага ліку. У адушаўлёных назоўнікаў яна супадае з формай роднага склону множнага ліку, а ў неадушаўлёных – з формай назоўнага склону множнага ліку:

 

адушаўлёныя неадушаўлёныя
Н. валеты, песняры, ведзьма Р. валетаў, песняроў,ведзьмаў В. валетаў, песняроў, ведзьмаў сталы, бактэрыі, падаткі сталоў, бактэрый, падаткаў сталы, бактэрыі, падаткі

Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы, якія аб’ектыўна існуюць, апрадмечаныя паняцці, якія, як правіла, спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: камень, стог, песня, талерка.

Абстрактныя назоўнікі абазначаюць паняцці, якія існуюць у нашай свядомасці, якія немагчыма выявіць органамі пачуццяў. Яны не спалучаюцца з лічэбнікамі. Напрыклад: хуткасць, спажыванне, смеласць, сабекошт, радасць.

Рэчыўныя назоўнікі абазначаюць рэчыва, непадзельную масу, вадкасць, для якіх неабходна нейкая адзінка вымярэння. Напрыклад: малако – літр малака, цукар – кілаграм цукру, вадарод – 1 моль вадароду.

Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць прадметаў, жывых істот. Напрыклад: посуд, мэбля, моладзь, статак, лес, зграя.

Да першага скланення ў беларускай мове адносяцца назоўнікіжаночага роду з канчаткамі -а(-я) . Напрыклад: мара, песня, рана, хваля і г.д. У рускай мове да першага скланення адносяцца назоўнікі як жаночага роду, так і мужчынскага роду з канчаткамі -а(-я): река, песня, папа, дедушка. У беларускай мове назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі
-а(-я) з’ўляюцца рознаскланяльнымі і маюць асобную сістэму канчаткаў.

 

Аснова
  на цвёрды зычны на мяккі зычны на зацвярдзелы зычны
Н. Р. Д. В. Т. М. змен-а змен-ы змен-е змен-у змен-ай (пры) змен-е песн-я песн-і песн-і песн-ю песн-яй песн-і руж-а руж-ы руж-ы руж-у руж-ай руж-ы

 

Аснова на г, к, х
Н. Р. Д. В. Т. М. лодк-а лодк-і лодц-ы лодк-у лодк-ай (пры) лодц-ы ру-ка рук-і руц-э рук-у рук-ой руц-э на-га на-гі наз-е наг-у наг-ой наз-е страх-а страх-і страс-е страх-у страх-ой страс-е

Трэба звярнуць увагу, што зычныя асноў на г, к, х у давальным і месным склонах чаргуюцца з зычнымі з, ц, с, чаго не бывае ў сучаснай рускай мове.

Назоўнікі мужчынскага роду на-а(-я), як было сказана вышэй, маюць асобную сістэму скланення. Канчаткі ўскосных склонаў гэтых назоўнікаў залежаць як ад характару асновы, так і ад націску.

 

Аснова
  на цвёрды зычны на мяккі зычны на зацвярдзелы зычны на г, к, х
  н е н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і
Н. Р. Д. В. Т. М. мужчын-а мужчын-ы мужчын-у мужчын-у мужчын-ам (пры) мужчын-е дзядул-я дзядул-і дзядул-ю дзядул-ю дзядул-ем дзядул-ю прамоўц-а прамоўц-ы прамоўц-у прамоўц-у прамоўц-ам прамоўц-у юнг-а Янк-а юнг-і Янк-і юнг-у Янк-у юнг-у Янк-у юнг-ам Янк-ам юнг-у Янк-у
  н а ц і с к н ы я к а н ч а т к і
Н. Р. Д. В. Т. М. старшын-а старшын-ы старшын-е старшын-у старшын-ой (пры) старшын-е старшын-я старшын-і старшын-і старшын-ю старшын-ёй старшын-і ханжа ханж-ы ханж-ы ханж-у ханж-ой ханж-ы слуг-а слуг-і слуг-у слуг-у слуг-ой слуг-у

 

Назоўнікі з націскам на канчатку і асновай на цвёрды зычны ў давальным і месным склонах маюць канчатак : тамадзе; назоўнікі з асновай на заднеязычны – канчатак : слугу; назоўнікі з мяккай асновай – канчатак : старшыні.

Да другога скланенняадносяцца назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам і ніякага роду з канчаткамі -о, -а, -е, -ё.

 

Скланенне асабовых назоўнікаў другога скланення

Аснова
  на цвёрды зычны на мяккі зычны
Н. Р. Д. В. Т. М. брат Іван брат-а Іван-а брат-у Іван-у брат-а Іван-а брат-ам Іван-ам (пры) брац-е Іван-е герой Мікалай геро-я Мікала-я геро-ю Мікала-ю геро-я Мікала-я геро-ем Мікала-ем геро-ю Мікала-ю
  на зацвярдзелы зычны на г, к, х
Н. Р. Д. В. Т. М. муж Рыгор муж-а Рыгор-а муж-у Рыгор-у муж-а Рыгор-а муж-ам Рыгор-ам (пры) муж-у Рыгор-у скарбнік Алег скарбнік-а Але-га скарбнік-у Алег-у скарбнік-а Алег-а скарбнік-ам Алег-ам скарбнік-у Алег-у

 

У месным склоне асабовыя назоўнікі з асновай на цвёрды зычны маюць канчатак : пры браце, пры дэкане, пры эканамісце, а асабовыя назоўнікі з асновай на астатнія зычныя маюць канчаткі -у(-ю): пры бухгалтару, пры дырэктару, пры спажыўцу, пры намесніку, пры менеджару, пры кавалю.

Скланенне неасабовых назоўнікаў другога скланення

Аснова
  на цвёрды зычны на мяккі зычны на зацвярдзелы зычны
Н. Р. Д. В. Т. М. часопіс часопіс-а часопіс-у часопіс часопіс-ам (пры) часопіс-е   ячмень ячмен-ю ячмен-ю ячмень ячмен-ем ячмен-і зубр зубр-а зубр-у зубр-а зубр-ам зубр-ы
  аснова на г аснова на х аснова на к
Н. Р. Д. В. Т. М. снег снег-у снег-у снег снег-ам (на) снез-е мох мох-у (імх-у) мох-у (імх-у) мох мох-ам (імх-ом мох-у (імх-у) вожык вожык-а вожык-у вожык-а вожык-ам вожык-у

 

У месным склоне канчатак маюць назоўнікі з асновай на к (рынак – на рынку), а таксама назоўнікі з асновай на г, х, якія абазначаюць абстрактныя паняцці (у жаху, у подыху), некаторыя рэчыўныя паняцці
(у моху (з імху), у пуху (пусе), у тварагу, у малаку), уласныя назвы (пры Бугу,
у Цюрыху
), назоўнікі іншамоўнага паходжання (аб маркетынгу, шэзлонгу, штрыху). Канчатак маюць назоўнікі з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з, с (кажух – у кажусе, бераг – на беразе). Канчатак маюць асобныя назоўнікі, найчасцей як варыянт: гуляў на двары (участак каля дома) – гуляў на дварэ (на вуліцы).

У родным склоне ў адзіночным ліку назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю). Гэта залежыць ад лексічнага значэння назоўнікаў.

Канчаткі -а(-я) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

1) асобу чалавека, жывую істоту (адушаўлёныя назоўнікі): салдата, вучня, аленя, камара, зайца;

2) канкрэтныя прадметы рэчаіснасці, якія паддаюцца лічэнню: агурка, руля, стала, падручніка;

3) органы і часткі цела чалавека, жывёлы: зуба, ілба, пальца, хваста, рога, але твару;

4) адзінкі вымярэння: грама, метра, літра, гектара, месяца, дня, года, сакавіка, але веку, ранку, абеду, з году ў год;

5) грамадскія арганізацыі, прадпрыемствы: камітэта, завода, інстытута, палка, штаба, прафсаюза;

6) геаграфічныя назвы і паняцці: горада, раёна, хутара, Полацка, Алтая;

7) навуковыя, тэхнічныя тэрміны: катэта, суфікса, куба, назоўніка, сінуса, санета, твора, мінуса, але склону, роду, ліку;

8) назвы музычных твораў: паланэза, крыжачка, факстрота, балета, вальса, шлягера;

9) назвы відаў спорту, гульняў: футбола, бокса, хакея, тэніса, пасьянса, покера, брыджа.

Канчаткі -у(-ю) маюць назоўнікі, якія абазначаюць:

1) абстрактныя паняцці, адцягненыя якасці, дзеянні, стан: азарту, блакіту, гневу, гумару, колеру, розуму, лёсу, матыву, страху, прагрэсу, палёту, ходу, старту, штурму, спакою;

2) прасторавыя паняцці, напрамкі, неакрэсленыя прамежкі часу: абрысу, абшару, космасу, краявіду, далягляду, нізу, стэпу, разлогу, але поўдня, калі ж гэтыя назоўнікі маюць суфікс -ок, тады ў родным склоне яны маюць канчатак : луг – лугу, лужок – лужка;

3) грамадскія плыні, фармацыі, навуковыя тэорыі: капіталізму, дарвінізму, апартунізму, імпрэсіянізму;

4) захворванні: бранхіту, грыпу, інфаркту, паралічу;

5) з’явы прыроды, стыхійныя бедствы: агню, віхру, граду, шторму, урагану, інею, снегу, галалёду;

6) рэчыўныя паняцці: бензіну, вадароду, тлушчу, пяску, рысу, гуляшу, шоўку, але аўса, жаўтка, хлеба;

7) сукупнасці прадметаў (зборныя назоўнікі): посуду, лесу, саду, ельніку, бярэзніку, чабору.

Некаторыя назоўнікі маюць паралельныя канчаткі -а(-я) і -у(-ю) у залежнасці ад значэння, якое набывае слова ў кантэксце:

 

апарат – (-а) ‘прыбор, прыстасаванне’

(-у) ‘сукапнасць устаноў’

бялок – (-а) ‘частка яйка’

(-у) ‘складанае арганічнае рэчыва’

выхад – (-а) ‘дзверы, вароты’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова выйсці-выходзіць’

гардэроб – (-а) ‘шафа для адзення’, ‘месца ў грамадскім будынку для

захоўвання верхняга адзення’

(-у) ‘усё адзенне аднаго чалавека’

дагавор – (-а) ‘дакумент’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова дагаварыцца

дом – (-а) ‘будынак’

(-у) ‘радня, родныя мясціны’

загад – (-а) ‘дакумент’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова загадваць – загадаць’

закон – (-а) ‘дэкрэт, пастанова’

(-у) ‘агульнапрынятыя правілы, звычаі’

з’езд – (-а) ‘форма грамадскай дзейнасці’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова з’язджацца – з’ехацца’

каранцін – (-а) ‘санітарны пункт’

(-у) ‘часовая ізаляцыя хворых’

курс – (-а) ‘сістэматычны выклад якой-небудзь навукі’

(-у) ‘напрамак руху’

лістапад – (-а) ‘назва месяца’

(-у) ‘ападанне лісця восенню’

народ – (-а) ‘у іменных спалучэннях: перамога народа, радасць народа

(-у) ‘у зборным значэнні: многа народу

пад’езд – (-а) ‘уваход у будынак’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова пад’язджаць – пад’ехаць’

перавод – (-а) ‘грашовае адпраўленне праз банк’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова перавесці – пераводзіць

пропуск – (-а) ‘дакумент на права ўваходу’

(-у) ‘дзеянне паводле дзеяслова прапускаць – прапусціць’,

‘няяўка на заняткі’

рахунак – (-а) ‘дакумент, дзе вызначана сума грошай, якая павінна

быць заплачана за што-небудзь’

(-у) ‘фінансавыя аперацыі’

суд – (-а) ‘установа’

(-у) ‘думка, вывад’

узвод – (-а) ‘вайсковае падраздзяленне’, ‘частка затвора’

‘дзеянне паводле дзеяслова ўзводзіць – узвесці

У залежнасці ад значэння ў родным склоне ўжываецца канчатак
-а(- я) або -у(-ю) у назоўніках, якія з’яўляюцца назвамі дрэў (бук, дуб, клён, ясень). Калі гэтыя назоўнікі абазначаюць канкрэтныя асобныя дрэвы, ужы-ваецца канчатак -а(-я). Калі ж яны абазначаюць драўніну або маюць значэнне зборнасці , тады ўжываецца канчатак -у(-ю): галіны дуба – стол з дубу.

Тым не менш існуе вялікая колькасць слоў, для якіх вельмі складана выбраць канчатак у родным склоне, бо не заўсёды магчыма аднесці назоўнік да пэўнага пункта правіла: даху, гмаху, матча, мітынгу, крызісу, вытоку, акіяна, каштарыса, рынку, тэксту, тыражу.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам. У родным, давальным і месным склонах яны маюць канчаткі -ы(-і), у творным склоне – канчаткі -у(-ю).

 

Асновы
  на мяккі зычны на шыпячы зычны на р на губны
Н. Р. Д. В. Т. М. соль солі солі соль соллю у солі мыш мышы мышы мыш мышшу пры мышы шыр шыры шыры шыр шыр’ю у шыры глыб глыбі глыбі глыб глыб’ю у глыбі

 

У творным склоне апошні зычны асновы, апрача губных і р, падаўжаецца, калі знаходзіцца пасля галоснага: вільгаццю, меддзю, маззю, столлю, рунню, ноччу. Губныя зычныя і р не падаўжаюцца і пасля іх пішацца апостраф: верф’ю, Перм’ю, Сібір’ю, Об’ю, глыб’ю. Але пасля ў апостраф не пішацца: любоўю.

 

3.1.4. Скланенне ўласных імёнаў

Прозвішчы на -а(-я), якія суадносяцца з назвамі прадметаў жаночага роду, набываюць склонавыя канчаткі адпаведных назоўнікаў першага скланення. Прозвішчы з асновай на г, к, х і ненаціскным канчаткам скланяюцца ў залежнасці ад полу асобы: жаночыя прозвішчы скланяюцца як назоўнікі першага скланення, а мужчынскія – як назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я).

 

ж.р. м.р.

 

Н. Бульба Крапіва
Р. Бульбы Крапівы
Д. Бульбе Крапіве
В. Бульбу Крапіву
Т. Бульбай Крапівой
М. пры Бульбе Крапіве

ж.р. м.р.

 

Н. Сарока Саладуха Сарока Саладуха
Р. Сарокі Саладухі Сарокі Саладухі
Д. Сароцы Саладусе Сароку Саладуху
В. Сароку Саладуху Сароку Саладуху
Т. Сарокай Саладухай Сарокам Саладухам
М. пры Сароцы Сароку Саладуху Саладусе

 

Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі прадметаў,скланяюцца ў тым выпадку, калі адносяцца да мужчыны, а калі адносяцца да жанчыны, то не скланяюцца.

 

м.р. ж.р.

 

Н. Глебка Аляксей Глебка Наталля
Р. Глебкі Аляксея Глебка Наталлі
Д. Глебку Аляксею Глебка Наталлі
В. Глебку Аляксея Глебка Наталлю
Т. Глебкам Аляксеем Глебка Наталляй
М. пры Глебку Аляксею Глебка Наталлі

 

Але ў мастацкай літаратуры і дыялектах такія прозвішчы жанчын часцей скланяюцца: Антаніна Хатэнка, Антаніны Хатэнкі, Антаніне Хатэнцы, Антаніну Хатэнку і г.д.

Прозвішчы на -ко, -іх (-ых) не скланяюцца: Крамко, Ралько, Касых, Сядых.

Прозвішчы мужчынскія на -аў, -еў, -оў, -ёў, -ін (-ын) і жаночыя на
-ава, -ева, -ова, -ёва, -іна (-ына) маюць некаторыя склонавыя формы назоўнікаў мужчынскага або жаночага роду і некаторыя склонавыя формы прыметнікаў:

 

м.р. ж.р.

 

Н. Данілаў Фамін Кавалёва Лапаціна
Р. Данілава Фаміна Кавалёвай Лапацінай
Д. Данілаву Фаміну Кавалёвай Лапацінай
В. Данілава Фаміна Кавалёву Лапаціну
Т. Данілавым Фаміным Кавалёвай Лапацінай
М. пры Данілаве Фаміне Кавалёвай Лапацінай

 

Прыметнік

Прыметнік – гэта часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета. Прыметнікі змяняюцца па родах, ліках і склонах. Вылучаюць тры разрады прыметнікаў: якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі адказваюць на пытанне які? і абазначаюць прыметы, якія могуць праяўляцца ў большай ці меншай ступені: вясёлы – весялейшы, моцны – мацнейшы. Некаторыя якасныя прыметнікі могуць набываць значэнне адносных у тэрміналагічных спалучэннях: лёгкая прамысловасць, чорная металургія, белы хлеб.

Адносныя прыметнікі адказваюць на пытанне які? і абазначаюць адноснасць да назоўніка або іншай прыметы: лясны – які адносіцца да лесу; гадавы – які адносіцца да года; драўляны – які адносіцца да дрэва, зроблены з дрэва; учарашні – які адносіцца да ўчорашняга дня. Адносныя прыметнікі, якія ўжываюцца ў пераносным значэнні, пераходзяць у разрад якасных: жалезная бочка (адносны) – жалезныя нервы (якасны), тэатральныя крэслы (адносны) – тэатральны жэст (якасны).

Прыналежныя прыметнікі адказваюць на пытанне чый? і абазначаюць прыналежнасць нейкай асобе або іншай жывой істоце: матчына хустка, бацькаў капялюш, буслава гняздо.

Калі прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць асобе, то яны ўтвараюцца пры дапамозе розных суфіксаў у залежнасці ад полу. Ад назваў асоб мужчынскага полу гэтыя прыметнікі ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -аў, -еў, -оў, -ёў: бацька – бацькаў, Антон – Антонаў, Сяргей – Сяргееў, Васіль – Васілёў; ад назваў асоб жаночага полу – пры дапамозе суфіксаў -ін, -ын: Галіна – Галінін, сястра – сястрын. Трэба асабліва заўважыць, што суфікс -яў не выкарыстоўваецца для ўтварэння прыналежных прыметнікаў, таму і пры ўтварэнні імёнаў па бацьку не выкарыстоўваецца суфікс -яв : Васілёў сын – Васілевіч, Мікалаеў сын – Мікалаевіч.

Ступені параўнання якасных прыметнікаў

Якасныя прыметнікі маюць дзве ступені параўнання – вышэйшую і найвышэйшую, якія маюць па дзве формы – простую і складаную.

  простая форма складаная форма
вышэйшая ступень аснова пачатковай формы + суфіксы -ейш, -эйш хутчэйшы, мацнейшы словы больш, менш + пачатковая формы больш хуткі, менш моцны
найвышэйшая ступень прыстаўка най- + вышэйшая ступень найхутчэйшы, наймацнейшы словы самы, найбольш, найменш + пачатковая форма самы хуткі, найбольш моцны

У індаеўрапейскіх мовах некаторыя прыметнікі маюць суплетыўныя (неаднакарэнныя) асновы ступеней параўнання: добры – лепшы, дрэнны – горшы, вялікі – большы, малы – меншы. Параўнайце: рус. хороший – лучший, плохой – худший, англ. good – better, bad – worse, ням. gut – besser, viel – mehr, фр. bon – miu, mauvais – pire, лац. bonus – melior, malus – pejor.

Лічэбнік

Лічэбнік – часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметаў пры лічэнні.

Паводле структуры лічэбнікі падзяляюцца напростыя, якія маюць адзін корань (тры, сем, сто), складаныя, у якіх два корані (пяцьдзесят, восемсот), і састаўныя, якія ўтвараюцца спалучэннем простых ці скла-даных лічэбнікаў (трыста дваццаць пяць, шэсцьсот восемдзесят два).

Паводле значэння і граматычнай структуры вылучаюцца наступныя разрады лічэбнікаў:

1) колькасныя (тры, восем, дзевятнаццаць, многа, мала, дзве шостыя);

2) зборныя (двое, пяцёра, дзявяцера, дзясяцера);

3) парадкавыя (першы, шосты, дзве тысячы восьмы).

Колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя лікі, колькасць цэлых адзінак ці частак цэлага, указваюць на колькасць прадметаў пры лічэнні. У іх ёсць пэўныя асаблівасці, якія трэба ўлічваць пры ўжыванні лічэбнікаў.

Лічэбнік адзін змяняецца па родах і ліках: адзін, адна, адно, адны.

Лічэбнік два мае родавыя адрозненні: два – для мужчынскага роду, дзве – для жаночага. Пад уплывам рускай мовы часта робяцца памылкі ва ўжыванні гэтага лічэбніка пры спалучэнні з лічэбнікам тысяча. Паколькі тысяча – назоўнік жаночага роду, то і ўжываць трэба форму жаночага роду дзве.

 

в русском языке у беларускай мове
И. две тысячи Н. дзве тысячы
Р. двух тысяч Р. дзвюх тысяч
Д. двум тысячам Д. дзвюм тысячам
В. две тысячи В. дзве тысячы
Т. двумятысячами Т. дзвюма тысячамі
П. о двух тысячах М. пры дзвюх тысячах

 

У спалучэннях з лічэбнікамі два, тры, чатыры назоўнікі ўжываюцца ў назоўным склоне множнага ліку, а ў рускай мове пры спалучэнні з гэтымі лічэбнікамі ўжываецца форма роднага склону адзіночнага ліку: два рублі – два рубля, тры дакументы – три документа, чатыры сталы – четыре стола.

Дробавыя лічэбнікі абазначаюць дробавыя лікі і складаюцца з дзвюх частак: лічніка (числителя) і назоўніка (знаменателя). Назоўнік абазначае колькасць частак, на якія дзеліцца цэлае, а лічнік – колькасць узятых частак ад гэтага цэлага. Калі лічнік выражаецца лічэбнікамі дзве, тры, чатыры, то назоўнік ужываецца ў назоўным склоне: дзве (часткі) – якія? – пятыя; тры (часткі) – якія? – сёмыя; чатыры (часткі) – якія? – дзясятыя. З астатнімі лічэбнікамі назоўнікі ўжываюцца ў родным склоне: пяць (частак) – якіх? – дзявятых; сем (частак) – якіх? – дзясятых.

 

Скланенне колькасных лічэбнікаў

 

м. р. н. р. ж. р. мн.л.
Н. адзін адно адна адны
Р. аднаго адной (аднае) адных
Д. аднаму адной адным
В. як Н. або Р. адну як Н. або Р.
Т. адным адной (адною) аднымі
М. (аб) адным адной адных
Н. два дзве тры чатыры
Р. двух дзвюх трох чатырох
Д. двум дзвюм тром чатыром
В. як Н. або Р.
Т. двума дзвюма трыма чатырма
М. (пры) двух дзвюх трох чатырох

 

Н. пяць шэсць сем восем дзевяць дзесяць
Р. пяці шасці сямі васьмі дзевяці дзесяці
Д. пяці шасці сямі васьмі дзевяці дзесяці
В. пяць шэсць сем восем дзевяць дзесяць
Т. пяццю шасцю сямю васьмю дзевяццю дзесяццю
М. (пры) пяці шасці сямі васьмі дзевяці дзесяці

 

Н. адзінаццаць трынаццаць сямнаццаць васямнаццаць
Р. адзінаццаці трынаццаці сямнаццаці васямнаццаці
Д. адзінаццаці трынацццаці сямнаццаці васямнаццаці
В. адзінаццаць трынаццаць сямнаццаць васямнаццаць
Т. адзінаццаццю трынаццаццю сямнаццаццю васямнаццаццю
М. пры адзінаццаці трынаццаці сямнаццаці васямнаццаці

 

Н. дзевятнаццаць дваццаць трыццаць сорак пяцьдзясят
Р. дзевятнаццаці дваццаці трыццаці сарака пяцідзесяці
Д. дзевятнаццаці дваццаці трыццаці сарака пяцідзесяці
В. дзевятнаццаць дваццаць трыццаць сорак пяцьдзесят
Т. дзевятнаццаццю дваццаццю трыццаццю сарака пяццюдзесяццю
М. (пры) дзевятнаццаці дваццаці трыццаці сарака пяцідзесяці

 

Н. шэсцьдзясят семдзесят восемдзесят дзевяноста
Р. шасцідзесяці сямідзесяці васьмідзесяці дзевяноста
Д. шасцідзесяці сямідзесяці васьмідзесяці дзевяноста
В. шэсцьдзесят семдзесят восемдзесят дзевяноста
Т. шасцюдзесяццю сямюдзесяццю васьмюдзесяццю дзевяноста
М. (пры) шасцідзесяці сямідзесяці васьмідзесяці дзевяноста
Н. сто дзвесце трыста чатырыста пяцьсот
Р. ста двухсот трохсот чатырохсот пяцісот
Д. ста двумстам тромстам чатыромстам пяцістам
В. сто дзвесце трыста чатырыста пяцьсот
Т. ста двумастамі трымастамі чатырмастамі пяццюстамі
М. (пры) ста двухстах трохстах чатырохстах пяцістах
Н. шэсцьсот семсот восемсот дзевяцьсот
Р. шасцісот сямісот васьмісот дзевяцісот
Д. шасцістам сямістам васьмістам дзевяцістам
В. шэсцьсот семсот восемсот дзевяцьсот
Т. шасцюстамі сямюстамі васьмюстамі дзевяццюстамі
М. пры шасцістах сямістах васьмістах дзевяцістах

У большасці выпадкаў у рускай і беларускай мовах лічэбнікі скланяюцца аднолькава, але яны па-рознаму пішуцца. Таму ў напісанні лічэбнікаў сустракаюцца памылкі, якія робяцца пад уплывам адной мовы на другую. У рускай мове лічэбнік двести пішацца з літарай и ў канцы слова, у беларускай мове пішацца літара е : дзвесце. У творным склоне ў большасці лічэбнікаў пішацца падвоеная літара ц, якая стаіць паміж галосным асновы і канчаткам: пяццю, дзесяццю, але пішацца адна літара ц, калі яна стаіць паміж зычным і канчаткам: шасцю. У формах творнага склону лічэбнікаў два, дзве, тры, чатыры на канцы пішацца літара а: двума, дзвюма, трыма, чатырма. У лічэбніках сем і восем у творным склоне не пішацца ні апостраф, ні мяккі знак: сямю, васьмю. Лічэбнікі семсот і восемсот захоўваюць пабочны націск на першай частцы, таму ў назоўным і вінавальным склонах у першай частцы захоўваюцца літары е і о: семсот, восемсот.

Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў скланяецца кожнае слова як самастойны лічэбнік, напрыклад, 352 730:

 

Н. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць

Р. трохсот пяцідзесяці дзвюх тысяч сямісот трыццаці

Д. тромстам пяцідзесяці дзвюм тысячам сямістам трыццаці

В. трыста пяцьдзесят дзве тысячы семсот трыццаць

Т. трымастамі пяццюдзесяццю дзвюма тысячамі сямюстамі трыццаццю

М. пры трохстах пяцідзесяці дзвюх тысячах сямістах трыццаці

Лічэбнікі паўтара ў спалучэнні з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду і паўтары з назоўнікамі жаночага роду ва ўсіх склонах маюць аднолькавую форму і захоўваюць родавыя адрозненні.

 

Н. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Р. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Д. паўтара кілаграмам, паўтары тонам, паўтараста рублям

В. паўтара кілаграма, паўтары тоны, паўтараста рублёў

Т. паўтара кілаграмамі, паўтары тонамі, паўтараста рублямі

М. ( пры) паўтара кілаграмах, паўтары тонах, паўтараста рублях

 

Зборныя лічэбнікі

Зборныя лічэбнікі абое, абодва, абедзве, двое, трое, чацвёра, пяцёра, шасцёра, сямёра, васьмёра, дзявяцера, дзясяцера абазначаюць пэўную колькасць прадметаў як сукупнасць, адно цэлае. Зборныя лічэбнікі, утвораныя ад колькасных, большых за дзесяць, ужываюцца рэдка.

Зборныя лічэбнікі ўжываюцца:

– з назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду: двое хлопцаў, трое сонь, шасцёра мужчын;

– з назоўнікамі дзеці, людзі, асобы: сямёра людзей, пяцёра дзяцей, сямёра асоб;

– з назвамі маладых істот: чацвёра кацянят, пяцёра шчанят;

– з асабовымі займеннікамі мы, вы, яны: нас было трое, дайце ім дваім;

– з неадушаўлёнымі множналікавымі назоўнікамі і з назвамі парных прадметаў: двое ботаў (дзве пары ботаў), трое нажніц, але ва ўскосных склонах, акрамя вінавальнага, у такіх выпадках зборныя лічэбнікі замяняюцца колькаснымі.







©2015 arhivinfo.ru Все права принадлежат авторам размещенных материалов.